Прыгоды Чыпаліны
Джані Радары
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2010
— Кірунак — паўночны ўсход! — імгненна зрэагаваў Чыпаліна, ледзь не падскочыўшы ад радасці.
Вы і ўявіць сабе не можаце, з якім імпэтам узяўся Крот за справу. I за некалькі гадзін да прызначанага пакарання ход, які заканчваўся акурат пад люкам шыбеніцы, быў гатовы. Там Чыпаліна з Кратом і сталі чакаць далейшага развіцця падзей.
I калі ўрэшце люк адчыніўся і адтуль зваліўся няшчасны сіньёр Гарошынка, Чыпаліна з Кратом імгненна падхапілі яго і адразуабрэзалі вяроўкуна шыі адваката. Затым Чыпаліна крыху папляскаў Гарошынку па шчаках, каб вярнуць да прытомнасці, і даў папіць цудоўнага бульбянога сіропу.
Адвакат нарэшце канчаткова прыйшоўу прытомнасць.
— 0, сіньёр Чыпаліна! Дык і вы таксама памерлі? Якое шчасце, што мы з вамі сустрэліся ў раі!
— Ачомайцеся, адвакат! — умяшаўся Крот. — Гэта не рай і не пекла. А я не святы Пётр і не чорт, а стары Крот, які спяшаецца па сваіх справах. Давайце хугчэй выбірацца адсюль. Спадзяюся, што больш вы мне не патрапіцеся на вочы. Кожны раз, калі я сустракаю Чыпаліну, я атрымліваю такі жахлівы светлавы ўдар, што потым доўга не магу прыйсці ў сябе.
Насамрэч пад памостам шыбеніцы было даволі цёмна, аднак Крату там падалося настолькі светла, што ў яго ажно забалела галава.
X.
Нарэшце Сіньёр Гарошынка дапяў, што дзякуючы Чыпаліну і Крату яму пашчасціла пазбегнуць смерці і абысціся лёгкім сполахам. Ён пачаў дзякаваць сваім выратавальнікам, бясконца абдымаючы то аднаго, то другога. Затым адвакат паспрабаваў абняць іх абодвух адразу, але рукі ў яго аказаліся занадта кароткімі. Нарэшце сіньёр Гарошынка крыху супакоіўся, і усе трое накіраваліся па ўжо зробленым падземным ходзе далей ад эшафота. Затым Крот прарыў новую падземную галерэю, якая прывяла наўпрост да пячоры, дзе сяброў чакалі астатнія былыя вязні. Адваката і яго збаўцаў яны сустрэлі ўзахапленні.
Развітваючыся са сваімі новымі сябрамі, Крот не змог утрымаць слёз:
— Калі б у вашых шалапутных галовах было хоць крыху здаровага сэнсу, вы б даўно жылі разам са мной пад зямлёю. Там няма ні шыбеніц, ні Памідора, ні Лімона з Лімончыкамі. Паўсюль ціха і спакойна, а самае галоўнае — паўсюль пануе цемра. Але прабачце, час не чакае, мне трэба ўжо ісці. Калі я раптам спатрэблюся зноў, кіньце запіску вось у гэтую ямку, я буду зазіраць сюды час ад часу, ці няма ад вас вестачкі. А цяпер да пабачэння.
Сябры цёпла праводзілі Крата, хоць і вельмі не хацелі адпускацьяго — такён быўусім па душы. Раптам сіньёр Гарошынка моцна пляснуў сябе па лбе, ды так, што перакуліўся дагары нагамі.
— Які ж я неабачлівы! Які няўважлівы і рассеяны! Рассеянасць заўсёды была маім няшчасцем!
— Вы нешта забыліся? — далікатна пацікавілася Гарбузіха, акуратна падымаючы адваката з зямлі і абтрасаючы з яго адзення пыл.
I Гарошынка распавёў уцекачам пра тое, як яго ў камеры смяротнікаў спрытна ашукаў Памідор. Свой аповед ён завершыўсловамі:
— Хугчэй за ўсё, гвардзейцы Лімончыкі ўжо гойсаюць па лесе і шукаюць дамок.
У той жа момант Чыпаліна сарваўся з месца і памчаўся да таго дуба, дзе мусіў стаяць дамок Цукіны. Яго ўжо там не было. Чыпаліна толькі знайшоў Чарніцу, які схаваўся паміж каранямі дуба і горка лямантаваў:
— Ах, мой мілы дамок! Ах, мой дарагі ўтульны дамок!
— Тут былі Лімончыкі? — толькі і спытаў Чыпаліна.
— Былі, — у роспачы пацвердзіў Чарніца, — яны забралі не толькі дамок, але і ўсю маю маёмасць і нават званочак!
Чыпаліна заклапочана пачухаў галаву. Каб выскрабці з яе якую-небудзь ідэю, зараз не пашкодзілі б і два шылы, але пад рукой не было ніводнага. Ён ласкава паляпаў Чарніцу па плячы і павёў яго ў пячору. Там ніхто нічога ў іх не спытаў, бо ўсё было зразумела і па іхтварах.
Рашсл 16,
у якім распавядаецца аб прыгодах дэтэктыва Караціны
істэр Караціна...
Хвілінку, а хто гэта такі? Пра яго яшчэ не было размовы ў нашым аповедзе. Адкуль жа ён узяўся і навошта? Які ён, гэты містэр Кара-
ціна, прасцей — Морква? Высокі, нізкі, тоўсты, худы?
Супакойцеся і пачакайце трошкі, зараз мы вам усё растлу-
мачым.
Убачыўшы, што ўцекачоў ужо і след прастыў, князь Лімон даў строгі загад сваім гвардзейцам дбайна прачасаць усю акругу.
Прачасаць дык прачасаць! Тыя, узброіўшыся граблямі, старанна прачасалі ўсе палі і лугі, лясы і гаі, каб знайсці нашых герояў. Лімончыкі працавалі дзень і ноч, нагрэблі цэлыя гурбы ўсялякага смецця — палеры, сухога лісця і галля, сухіх злінялых змяіных шкурак, але нават ценю Чыпаліны і яго сяброў сярод усіх гэтых скарбаў не было.
— Гультаі, абібокі, дармаеды! — бушаваў правіцель. — Вы толькі граблі ўсе паламалі і пакінулі іх без зубоў. За гэта вам варта вашыя ўласныя зубы павыбіваць!
Гвардзейцы ад страху застукалі зубамі. Некалькі хвілін толькі і чуваць было: «Тук-тук-тук, тук-тук-тук», — быццам град бубнеў па даху дома.
— Я мяркую, што тут патрэбна звярнуцца да дэтэктыва, — параіў нехта з прыдворных.
— А хто гэта такі? — спытаў князь.
— Гэта чалавек, які вядзе расследаванні і займаецца пошукам. Да прыкладу, калі вы, Ваша Высокасць, згубілі гузік, ён вам яго імгненна знойдзе. Тое самае здарыцца, калі вы згубіце батальён гвардзейцаў. Яму дастаткова адзець спецыяльныя акуляры, і ён адразу знойдзе ўсялякую прапажу, хоць на дне марскім. Зразумела, што і збеглыя з турмы вязні не будуць для яго вялікай праблемай.
— Ну, калі так, то пашліце па дэтэктыва!
— А я якраз ведаю аднаго такога, які нам спатрэбіцца, — працягваў усё той жа прыдворны. — Яго завуць містэр Караціна.
Ну вось, цяпер вы ведаеце, хто такі гэты містэр Караціна. Пакуль ён будзе дабірацца ў замак графінь Вішань, дзе размясціўся князь Лімон са сваёю світаю, я паспрабую яго крыху апісаць — як ён апрануты, якога колеру ў яго вусы...
Зрэшты, наконт вусоў я вам нічога не скажу, бо ў містэра Караціны вусоў проста няма. Затое ў яго ёсць сапраўдны па-
( 119
ляўнічы сабака па мянушцы Куртаты, які яшчэ і дапамагае гаспадару насіць інструменты. Рэчутым, што містэр Караціна ніколі не пойдзе на расследаванне, не прыхапіўшы з сабою тузін падзорныхтруб і бінокляў, дзесяткі компасаўі фотаапаратаў, мікраскоп, падхватнік для матылькоў і мяшэчак з соллю.
— А соль вам навошта? — пацікавіўся князь Лімон, калі дэтэктыў з’явіўся ў замак.
— 3 дазволу Вашай Высокасці, я насыплю соль на хвост збеглым вязням, а затым накрыю іх падхватнікам для матылькоў.
Лімон уздыхнуў:
— Баюся, што на гэты раз соль вам не спатрэбіцца. Наколькі мне вядома, у збеглых злачынцаў хвастоў няма.
— Выпадак гэты, на мой погляд, вельмі і вельмі сур’ёзны, — сурова заўважыў містэр Караціна. — Калі ў іх няма хвастоў, то за што ўтакім выпадку я іх будулавіць? А на што я буду насыпаць ім соль? 3 дазволу Вашай Высокасці, мушу заўважыць, што ні ў якім разе нельга было дапускаць пабегу гэтых вязняў зтурмы. Ці хаця б перадтым, як яны збяруцца збягаць, вартавым трэба было прымацаваць кожнаму з іх хвост, каб потым іх усё ж такі можна было за нешта злавіць.
— Я неяк бачыў у кіно, — умяшаўся ў размову той самы прыдворны, які і парэкамендаваў містэра Караціну князю, — што часам уцекачоў добра ловяць, насыпаўшы ім соль не на хвасты, а на галовы.
— Вельмі састарэлая сістэма, — пагардліва фыркнуў містэр Караціна.
— Так, так, гэта вельмі састарэлая сістэма, — уголас паўтарыў за гаспадаром Куртаты. Сабака дэтэктыва меў адну характэрную асаблівасць — паўтараць словы свайго гаспадара, дадаючы да іх некалькі сваіхсамых простых пацвярджальных слоў.
— Зрэшты, у мяне ёсць і іншы спосаб злавіць уцекачоў, — прамовіў містэр Караціна.
— Так, так, у нас ёсць і іншыя добрыя спосабы, — падтрымаў Куртаты.
— Заместсолі вельмі эфектыўна выкарыстоўваць перац.
— 0, гэта якраз тое, што трэба! — з натхненнем адобрыў правіцель. — Выдатна, кінуць перацуцекачам у вочы, і яны адразу здадуцца.
— Канечне, і я так лічу, Ваша Высокасць, — заўважыў Памідор, — але перадтым, як кінуць гэтым нягоднікам перац у вочы, іх трэба знайсці.
— Гэта ўжо больш складаная справа, — прызнаў містэр Караціна, — але пры дапамозе маіх інструментаў я, бадай што, паспрабую.
Містэр Караціна быў вельмі добрасумленным дэтэктывам, і ў кожную хвіліну свайго жыцця ён нічога не рабіў без дапамогі тых ці іншых сваіх інструментаў і прыбораў, якія заўсёды меў пры сабе. Нават ідучы спаць, ён узбройваўся трыма компасамі. Адзін з іх дапамагаў яму знайсці лесвіцу, другі — дзверы ў свой пакой, трэці Караціна выкарыстоўваў, каб знайсці ложак.
Вішанька, які даведаўся пра прыезд вядомага дэтэктыва, вырашыў зірнуць на яго і яго сабаку.
Ідучы па калідоры, ён, быццам няўзнак, зазірнуўу пакой, дзе пасяліўся містэр Караціна і яго сабака. Якое ж было яго здзіўленне, калі Вішанька ўбачыў, што знака, міты дэтэктыў і Куртаты ляжаць на падлозе і, гледзячы ^на компас, нешта вельмі ажыўлена абмяркоўваюць.
— Даруйце, калі ласка, шаноўныя сіньёры, — не утрымаўся хлопчык, — што вы робіце на падлозе? Можа, спрабуеце там знайсці сляды ўцекачоў і вызначыць па компасе, у які бок яны збеглі?
— Ды не, я проста шукаю свой ложак, сіньёр. Знайсці ложак няўзброеным вокам можа ўсялякі дурань, на гэта шмат розуму не патрэбна. А вось сышчык павінен да ўсяго падыходзіць з навуковага гледзішча і карыстацца тэхнікай, калі да таго ёсць адпаведная нагода. Усе ведаюць, што магнітная стрэлка компаса заўсёды скіравана на поўнач. I вось калі я пайду ў гэтым кірунку, то беспамылкова знайду свой ложак.
I дэтэктыў рашуча зрабіў некалькі крокаў на поўнач, але з усяго размаху наляцеў галавой на люстэрка шафы для адзення, а паколькі яго галава ад вялікага розуму была вельмі цвердалобай, то люстэрка разляцелася на дробненькія аскепкі.
Адзін з вялікіх аскепкаў адсек сабаку добрую траціну яго і дасюль не вельмі доўгага хваста.
— Мяркуючы па ўсім, нашыя разлікі былі не вельмі слушнымі.
— Так, так, не вельмі слушнымі, — уздыхнуў Куртаты.
— Што ж, будзем шукаць іншы шлях.
— Так, так, будзем шукаць іншы шлях, — падтрымаў гаспадара сабака, — які не прывядзе нас да сугыкнення з люстэркам.
Адклаўшы ўбок компас, містэр Караціна ўзброіўся адной з самых магутных сваіх марскіх падзорных труб. Ён прыклаў яе да вока і пачаў паварочвацца то ўлева, то ўправа.
— Што вы там бачыце, шэф? — пацікавіўся Куртаты.
— Бачу акно: зачыненае, з чырвонымі шторамі і чатырнаццаццю рознакаляровымі шкельцамі ў кожнай раме.