Прыгоды Чыпаліны
Джані Радары
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2010
аўторках, серадах, чацвяргах, пятніцах, суботах і нядзелях». Аднак, убачыўшы, як нястрымна рагочуць Чыпаліна і Радыска, ён адкінуў усялякія сумненні і стаўсмяяцца на поўныя грудзі.
Ніколі ў замку графінь Вішань не гучаў такі працяглы і вясёлы смех. Якраз у гэты момант высакародныя графіні сядзелі на верандзе і пілі гарбату. Першая графіня пачула смех і заўважыла:
— Я чую нейкі дзіўны шум.
Другая графіня кіўнула галавою ў знак згоды:
— Я таксама чую яго. Мабыць, гэта дожджык пачаўся.
— Дазволю сабе заўважыць, што цяпер няма ніякага дажджу, — павучальным тонам заявіла першая графіня.
— Калі дажджу няма цяпер, то ён пойдзе потым, — заўпарцілася другая графіня, не збіраючыся здавацца. Яна задрала галаву і ўтаропілася на неба, быццам шукаючы там пацверджання сваім словам. Між тым, неба было такім яркім і празрыстым, быццам яго за пяць хвілін да гэтага падмялі і памылі. Hi адзінага воблачка! I можна было смела ісці ўзаклад, што воблачкі не з’явяцца да самага захаду сонца.
— Відаць, гэта фантан, — выказала думку першая графіня.
— Гэтага не можа быць, бо наш фантан сапсаваны.
— Значыць, садоўнік яго адрамантаваў.
Аднак садоўнік і ведаць не ведаў пра тое, што фантан сапсаваўся. Кавалер Памідор таксама пачуў у той момант дзіўны шум, і гэта яго занепакоіла.
— Падзямеллі замка, — разважаўён, — бітком набітыя вязнямі. Трэба быць вельмі ўважлівымі, інакш у нас могуць быць непрыемныя сюрпрызы.
Памідор вырашыўзрабіць інспекцыйны абход парка. I вось з другога боку замка, акурат там, дзе праходзіла дарога з сяла, ён заўважыў траіх дзяцей, якія весела балбаталі і гучна смяяліся. Калі б раптам раскрыліся нябёсы і на зямлю чарадою спус-
ціліся ўсе анёлы, наўрад ці гэта здзівіла б Памідора мацней, чым Вішанька, які асмеліўся хадзіць па газоне, таптаць траву і тым больш сардэчна размаўляць з абарванцамі.
Але і гэта яшчэ было не ўсё: у адным з абарванцаў Памідор пазнаў таго свавольніка, які прымусіў яго літаральна заліцца слязьмі! Кавалер раззлаваўся і пачырванеў да такой ступені, што калі б побач апынуліся пажарнікі, то яны кінуліся б паліваць яго са шлангаў вадою.
— Сіньёр граф! — паклікаўён Вішанькуледзяным голасам.
Вішанька азірнуўся і, спалатнеўшы, прыціснуўся да металічнай паркавай агароджы.
— Сябры, — ледзь чутна прашаптаў ён, — калі ласка, хутчэй уцякайце адсюль! Калі гэтая пачвара вас зловіць, вам будзе вельмі дрэнна.
Чыпаліна і Радыска кінуліся ўцякаць з усіх ног, доўга яшчэ чуючы за сабою шалёныя крыкі кавалера. Нарэшце яны апынуліся ад замка на бяспечнай адлегласці і спыніліся, каб перавесці дых.
— На жаль, — канстатавала Радыска, — мы схадзілі ў разведку безвынікова.
Аднак Чыпаліна думаў інакш:
— А мне здаецца, наш паход быў вельмі ўдалым. Мы займелі сябра, а гэта вельмі нямала, павер мне.
Тым часам іх новы сябра чакаў немінучага пакарання ад кавалера Памідора, дона Пятрушкі, першай графіні, другой графіні і ўсёй астатняй радні. Бедныхлопчыкніколі ячшэ неадчуваўсябе такім няшчасным. Упершыню ў жыцці ён знайшоў сабе сапраўдных сяброў, упершыню смяяўся ад душы... I цяпер ён павінен быўўсё гэта страціць. Чыпаліна і Радыска ўжо далёка, і ён, напэўна, ніколі іх больш не ўбачыць. Цяпер ён аддаў бы ўсё, каб быць з імі, там, на волі, дзе няма ніякіх таблічак, дзе вольна можна хадзіць па траве і рваць кветкі!
Упершыню Вішанька адчуў у сваім сэрцы тое дзіўнае і жахлівае пачуццё, якое называецца болем. Больтой быўнастолькі пакутлівым, што напачаткухлопчыку падалося, штоён нездольны яго вытрымаць. Вішанька кінуўся на зямлю і заплакаў наўзрыд.
