• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Чыпаліны  Джані Радары

    Прыгоды Чыпаліны

    Джані Радары

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2010
    58.56 МБ
    Другая графіня, баючыся, што яе кузен зноў заскочыць на якую-небудзь шафу і пачне пагражаць самазабойствам, паспяшалася згадзіцца з ім.
    Вішаньку нават не давялося прыдумваць прычыну, каб вышмыгнуць: радня настолькі была занятая абмеркаваннем яго прытворства, што не звяртала на Вішаньку ніякай увагі.
    Між тым Вішанька выведаў у аднаго з вартаўнікоў турмы, што Чыпалінуўдалося збегчы зтурмы. Вішанька страшэнна ўзра-
    даваўся гэтай вестцы, аднак ад свайго намеру вызваліць вязняў не адмовіўся. У яшчэ аднаго вартаўніка ўдалося выпытаць, што Памідор хавае ключы ад турмы ў спецыяльнай кішэні, якая прышыта да адвароту яго шкарпэткі, і, каб падстрахавацца ад зламыснікаў, ён спіць у шкарпэтках.
    — Сітуацыя ўскладняецца, — зрабіў выснову Вішанька, — ключы ўзяць будзе зусім няпроста, — і загадаўСунічцы пакласці ў торт двайную дозу снатворнага.
    Да вячэрняй гарбаты Сунічка падала сіньёру Памідору цудоўны ласунак — шакаладны торт, упрыгожаны ружачкамі з рознакаляровага крэму. Пры выглядзе гэтага цуда ў кавалера адразу пацяклі слінкі, і ён праглынуўтортуадно імгненнеза мілую душу.
    — Ты не будзеш крыўдзіцца на свайго гаспадара, — паабяцаў ён. — Калі мая рана зажыве, я падарую табе абгортку ад шакаладкі, якую з’еўлетась. Ты проста ашалееш ад задавальнення — такая яна духмяная!
    У знак падзякі Сунічка нізка пакланілася яму. He паспела яна выпрастацца, як Памідор ужо спаў моцным сном. Ён адразу захроп, выводзячы такія трэлі, якія былі б не пад сілу нават цэламу аркестру кантрабасаў.
    Узрадаваная Сунічка пабегла па Вішаньку. Увесь час азіраючыся, сябры накіраваліся ў пакоі кавалера.
    Калі яны праходзілі побач з пакоямі герцага Мандарына, то, зазірнуўшы ўзамочную шчыліну, убачылі незвычайную карціну. Герцаг, якашалелы кот, насіўся па пакоі, раз-пораз ускокваючы на розныя прадметы мэблі — люстру, шафудля адзення, люстэрка. Часам ён з неверагодным спрытам узлятаў па шторах да самага верху. Герцаг дэманстраваў немалыя акрабатычныя здольнасці, і, напэўна, калі б інакш склаўся яго лёс, мог бы такім чынам нават зарабляць сабе на жыццё ў якім-небудзь цырку.
    У пакоі Памідора было яшчэ даволі светла — сыходзячы, Сунічка абачліва пакінула аканіцы адчыненымі.
    Кавалер і зараз па-ранейшаму моцна хроп. У гэты момантямуснілася, што Сунічка прынесла ямуяшчэадзін шакаладны торт велічынёю з веласіпеднае кола. Але толькі ён збіраўся паласавацца тым цудам, як з’явіўся барон Апельсін, які заявіў свае прэтэнзіі на паловуторта. Абараняючы свае правы, кавалер выхапіў шпагу. Урэшце Апельсін адступіў, хлешчучы бізуном небараку-старызніка, які, абліваючыся потам, штурхаў тачку з пузам барона. Памідор ізноў спрабаваў узяцца за торт, як невядома адкуль з’явіўся герцаг Мандарын, які, ускочыўшы на верхавіну самай высокай таполі, пачаў крычаць на ўсю акругу: «Аддайце мне маю паловуторта, а не — дык я кінуся ўніз галавою з гэтага дрэва!»
    Такім чынам, Памідору не было спакою навату сне. Усе намагаліся адабраць у яго гэты самы торт, які ўрэшце стаў яму агідным. 3 шакаладнага ён ператварыўся ў кардонны, і калі Памідор паспрабаваў яго куснуць, то адчуў на зубах вязкі і непрыемны смак кардону.
    У той час як Памідор перажываў у сне свае прыгоды, Сунічка адкінула коўдру з яго ног, якія і насамрэч аказаліся ў шкарпэтках, і Вішанька асцярожна дастаў з адной з іх звязак ключоў.
    — Вось яны, усе! Выдатна, — прашаптаўён Сунічцы. — Хутчэй бяжым адсюль!
    — Можна не спяшацца, ён спіцьтак моцна, што праспіць да Новага года.
    Яны асцярожна выйшлі з пакоя, зачынілі за сабою дзверы і кінуліся бегчы ўніз па лесвіцы ў бок падземнай турмы замка. Раптам Вішанька спыніўся і стукнуўсябе далонню па лбе:
    — А варта?
    I насамрэч, пра варту Вішанька з Сунічкай не падумалі.
    Ад хвалявання ў Сунічкі нават галава завінулася. Але, як гэта бывала ў яе жыцці заўсёды, у самыя складаныя хвіліны яна ўмела гранічна мабілізаваць сваю волю і знайсці найлепшае выйсце. Такздарылася і на гэты раз.
    — Прыдумала! — усклікнула яна. — Я зайду за дом і пачну з усіх сіл клікаць на дапамогу, быццам на мяне напалі рабаўнікі. Ты паклічаш турэмную варту і накіруеш яе да мяне. А тады, застаўшыся адзін, адчыніш турму і вызваліш вязняў.
    Так яны і зрабілі. Усё атрымалася — лепш не бывае. Сунічка закрычала «Ратуйце!», ды з такой роспаччу, што нават дрэвы гатовыя былі выскачыць з зямлі разам з каранямі і бегчы ёй на дапамогу.
    Вішанька, які ўжо быў каля турмы, у сваю чаргу залямантаваў: «Хутчэй! Хутчэй! Дзеля ўсяго святога! Там бан-
    Калі нарэшце ён застаўся адзін, то, не марудзячы, адчыніў дзверы ў падзямелле. Здзіўленыя вязні спачатку нічога не зразумелі і спалохана збіліся ў гурт, але калі Вішанька крыкнуў«Вы свабодныя!», з палёгкай уздыхнулі. Аякое было здзіўленне Вішанькі, калі сярод вязняў ён убачыў і Чыпаліну.
    — Чыпаліна! Ты тут?! Дык значыць, ты не збег?
    — Потым, потым я табе ўсё раскажу, а цяпер пакажы, як нам адсюль выбрацца.
    Вішанька вывеў вязняў на паверхню і паказаў уцекачам сцяжынку, якая вяла акуратулес. Ім трэба было спяшацца, бо варта з хвіліны на хвіліну магла вярнуцца. Паколькі Гарбузіха была занадта тоўстая, каб бегаць, астатнія ўцекачы хутка пакацілі яе па сцяжынцы.
    
    93
    Чыпаліна на імгненне затрымаўся. Ён па-брацку абняў Вішаньку і цёпла падзякаваў яму.
    — Ты цудоўны хлопец! — сказаў Чыпаліна. — Самы адважны з усіх!
    У расчуленага маладога графа ажно слёзы на вачах выступілі.
    — Добра, бяжы, a то яны зноў цябе схопяць!
    — He, больш не схопяць. Хутка мы зноў пабачымся. Памідора чакае яшчэ шмат сюрпрызаў.
    Чыпаліна ў адно імгненне дагнаў сваіх сяброў, і яны зніклі з вачэй Вішанькі. Ён паспяшаўся ў замак, каб паспець пакласці ключы ад турмы туды, дзе яны былі раней, гэта значыць ў шкарпэтку кавалера Памідора.
    У гэтыя самыя хвіліны турэмная варта, прыбегшы на крыкі Сунічкі, застала яе ўсю ў слязах. Да іх з’яўлення яна паспела парваць на сабе фартушок і падрапаць свой міленькі твар.
    — Дзе, дзе яны?! У які бок пабеглі? — спыталі вартаўнікі.
    — Вось туды, — плачучы, адказала Сунічка, паказваючы на дарогу, што вяла ў бок сяла.
    Вартаўнікі імкліва кінуліся ва ўказаным кірунку. Яны некалькі разоў аббеглі ўсё сяло, але нікога там не знайшлі, апроч Ката, які ў гэты час падпільноўваўля адной з мышыных норак сваю здабычу. Ката ў момант арыштавалі, не зважаючы на яго бурныя пратэсты.
    — Што вы сабе дазваляеце! Гэта свабодная краіна! Вы ^не маеце права мяне арыштоўваць! Вы з’явіліся якраз у той момант, калі мыш, якую я высочваў дзве гадзіны, ужо збіралася выйсці з норкі!
    — He хвалюйся, браток! У турме ў цябе такога дабра будзе дастаткова! — абнадзеіў яго начальнік варты.
    94
    Праз нейкі час вартавыя вярнуліся ў замак і, убачыўшы пустую камерутурмы, зразумелі, што іхабдурылі, якнемаўлят. Хуценька зачыніўшы Ката ў камеры, яны пакідалі свае ружжы ды шаблі і кінуліся ўцякаць хто куды, добра разумеючы, што іх чакае пасля таго, як прачнецца Памідор.
    На наступную раніцу Памідор, ледзь прадраўшы вочы, кінуўся да люстэрка, каб ацаніць свой стан.
    — Ну вось, нос, здаецца, у норме, — зрабіў ён выснову. — Можна зняць пластыр. Трэба тэрмінова наведаць турму, даўно я ўжо не меў задавальнення бачыць сваіх вязняў. Даўноужотрэба якследдапрасіць іх. Сёння яныўмяне атрымаюць па поўнай праграме!
    Паклікаўшы з сабою сіньёра Гарошынку і дона Пятрушку, які павінен быў весці пратакол допыту, Памідор накіраваўся ў падзямелле. 3 пыхлівым і сур’ёзным выглядам, як і належыць прадстаўнікам улады, яны падышлі да дзвярэй турмы. Памідор дастаў ключы, адчыніў дзверы і... рэзка шарахнуўся назад, збіўшы з ног дона Пятрушку, які стаяў за яго спінай. Пятрушка патрапіў акурат пад ногі адвакату, і той таксама не змог захаваць раўнавагі, расцягнуўшыся побач. 3 турэмнай камеры даносіліся жаласлівыя стогны Ката: «Мяў! Мяў!», здольныя выклікаць спагаду навату каменя.
    — Што вы тут робіце? — спытаў Памідор, крыху ачуняўшы ад шоку.
    — У мяне жахліва баліць жывот, — паскардзіўся Кот. — Загадайце тэрмінова даставіць мяне ў бальніцу, бо мне вельмі дрэнна.
    Рэч утым, што Кот, патрапіўшы ў камеру, цэлую ноч паляваў на мышэй. Для такога палявання тут было вялікае раздолле, якога Кот не меў яшчэ ніколі. Паляванне было такім паспяховым, што Кот проста аб’еўся сваімі ахвярамі
    
