• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Чыпаліны  Джані Радары

    Прыгоды Чыпаліны

    Джані Радары

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2010
    58.56 МБ
    — Ты чуў, што сказаў адвакат? — спытаў Памідор у Цукіны.
    — Адвакат нічога не сказаў.
    — I ты яшчэ асмельваешся спрачацца, нахабнік?
    — Ваша дастойнасць, я нават і рота не раскрыў, — прамармытаў Цукіна.
    — Дык хто ж тады гаварыў?
    Памідор з пагрозлівым выглядам павярнуўся вакол сваёй восі.
    — Прайдзісвет! Махляр! — яшчэ раз прамовіў голас.
    — Хто гэта сказаў? А-а-а, ведаю! Гэта шавец Вінаградзінка, страшэнны нягоднік, — зрабіў выснову Памідор. Ён падскочыўда майстэрні Вінаградзінкі, забарабаніў сваёй палкай па жалезных аканіцах і злосна прашыпеў:
    — Я ўсё ведаю, я ведаю, шавец, што ў тваёй майстэрні адбываюцца забароненыя размовы супраць мяне і супраць высакародных графінь Вішань. Ты і твае сябрукі не выяўляеце зусім ніякай павагі да гэтых дзвюх нябогаў і да сіроткі. Але прыйдзе і ваша чарга. I тады паглядзім, хто будзе смяяцца.
    — Прыйдзе і твая чарга, Памідор, калі ты нарэшце лопнеш, — ужо трэці раз прагучаў усё той жа голас, які належаў, як вы ўжо здагадаліся, Чыпаліну. Засунушы рукі ў кішэні, ён смела наблізіўся да страшнага кавалера, які нават і меркаваць не мог, што нос не ў сваю справу сунуў вось гэты хлапчук.
    — Адкуль ты ўзяўся? Чаму не на працы? — са здзіўленнем спытаў кавалер Памідор.
    — Я не працую, — адказаў Чыпаліна, — я вучуся.
    — I чамуты вучышся? Дзе твае падручнікі?
    — Я вывучаю нягоднікаў і прайдзісветаў, ваша дастойнасць. Проста перад маім носам стаіць адзін з іх, і я нехачу ўпусціць выпадак вывучыць яго і зразумець, з чаго ён зроблены.
    — Ты цікавішся прайдзісветамі? Дык тут усе прайдзісветы, так ці інакш. Але калі ты прыкмеціў кагосьці, хто мне яшчэ незнаёмы, пакажы яго мне.
    — Абавязкова, ваша дастойнасць, — адказаў Чыпаліна, падмігнуўшы Памідору. Пашукаўшы рукою ў левай кішэні, ён дастаў адтуль люстэрачка, якім часам пускаў сонечныя зайчыкі, каб пацешыць сваіх братоў. Чыпаліна падышоўда Памідора і сунуў люстэрка яму пад нос.
    — Вось ён, ваша дастойнасць, ці не зробіце ласку зірнуць сюды? Так лепш бачна.
    Памідор з цікаўнасцю вылупіўся ўлюстэрка. Хто ведае, што ён там чакаў пабачыць! Аднак адтуль, натуральна, глядзеў яго ўласны чырвоны твар з маленькімі вочкамі і агідным ротам.
    Нарэшце да Памідора дайшло, што Чыпаліна проста здзекуецца з яго. Ён прыйшоўу шаленства і, схапіўшы крыўдзіцеля за валасы абезвюма рукамі, пачаў цягаць сюдытуды.
    — Ай-я-яй! Ай-яй! — вішчэў Чыпаліна, не губляючы, зрэшты, здольнасці жартаваць. — Колькі сілы у адным махляры: ваша дастойнасць вартая цэлага войска прайдзісветаў.
    — Я табе пакажу! — захлынаючыся ад злосці, крычаў Памідор. Ён усё цягаў Чыпаліну за валасы і рвануў
    21
    нарэшце так моцна, што ў руцэ застаўся пук валасоў юнага насмешніка.
    I тут здарылася тое, што і павінна было здарыцца ў такой сітуацыі, калі хтосьці сарваў цыбульныя валасы: знянацку ў раззлаванага кавалера з’явілася рэзь у вачах. У іх моцна зашчыпала, і ў Памідора фантанам пырснулі слёзы. Яны шчодрай рэчкаю пацяклі па шчоках і хугка залілі ўсю вуліцу, ды так, быццам па ёй толькі што праехала палівальная машына.
