Прыгоды Чыпаліны
Джані Радары
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2010
— Гэта вельмі важнае адкрыццё! — усклікнуў сабака. — Чатырнаццаць плюс чатырнаццаць будзе дваццаць
восем, і калі мы пойдзем у гэтым кірунку, то на вашу галаву можа пасыпацца прынамсі дваццаць восем аскепкаў. Што датычыць мяне, то ўтакім выпадку я не ведаю, што застанецца ад майго хваста.
Караціна павярнуў галаву ў другі бок.
— Што вы там бачыце, шэф? — заклапочана пацікавіўся Куртаты.
— Бачу нейкае металічнае збудаванне. Вельмі цікавая канструкцыя: у яго тры ножкі, злучаныя жалезным колам. Зверху ў яго маецца белы дах, відаць, эмаліраваны.
Куртаты быў проста ашаломлены здольнасцямі свайго гас-
падара.
— Шэф, — заўважыў ён, — наўрад ці хто да вас знаходзіў эмаліраваныя дахі.
— Мы будзем першымі, — ганарыста адказаў Караціна. — Сапраўдны дэтэктыў павінен знаходзіць незвычайныя рэчы нават пры самых звычайных абставінах.
Гаспадар і сабака паўзком рушылі ў бок адкрытага імі збудавання з эмаліраваным дахам. Зрабіўшы шлях у некалькі метраў, яны нарэшце наблізіліся да згаданага збудавання, алездзейснілі нейкі неасцярожны рух, і эмаліраваны дах перакуліўся акурат на іх. Спачатку знакаміты сышчык і яго дасведчаны памочнік атрымалі добры ўдар
па сваіх бедных галовах, што аж іскры з вачэй пасыпаліся, але ў тое ж імгненне гэтыя іскры былі патушаны ледзяной вадой. Здзіўленне Караціны і Куртатага было проста бязмежным. Баючыся нейкіх новых сюрпрызаў, яны абодва на нейкі момант замерлі на месцы, а ў гэты час ледзяная вада трапляла ім за шкірку і сцякала струменьчыкамі па спіне. Але яны стаічна цярпелі гэтыя нязручнасці.
— Я мяркую, — прамармытаў незадаволена містэр Караціна, — што мы перавярнулі звычайны эмаліраваны тазік, які стаяў на ўмывалычіку.
— Я думаю, — дадаў Куртаты, — што ў тым тазіку было вельмі шматхалоднай вады.
Караціна падняўся і атросся. Яго верны памочнік зрабіў тое самае. Без вялікай цяжкасці дэтэктыў знайшоў ложак, які знаходзіўся за два крокі ад яго. Ён урачыста накіраваўся да ложка, працягваючы разважаць уголас:
— Што зробіш, наша прафесія рызыкоўная. На галовы нам вылілася ледзяная вада, але затое мы знайшлі ложак.
— Так, так, вада была вельмі халодная, — дадаў сабака.
Куртатаму ў той вечар асабліва не пашанцавала: мокраму, з абсечаным хвастом, яму давялося спаць на дыванку ля ложка гаспадара, паклаўшы галаву на яго тапачкі.
Караціна, які ўсю ноч гучна хроп, прачнуўся з першымі промнямі сонца. He паспеўшы яшчэ як след падняцца з ложка, ён скамандаваў:
— Куртаты, за працу!
— Заўсёды гатовы, шэф! — ускочыў саі ўсеўся на абрубак свайго хваста, чакаючы канкрэтныхуказанняўсвайго гаспадара.
Памыцца яны не маглі, бо прызначаную для гэтай мэты ваду напя-
рэдадні, як вы памятаеце, разлілі. Куртаты задаволіўся тым, што аблізаў свае вусы, а потым лізнуў у твар свайго гаспадара. Затым яны абодва спусціліся ў сад і прыступілі да выканання заказу князя Лімона — пошуку ўцекачоў.
Знакаміты дэтэктыў пачаў з таго, што дастаў з кішэні мяшэчак для гульні ў лато. Унутры мяшэчка знаходзіліся бочачкі з нумарамі, усяго дзевяноста штук.
Ён папрасіўсабаку выцягнуць які-небудзь нумар. Куртаты засунуўлапуўмяшэчакі выцягнуўадтульбочачку пад нумарам сем.
— Так, зразумела, мы павінны зрабіць сем крокаў направа, — зрабіў выснову сышчык.
Ён так і зрабіў, апынуўшыся ў вынікуў гушчары крапівы, дзе моцна апёк сабе нос, што праз хвіліну стаў чырвоным, як стручок турэцкага перцу. Дасталося ад крапівы і Куртатаму, дакладней, няшчаснаму абрубку яго хваста.
— Напэўна, у нашыя разлікі закралася памылка, — праз зубы вымавіў Караціна.
