• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Чыпаліны  Джані Радары

    Прыгоды Чыпаліны

    Джані Радары

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2010
    58.56 МБ
    Цыбуля-Парэй палічыўзалепшаезмоўкнуць, спалохаўшыся за свой адзіны скарб. Арыштавалі заадно і адваката Гарошынку, які незнарок патрапіўся салдатам на вочы. I яго пацягнулі ўтурму, нягледзячы на яго гучныя пратэсты.
    — Гэта памылка! Я адвакат і знаходжуся на службе ў кавалера Памідора. Гэта нейкае непаразуменне, адпусціце мяне!
    Але Лімончыкі моўчкі рабілі сваю справу. Нешта даводзіць ім было амаль што гэтак марна, як і сцяне.
    Батальён Лімончыкаў размясціўся на пастой у парку замка графінь Вішань. Нейкі час гвардзейцы забаўляліся тым, шточыталі прызначаныя для Вішанькітаблічкі.алехугка ім тое надакучыла. Яны пачалі рваць кветкі, лавіць чырвоных рыбак, страляць па шкляных вокнах аранжарэі і прыдумляць іншыя такога кшталту забавы.
    Убачыўшы гэткі вандалізм, графіні рвалі валасы на сваіх галовах і бегалі ад аднаго камандзіра гвардзейцаў Лімончыкаў да другога, умольваючы іх спыніць вэрхал:
    — Калі ласка, сіньёры, загадайце вашым падначаленым быць больш стрыманымі. Калі яны будуць сябе так
    паводзіць і далей, то ад нашага парка нічога не застанецца.
    Гэтыя словы графінь выклікалі толькі моцнае раздражненне камандзіраў, якія ставіліся да сваіх гвардзейцаў з бацькоўскім клопатам.
    — Нашым героям, — адказвалі яны, — пасля іх ратных спраў патрэбен плённы адпачынак. А вы павінны быць ім удзячныя, што яны ахоўваюць ваш спакой.
    У адказ на гэта графіні заўважылі, што гвардзейцы наўрад ці моцна стаміліся, арыштаваўшы Цыбулю-Парэя і сіньёра Гарошынку — людзей спакойных і законапаслухмяных, якія за ўсё жыццё і муху не пакрыўдзілі. Тады адзін з камандзіраў адказаў:
    — Выдатна! Утакім разе, кабапраўдацьсваёўтрыманне, мы арыштуем вас.
    Графіням нічога не заставалася, як паскардзіцца самому князю Лімону, які, натуральна, спыніўся ў замку разам з усімі сваімі прыдворнымі. Але і той толькі прыкра адмахнуўся ад іх скаргаў як ад назойлівых мух. Высокія госці, дарэчы, занялі ўзамку самыя лепшыя пакоі, бесцырымонна выцесніўшы адтуль кавалера Памідора, барона Апельсіна, герцага Мандарына, ды, зрэшты, і саміх гаспадынь — графінь Вішань.
    Гэтая сітуацыя асабліва турбавала барона Апельсіна.
    — Вось пабачыце, — казаў ён, абачліва азіраючыся навокал, — яны з’ядуць усе нашыя прыпасы, і мы ўрэшце вымушаны будзем памерці ад голаду. Яны не пакінуць замак, пакуль не апустошаць усе нашыя кладоўкі і склепы, a потым кінуць нас на волюлёсу. Гэтажсапраўдная пошасць, чума, горш за вывяржэнне Везувія!
    Нарэшце правіцель загадаў прывесці да яго ЦыбулюПарэя. Ён вырашыў асабіста дапытаць злачынцу. Дон Пят-
    99
    рушка сядзеў побач з правіцелем і быў гатовы весці пратакол допыту. Але напачатку ён дастаў сваю насоўку памерам з ручнік і сакавіта высмаркаўся. 3 іншага боку ад князя Лімона ўладкаваўся кавалер Памідор, які рыхтаваўся пры неабходнасці даваць правіцелю тлумачэнні.
    Рэч у тым, што, хаця князь Л імон і насіў на сваім берэце вял ікі залаты званочак, ён не адрозніваўся вялікім розумам, а галоўнае — быў вельмі рассеяным. Вось і на гэты раз, яктолькі вязня ўвялі ў пакой, ён, забыўшыся зусім пра мэту допыту, усклікнуў з захапленнем:
    — Якія цудоўныя вусы! Я проста ўпэўнены, што ў маёй дзяржаве ні ў кога больш няма такой прыгожай пары вусоў, такіх доўгіх і так добра расчэсаных!
    Нічога, зрэшты, утым дзіўнага не было: Цыбуля-Парэй толькі тым і займаўся, седзячы ў сваёй камеры, што расчэсваў свае вусы. Улюбёны занятак цалкам адхіляў яго ўвагу ад сумных думак пра сваю горкую долю.
    — Дзякуй вам, Ваша Светласць! — сціпла адказаў ЦыбуляПарэй.
    — Ну, а калі ўжо лёс прывёў цябе на мае вочы, то я хачу ўганараваць цябе званнем кавалера Сярэбранага Вуса. Гэй, дзе вы, мае Лімоны?!
    Прыдворныя імгненна з’явіліся перад вачыма правіцеля.
    — Прынесці сюды карону Сярэбранага Вуса!
    Прынеслі карону, зробленую ў выглядзе вуса, які абвівае галаву, цалкам адлітую з серабра.
    Цыбуля-Парэй страшэнна разгубіўся: ён меркаваў, што яго выклікалі на допыт, а замест гэтага ўганаравалі найвышэйшай узнагародай. Ён схіліўся перад князем, які, прыняўшы важны выгляд, надзеў на галаву вязню карону, абняў і пацалаваўу абодва вусы. Затым князь падняўся са свайготрона, які паўсюль вазіў з сабою, і, лічачы справу завершанай, накіраваўся да выхаду.
    Цыбуля-Парэй ужо гатовы быў з палёгкаю ўздыхнуць, што ўсё так цудоўна для яго завяршылася, як у гэты момант да правіцеля падскочыў кавалер Памідор і, прагінаючыся ўсім целам, прамармытаў:
    — Ваша Высокасць, асмелюся заўважыць, што вы прысвоілі званне кавалера заўзятаму злачынцу, якога вы збіраліся дапрасіць.
    — Зтаго моманту, якяўганараваўягозваннем кавалера, — высакамерна адказаў князь, — ён ужо не з’яўляецца злачынцам. Нуа наконттаго, кабдапрасіць... Штож, давайцедапросім.
    Князь Лімон зноў усеўся на свой трон і, павярнуўшыся да Цыбулі-Парэя, спытаўуяго, ці не ведаетой, дзехаваюцца збеглыя вязні. Цыбуля-Парэй шчыра адказаў, штоямунічога пратое невядома. Тады па падказцы Памідора князь спытаў, ці не ведае Цыбуля-Парэй, дзе схаваны дамок старога Цукіны. I на гэтае пытанне вязень не меў адказу.
    Памідор проста ашалеў ад злосці:
    — Ваша Высокасць, гэты нахабны падманшчык водзіць вас за hoc! Я прапаную ўжыць да яго катаванне і катаваць да таго
    часу, пакуль ён не прызнаецца. Мы выб’ем з яго праўду, вось пабачыце!
    — Цудоўна, цудоўна! — радасна ўсклікнуў, паціраючы рукі, князь Лімон, які заўсёды атрымліваў вялікае задавальненне ад чужых пакутаў. Ён ужо зусім забыўся пра тое, што хвіліну таму прысвоіў вязню званне кавалера. Што зробіш: Яго Высокасць імгненна захапляўся кожнай новай справай.
    — Якое катаванне Ваша Высокасць жадае прызначыць злачынцу? — пацікавіўся кат, які ўжо чакаў сваю ахвяру з усім сваім абсталяваннем, што дазваляла катавацьнадзвычай разнастайна. У тым ліку кат меў і запалкі: на той выпадак, калі раптам спатрэбіцца катаваць ахвяруагнём.
    — А вырвіце ў яго тое, што для яго самае каштоўнае — яго вусы! — загадаў правіцель.
    Катухапіўся за вусы Цыбулі-Парэя і пачаў цягнуць іхубакі. Аднак, загартаваныя шматгадовай сушкай бялізны, яны былі такія трывалыя, што колькі кат ні стараўся, яму не ўдалося вырваць ні аднаго валаска. Болей за тое, Цыбуля-Парэй зусім не адчуваў болю, ён толькі раз-пораз хіхікаў, быццам яго казыталі. Нарэшце кат зусім выбіўся з сіл і рухнуў на падлогу як падкоша-
    ны. Адабраўшы ў Цыбулі-Парэя яго сярэбраную карону, вязня адвялі ў камеру і зусім забыліся пра яго існаванне. А паколькі ямутам давялося сядзець нямала часу, то яго вусы выраслі настолькі, што іх, нібы канаты, патрэбна было скручваць у кольцы, і яны запоўнілі ледзьве не палову камеры.
    Пасля допыту Цыбулі-Парэя быўаб’яўлены перапынак на абед, а на дэсерт гэтага абеду быў допыт сіньёра Гарошынкі. Адвакат адразу ж кінуўся ў ногі правіцелю і пачаў горача цалаваць іх:
    — Злітуйцеся, Ваша Светласць! Я ні ўчым не вінаваты!
    — Вельмі дрэнна, што вы ні ў чым не вінаваты! Калі б вы былі вінаваты, то змаглі б распавесці нам хоць што-небудзь. A паколькі вы не вінаваты, то, хутчэй за ўсё, нічога не ведаеце. Чакайце, чакайце, а можа, вы ведаеце, куды збеглі вязні?
    — He, Ваша Светласць, — адказаў сіньёр Гарошынка, які калаціўся якасінавы ліст. Ён і насамрэч нічога не ведаў.
    — Ну вось, бачыш! — усклікнуў князь Лімон. — Якжа я магу вас вызваліць, калі вы не супрацоўнічаеце з правасуддзем?
    Сіньёр Гарошынка зразумеў, што патрапіўу пастку, штоўяго няма шанцаў адсюль вырвацца. «Чаго ж маўчыць сіньёр Памідор? — у роспачы думаў адвакат. — Ён жа цудоўна ведае маю невінаватасць. I гэта пасля столькіх гадоў адданай і вернай службы!» I раптам да яго дайшло: яго гаспадар проста адмаўляецца ад яго і кідае яго на волю лёсу.
    — А можа, вы мне скажаце, дзе схаваны дамок Цукіны? — працягваў князь Лімон.
    Сіньёр Гарошынка цудоўна ведаў, дзе схаваны дамок Цукіны, бо сам быў сведкам тае размовы аднасяльчанаў.
    «Яны хочуць, каб я ім адкрыў, дзе схаваны дамок Цукіны. Наўрад ці яны мяне пасля гэтага вызваляць — усе лаўры яны захочуць прыпісаць сабе, а я буду толькі непатрэбным сведкам. Ну што ж, затое я зразумеў іх сапраўднае стаўленне да мяне. Калі ім трэба было карыстацца маімі ведамі і здольнасцямі, каб
    абдурыць бліжняга, яны запрашалі мяне да свайго стала і казалі ўсялякія кампліменты. Цяпер я стаў ім непатрэбным. Што ж, і я ім дапамагаць больш не буду! Хай робяць са мною што заўгодна, але ад мяне яны нічога не даведаюцца». I ён выразна і цвёрда сказаў:
    — He, я гэтага не ведаю.
    — Вы хлусіце, — злосна рыкнуў Памідор, — вы ўсё выдатна ведаеце, проста не хочаце гаварыць.
    I тут сіньёра Гарошынку быццам прарвала. Узняўшыся на наскі, каб быць вышэй ростам, ён кінуў на Памідора абураны погляд і ўсклікнуў:
    — Так, я ўсё ведаю! Я ведаю, дзе схаваны дамок Цукіны, але вам ніколі гэтага не скажу! Ніколі!
    Князь Лімон ашаломлена паглядзеў на адваката:
    — Падумайце як след, — спрабаваў ён пераканаць Гарошынку. — Інакш я вымушаны буду вас павесіць.
    Сіньёр Гарошынка адчуў, што зямля плыве ў яго з-пад ног і памацаў сябе за шыю. Яму нават на нейкі момант падалося, штоён адчувае, яктам зацягваецца пятля. Аднак рашэннеўяго душы ўжо выспела, і ён зноў цвёрдым голасам прамовіў:
    — Можаце мяне павесіць, але ад мяне вы нічога не даб’яцеся!
    Апошнія словы запатрабавалі ад беднага адваката такіх неверагодных высілкаўдуху, што ён раптам спалатнеў, як мел, што было даволі дзіўным для зялёнага гарошка, і якпадкошаны рухнуў на падлогу.
    Дон Пятрушка занёс у пратакол: «Абвінавачваемы ад сораму і згрызот сумлення страціў прытомнасць». Затым ён дастаў сваю вялізную насоўку, сакавіта высмаркаўся і загарнуў кнігу пратаколаў. Допыт на тым завяршыўся.
    Раздзсл 13,
    у якім сіньёр Гарошынка міжволі
    іньёр Гарошынка прачнуўся ў пякельнай цемры і зрабіў выснову, што яго ўжо павесілі. «Я, безумоўна, ужо на тым свеце, — падумаў ён. — Адно толькі дзіўна, што тут няма агню,
    на якім чэрці падсмажваюць грэшнікаў. Па праўдзе кажучы, не
    надта ўсё гэта на пекла падобнае. А значыць, я яшчэ жывы».
    I нібы ў пацверджанне яго думак раптам пачулася скрыгатанне ключа ў замку. Сіньёр Гарошынка забіўся ў кут камеры і з жахам глядзеў на дзверы, за якімі чакаў пабачыць ката ў суправаджэнні гвардзейцаў Лімончыкаў. Дзверы адчыняліся
    вельмі марудна, і калі яны нарэшце адчыніліся, чаканне Гарошынкі спраўдзілася толькі напалову. На парозе камеры і насамрэч з’явіліся Лімончыкі, аднак прывялі яны не ката. Паміж двума гвардзейцамі стаяў сам сіньёр Памідор, абблытаны вяроўкай, як вэнджаная каўбаса.