    «Што гэта са мной? Нічога такога ў маім жыцці яшчэ не бывала!» — спалохаўся не на жарт Памідор, выпучваючы ад страху і здзіўлення вочы. Памідор быўувогуле даволі бессардэчным і жорсткім, і ён насамрэч ніколі не плакаў. Апрача таго, Памідору, як вельмі заможнаму і важнаму сіньёру, ніколі самому не даводзілася абіраць цыбулю. Гэтая дзіўная з’ява страшэнна спалохала кавалера. Ён ускочыўу сваю карэту і, сцябаючы коней, памчаўся прэч з вялізнай хуткасцю. Але, уцякаючы, усё ж паспеў азірнуцца і крыкнуць:
    — Эй, Цукіна, я цябе папярэдзіў!.. А ты, маленькі бандыт, яшчэ дорага заплаціш мне за гэтыя слёзы!
    Чыпаліна аж качаўся па зямлі ад смеху, а дзядуля Цукіна выцер нарэшце свой пот з ілба. У дамах паступова пачалі расчыняць дзверы і вокны. Выключэннем быўтолькі дом сіньёра Гарошынкі. Майстар Вінаградзінка падняўсвае жалезныя аканіцы і выйшаў на вуліцу, радасна пачухваючы галаву.
    — Клянусяўсімі падноскаміўсвеце! — усклікнуўён. — Вось хлопец, які прымусіў плакаць самога сіньёра Памідора! Адкуль ты родам,сябра?
    I Чыпаліна распавёў усім жыхарам сяла ўжо знаёмую вам гісторыю.
    РаіДІСЛ 3,
    ім Тысячаножка прывёў сваіх сыноў да шаўца
    ыпаліна стаў працаваць у майстэрні Вінаградзі н кі і хугка, засвоіўшы рамяство шаўца, дасягнуў вялікіх поспехаў. Ён прасмольваў дратву, падбіваў падноскі, забіваў цвікі ў чаравікі, здымаў мерку з ног, ножак і нажышчаў кліентаў.
    Майстар Вінаградзінка быў задаволены сваім старанным
    падмайстрам. Справы ішлі добра, напэўна, яшчэ і таму, што многія людзі прыходзілі ў майстэрню Вінаградзінкі, каб паглядзець
    на таго самага хлапчука, які прымусіў плакаць самога кавалера Памідора. Так Чыпаліна вельмі хугка займеў новых знаёмых.
    Адным з першых у майстэрню Вінаградзінкі зазірнуў прафесар Груша, выкладчык музыкі, які ніколі не развітваўся са
    сваёй скрыпкай. Услед за ім заўсёды ляцела цэлая хмара вялікіх мух і восаў, бо скрыпка прафесара была выраблена з палавінкі духмянай і сакавітай грушы, а мухі і восы, як вядома, лёгка губляюць галаву ад гэтага дурманлівага водару.
    Неаднаразова падчас канцэртаў гледачы ўставалі і папярэджвалі Грушу:
    — Прафесар, на скрыпцы сядзіць вялізная муха. Праз яе вы зрабілі памылку.
    Ён спыняў канцэрт і смычком адганяў муху. Некалькі разоў у скрыпку залазіўжук і прарабляўтам доўгія хады. Інструменту выніку безнадзейна псаваўся, і прафесару даводзілася набываць новы.
    Пасля прафесара ў майстэрню Вінаградзінкі завітаў Цыбуля-Парэй, які працаваўзяленіўшчыкам. У яго была вялізная чупрына, якая закрывала ледзь не ўвесь лоб, а вусы зяленіўшчыка, здавалася, не мелі канца.
    — Гэтыя вусы, — з сумам давёў Цыбуля-Парэй Чыпаліну, — маё няшчасце. Калі мая жонка распачынае мыццё бялізны і ёй патрэбна развесіць яе на прасушку, яна садзіць мяне на балкон, прывязвае мае вусы да двух цвікоў — адзін направа, другі налева — і вешае на іх бялізну. I я мушу пячыся на сонцы, пакуль яна не высахне. Паглядзі сюды, вось бачыш... сляды ад прышчэпак.
    I насамрэч на яго вусах былі бачны выразныя сляды ад бялізнавых прышчэпак. Паглядзець на Чыпаліну прыйшла і сям’я Тысячаножкі — бацька і двое яго сыноў, якіх звалі Сталапка і Станожка і якія ні хвіліны не маглі пасядзець спакойна.
    — Яны заўсёды такія непаседлівыя? — здзівіўся Чыпаліна.
    — Гэта яшчэ што! — мовіўТысячаножка. — Зараз яны проста два анёлы. Ты б паглядзеў на іх, калі мая жонка іх спрабуе памыць! Яна мые ім пярэднія ногі, а яны за гэты час пэцкаюць заднія. Затым, калі мая жонка пачынае мыць ім заднія ногі,
    яны пэцкаюць пярэднія. Гэта працягваецца бясконца, і кожны раз на мыццё ідзе цэлая скрынка мыла.
    Майстар Вінаградзінка спытаў:
    — Ну дык як, будзем здымаць мерку з малых на чаравікі?
    — Хай мяне пярун: дзве тысячы пар абутку! Дык давядзецца ўсё жыццё працаваць без дайпрычыны.
