Прыгоды Пінокіа
Карла Калодзі
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Галіяфы
Памер: 260с.
Мінск 2019
Пераклад з італьянскай мовы
Мінск «Галіяфы» 2019
УДК 821.131.1-93
ББК 84(Нта)-44
K17
Перакладчык Яўген Салейчук
Мастак Андрэй Пазняк
Пераклад з італьянскай мовы ажыццёўлены па выданні Carlo Collodi. Le avventure di Pinocchio. Giunti Junior, Milano, 2008.
Калодзі K.
KI7 Прыгоды Пінокіа : казка : для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту/ Карла Калодзі; пер. з іт. Яўгена Салейчука; маст. Андрэй Пазняк. Мінск : Галіяфы, 2019. 260 с.: іл.
ISBN 978-985-7209-31-6.
«Прыгоды Пінокіа» — адна з самых вядомых у свеце гісторый для дзяцей, якую пераклалі на дзясяткі моў і чытаюць на розных кантынентах. Аўтар твора — журналіст Карла Ларэнціні, больш вядомы нам пад псеўданімам «Карла Калодзі». Аповед пачынаецца словамі: «Жыў-быў...» — толькі далей гаворка ідзе не пра караля ці прынца, як бывае ў казках, а пра незвычайны кавалак дрэва, з якога майстар Джэпета выразаў марыянетку — драўляную ляльку, і даў ёй імя Пінокіа. Пінокіа, які мог рухацца і размаўляць, ужо з самага пачатку нарабіў клопату ўсім, хто быў вакол яго. Гарэзлівы, непаслухмяны і ўпарты, ён трапляе ў розныя непрыемныя сітуацыі, якія звычайна заканчваюцца кепска для яго. Драўляны хлопчык праходзіць доўгі і складаны шлях сталення і ўрэшце робіцца добрым, разумным і міласэрным.
УДК 821.131.1-93
ББК 84(Нта)-44
ISBN 978-985-7209-31-6
© Giunti Junior, 2008
© Салейчук Я., пераклад на беларускую мову, 2019
© Пазняк А., малюнкі, 2019
© Афармленне. ПВУП «Галіяфы», 2019
Як майстру Чарэшні, сталяру, трапіўся кавалак дрэва, што плакаў і смяяўся, як дзіця.
Жыў-быў аднойчы...
— Кароль! — адразу скажуць мае маленькія чытачы.
He, дзеці, вы памыліліся, жыў-быў аднойчы кавалак дрэва.
Гэта было не нейкае там надзвычайнае дрэва, а простае палена са штабеля дроў, адно з тых, якія ўзімку кідаюць у печы і каміны, каб распаліць агонь і нагрэць пакоі.
He ведаю, як так адбылося, але аднаго цудоўнага дня гэтае палена апынулася ў майстэрні старога сталяра, якога звалі майстар Антоніа. Але ці не ўсе называлі яго
майстар Чарэшня, бо кончык ягонага носа заўсёды быў бліскучы і цёмна-ліловы, як спелая чарэшня.
Як толькі майстар Чарэшня пабачыў гэтае палена, ён вельмі ўсцешыўся і, паціраючы ад задавальнення рукі, прамармытаў напаўголаса:
— Гэтае палена трапіла мне ў час, я зраблю з яго ножку для століка.
I майстар Чарэшня ўзяў завостраную сякеру, каб абкарыць палена. Ен хацеў стукнуць сякераю ў першы раз, але знерухомеў з рукой, узнятай у паветры, бо пачуў танюткі галасок, які папрасіў:
— He бі мяне так моцна!
Уяўляеце сабе, што за выгляд быў у добрага старога майстра Чарэшні!
Разгубленымі вачыма ён агледзеў пакой, каб пабачыць, адкуль мог выходзіць галасок, і нікога не заўважыў! Ён паглядзеў пад варштатам — нікога. Паглядзеў у шафе, якая заўжды была зачыненая, — нікога. Зірнуў у кош на габлюшкі і пілавінне — нікога. Адчыніў дзверы з майстэрні, каб паглядзець яшчэ і на вуліцы, — нікога! Значыцца?..
— Я зразумеў! — сказаў ён, засмяяўся і пачухаў парык. — Мне падалося. Возьмемся зноў за працу.
Ён узяў сякеру ў рукі другім разам і добра выцяў палена.
— Вой! Ты мне зрабіў балюча! — незадаволена закрычаў той самы галасок.
Гэтым разам майстар Чарэшня аслупянеў і стаў падобны да скульптуры для фантана: ад страху вочы ў яго вылезлі на лоб, рот разявіўся, а язык звесіўся да падбароддзя.
Як толькі да яго зноў вярнулася мова, ён пачаў прамаўляць, пры гэтым дрыжаў і запінаўся ад страху:
— Але адкуль быў галасок, які сказаў «вой»?.. Тут жа няма ніводнай жывой душы. Ці можа быць, каб гэты кавалак дрэва ўмеў плакаць і скардзіцца, як дзіця? Я не магу ў такое паверыць. Вось гэтае палена — кавалак дрэва для каміна, як і многія іншыя. I калі яго ўкінуць у агонь, можна згатаваць рондаль фасолі... А можа?.. Што, калі там усярэдзіне нехта схаваўся? Калі нехта там хаваецца, тым горай для яго. Зараз я яму дам!
I з гэтымі словамі, ён моцна схапіў беднае палена абедзвюма рукамі і пачаў бязлітасна біць яго аб сцяну.
Потым стаў чакаць, ці не пачуецца зноў нейкі галасок. Счакаў дзве хвіліны — нічога, пяць хвілін — нічога, дзесяць хвілін — нічога!
— Я зразумеў, — сказаў ён, зрабіўшы намаганне ўсміхнуцца, і раскудлаціў свой парык. — Мабыць, галасок, які сказаў «вой», мне прымроіўся! Возьмемся зноў за працу.
А праз тое, што яго агарнуў вялікі страх, майстар паспрабаваў напяваць, каб надаць сабе адвагі.
Між тым, адклаўшы ўбок сякеру, ён узяў у рукі гэблік, каб гладка пагабляваць палена. Водзячы гэблікам сюды-туды, пачуў той самы галасок, які сказаў яму са смехам:
— Спыніся! Ты мяне казычаш!
Гэтым разам майстар Чарэшня паваліўся долу, нібыта забіты маланкай. Калі ён зноўку расплюшчыў вочы, выявілася, што ён сядзіць на падлозе, ягоны твар перакрывіўся, і нават кончык носа, які амаль заўсёды быў цёмна-ліловы, ад вялікага страху пасінеў
Майстар Чарэшня дорыць кавалак дрэва свайму сябру Джэпета, які мае намер змайстраваць з яго цудоўную ляльку, што ўмела б танчыць, фехтаваць і рабіць сальта-мартале.
У гэты момант пагрукалі ў дзверы.
— Уваходзьце, калі ласка, — сказаў сталяр, не маючы моцы ўзняцца на ногі. У майстэрню ўвайшоў вельмі жвавы стары, якога звалі Джэпета. Але суседскія дзеці, калі хацелі раззлаваць яго, называлі старога мянушкай Паляндына* праз ягоны жоўты парык, які дужа нагадваў КУКУРУЗНУЮ кашу.
* Паляндына (іт.) — назва простай стравы (кшталту кашы), традыцыйнай у Паўночнай Італіі, якая гатавалася з кукурузнай мукі.
Джэпета быў надта запальчывы. Бяда таму хто казаў яму: «Паляндына!» Ён адразу шалеў і супакоіць яго было немагчыма.
— Дабрыдзень, майстар Антоніа, — сказаў Джэпета. — Што гэта вы робіце на зямлі?
— Вучу мурашак лічыць.
— Поспехаў вам у гэтай справе!
— Што вас прывяло да мяне, куме Джэпета?
— Ногі. Ведаеце, майстар Антоніа, я прыйшоў да вас, каб вы зрабілі мне ласку.
— Вось я, тут, гатовы служыць вам, — усклікнуў сталяр, падымаючыся на калені.
— Сёння раніцай мне да галавы прыйшла адна ідэя.
— Паслухайма яе.
— Надумаў я зрабіць сабе цудоўную ляльку, але не звычайную ляльку, а драўлянага хлопчыка, які ўмеў бы танчыць, фехтаваць і рабіць сальта-мартале. 3 гэтым хлопчыкам я хацеў бы хадзіць па свеце, каб зарабляць сабе на кавалак хлеба і на келіх віна. Што вы пра гэта думаеце?
— Брава, Паляндына! — усклікнуў той самы галасок, які выходзіў невядома адкуль.
Пачуўшы слова «Паляндына», кум Джэпета ад злосці стаў чырвоны, як салодкі перац, і, павярнуўшыся да сталяра, сказаў раззлавана:
— Чаму вы зневажаеце мяне?
— Хто вас зневажае?
— Вы сказалі мне «Паляндына»!..
— Гэта быў не я.
— Мабыць, гэта быў я! Кажу, што гэта былі вы.
— He!
— Так!
— He!
— Так!
Усходзячыся ўсё болей, яны ад словаў перайшлі да справы. Схапіўшыся паміж сабой, сябры драпаліся, кусаліся і лупцавалі адзін аднаго.
Калі бойка скончылася, майстар Антоніа застаўся з жоўтым парыком Джэпета ў руках, а Джэпета трымаў у зубах сіваваты парык сталяра.
— Аллай мне мой парык! — крыкнуў майстар Антоніа.
— А ты алдай мне мой, і тады памірымся.
I старыя, пасля таго як памяняліся сваімі парыкамі, паціснулі адзін аднаму рукі і пакляліся заставацца добрымі сябрамі на ўсё жыццё.
— Значыцца, куме Джэпета, — сказаў сталяр на знак здзейсненага прымірэння, — якая ласка вам ад мяне трэба?
— Я хацеў бы трохі дрэва, каб зрабіць майго хлопчыка, ці дасце мне якое палена?
Майстар Антоніа, вельмі ўсцешаны, адразу ўзяў з варштата той кавалак дрэва, які прынёс яму гэтулькі страху. Але калі сталяр перадаваў палена сябру, яно зрабіла рэзкі штуршок, раптоўна выслізнула з рук і моцна выцяла беднага Джэпета па худых нагах.
— Ай! Гэта з такой ветласцю вы дорыце вашую рэч, майстар Антоніа? Я ледзь не зрабіўся кульгавым!..
— Клянуся вам, што гэта не я!
— Тады гэта быў я!..
— Ува ўсім вінаватае гэтае дрэва...
— Я ведаю, што гэта было дрэва, але гэта вы кінулі мне яго на ногі!
— Я вам яго не кідаў!
— Хлус!
— Джэпета, не трэба зневажаць мяне, інакш я назаву вас Паляндынам!..
— Дурань!
— Паляндына!
— Асёл!
— Паляндына!
— Брыдкае малпяня!
— Паляндына!
Калі Джэпета пачуў слова «Паляндына» трэці раз, страціўшы розум, ён накінуўся на сталяра, і яны зноў пачалі мясіць і дубасіць адзін аднаго.
Напрыканцы бойкі майстар Антоніа меў на носе на дзве драпіны болей, а ў ягонага прыяцеля на пінжаку было на два гузікі меней.
Пагадзіўшыся на нічыю, яны паціснулі адзін аднаму рукі і пакляліся заставацца добрымі сябрамі на ўсё жыццё.
Тым часам Джэпета ўзяў цудоўнае палена, падзякаваў майстру Антоніа і, кульгаючы, вярнуўся дахаты.
Джэпета, калі вярнуўся дахаты, адразу пачаў рабіць драўлянага хлопчыка і даў яму імя Пінокіа. Першыя свавольствы драўлянага хлопчыка.
Домам Джэпета быў пакойчык у сутарэнні, святло ў які трапляла з-пад сходаў Мэбля не магла быць болып простай: адзін благі зэдлік, адзін, не нашмат лепшы, ложак і цалкам дабіты стол. Углыбіні, на сцяне — камін з запаленым агнём. Але агонь быў намаляваны, і побач з агнём быў намаляваны гаршчочак, што весела клекатаў і выпускаў вонкі воблака пары, якая падавалася сапраўднай.
Як толькі Джэпета ўвайшоў у дом, дык адразу ўзяў інструменты і пачаў выразаць і майстраваць свайго хлопчыка.
«Як жа яго назваць? — сказаў Джэпета сам сабе. — Я назаву яго Пінокіа. Гэтае імя прынясе яму шчасце. Я ведаў цэлую сям’ю Пінокіа. Пінокіа бацька, Пінокіа матка і Пінокіа дзеці, і ўсе жылі добра. Найбагацейшы з іх прасіў міласціну».
Прыдумаўшы імя свайму драўлянаму хлопчыку стары пачаў старанна працаваць. Напачатку выразаў яму валасы, потым лоб, пасля вочы.
Як толькі Джэпета зрабіў вочы, уявіце сабе ягонае здзіўленне, калі ён заўважыў што вочы рухаюцца і дужа ўважліва глядзяць на яго.
Джэпета ледзь не зрабілася блага, і ён сказаў з крыўдаю:
— Драўляныя вочкі, чаму вы глядзіце на мяне?
Але адказу не было.
Пасля вачэй ён зрабіў нос. Але нос адразу ж пачаў расці, і рос, рос, рос, зрабіўшыся за лічаныя хвіліны насішчам.
Бедны Джэпета стаміўся абразаць яго. Але чым болей ён абразаў і падкарочваў яго, тым болей той нахабны нос даўжэў
Пасля носа ён зрабіў яму рот, але не паспеў яшчэ скончыць, як рот адразу пачаў смяяцца і кпіць з яго.
— Перастань смяяцца! — сказаў пакрыўджана Джэпета. Але здавалася, што ён звяртаўся да сцяны.