— Так, так, мы зрабілі памылку, — сумна пацвердзіў Куртаты.
— Паспрабуем выцягнуць іншы нумар.
— Так, так, выцягнем зусім іншы нумар.
На гэты раз выпаў нумар трыццаць, і містэр Караціна зрабіў выснову, што для поспеху справы ім трэба прайсці трыццаць крокаў улева.
Дэтэктыў і яго верны сабака не задумваючыся зрабілі гэтыя трыццаць крокаў і плюхнуліся ўбасейн з чырвонымі рыбкамі.
— Дапамажыце! Тану! — залямантаваў ва ўсё горла знакаміты сышчык.
Ч/
— Адну хвіліну, гаспадар, — Куртаты ўхапіў гаспадара за каўнер і вывалак яго з вады.
Пасля чарговай няўдачы дэтэктыў і яго адданы памочнікуселіся на край басейна, каб крыху абсушыцца на сонцы пасля нечаканай купелі.
— Я зрабіў каштоўнае адкрыццё, — з важным выглядам прамовіў Караціна, стукаючы зубамі.
— Вельмі, вельмі каштоўнае, што вада ў басейне мокрая, — падтрымаў Куртаты.
— He, не гэта. Я мяркую, што вязні здзейснілі свой пабег праз гэты басейн з чырвонымі рыбкамі. Яны пракапалі з басейна падземны ход і выйшлі на волю, — патлумачыў сышчык.
Містэр Караціна ў той жа момант паслаў па Памідора, а калі той з’явіўся, сышчык аб’явіў, што пад басейнам трэба правесці раскопкі. Маўляў, сур’ёзныя факты сведчаць пра тое, што вязні ўцяклі з турмы менавіта гэтым шляхам.
Аднак Памідор рашуча адхіліў просьбу дэтэктыва, разумеючы, чым гэта абернецца для басейна і бедных рыбак.
— Вось яна, чалавечая ўдзячнасць, — цяжка ўздыхнуўшы, сказаў дэтэктыў, — я тут працую не пакладаючы рук і цярплю вялікія нягоды, а мясцовыя ўлады заместтаго, каб хоць чым-небудзь дапамагчы, ствараюць адну перашкоду за другой.
У гэты момантда містэра Караціны наблізіўся Вішань-,^ ка, які рабіў выгляд, што выпадкова прагульваецца паі парку.
Дэтэктыў спыніў хлопчыка і спытаў, ці не ведае той іншага выхаду з парка, апроч падземнага ходу, прарытага вязнямі пад басейнам.
— Канечне, ведаю, гэта брама, — адказаў Вішанька.
Містэр Караціна крыху падумаў і ўрэшце зрабіў выснову, што гэтая думка заслугоўвае ўвагі. Ён падзякаваў Вішаньку і ў суправаджэнні Куртатага накіраваўся да брамы.
Вішанька сачыў за імі да самай агароджы парка, а калі сышчык і яго сабака выйшлі за браму, хлопчык засунуў два пальцы ў рот і гучна свіснуў.
Містэр Караціна імгненна азірнуўся.
— Вы гэта мне?
— Што вы, сіньёр Караціна. Проста я клікаў вераб’я, якому насыпаў на падаконнік хлебных крошак.
— Якая ж у вас добрая душа, сіньёр, — дэтэктыў пакланіўся і пайшоў далей, абследуючы наваколле.
Як вы ўжо зразумелі, на свіст Вішанькі хутка пачуўся свісту адказ, але не такі гучны, прызначаны не для чужых вушэй. Ён быўсігналам для Вішанькі, што яго пачулі.
У той жа момант справа ад сышчыка і яго сабакі закалыхаўся куст.
Вішанька ўсміхнуўся — яго сябры не спалі ў шапку. Ён ужо даўно паспеў папярэдзіць іх аб прыбыцці ў замак знакамітага дэтэктыва, і ва ўцекачоў з’явіўся наконт яго пэўны план.
Містэр Караціна таксама заўважыў калыханне галінак куста. Ён імгненна кінуўся на зямлю і замёр на месцы. Зразумела, што тое ж самае зрабіў і яго верны памочнік.
— Нас абкружаюць, — прашалтаў дэтэктыў, адплёўваючыся ад пылу, якога паспеў набраць у рот і нос.
— Так, так, нас абкружылі з усіх бакоў, — адгукнуўся таксама шэптам Куртаты.
— Наша задача, — працягваў Караціна, — з кожнай хвілінай ускладняецца. I ўсё ж мы павінны знайсці збеглых вязняўлюбым коштам.
— Абавязкова знайсці, — як рэха, адгукнуўся сабака.
Караціна максімальна засяродзіўся — ён напружана шукаў выйсце. Затым падняўсвой самы магутны бінокль і пачаўуважліва вывучаць кусты.
— Там больш нікога няма, — зрабіў ён выснову праз некалькі хвілін. — Піраты адступілі.
— Піраты? — у беднага Куртатага ад здзіўлення нават ніжняя сківіца адвісла. — Дык нам давядзецца мець справу нетолькі са збеглымі вязнямі, але і з піратамі?
— Канечне! — горача ўсклікнуў Караціна. — Хто ж яшчэ можа так па-майстэрску хавацца ў кустах, як не піраты? Так, нам давядзецца мець справу з вельмі небяспечнай і добра ўзброенай бандай галаварэзаў. Нам нічога не застаецца, як ісці па яе слядах, якія абавязкова прывядуць нас у логава ўцекачоў.
Куртаты не пераставаў захапляцца праніклівасцю свайго гаспадара, які здолеў заўважыць перамяшчэнне злачынцаў у кустах. I хоць саміх піратаў яго гаспадар не бачыў, але мог зафіксаваць калыханне галінак кустоў, выкліканае гэтымі нягоднікамі.
У містэра Караціны больш не заставалася сумненняў, што ў кустах хаваліся піраты-галаварэзы, якія цяпер паспешліва ўцякаюць ад яго пераследу, спадзеючыся заблытаць сляды і пазбегнуць расплаты. Зрэшты, усе іх хітрыкі дарэмныя: такі дэтэктыў, як Караціна, які прайшоўагонь, ваду і іншыя перашкоды, шанцаў нікому не пакідае.
— Наперад, Куртаты! Яны амаль што ў нашых руках. Мы іх хутка зловім, — натхняўся дэтэктыў.
— Так, так, мы вельмі хутка зловім уцекачоў, — падхапіў сабака.
Метраў праз сто дарога паглыбілася ў лес. Караціна і Куртаты без ваганняў працягвалі шлях.
Зрабіўшы ўлесе некалькі крокаў, яны спыніліся ў цені вялізнага дуба, каб крыхуадпачыць іўзважыцьсітуацыю. 3 мяшка, у якім былі інструменты і прыборы, дэтэктыў дастаў мікраскоп і пачаў уважліва вывучаць дарожны пыл.
— Ніякіх слядоў, гаспадар? — з трывогай у голасе спытаў Куртаты.
— На жаль, ніякіх, мой сябар.
Акурату гэты момант пачуўся працяглы свіст, а затым HexTa жаласліва закрычаў:
— Ой-ёй! Ой-ёй!
Караціна і Куртаты вокамгненна апынуліся на зямлі.
Крык паўтарыўся яшчэ некалькі разоў. Цяпер ужо не было ніякіх сумненняў, што злачынцы падаюць адзін другому сігналы.
131
— Мы ў небяспецы, — канстатаваў знакаміты сышчык, і яго рука цвёрда легла на падхватнік для матылькоў.
— Мы ў вялікай небяспецы, — бы рэха, паўгараў Куртаты.
— Відавочна, што піраты спынілі адступленне, — разважліва ацэньваў сітуацыю містэр Караціна, — у дадзены момант яны спрабуюць абысці нас з флангаў і ўдарыць у спіну. Падрыхтуй перац і будзь напагатове, як толькі яны пакажуцца, ты кінеш ім перац у вочы, а я накрыю злыдняў падхватнікам.
— Геніяльны план! — у захапленні вымавіў Куртаты. — Аднак, наколькі мне даводзілася чуць, піраты бываюцьузброеныя карабінамі. А што, калі яны, патрапіўшы ў сетку, будуць спрабаваць вырвацца і пачнуць адстрэльвацца?
— Ліха на яго! — раздражнёна вылаяўся Караціна. — Пра гэта я неяк не падумаў.
— Я думаю, — прапанаваў сабака, задаволены, што яму ўдалося паставіць знакамітага дэтэктыва ў складанае становішча, — што настаў час, калі мы можам выкарыстаць сістэму «заяц-паляўнічы».
— А што гэта такое? — пацікавіўся Караціна.
— Гэтая сістэма шырока выкарыстоўваецца за мяжою для палявання на зайцоў. На сцяжынцы, па якой заўсёды бегае заяц, паміж дрэвамі, прывязваецца моцная вяроўка. Побач з ёю кладзецца тупы нож. Калі заяц, якога гоняць паляўнічыя, падбягае да вяроўкі, ён спачатку ў роспачы ўскліквае: «Пярун на вашу галаву!» Аднак праз імгненне яго » позірктрапляе на нож, і ён радасна кажа: «Дзякаваць Богу! На маё шчасце, нехта згубіў тут свой нож». Ён хапае нож і спрабуе разрэзаць вяроўку. Але паколькі нож абсалютна тупы, у зайца нічога з той вяроўкай не атрымліваецца. Ён пацее, злуецца, лаецца, але яму ніяк не ўдаецца перарэ-