    — Уласна кажучы, — дадаў Вінаградзінка, — у мяне столькі і скуры не знойдзецца, нават калі я абшнару ўсю майстэрню.
    — Давайце заменім тыя чаравікі, што зусім знасіліся.
    Сталапка і Станожка з усіх сіл стараліся не варушыцца і не дрыгаць нагамі, пакуль майстар Вінаградзінка і Чыпаліна аглядалі падноскі, мыскі і абцасы.
    — Гэтамухлопчыкутрэба замяніць першыя дзве пары і пару нумар трыста.
    — He, гзтыя чаравікі яшчэ паслужаць нейкі час, — паспяшаўся запярэчыць бацька Тысячаножка, — дастаткова замяніць абцасы.
    — А другому вашаму сыну спатрэбяцца дзесяць новых чаравікаўу канцы правага раду.
    — Я заўсёды яму кажу, каб ён не шоргаў нагамі. Вы думаеце, што дзеці ходзяць прыстойна, спакойна, якусе людзі? Куды там! Яны вечна скачуць, танчаць, шоргаюць нагамі. I вось вынік: чаравікі з правага боку зношваюцца хутчэй, чым з левага.
    Майстар Вінаградзінка ўздыхнуў:
    — Дзеці, будзь у іх хоць дзве нагі, хоць сто, усё роўна могуць сцерці да лахманоў тысячу пар абугку.
    Нарэшце Тысячаножка і яго сыны развіталіся з шаўцом і яго падмайстрам і, тупаючы сваімі шматлікімі нагамі, выправіліся дамоў. Дакладней, Станожка і Сталапка не ішлі, а каціліся, быццам у іх замест ног былі калёсы. Бацька Тысячаножка рухаўся марудней, бо крыху накульгваў на сямнаццаць ног.
    ч
    ытачу, напэўна, карціць даведацца, які ж працяг мела гісторыя з дамком дзядулі Цукіны. Ну дык вось, аднойчы пахмурнай раніцай кавалер Памідор зноў прыехаў у сяло ў сваёй карэце,
    Рашсл 4
    у якім люты сабака Масціна трапляе ў пастку, якую прыдумаў Чыпаліна
    запрэжанай чацвёркай агуркоў, але на гэты раз ён з’явіўся ў суправаджэнні тузіна стражнікаў. He марнуючы часу на тлумачэнні, яны з ходу выкінулі Цукіну з яго халупы, а замест яго пасадзілі злоснага ланцужнага сабаку Масціну.
    — Вось вам! — пераможна крыкнуў Памідор і з пагрозлівым выглядам азірнуўся навокал. — Прайдзісветы, якія жывуць
    у гэтым сяле, цяпер навучацца паважаць мяне, і, найперш, гэта датычыць невядома адкуль прыблуднага абібока, якога майстар Вінаградзінка прытуліў у сваім доме.
    — Так, так, — рычаў Масціна, выяўляючы поўную згоду са сваім сіньёрам.
    — А бязмозглы стары Цукіна будзе ведаць, якупарціцца і не выконваць мае загады. Калі яму патрэбен дом, то для яго заўсёды знойдзецца месца ў турме. Там для ўсіх хапае месца.
    — Так, так, — зноў зарыкаў Масціна.
    Майстар Вінаградзінка і Чыпаліна, якія назіралі за гэтай сцэнай з парога майстэрні, не маглі нават пальцам паварушыць за свайго сябра. Сілы былі занадта няроўныя. Цукіна з сумным выглядам прысеў на тумбу і стаў церабіць сваю бараду. Кожны раз, калі ён праводзіў рукой па барадзе, у яго жмені заставалася пасма валасоў. Пабачыўшы, што можа застацца зусім без барады, Цукіна спыніў гэты занятак. Ён проста сядзеў на тумбе і ўздыхаў — вы ўжо, пэўна, зразумелі, што ўздыхаў у запасе ў Цукіны шмат.
    Памідор, зрабіўшы справу, пачаўзбірацца ўзваротную дарогу. Масціна ўстаў па стойцы «смірна» і падняў хвост.
    — Пільнуй уважліва і не зводзь вачэй з гэтых нягоднікаў, — загадаў Памідор на развітанне свайму вернаму служку і сцебануў чацвёрку коней-агуркоў.
    Той летні дзень выпаў на дзіва пагодлівы. Сонейка свяціла вельмі шчодра, і было, бадай што, крыху горача. Масціна сноўдаў туды-сюды перад Цукінавай халупай, віляў хвастом для большай важнасці. Але хутка спацеў і падумаў, што нядрэнна было б выпіць апельсінавага соку. Ён азірнуўся навокал, шукаючы вокам якога-небудзь гарэзу, каб паслаць яго ў карчму па сок, аднак на гарэзаў паблізу і намёку не было. У полі зроку Масціны знаходзіўся толькі