Прыгоды Чыпаліны
Джані Радары
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2010
заць вяроўку. У гэты момант з’яўляюцца паляўнічыя, і заяц становіцца іх здабычай.
— Гэта на дзіва дасціпная сістэма, — згадзіўся містэр Караціна. — Але ў нашым выпадку яна адразу адпадае, бо ў мяне, на жаль, няма з сабою тупога нажа. У мяне ёсць толькі вострае лязо для галення. А калі добра падумаць, дык і вяроўкі ў нас няма.
— Відаць, мы ў безвыходным становішчы, — зрабіў выснову Куртаты.
Дэтэктыў і яго сабака ўжо збіраліся ўставаць і працягваць шлях, як раптам непадалёку пачуўся чыйсьці прыглушаны голас:
— Містэр Караціна!
— Голас жаночы, — здзіўлена адзначыў дэтэктыў.
Голас паўтарыўся зноў, на гэты раз ва ўмольнай танальнасці:
— Містэр Караціна!
Куртаты адважыўся выказаць самастойнае меркаванне:
— Я думаю, нейкая жанчына патрапіла да піратаў у палон і просіцьу нас дапамогі. I мы мусім зрабіць усё мажлівае, каб вызваліць яе.
— Мы не можам гэтага зрабіць, — суха адказаў Караціна, незадаволены ініцыятывай памочніка. — Наша задача — лавіць збеглых вязняў, а не ратаваць палонніц. Мы не маем права выходзіць за межы гэтай задачы і рабіць тое, за што нам не будуць плаціць грошай.
Але голас усё не сціхаў, жаласліва заклікаючы Караціну памагчы.
— Нейкая жанчына просіць у мяне персанальна дапамогі, — пачаў меркаваць услых знакаміты сышчык, — але дапамагчы ёй я не магу, бо гэта супярэчыць нашаму кант-
ракту з заказчыкам. Але калі я адмоўлю ёй у дапамозе, то выяўлю сябе як чалавек, у якога няма сэрца.
Містэр Караціна нават памацаўлевы бок грудзей, каб пераканацца, ці на месцы яго сэрца. Яно было на месцы. Між тым, голас паступова аддаляўся на поўнач. Адтуль раптам пачуўся тупат і шум жорсткай барацьбы.
Караціна разам са сваім адважным і верным памочнікам кінуліся ўтой бок, не забываючы звярацьсвой шлях па компасе.
I раптам за іхспінамі пачуўся гучны смех. Караціна спыніўся як укапаны. Сумненняў не было — вораг здзекаваўся са смелых сышчыкаў. Такое нахабства ўзрушыла дэтэктыва да глыбіні душы. Ён павярнуўся ўтой бок, адкуль пачуўся смех, і крыкнуў, уклаўшы ў гэты крык усё абурэнне сваёй высакароднай натуры:
— Смейся, подлы пірат! Але добра смяецца той, хто смяецца апошнім!
«Пірат» зноў нястрымна зарагатаў, а затым яго адолеў моцны кашаль. Рэчутым, штоўгэты момантягомоцналяпнулі па спіне, каб ён замоўк. I Фасолінка (а менавіта сын старызніка і быўтым самым «піратам»), кабугрымаццца ад смеху пасля таго, як Радыска дала яму кухталя, вымушаны быў засунуць сабе ў рот насоўку.
— Менавіта цяпер, калі мы яго ўжо амаль абдурылі, ты хочаш усё сапсаваць, — абурана прашаптала Радыска.
— Якжа не смяяцца, калі ён і насамрэч паверыў, што мы піраты, — сказаў Фасолінка ў сваё апраўданне.
—Хадзем, — загадала Радыска, — не трэба губляць іх з вачэй.
Тым часам Караціна і Куртаты працягвалі рух у кірунку, адкуль даносіліся шум і крыкі. А стваралі іх сельскія дзеці Бульбінка і Тамацік.
Каб містэр Караціна з Куртатым не згубілі іх слядоў, Бульбінка час ад часу спынялася і сваім цудоўным галаском кранальна клікала дэтэктыва на дапамогу:
— Дапамажыце, містэр Караціна! Вызвальце мяне!
Як вы ўжо здагадаліся, уся гэта аперацыя была задумана, каб адвесці шаноўнага дэтэктыва з памочнікам як мага далей ад пячоры, дзе знайшлі прытулак Чыпаліна і іншыя былыя вязні замкавай турмы. Але гэта было яшчэ не ўсё.
Утой самы момант, калі Куртаты амаль што дагнаўуцекачоў і збіраўся схапіць аднаго з іх за лытку, з ім адбылося нешта дзіўнае.
— 0, неба, я лячу! — толькі і паспеў ускрыкнуць сабака, падхоплены нейкай магутнай сілай.
I сапраўды, Куртаты імкліва ўзляцеў уверх, патрапіўшы ў вяровачную пятлю, якая закінула яго на верхавіну дуба. Праз імгненне ён ужо быў надзейна прыцятым да аднаго з тоўстых сукоў дрэва.
Караціна адстаў ад Куртатага ўсяго на некалькі метраў. Калі ён выйшаў з-за куста, то свайго вернага памочніка не ўбачыў.
— Куртаты! — паклікаў дэтэктыў.
Ніякага адказу. «Напэўна, легкадумны сабака зноў пагнаўся за якім-небудзь зайцам! За дзесяць гадоў, што ён у мяне на службе, мне так і не ўдалося яго адвучыць ад гэтай шкоднай звычкі!»
— Куртаты! Дзе ты дзеўся?
I раптам аднекуль зверху пачуўся слабы голас яго памочніка:
— Я тут, гаспадар!
Падняўшы галаву, дэтэктыў стаўуглядацца ў гушчар галін і лістоты і амаль на самай верхавіне ўбачыў свайго Куртатага.
— Што ты там робіш? — строга спытаў ён. — Табе не здаецца, што зараз не самы зручны момант, каб займацца паляваннем на вавёрак? Злазь хуценька адтуль! Піраты не будуць чакаць нас, і калі мы згубім іх сляды, то хто дапаможа палонніцы?
— Гаспадар, не злуйся, я зараз усё растлумачу, — маліў Куртаты, спрабуючы вызваліцца з палону.
— Няма чаго тлумачыць! — раззлаваўся не на жарт Караціна. — Я і сам усё выдатна бачу. Табе зусім не хочацца пераследаваць піратаў, і ты надумаў пазабаўляцца паляваннем на вавёрак, лазіш па дрэвах, як нейкая малпа. Але я сур’ёзны сышчык, мажліва, самы сур’ёзны зусіх, якія ёсць і ў Еўропе, і ў Амерыцы. I таму не магу трымаць у сябе на службе безадказнага нядбайніка. Усё, з мяне досыць! Ты звольнены.
— Гаспадар, дазвольце хоць слова сказаць...
— Ты можаш казаць што хочаш, але я не збіраюся цябе слухаць ні секунды. У мяне шмат важных спраў. Усё, бывай, зычу табе знайсці больш вясёлую працу і меней строгага гаспадара. А сабе я пашукаю памочніка больш сур’ёзнага. Учора, дарэчы, у парку замка я аднаго прыкмеціў. Здаецца, яго клічуць Масціна. Дык вось, ён мне падыходзіць: сумленны, сціплы і прыстойны. Яму ніколі не прыйдзе ў галаву лазіць па дрэвах і паляваць на няведама каго. Бывай, легкадумны сабака!
Слухаючы ўсе гэтыя несправядлівыя дакоры і абразы, бедны Куртаты заліўся горкімі слязьмі.
— Гаспадар, гаспадар! Будзьце ўважлівым, бо і з вамі здарыцца тое, што і са мной!
— He смяшы мяне! Я не збіраюся па тваім бязглуздым прыкладзе лазіць па дрэвах, забываючыся пра свае непасрэдныя абавязкі!
Але акурату гэты момант, калі містэр Караціна вымаўляў гэтую абураную прамову, ён раптам адчуў, што нешта моцна абвілася вакол яго стану, нешта шчоўкнула, і шаноўны дэтэктыў, бы кінуты з катапульты снарад, паляцеў уверх. Тым самым амаль дакладна паўтарыўшы маршрут свайго памочніка.
Калі палёт завершыўся, Караціна аказаўся, як і яго сабака, моцна прывязаным да тоўстага сука трывалай вяроўкай. Ён прыўзняў галаву і проста над сабою ўбачыў да болю знаёмы абрубак хваста свайго вернага Куртатага.
— Ну вось, я ж вам казаў, — жаласліва праскуліў сабака.
Караціна зусіхсілаўстараўся нестраціць годнасці наватутакім надзвычай нязручным становішчы.
— Ты мне нічога, зусім нічога не гаварыў! Твой абавязак быў мяне папярэдзіць пра пастку, а не траціць час на пустую балбатню!
Сабака прыкусіў язык, ён выдатна разумеў цяпер настрой свайго гаспадара і не хацеў больш вярэдзіць яму душу.
— Такім чынам, мы патрапіліўпастку, — падсумаваў Караціна, уважліва разглядаючы абрубак хваста свайго памочніка, — і трэба добра памазгаваць, што нам рабіць, каб з яе выбрацца.
— А зрабіць гэта будзе зусім не проста, — вымавіў нечый тоненькі галасок знізу.
«Надта знаёмы голас, — падумаўсышчык. — Дык гэта ж голас палонніцы піратаў, якая клікала мяне на дапамогу», — дапяў ён.
Містэр Караціна зірнуўуніз, дзе чакаўубачыць страшных піратаў з нажамі ў зубах і сярод іх заплаканую прын-
цэсу, але замест піратаў і прынцэсы пад дубам качалася ад смеху на зямлі кампанія дзяцей.
Гэта былі Радыска, Бульбінка, Фасолінка і Тамацік. Яны яшчэ доўга смяяліся, абдымаліся і нават зладзілі вакол дуба вясёлы карагод.
— Сіньёры, — не вытрымаў Караціна, — зрабіце ласку, растлумачце, што гэта за жарты такія.
— Мы не сіньёры, — адказаў Фасолінка, — мы піраты, a яны, — ён паказаў на дзяўчынак, — прынцэсы, якія патрапілі да нас у палон.
— Зараз жа дапамажыце нам спусціцца на зямлю, інакш я буду вымушаны прыняць самыя суровыя меры ў дачыненні да вас, — строгім голасам пагразіў сышчык.
— Мы прымем вельмі сур’ёзныя меры, — дадаў сабака, люта трасучы абрубкам свайго хваста.
— He думаю, што вы зможаце прыняць якія-небудзь меры, пакуль будзеце вісець на дубе, — сказала Радыска.
— А мы ўжо пастараемся, каб вы павіселі тут як мага больш, — дадаў Тамацік.
Караціна змоўк, зразумеўшы, што справа прыняла небяспечны кірунак. I затым нягучна звярнуўся да свайго памочніка.
— Сітуацыя зразумелая, але пакуль безвыходная.
— Так, так, безвыходная, — сумна пацвердзіў за ім Куртаты.
— Мы ў палоне ў банды дзяцей, — працягваў дэтэктыў. — Якая ганьба для мяне! Упэўнены, што іх нанялі ўцекачы, каб замесці свае сляды.
— Так, так, гэтыя дзеці нанятыя ўцекачамі, — згадзіўся сабака.
— I ўсё ж я ў здзіўленні, як спрытна яны нас заманілі ў гэтую пастку, — падсумаваў Караціна.
Караціна здзівіўся б яшчэ больш, калі б ведаў, што гэтая пастка была падтрыхтаваная пад кіраўніцтвам Вішанькі. Юны граф прачытаў шмат прыгодніцкіх кніг і адтуль пераняў мноства паляўнічых хітрасцяў.
Вішанька на гэты раз вырашыў дзейнічаць самастойна, без Чыпаліны, бо час быў вельмі абмежаваны. I яго план быў бліскуча рэалізаваны.
Схаваўшыся ў кустах, ён цяпер назіраў за вынікамі сваёй працы і застаўся імі задаволены.
«Такім чынам, два праціўнікі на час выведзены з ладу», — падумаў ён і, радасна паціраючы рукі, накіраваўся ў замак.
А Радыска і іншыя рабяты накіраваліся ў пячору, каб паведаміць Чыпаліну пра свае подзвігі. Але ў пячоры яны нікога не знайшлі — яна была пустая, нават попел у кастрышчы паспеў астыць.
Рашсл 17, у якім Чыпаліна заводзіць сяброўства з дабрадушным мядзведзем
ысновы напрошваліся адразу: паколькі попел ужо паспеў астыць, то агонь у пячоры не разводзілі дні з два. Куды ж падзеўся Чыпаліна з астатнімі ўцекачамі?
I насамрэч, што ж адбылося за гэтыя два дні з Чыпалінам і яго сябрамі? Дзе яны былі ўвесь гэты час, пакуль містэр Караціна і яго сабака пераследавалі «піратаў», а ў выніку апынуліся ў пастцы? Але ўсё па парадку.
Пасля таго як дамок Цукіны быў рэквізаваны ўладамі, стары Цукіна і Чарніца не знаходзілі сабе месца, бо ніяк не маглі
прымірыцца з такой стратай. Яны так прывязаліся да гэтых ста васемнаццаці цаглін, што ім здавалася, быццам яны страцілі сто васемнаццаць сыноў. Агульная бяда зблізіла Цукіну з Чарніцам, і яны сталі вельмі добрымі сябрамі. Стары Цукіна ў парыве добрых пачуццяў нават паабяцаў Чарніцу: