Прыгоды Пінокіа
Карла Калодзі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 260с.
Мінск 2019
У гэты момант ён пачуў над вухам гучны смех. Падняўшы галаву, пабачыў на дрэве вялікага папугая, які чысціў свае нешматлікія пёры.
— Чаму ты смяешся? — раздражнёна запытаў яго Пінокіа.
— Я смяюся, бо, калі я чышчу свае пёры, казычу самому сабе пад крыламі.
Драўляны хлопчык змаўчаў. Ён пайшоў да канавы, набраў у свой бот вады і зноў паліў зямлю, дзе ляжалі залатыя манеты.
Тут, у поўнай цішыні, якая панавала на гэтым полі, ізноў пачуўся смех, яшчэ болып нахабны за першы.
— Слухай, — закрычаў Пінокіа, раззлаваўшыся, — ці магу я ведаць, нявыхаваны папугай, чаго ты смяешся?
— Я смяюся з тых дурняў якія вераць усялякім глупствам і якія трапляюць у пасткі тых, хто хітрэйшы за іх.
— Ты, напэўна, гаворыш пра мяне?
— Так, я кажу пра цябе, бедны Пінокіа, пра цябе, які быў нагэтулькі дурным, што паверыў быццам грошы можна пасадзіць на полі, нібыта якую фасолю ці гарбузы, і сабраць ураджай. Я таксама аднойчы паверыў у падобнае і сёння пакутую ад гэтага. Цяпер я ўпэўніўся (але запозна): каб сабраць грошай, трэба ўмець іх зарабіць, працуючы альбо ўласнымі рукамі, альбо сваім розумам.
— Я цябе не разумею, — сказаў драўляны хлопчык, які пачаў дрыжэць ад страху.
— Будзь цярплівым, я патлумачу лепей, — дадаў Папугай. — Дык ведай: пакуль ты быў у горадзе, Ліса і Кот вярнуліся на гэтае поле, выкапалі з зямлі залатыя манеты, а потым уцяклі, як вецер. I хто іх цяпер дагоніць!
Пінокіа знерухомеў з разяўленым ротам. He даўшы веры словам Папугая, ён пачаў рукамі і пазногцямі рыць зямлю, якую толькі што паліў I ён рыў, рыў, рыў, зрабіў
такую глыбокую яму, што туды магла ўваліцца цэлая капа сена, але манет там не было.
Тады ў роспачы, бегма ён вярнуўся ў горад і адразу ж пайшоў у суд, каб заявіць суддзі на двух злодзеяў якія абрабавалі яго.
Суддзёй была вялікая малпа з роду гарылаў. Старая вялікая малпа, якую шанавалі за сталы ўзрост, белую бараду і асабліва за яе залатыя акуляры без шкельцаў — іх малпа мусіла насіць увесь час з прычыны запалення вачэй: на гэтую хваробу яна пакутавала ўжо шмат гадоў
Пінокіа ва ўсіх падрабязнасцях апавёў у прысутнасці суддзі пра падман, ахвярай якога ён стаў Назваў імёны, прозвішчы і прыкметы бандытаў і скончыў просячы аб справядлівасці.
Суддзя выслухаў яго вельмі прыхільна, зычліва, надта захапіўся жывым мастацтвам аповеду, расчуліўся і расхваляваўся, і калі драўлянаму хлопчыку болей не было чаго сказаць, суддзя працягнуў руку і пазваніў у званочак.
На гук званочка адразу з’явіліся два вартавыя сабакі, апранутыя як жандары.
Тады суддзя паказаў жандарам на Пінокіа і сказаў:
— У гэтага няшчаснага скралі чатыры залатыя манеты. Схапіце яго і адразу кіньце ў вязніцу.
Драўляны хлопчык, пачуўшы такі прысуд, стаяў аслупянелы, нібыта яго выцялі абухом па галаве. Хацеў пратэставаць, але жандары, каб не марнаваць час, заторкнулі яму рот і завялі ў камеру.
Ён знаходзіўся там чатыры месяцы, чатыры дужа доўгія месяцы, і застаўся б там яшчэ болей, каб не надарыўся шчаслівы выпадак.
Бо трэба ведаць, што малады імператар, які кіраваў у горадзе Лаві-Дурняў, атрымаў вялікую перамогу над сваімі ворагамі. I таму зрабіў для народа вялікае свята: ілюмінацыю, феерверкі, конскія скачкі і роварныя гонкі. А на знак найвышэйшага трыумфу пажадаў, каб адчынілі вязніцы і выпусцілі ўсіх злачынцаў.
— Калі з вязніцы выходзяць іншыя, я таксама хачу выйсці, — сказаў Пінокіа турэмшчыку.
— Вы — не, — адказаў турэмшчык, — бо вы не адпавядаеце...
— Прашу прабачэння, — адказаў Пінокіа, — я таксама злачынца.
— У такім выпадку вы тысячу разоў маеце рацыю, — сказаў турэмшчык. 3 павагай зняўшы шапку, ён развітаўся з Пінокіа і адчыніў дзверы вязніцы.
Вызвалены з вязніцы, Пінокіа выправіўся ў дарогу, каб вярнуцца да дому Феі, але дарогаю спаткаў жахлівую Змяю, а потым трапіў у пастку.
Уяўляеце сабе радасць Пінокіа, калі ён адчуў свабоду? He губляючы часу, ён адразу пакінуў горад і пайшоў дарогаю, што павінна была прывесці яго да дамка Феі.
Праз дажджлівае надвор’е дарога сталася падобнай да балота, і ногі грузлі па калена. Але драўляны хлопчык не здаваўся.
Прагнучы зноў пабачыць свайго тату і сваю сястрычку з блакітнымі валасамі, ён бег, як хорт, і пырскі з-пад ног ляцелі вышэй за галаву. «Колькі няшчасцяў са мной здарылася, — казаў пра сябе ён, — і я заслужыў гэта! Бо я ўпарты драўляны хлопчык, непаслухмяны і натурысты. Я заўсёды хачу рабіць па-свойму, не слухаю парадаў тых, хто мяне любіць і хто ў тысячу разоў разумнейшы
за мяне! Але цяпер я маю намер змяніць сваё жыццё і стану хлопчыкам выхаваным і паслухмяным. Я ўжо ўпэўніўся, што непаслухмяныя дзеці заўжды толькі шкодзяць самі сабе і церпяць няўдачы. А ці будзе мяне чакаць мой тата? Ці знайду я яго ў доме Феі? Бедны чалавек, я так даўно яго не бачыў, што прагну абняць і пацалаваць! А Фея? Ці даруе мне той брыдкі ўчынак? Я атрымаў ад яе столькі ўвагі і клопату, і калі я сёння яшчэ жывы, дык гэта ейная заслуга! Але ці можна ўявіць хлопчыка, болей няўдзячнага і болей бессардэчнага за мяне?»
Гэтак разважаючы, ён раптам спалохана спыніўся і зрабіў чатыры крокі назад.
Што ён пабачыў?..
Ён пабачыў вялікую Змяю, якая расцягнулася на дарозе. Яна мела зялёную скуру, вогненныя вочы і востры хвост, які дымеў як комін.
Немагчыма ўявіць сабе страх драўлянага хлопчыка, які адбег назад болей за палову кіламетра, усеўся на крушню і стаў чакаць, пакуль Змяя не папаўзе самахоць па сваіх справах і не вызваліць праход на дарозе.
Счакаў гадзіну. Дзве гадзіны. Тры гадзіны. Але Змяя была ўсё яшчэ там, і нават здалёк можна было пабачыць ейныя чырвоныя вочы і слуп дыму, які ішоў з канца хваста.
Тады Пінокіа, набраўшыся адвагі, наблізіўся на адлегласць колькіх крокаў і салодкім і танюткім голасам падлізніка сказаў Змяі:
— Прабачце, сіньёра Змяя, ці не маглі б вы зрабіць ласку, адсунуцца трохі ўбок, каб даць мне прайсці?
Выглядала так, нібыта ён звяртаўся да сцяны: ніякага руху.
Тады ён паўтарыў тым самым голасам:
— Трэба сказаць, сіньёра Змяя, што я іду дадому, дзе мяне чакае мой тата, якога я ўжо даўно не бачыў! Ці не дазволіце працягнуць мне свой шлях?
Ён пачакаў знаку ў адказ на гэтае пытанне, але адказу не было. Наадварот, Змяя, якая толькі што здавалася бадзёрай і поўнай жыцця, зрабілася нерухомай і амаль што здранцвелай. Яе вочы заплюшчыліся, а хвост перастаў дымець.
— Можа, яна сапраўды памерла? — сказаў Пінокіа, паціраючы рукі ад задавальнення, і не марудзячы паспрабаваў пераскочыць яе, каб перабрацца на другі бок дарогі. Але не паспеў ён узняць нагу, як Змяя нечакана ўзвілася, як вызваленая спружына, і драўляны хлопчык, кінуўшыся ад пераляку назад, спатыкнуўся і ўпаў на зямлю.
дала, што галава яго апынулася ў дарожным брудзе, а ногі тырчэлі ў паветры.
Ад выгляду драўлянага хлопчыка, які быў долу галавой і дрыгаў нагамі з неверагоднай хуткасцю, Змяю апанаваў
такі прыступ смеху, што яна рагатала, рагатала, рагатала, пакуль ад моцнага смеху і напругі ёй у грудзях не разадрала жылу, і гэтым разам яна памерла па-сапраўднаму.
Тады Пінокіа кінуўся бегчы, каб дапяць да дома Феі, перш чым сцямнее. Але ён болей не мог вытрываць жахлівыя прыступы голаду і саскочыў у поле, каб сарваць невялікую гронку вінаграду. Лепей бы ён гэтага ніколі не рабіў!
Толькі ён падышоў да вінаграднай лазы, як — крак! — адчуў што абедзве нагі яму сціснулі жалез-
ныя зубы, і гэтак моцна, што ён пабачыў зоркі ў небе.
Бедны драўляны хлопчык трапіў у пастку, якую паставіў нейкі селянін, каб злавіць вялікіх куніц, што былі бядою ўсіх бліжэйшых курнікаў
Пінокіа схапіў селянін, які змусіў яго, як сабаку, ахоўваць курнік.
Як вы можаце ўявіць сабе, Пінокіа пачаў плакаць, крычаць, прасіцца, але тыя крыкі і плач былі дарэмныя, бо навокал не было відаць ніводнага дома, а на дарозе не было ніводнай жывой душы.
Тым часам надышла ноч.
Часткова ад вострага болю ад пасткі, што рэзаў і пёк, часткова ад боязі застацца самому ў цемры пасярод гэтага поля драўляны хлопчык амаль што страціў прытомнасць. Як раптам пабачыў светлячка, які поўз над галавой. Пінокіа паклікаў яго і сказаў:
— О, светлячок, злітуйся з мяне і вызвалі ад гэтай пакуты!..
— Бедны хлопчык! — усклікнуў светлячок, спыніўшыся і са шкадаваннем гледзячы на яго. — Як жа так
сталася, што твае ногі, як абцугамі, сціснула гэтым завостраным жалезам?
— Я зайшоў на поле, каб сарваць дзве гронкі гэтага вінаграду, і...
— Але вінаград быў твой?
— He...
— А хто тады навучыў цябе браць чужыя рэчы?
— Я быў галодны...
— Голад, мой хлопчык, не ёсць добрай падставай, каб прысабечваць чужыя рэчы.
— Праўда, праўда! — румзаў Пінокіа.— Але наступным разам я не буду так рабіць.
Тут іхнюю размову перапыніў слабы шоргат крокаў.
Гэта быў гаспадар поля, які ішоў на дыбачках, каб паглядзець, ці не трапіла ў пастку адна з тых куніц, што з’ядае курэй.
I якім жа вялікім было ягонае здзіўленне, калі, выцягнуўшы з-пад плашча ліхтар, ён заўважыў, што замест куніцы там быў хлопчык.
— А, злодзей! — сказаў селянін раззлавана. — Значыцца, гэта ты крадзеш курэй?
— He я, не я! — закрычаў Пінокіа, румзаючы. — Я ўвайшоў на поле, каб узяць толькі дзве гронкі вінаграду!..
— Хто крадзе вінаград, таксама здольны скрасці і куранятаў! Я цябе навучу, я паклапачуся, каб ты запомніў гэта надоўга.
Адчыніўшы пастку, ён схапіў драўлянага хлопчыка за каўнер і панёс дадому, як носяць ягнятак.
Прыйшоўшы на ток, шпурнуў яго на зямлю і, трымаючы нагу на ягонай шыі, сказаў:
— Цяпер позна, і я хачу спаць. Мы паквітаемся з табой заўтра. Сёння памёр сабака, які ахоўваў мяне ўначы, дык займай ягонае месца. Будзеш маім вартавым сабакам.
I селянін насунуў яму на шыю вялікі нашыйнік, увесь пакрыты меднымі шыпамі, і зацягнуў так, каб Пінокіа не мог зняць яго, прасунуўшы галаву назад. Да нашыйніка мацаваўся доўгі жалезны ланцуг. Ланцуг быў прыкручаны да сцяны.
— Калі гэтай ноччу, — сказаў селянін, — пачнецца дождж, можаш пайсці на насцілку ў будку, там усё яшчэ ёсць салома, якая цягам чатырох гадоў была ложкам майму беднаму сабаку. I калі, на няшчасце, прыйдуць злодзеі, памятай, што ты павінен трымаць вуха востра і брахаць.
Па гэтым апошнім папярэджанні селянін увайшоў у дом і замкнуў дзверы на ўсе засаўкі. Бедны Пінокіа застаўся на таку скруціўшыся корчыкам, болей мёртвы, чым жывы