Падхапіўшы хлопчыка з зямлі, Памідор засунуўяго пад паху, быццам пакунак, і, перавальваючыся з нагі на нагу, зачыкільгаў па алеі.
Рашел 8,
у якім у Вішанькі выяўляецца страшэнная хвароба
ішанька праплакаўувесь вечар. Малады герцаг Мандарын здзекліва смяяўся з яго:
— Ты ўвесь сыдзеш слязьмі, — казаў ён, — і не застанецца нічога, нават костачак.
Барон Апельсін, як гэта бывае ў некаторых таўстуноў, меў у
глыбіні душы крыхуспачування. Кабсуцешыць Вішаньку, ён пра-
панаваў яму кавалачак свайго торта, і болей за тое — чайную
лыжку ў дадатак. Калі прыняцьда ўвагі пражорлівасць барона,
то можна смела сцвярджаць, што гэта быў сапраўды шчодры
дарунак з яго боку, варты не пагардлівай усмешкі, а ўсялякага ўхвалення.
Графіні былі страшэнна раззлаваныя на Вішаньку і здзекаваліся з яго слёз як маглі.
— Нашаму пляменніку варта было выбраць для сябе занятак дудачніка, — заўважыла першая графіня.
— Ды яму і без дудкі ўдаецца даць выдатны канцэрт,— працягвала другая графіня.
— Заўтра, — грозна прамовіў дон Пятрушка, — я прымушу цябе тры тысячы разоў напісаць: «Я не павінен плакаць за сталом, таму што такім чынам перашкаджаю астатнім ператраўліваць ежу».
Калі стала зразумела, што ніякімі сіламі не прымусіць Вішаньку перастаць плакаць, яго адправілі спаць.
Сунічка з усіх сіл старалася суцешыць юнага графа, але ў яе нічога не выйшла. Дзяўчына так засмуцілася, што і сама пачала шморгаць носам.
— Зараз жа перастань распускаць нюні, — загадала ёй першая графіня, — інакш я цябе звольню.
Узрушанне Вішанькі было такім моцным, што ён не на жарт расхварэўся. Яго так трэсла ў ліхаманцы, што дрыжэлі нават шыбы ў вокнах. У Вішанькі паднялася тэмпература, ён кідаўся на ложку, зноў і зноў клікаў:
— Чыпаліна! Чыпаліна!
Памідор выказаў меркаванне, што хлопчыка моцна напалохаў небяспечны злачынца, які арудуе ў гэтай мясцовасці.
Каб супакоіць Вішаньку, ён сказаў:
— Заўтра ж я загадаю яго арыштаваць!
Пачуўшы праз сваё трызненне гэтыя словы, Вішанька на нейкі момант апрытомнеў:
— He, не, калі ласка, нетрэба! Арыштуйце мяне, кіньце мяне ў падзямелле, у турму, за краты, але не чапайце Чыпаліну. Ён мой адзіны сябра!
Дон Пятрушка заклапочана зморшчыўлоб:
— Хлопчыктрызніць. Вельмі цяжкі выпадак!
Вырашылі паклікаць самых знакамітых лекараў.
Першым з’явіўся доктар Сушаны Грыб, які, як і варта было чакаць, прызначыўхвораму адвар з сушаных грыбоў. Аднак гэты адвар ніяк не падзейнічаў на хворага. А доктар Хурма, наадварот, катэгарычна запярэчыўсупраць лячэння, прызначанага яго калегам. Ён заявіў, што грыбы вельмі небяспечныя пры такіх захворваннях і што лепш было б даць хвораму сок хурмы. Гэтым сокам папэцкалі ўсе простыні, аднак Вішанька не выявіў ніякіх прыкметаў паляпшэння.
— На мой погляд, — вымавіў доктар Артышок, — неабходна абкласці хворага сырымі артышокамі.
— 3 калючкамі? — спалохана спытала Сунічка.
— Менавіта з калючкамі, — пацвердзіў доктар, якога цанілі і паважалі далёка за межамі краіны. — Абставіны вымушаюць, інакш гэты сродак страціць сваю лекавую сілу.
Па парадзе Артышока Вішаньку сталі абкладваць сырымі артышокамі з калючкамі. Бедны хлопчык, звіваючыся ад болю, адбіваўся ад сваіх мучыцеляў з апошніх сіл.
— Бачыце? — канстатаваў свяціла. — Сіньёр граф выяўляе незвычайную жывасць. Працягвайце курс лячэння.
— Усё гэта лухта, — усклікнуў прафесар Салата, які прыехаў пазней за іншых. — Жах! Кашмар! Які асёл прызначыўлячэнне артышокамі! Дапамагчы можа толькі салата.
