Прыгоды Чыпаліны
Джані Радары
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2010
Сіньёр Гарошынка як ашпараны ўскочыў і прытуліўся да сцяны, нічога не разумеючы. Але паступова да яго дайшло, што і Памідор цяпер такі ж вязень, як і ён сам.
— Вось гэта нумар! Значыць, яны і вас арыштавалі?
— Арыштавалі? He проста арыштавалі, а прысудзілі да смерці. Мяне павесяць заўтра на досвітку, адразу пасля вас. Вы, пэўна, здагадваецеся, што мы знаходзімся ў камеры смяротнікаў, адкуль шлях толькі адзін — на эшафот.
Здзіўленню адваката не было межаў.
— Князь Лімон, — працягваў Памідор, — страшэнна раззлаваны, бо яму ніяк не ўдаецца знайсці тую нітачку, за якую можна было б выцягнуць гэтую справу. I калі ён убачыў, што ўсё расследаванне застапарылася, то ў прысутнасці графіньабвінаваціўмянеўтым, штобыццам бы я і ёсць верхавод банды, якая хоча захапіць замак. Затым князь загадаў арыштаваць мяне і тут жа прысудзіў да смерці.
Гарошынка не ведаў, радавацца яму ці засмучацца ад пачутага. I хоць ён не адчуваў асаблівай спагады да свайго былога гаспадара, але ўсё ж ветліва сказаў:
— Ну што ж, трымайцеся, кавалер, памрэм разам.
— Гэта для мяне дрэннае суцяшэнне, — прамовіў кавалер Памідор. — Але дазвольце ўсё ж папрасіць у вас прабачэння за тое, што на вашым допыце я не заступіўся
• за вас. На кану было маё ўласнае жыццё.
— Ды ці варта казаць пра тое, што мінулася? He бу-
I
дзем болей пра гэта, — велікадушна прапанаваў сіньёр
Гарошынка. — Цяпер мы з вамі сябры па няшчасцю, давайце будзем дапамагаць адзін другому, наколькі гэта мажліва.
— Я прытрымліваюся такога ж меркавання, — азваўся Памідор з палёгкаю. — Я вельмі рады, што вы не крыўдуеце на мяне.
Ён выцягнуўз кішэні кавалакторта і па-брацку падзяліў яго з сіньёрам Гарошынкам. Адвакат не верыў сваім вачам — ён не чакаўад кавалера такой дабрыні і шчодрасці.
— Ну вось, гэта ўсё, што ў мяне засталося, — сумна паківаў галавою Памідор.
— Штозробіш,такі гэты свет. Яшчэўчора вы былі практычна паўнаўладным гаспадаром замка, а сёння вы бяспраўны вязень, — паспрабаваў суцешыць яго Гарошынка.
Памідор працягваў моўчкі есці торт, нібы збіраючыся з думкамі.
— Ведаеце, я нават рады таму, што гэты Чыпаліна абвёў мяне вакол пальца. Па сутнасці, ён добры і кемлівы хлопчык, які ўсё гэта зрабіў па закліку сэрца, каб дапамагчы беднякам.
— Абсалютна з вамі згодзен, — пацвердзіў сіньёр Гарошынка.
— Невядома дзе зараз знаходзяцца гэтыя бедныя людзі, што збеглі з турмы. Але калі б я ведаў пра тое і меў хоць нейкую магчымасць дапамагчы ім, то зрабіў бы гэта не вагаючыся.
— Ды што вы можаце для іх зрабіць у вашым становішчы?
— Вы маеце рацыю. Апроч таго, я ўсё роўна не ведаю, дзе яны зараз.
— Я таксама гэтага не ведаю, — сказаў сіньёр Гарошынка, якога ўсё болей падкупала добразычлівасць і шчырасць кавалера, які, было відавочна, цалкам асэнсаваў
сваю віну перад жыхарамі сяла і хацеў неяк яе загладзіць. Яму і самому захацелася раптам быць са сваім сябрам па няшчасці гранічна шчырым. — Але затое я дакладна ведаю, дзе схаваны дамок старога Цукіны.
У Памідора ажно дух заняло ад апошняй фразы адваката. Сэрца забілася ўяго грудзях, быццам кулямёт. «Памідор, — сказаў ён самому сабе, — лаві свой шанц, магчыма, у цябе з’явілася надзея на выратаванне».
— Н і кол і не паверу, што вам і насамрэч гэта вядома, — сказаўён абыякавым голасам.
— Так, але я гэтага ніколі не скажу. Я не хачу нашкодзіць тым няшчасным людзям.
— Гэта робіць вам гонар, сіньёр Гарошынка, вы вельмі мужны чалавек! I я, каб ведаў, то нікому б не сказаў. Інакш з гэтымі гаротнікамі, якія і так нацярпеліся ў жыцці, здарылася б бяда.
— Калі гэта насамрэч так, то я буду рады паціснуць вашую руку.
Памідор падаўямусваю руку, і адвакат даволі доўга і пранікнёна ціснуў яе. Сіньёр Гарошынка, яшчэ больш натхнёны такой шчырасцю ў размове са сваім былым гаспадаром, ужо не мог спыніцца, яго, як кажуць, панесла, тым больш, што размова адхіляла ўвагу ад думак пра эшафот, я кі чакаў на досвітку.
— Дык вось, — узбуджана працягваў ён, — Чыпаліна і яго сябры схавалі дамок Цукіны ў двух кроках ад замка, і ўсе, хто яго шукаў, былі такія безнадзейныя г/піцы, што ім гэта і ў галаву не прыйшло.
— I дзе ж яны яго схавалі? — усё з той жа абыякавасцю спытаў Памідор.
— 0, цяпер я магу спакойна вам гэта сказаць, — усміхнуўся сіньёр Гарошынка, — бо заўтра на досвітку вы пакінеце гэты свет разам са мною, і мы знясём гэтую таямніцу ў магілу.
— Так, заўтрашні світанак будзе апошнім у нашым жыцці, і наш прах, як прах злосных злачынцаў, будзе развеяны па ветры, — пранікнёна сказаў Памідор.
Ад пачуццяў, што перапаўнялі сіньёра Гарошынку, ён нават бліжэй падсунуўся да кавалера і, шэпчучы таму на вуха, вымавіў:
—Дамок Цукіны зараз знаходзіцца ўлесе пад апекаю сіньёра Чарніцы.
Кавалер, усё гэта ўважліва выслухаўшы, раптам ускочыў і стаў горача ціснуць адвакату руку:
— Дарагі вы мой сябра! Я ад усёй душы вам удзячны, бо толькі што вы выратавалі маё жыццё.
— Я выратаваў вам жыццё? Вы, пэўна, жартуеце?
— Hi ў якім разе, — адказаў Памідор. Ён у той жа момант падскочыў да дзвярэй камеры і стаў барабаніць у яе кулаком да таго часу, пакуль гвардзейцы Лімончыкі не адчынілі іх.
— Заразжа вядзіцемянедаЯгоСветласці князя Лімона, — запатрабаваў Памідор сваім звычайным уладным голасам. — Я павінен зрабіць заяву надзвычайнай важнасці!
Цяпер Гарошынка зразумеў, што ён нарабіў.
Калі Памідора прывялі ў пакой да князя Лімона, кавалер распавёў яму ўсё тое, што ўдалося выведаць у сіньёра Гарошынкі, ітым заслужыўдля сябедараванне.Уявіце сабе радасць Лімона, які нарэшце разблытаўсправу, што не давала ямуспаць цэлых два дні! Ён вырашыў на наступную раніцу, адразу пасля пакарання смерцю сіньёра Гарошынкі, накіраваць улес Лімончыкаў і забраць дамок Цукіны.
у якім распавядаецца пра пакаранне смерцю сіньёра Гарошынкі і пра тое, чаму ён не трапіў у рай
а загаду князя Лімона на плошчы ў цэнтры сяла ўзвялі ладную шыбеніцу з памостам. Пад самай шыбеніцай быў змайстраваны люк, які адчыняўся пасля таго, як кат націскаў на кнопку. Пасля гэтага смяротнік з пятлёй
на шыі правальваўся ў люк, дзе яго з нецярплівасцю чакала
сама смерць.
Калі гвардзейцы з’явіліся за сіньёрам Гарошынкам, каб весці яго на эшафот, ён пастараўся хоць неяк адцягнуць сваю апошнюю хвіліну. Спачатку ён запатрабаваў брытву, каб у апошні раз у жыцці пагаліцца. Потым ён сказаў, што не пашкодзіць у апошні раз і галаву памыць. Нарэшце Гарошынка
заявіў, што за час зняволення ў яго выраслі доўгія пазногці і іх абавязкова трэба падстрыгчы.
Кат запратэставаў, заявіўшы, што смяротнік проста цягне час. Але жаданне прысуджанага да смерці святое, і давялося Лімончыкам ісці і шукаць нажніцы. Сіньёр Гарошынка дзве гадзіны падразаў свае пазногці — спачатку на руках, потым і на нагах. Але колькі б ён ні адцягваў непазбежны час, гэтая гадзіна нарэшце прыйшла.
Калі адвакат падымаўся па прыступках на эшафот, яму раптам стала страшна: вось зараз яго не стане. Такога маленькага, тоўсценькага, зялёненькага, паголенага, з памытай галавой і пастрыжанымі пазногцямі, і раптам не стане на свеце!
Барабаншчыкі ўзяліся за палачкі, і ў паветры загучаў злавесны барабанны дробат. Кат накінуў на беднага адваката пятлю і націснуў на кнопку. Люкадкрыўся, і сіньёр Гарошынка рухнуўу абдымкі смерці. «Ну вось і ўсё! — паспеў падумаць адвакат, раптам пачуўшы нейкія галасы побач. — Гэта, пэўна, я ўжо чую райскія галасы».
Адзін з гэтых «райскіх галасоў» сярдзіта некага прыспешваў:
— Ды рэжце вы хутчэй, а то я пры такім яркім святле зусім нічога не бачу! Хугчэй, не марудзьце, сіньёр Чыпаліна!
«Чыпаліна? — здзівіўся Гарошынка. — Адкуль у раі можа быць Чыпаліна, ён жа, здаецца, яшчэ жывы? Што ж гэта са мноюадбылося?»
Рашсл 15,
здарылася вось што: даведаўшыся пра прысуд Гарошынку, пакаёўка Сунічка стала шукаць магчымасць перадаць гэтую вестку Чыпаліну і выпадкова за сценамі замка сустрэла
Радыску, якой пра ўсё і распавяла. Радыска хуценька пабегла туды, дзе хаваліся былыя вязні (а гэта была пячора непадалёк ад лесу), і папярэдзіла Чыпаліну.
Чыпаліна ўважліва выслухаў дзяўчынку, а затым папрасіў у майстра Вінаградзінкі яго шыла. Становішча было даволі складаным, і трэба было добра пачухаць галаву, каб знайсці патрэбную
думку.
Хутка Чыпаліна вярнуў шыла майстру Вінаградзінку і з воклічам «Усё зразумела!» некуды хутка знік, нічога болей не патлумачыўшы сябрам. Дзядуля Цукіна звыкла ўздыхнуў і заўважыў:
— Усё ж такі якая светлая галава ў гэтага хлопца! Ён не будзе дарэмна чухаць галаву.
Але Чыпаліну давялося даволі доўга шукаць тое, што яму было патрэбна. Гэта быў луг, на якім высілася мноства невялічкіх узгорачкаў свежай зямлі, якія з’яўляліся літаральна на вачах.
Чыпаліна цярпліва чакаў, пакуль адзін з узгорачкаў вырас у яго проста пад нагамі. Тады ён стаў на калені і пачаў клікаць:
— Сіньёр Крот! Сіньёр Крот! Гэта я, Чыпаліна! Адгукніцеся!
Праз імгненне з-пад зямлі пачулася незадаволенае:
— А, гэта вы, відаць, ізноў збіраецеся прапанаваць мне падарожжа пад зямлёй у пошуках новых крыніц святла?
— Некажыцетак, дарагі Крот! Я ніколі незабуду вашай паслугі. Толькі дзякуючы вам мне пашчасціла сустрэцца з маімі сябрамі. Цяпер мы ўсе на волі і знайшлі сабе часовы прытулак у пячоры непадалёк адсюль.
— Дзякуй за інфармацыю, але мяне гэта абсалютна не цікавіць. Да пабачэння.
— Ну пачакайце! Выслухайце мяне, калі ласка! — закрычаў Чыпаліна.
— Добра, гаварыце, аднак не спадзявайцеся, што я ізноў буду дапамагаць вам у вашых справах.
— Размова не пра мяне. Справа датычыць адваката Гарошынкі. Заўтра раніцай яго павінны павесіць.
— Вось і цудоўна! Я б яшчэ дапамог кату зацягнуць на ім пятлю. Адвакаты не выклікаюць у мяне сімпатыі, ды і гарошак я цярпець не магу.
Чыпалінудавялося прыкласці неверагодныя высілкі, каб пераканаць упартага Крата. Але хлопчык быў упэўнены, што пад
грубаватымі манерамі ў гэтага звярка хаваецца залатое сэрца і ён нікол і не адмовіцца дапамагчы ў справе, якая задумана дзеля справядлівасці.
Так і атрымалася. Слухаючы кранальны аповед Чыпаліны пра ўчынак адваката, Крот хутка памякчэў і ўрэшце грубавата перапыніў Чыпаліну:
— Добра, хопіць балбатні, сіньёр Чыпаліна! У вас язык, пэўна, без касцей! Вы лепш скажыце, у які бок мнетрэба рыць падземны ход?