    95
    і цяперзяго ротутырчэла не менш за дзве сотні мышыныххвастоў.
    Гэтае відовішча так уразіла кавалера, што ён не толькі не раззлаваўся на Ката, але і папрасіў яго часам вяртацца ўтурму для палявання на мышэй. Памідор нават паабяцаў:
    — Калі вы будзеце так ласкавы і захаваеце хвасты ўпаляваных вамі мышэй, то адміністрацыя замка за кожную знішчаную мыш будзе плаціць вам ганарар.
    Але зразумела, што сустрэча з Катом не адхіліла ўвагу кавалера ад галоўнага — ад пабегу ўсіх зняволеных. На думку Памідора, навідавоку была сапраўдная змова і бунт. Таму ён тэрмінова даслаў правіцелю краіны князю Лімону тэлеграму: «У замку графінь Вішань склалася небяспечная сітуацыя. Прашу накіраваць для навядзення парадку батальён Лімончыкаў. Становішча настолькі складанае, што патрабуе вашай асабістай прысутнасці».
    Раздзсл 12,
    у якім распавядаецца, як без віны пацярпеў
    Цыбуля-Парэй
    рачыстае прыбыццё ў сяло князя Лімона з батальёнам Лімончыкаў адбылося назаўтра раніцай. Правіцеля, да таго ж, суправаджала яшчэ сорак прыдворных. Як вы ўжо ведаеце,
    пры двары Лімона ўсе насілі шапкі са званочкамі, таму няцяжка сабе ўявіць, які гучны канцэрт атрымліваўся, калі ў адным месцы збіралася так многа такіх званочкаў.
    I вось гэтае вясёлае дзынканне пачуў у сваім доме ЦыбуляПарэй, які акурат у той час расчэсваў перад люстэркам свае раскошныя вусы. Ён толькі што расчасаў свой правы вус і перад тым, як узяцца за левы, вырашыў зірнуць у акно. Бо добра
    вядома, што лепш адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць. Але лепш бы ён гэтага не рабіў, бо яго імгненна запрыкмецілі Лімончыкі, арыштавалі і пацягнулі ўтурму. Пры гэтым адзін вус у Цыбулі-Парэя ганарыста тырчэў уверх, a другі сумна цягнуўся па зямлі.
    — Пакіньце мяне ў спакоі! Ці дайце хоць хвіліну, каб расчасаць і левы вус!
    Але ўсё было марна, салдаты Лімончыкі не зважалі на крыкі Цыбулі-Парэя, а калі яны моцна ім надакучылі, то прыгразілі:
    — Калі ты зараз жа не заткнешся, то мы табе адрэжам спачатку твой левы вус, а потым і правы, тады ў цябе не будзе патрэбы іх расчэсваць.