Таемна ад усіх Сунічка паслала паклікаць бядняцкага доктара Каштана, які жыўулесе пад каштанам. Яго празвалі бядняцкім доктарам за тое, што ён прызначаў вельмі мала лекаў, ды і плаціў за іх са сваёй кішэні. Калі доктар Каштан стаяў ля брамы замка, слугі не хацелі яго ўпускаць, бо ён з’явіўся без карэты.
— Доктар без карэты, — казалі яны, — хутчэй за ўсё шарлатан і прайдзісвет.
Аднак якразу гэтую хвілінуля варот нечакана апынуўся дон Пятрушка, які, як вы ўжо пераканаліся, меў здольнасць з’яўляцца няведама адкуль. Ён загадаў прапусціць доктара.
Доктар Каштан агледзеў хворага знізу і зверху, зірнуў на яго язык і ў вочы, памацаў пульс, памераў тэмпературу і ціхім голасам задаў Вішаньку некалькі пытанняў. Пасля агляду ён памыў рукі і сказаў сумна і сур’ёзна:
— У хлопчыка вельмі цяжкая хвароба самоты!
— Што за дзіўныя намёкі? Кажыце проста, што вы маеце на ўвазе, — рэзка спытаў кавалер Памідор.
— Я ні на што не намякаю, а кажу адкрыта. У гэтага хлопчыка няма ніякай хваробы. У яго прыступ маркоты, або, па-навуковаму кажучы, меланхоліі.
— Што гэта за хвароба такая? — пацікавілася першая графіня,якая вельмілюбілалячыцца. Яктолькі пры ёйзгадвалі пра якую-небудзь хваробу, яна адразу ж спрабавала знайсці яе ў сябе. А такой хваробы, пра якую згадаў доктар Каштан, у яе дасюль яшчэ не было.
— Гэта не хвароба, сіньярына графіня. Гэта смутак. Хлопчыку патрэбны сябры. Чаму б вам не адправіць яго пагуляць з іншымі дзецьмі?
— Як толькі ў вас язык павярнуўся такое сказаць? — абурыліся ўсе прысутныя. На беднага доктара пасыпаўся цэлы хор абразаў.
— Ідзіце прэч адсюль! — загадаў Памідор. — Выбірайцеся адгэтуль па-добраму, пакуль я не загадаў сваім слугам вас выкінуць.
— Вам павінна быць сорамна, — дадала другая графіня, — сорамна за тое, што вы так бессаромна ашукалі наш давер. Вы падманам прабраліся ў наш дом. Калі б я захацела, то лёгка магла б прад’явіць вам абвінавачаннеўтым, што вы парушылі недатыкальнасць жытла! Ці не так, адвакат? — звярнулася яна
да сіньёра Гарошынкі, каб даведацца яго меркаванне. Адвакат заўсёды аказваўся пад рукой, калі ў жыхароў замка ўзнікала патрэба ў яго дапамозе.
— Несумненна, сіньярына графіня.
I ён зараз жа пазначыў у сваёй запісной кніжцы: «За кансультацыю графіням Вішням па справе аб абвінавачванні доктара Каштана ў парушэнні недатыкальнасці жытла — пяцьдзесят тысяч лір».
Зарабіўшы такім чынам сабе на хлеб надзённы, адвакат Гарошынка паспяшаўся адкланяцца.
Рашсл 9,
у якім мышы церпяць паражэнне, у той час як кавалер
ам, безумоўна, хочацца даведацца пра далейшы лёс вязняў, гэта значыць пра дзядулю Цукіну, прафесара Грушу, майстра Вінаградзінку і пра ўсіх іншых жыхароў сяла, якія
загадам Памідора былі арыштаваны і кінуты ў падзямелле
замка.
Як вы памятаеце, прафесар Груша прыхапіў з сабою агарак свечкі, і, як выявілася, вельмі дарэчы. У падзямеллі было цёмна, хоць вочы выкалі, да таго ж, па падлозе туды-сюды шмыгалі шматлікія мышы. Таўстушка Гарбузіха, як і ўсе жанчыны, да смерці іх баялася і, калі мышы былі асабліва нахабнымі, пачы-
нала вішчэць і падскокваць. Каб адпудзіць іх, прафесар пачаў іграць на скрыпцы. Аднак з-за свайго меланхалічнага характаруён выконваўтолькі сумныя мелодыі. Ад гэтай музыкі хацелася плакаць, што Гарбузіха, не замарудзіўшы, і зрабіла. Майстар Вінаградзінка папрасіў прафесара спыніць гэтую цягамоціну. Алетолькі ў камеры запанавала цішыня, як мышы, уявіце сабе, пайшлі ў атаку трыма калонамі. Кіраваў наступам мышыны генерал, у якога меўся дэтальна распрацаваны план: