• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Чыпаліны  Джані Радары

    Прыгоды Чыпаліны

    Джані Радары

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2010
    58.56 МБ
    — Сіньёр кавалер, ключы ад сакрэтнай камеры былі толькі ў вас аднаго.
    Памідор збянтэжана пачухаў патыліцу.
    — I насамрэч... Вось дык загадка...
    Каб адгадаць гэтую загадку, ён сеў на падлогу пасярод камеры.
    — Кажуць, што ў нагах праўды няма. Думаць, безумоўна, лепш седзячы, а не стоячы.
    Аднак і ўтакім становішчы нічога путнага ў галаву не прыходзіла.
    Раптам падзьмуў скразняк, і дзверы камеры рэзка зачыніліся. Памідор апынўся ўнутры, а вартавыя звонку.
    — Адчыніце, асталопы! — зароў Памідор і ўскочыў як ашпараны.
    — Ваша дастойнасць, гэта немагчыма, бо ключы ў вас.
    Кавалерзрабіўспробуадчыніць дзверы знутры, аднак у яго нічога не атрымалася — ключ у замок гэтай сакрэтнай камеры ўстаўляўся толькі звонку.
    Апынуцца вязнем уласнай турмы! Памідор быў гатовы лопнуць ад злосці. Яго твар зноў змяніўся ўсімі па чарзе колерамі вясёлкі. Кавалерпрыгразіўрасстраляцьусіхвартавых, калі яны не адчыняць дзверы, пакуль ён далічыць да ста.
    Вартавыя зразумелі, што застаўся толькі адзін выхад, каб адчыніць гэтыя клятыя дзверы — узарваць іх дынамітам. He паспеў Памідор далічыць і да пяцідзесяці, як грымнуў выбух. Шаноўнага кавалера, як шчэпку, некалькі разоў перакуліла ў паветры і засыпала зямлёю па самыя вушы. Вартавыя адразуж кінуліся адкопваць Памідора, а выцягнуўшы з камеры, аднеслі з падзямелля на паверхню. Там яны ўважліва агледзелі кавалера — ці няма ў яго сур’ёзных пашкоджанняў.
    Выявілася, штоўГІамідора зламаны нос. Пашкоджанае месца яму заляпілі пластырам, і кавалер хуценька падаўся ў пакоі, дзе лёгуложак і накрыўся коўдрай з галавою. Яму было сорамна з’яўляцца на людзях з гэтым пластырам пасярод твару.
    Крот і Чыпаліна знаходзіліся ўжо даволі далёка ад месца, дзе быў нядаўна зняволены апошні, але грукат выбуху пачулі выразна.
    — Што гэта такое? — спытаў Чыпаліна.
    — А, не хвалюйцеся, — супакоіў яго Крот. — Хутчэй за ўсё, гэта ваенныя вучэнні. Іх вельмі любіць праводзіць правіцель князьЛімон,які лічыцьсябевялікім палкаводцам. Ён не ўтаймуецца, калі крыху не паваюе, хаця б на манеўрах.
    Працягваючы настойліва рыць наперад, Кротадначасна не спыняўся расхвальваць цемру і ганьбіць святло.
    — Згадваю, як аднойчы, — пачаў ён чарговую гісторыю, — мой погляд выпадкова ўпаў на свечку. Клянуся вам, штоя бегадтультак, штотолькі пяткі бліскалі. Яесвятло было для мяне невыносным.
    — Так, так, — згадзіўся Чыпаліна, — ёсць і такія свечкі, што проста асляпляюць сваім святлом.
    — Ведаеце, — працягваў Крот, — гэтая свечка не была запаленая. Што было б са мною, калі б яна гарэла...
    Чыпаліна здзівіўся таму, што патушаная свечка маглатак падзейнічацьна Крата іхацеўбыўраспытацьягона гэты конт падрабязней, аднак старанны землякоп раптам спыніўся.
    — Я чую галасы, — сказаў ён.
    Чыпаліна прыслухаўся і насамрэч пачуўаднекуль прыглушаную гамонку людзей.
    — Чуеце? — працягваў Крот. — А дзе галасы — там людзі. А дзе людзі — там святло. Думаю, будзе лепш, калі мы павернем у іншым кірунку.
    Чыпаліна прыслухаўся ўважлівей і на гэты раз выразна адрозніў голас майстра Вінаградзінкі. Ён, зрэшты, не мог разабраць, што менавіта гаварыў шавец, і ўсё ж сумненняў не заставалася. Гэта быў Вінаградзінка. Чыпаліна думаў даць сябрам знак пра сябе, але стрымаўся.
    Замест гэтага ён звярнуўся да Крата:
    — Шаноўны сіньёр Крот, я чуў пра вельмі цёмную пячору, якая, па маіх разліках, павінна быць дзесьці паблізу.
    — Яшчэ больш цёмную, чым гэты ход? — недаверліва спытаў Крот.
    — Непараўнальна цямнейшую, — маніў Чыпаліна. — Мажліва, галасы, я кія мы чуем, даносяцца менавіта адтуль. Напэўна, там зараз знайшлі сабе прытулак людзі, якія праглі даць сваім вачам сапраўдны адпачынак.
    — He ведаю, — прабурчэў Крот. — Уся гэтая гісторыя здаецца мне не вельмі пераканальнай. Аднак калі вы што б там ні было вырашылі наведаць гэтую пячору, то так і быць. Але пад вашую адказнасць.
    — Я быў бы вам вельмі ўдзячны, сіньёр Крот, — з усёй душэўнасцю, на якую толькі быў здольны, прамовіў Чыпаліна. — Мы жывём найперш для таго, каб спасцігаць нязведанае, ці не так?
    — Добра, хай будзе па-вашаму, — нарэшце неахвотна згадзіўся Крот, — але калі там раптам будзе святло, то тым горш для вас.
    Праз нейкі час галасы сталі чутнымі зусім блізка.
    Чыпаліна наватзмог пачуць уздыхі дзядулі Цукіны:
    — Гэта я ва ўсім вінаваты... Эх, каб быў з намі Чыпаліна, ён бы абавязкова нешта прыдумаў!
    — Можа, я і памыляюся, — сказаў Крот. — Але мне падалося, што нехта прамовіў ваша імя.
    — Маё імя? — спытаўздзіўлена Чыпаліна. — Я не пачуў.
    У гэты момант выразна пачуўся голас майстра Вінаградзінкі:
    — Чыпаліна даў слова, што прыйдзе і вызваліць нас, і ён прыйдзе. На гэты конт у мяне няма ніякіх сумненняў.
    Крот спыніўся і сказаў:
    83
    
    — А што я казаў... На гэты раз вы чулі? Яны, несумненна, кажуць пра вас. Толькі не маніце мне, што не чулі. Лепш скажыце шчыра, з якою мэтаю вы прымусілі мяне капаць сюды ход?
    — Шаноўны сіньёр Крот! — адказаў Чыпаліна. — Калі ласка, не крыўдуйце. Мне варта было б адразу выкласці вам усю праўду. Галасы, што мы чуем, належаць маім блізкім сябрам, якія знаходзяцца ўзняволенні ў падземнай турме замка графінь Вішань. Я абяцаў сябрам, што вызвалю іх.
    — I вы вырашылі гэта зрабіць маім носам...
    — He буду гэтага адмаўляць. Сіньёр Крот, вы былі такім ласкавым, што ўжо прарылі доўгі падземны ход да гэтага месца, вызваліўшы мяне з камеры. Дарагі, шаноўны Крот, я хачу вас папрасіць, каб вы дапамаглі вызваліць і маіх сяброў, цудоўных людзей, якія сядзяць у падзямеллі. Яны без віны вінаватыя.
    — Ну, калі вы мяне так ласкава просіце, — прамармытаў расчулены Крот, — добра, я згодзен, не будзем марнаваць час на балбатню. Да таго ж, майму носу ўсё адно, у які бок рыць.
    Чыпаліна ўзрадваўся ўсёй душой. Ад прыліву пачуццяў ён з вялікай радасцю расцалаваў бы цудоўны выратавальны нос
    Крата, але ў апраметнай цемры разабраць, дзе, уласна, у Крата яго нос, было даволі праблемна.
    Крот з новай сілай узяўся за працу і праз некалькі хвілін прабуравіў сцяну камеры, дзе знаходзіліся сябры Чыпаліны. Але акурат у тую ж хвіліну, калі старанны нос сіньёра Крата прасунуўся ў камеру, майстар Вінаградзінка запаліў свечку, каб зірнуць на гадзіннік. Успышка святла настолькі агаломшыла беднага Крата, што ён стрымгалоў кінуўся назад у толькі што пракапаную галерэю, паспеўшы на хаду кінуць:
    — Бывайце, Чыпаліна, вы добры хлапчук, і я шчыра хацеў вам дапамагчы. Але вы павінны былі папярэдзіць мяне, што нас чакае сапраўднае пекла. He варта было мяне падманваць.
    Крот уцякаўтак імкліва, што падземная галерэя, якую яны толькі што прайшлі з Чыпалінам, пачала за ім абвальвацца і хугка была цалкам засыпана зямлёй. 3 вялікім сумам у сэрцы Чыпаліна развітаўся са сваім збаўцам:
    — Бывайце, мой добры Крот! Свет цесны, можа быць, яшчэ і сустрэнемся. Тады я папрашу прабачэння за маю ману ў імя выратавання дарагіх мне людзей.
    Чыпаліна абцёр, наколькі было мажліва, свой твар ад зямлі і заскочыўу камеру, дзе знаходзіліся вязні.
    — Вітаю вас, сябры мае, — звярнуўся ён да вязняў сваім звонкім, яктруба, голасам з самай бестурботнай усмешкай.
    Можна сабе ўявіць, як былі ўзрадаваны вязні, калі раптам з адтуліны ўсцяне да іхз’явіўся якразтой, каго яны праглі пабачыць больш за ўсіх на свеце. Вязні ледзь не задушылі Чыпаліну ў сваіх абдымках. Адны цалавалі яго, другія па-сяброўску шчыпалі,трэція пахлопвалі па плячы.
    — Усё, усё, хопіць... Цішэй, — спрабаваў уціхамірыць сяброў Чыпаліна. — Вы хочаце разарваць мяне на часткі?
    Каб супакоіць сваіх сяброў, яму спатрэбілася прыкласці нямала высілкаў. Аднак хугка іх неўтаймоўная радасць змяні-
    лася зусім іншым настроем, калі Чыпаліна распавёў пра свае апошнія прыгоды.
    — Выходзіць, ты цяпертакі ж вязень, як і мы ўсе? — спытаў майстар Вінаградзінка.
    — He горшы і не лепшы, — адказаў Чыпаліна.
    — Але калі прыйдуць вартаўнікі, яны пабачаць цябе тут.
    — Ну, гэта не абавязкова, я ж магу схавацца, да прыкладу, у скрыпку прафесара Грушы.
    — Яно-то так, — з сумам згадзіўся прафесар. — Але хто ж нас цяпер адсюль вызваліць?
    Ніхто не адказаў прафесару на гэтае пытанне.
    Чыпаліна хацеў неяк падбадзёрыць кампанію, але пры ўсім жаданні ён не змог знайсці патрэбных слоў для гэтага. Апроч таго, ён страшэнна стаміўся ад усіх прыгодаў, што здарыліся з ім за апошні час, і на яго навалілася смяротная стома...
    у якім распавядаецца, чаму сіньёр Памідор спіць
    у шкарпэтках
    амідор, натуральна, загадаў вартаўнікам маўчаць пра пабег Чыпаліны. Ён распусціў чутку, што вязня перавялі ў агульную камеру. Сам таго не падазраючы, кавалер казаў шчырую праўду. А каб пластыр, які заклейваў яго раз-
    біты нос, не выклікаў непатрэбных пытанняў і радасці нядобразычліўцаў, ён прыкінуўся хворым і з ложка не ўставаў.
    Сунічка, кожны раз заходзячы прыбіраць у яго пакоі, спрабавала даведацца, дзе кавалер хавае ключы ад турмы, аднак нічога не атрымлівалася. Пры ёй кавалер не высоўваў носа з-пад коўдры.Тамудзяўчынка вырашыла параіццаз Вішанькам, які, як вы памятаеце, дзень і ноч праводзіўу слязах.
    Яктолькі Сунічка распавяла Вішаньку пра апошнія падзеі, ён імгненна перастаў плакаць.
    — Чыпаліна ў турме? Ён не павінен заставацца там ні на хвіліну! Калі ласка, дай мне мае акуляры.
    — I што ты хочаш рабіць?
    — Я хачу пайсці і вызваліць яго, — рашуча заявіў юны граф. — Яго і ўсіх астатніх.
    — А ключы? Яны ў Памідора. Як ты іх дабудзеш?
    — Я выкраду іх у кавалера. Для гэтага табе давядзецца прыгатаваць самы лепшы торт і падсыпаць туды самага моцнага снатворнага. Затым ты занясеш торт яму ў пакой — ты ж ведаеш, Памідор вельмі любіць салодкае. А калі гэты ласун урэшце засне, я прабяруся да яго і зраблю ператрус. Ну, усё табе зразумела?
    Сунічка выйшла з пакоя Вішанькі страшэнна здзіўленая.
    — Як жа ён змяніўся! Божа, як жа ён змяніўся!
    Дарэчы, ледзь не тыя самыя словы сказалі і ўсе астатнія, хто пабачыў хлопчыка ў той дзень.
    — Вы толькі паглядзіце на гэты цуд! Ён зусім здаровы! — усклікнула першая графіня ззадавальненнем. Яна наватспрабавала скласці свае тонкія вусны ў нешта накшталт усмешкі, але атрымаўся такі выраз, быццам яна толькі што выпіла глыток гарбаты з соллю замест цукру.
    — Я ж казаў, што ніякай хваробай туг і не пахла, — хмыкнуў герцаг Мандарын. — Ён проста прыкідваўся.