• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Пінокіа  Карла Калодзі

    Прыгоды Пінокіа

    Карла Калодзі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 260с.
    Мінск 2019
    152.16 МБ
    нагэтулькі цёмнай, што хоць вока выкалі. Таму дарогаю я спаткаў двух забойцаў у мяхах з-пад вугалю. Яны мне сказалі: «Даставай грошы», а я адмовіўся: «У мяне іх няма», бо чатыры залатыя манеты я схаваў у рот, дык адзін з лотраў спрабаваў прасунуць мне ў рот руку. А я адкусіў яму руку і потым выплюнуў яе, але замест рукі я выплюнуў каціную лапу. I забойцы пагналіся за мной, і я пабег, урэшце яны схапілі мяне і павесілі за шыю на дрэве ў гэтым лесе і сказалі: «Заўтра мы вернемся сюды, і тады ты будзеш зусім мёртвы і з разяўленым ротам, і тады мы дастанем залатыя манеты, якія ты схаваў пад языком».
    — А дзе зараз тыя чатыры манеты? — спытала яго Фея.
    — Я згубіў іх! — адказаў Пінокіа. Але ён схлусіў, бо ў той час яны былі ў ягонай кішэні. Як толькі ён схлусіў, ягоны нос, які і так быў доўгі, адразу пабольшаў яшчэ на два пальцы.
    — I дзе ты іх згубіў?
    — У лесе, тут побач.
    Пасля таго як ён схлусіў другі раз, яго нос працягнуў расці.
    — Калі ты згубіў іх побач, у лесе, — сказала Фея, — мы знойдзем іх і вернем табе. Усё, што губляецца ў нашым лесе, заўсёды знаходзіцца.
    — А! Я цяпер добра ўспомніў, — усклікнуў драўляны хлопчык, збіты з панталыку, — я не згубіў тыя чатыры манеты, я іх выпадкова пракаўтнуў калі піў вашыя лекі.
    Пасля таго як ён схлусіў трэці раз, ягоны нос падоўжыўся настолькі, што бедны Пінокіа болей не мог павярнуцца ні ў які бок. Калі ён паварочваўся ў адзін бок — выцінаўся носам аб ложак альбо аб шыбу. Калі паварочваўся ў другі — стукаўся ім у сцены ці ў дзверы. Калі ён уздымаў галаву крыху вышэй, рызыкаваў уторкнуць свой нос у вока Феі.
    А Фея глядзела на яго і смяялася.
    — Чаму вы смеяцеся? — запытаў яе драўляны хлопчык, зусім збянтэжаны і занепакоены сваім носам, які рос на вачах.
    — Я смяюся з той хлусні, якую ты мне нагаварыў
    — Адкуль жа вы ведаеце, што я схлусіў?
    — Хлусню, мой хлопчык, я распазнаю адразу! Бо ёсць два гатункі хлусні: ёсць хлусня, якая мае кароткія ногі, і хлусня, якая мае доўгі нос. Твая хлусня акурат з тых, што мае доўгі нос.
    Пінокіа, болей не ведаючы, дзе схавацца ад сораму спрабаваў выскачыць з пакоя. Але ў яго не атрымалася. Яго нос вырас нагэіулькі, што зусім не праходзіў у дзверы.
    Пінокіа зноў сустракае Лісу і Kama і ідзе з імі, каб пасеяць чатыры манеты на Полі Цудаў.
    Ці можаце вы ўявіць сабе гэта? Фея на цэлыя паўгадзіны пакінула драўлянага хлопчыка крычаць і плакаць праз нос, які не праходзіў у дзверы пакоя. I яна зрабіла гэта, каб даць яму ўрок і пазбавіць дурной звычкі хлусіць — найгоршай звычкі, якую могуць мець дзеці. Але калі яна пабачыла, што ягоны выгляд змяніўся, а вочы ажно вырачыліся ад роспачы, злітавалася. Фея пляснула ў далоні, і на гэты сігнал у пакой праз акно заляцелі тысячы вялікіх птушак, якіх называлі дзятламі. Усе яны ўселіся на носе Пінокіа і пачалі дзяўбці яго, дзяўблі і дзяўблі, пакуль гэты празмерна вялікі і недарэчны нос не зменшыўся за колькі хвілін да свайго натуральнага памеру.
    — Якая вы добрая, мая Фея, — сказаў драўляны хлопчык, выціраючы вочы, — як я вас люблю!
    — Я таксама цябе люблю, — адказала Фея, — і калі ты хочаш застацца са мной, будзь маім брацікам, а я буду тваёй добрай сястрычкай...
    — Я застаўся б з задавальненнем... але мой бедны тата?
    — Я падумала пра ўсё. Твайго тату папярэдзілі, і перш чым сцямнее, ён ужо будзе тут.
    — Сапраўды?.. — усклікнуў Пінокіа, падскочыўшы ад радасці. — Тады, Феечка мая, калі вы дазволіце, я хацеў бы пайсці яму насустрач! He магу дачакацца магчымасці пацалаваць гэтага беднага старога, які столькі нацярпеўся праз мяне!
    — Ідзі, калі ласка, але глядзі не заблукай. Ідзі праз лес, і я ўпэўненая, што ты сустрэнеш яго.
    Пінокіа пайшоў, і як толькі ён увайшоў у лес, пабег, рыхтык казуля. Ён амаль што дабег да Вялікага Дуба, але спыніўся, бо, як яму здалося, пачуў у гушчары людзей. Сапраўды, ён пабачыў, што на дарозе з’явіліся... здагадайцеся хто? Ліса і Кот, тыя самыя два прыяцелі, з якімі ён вячэраў у карчме «Чырвоны Рак».
    — Гэта наш дарагі Пінокіа! — закрычала Ліса, абдымаючы і цалуючы яго. — Адкуль жа ты тут?
    — Адкуль жа ты тут? — паўтарыў Кот.
    — Гэта доўгая гісторыя, — сказаў драўляны хлопчык, — і я вам апавяду яе, калі хочаце. Дык вось, мінулай ноччу, калі вы мяне пакінулі аднаго ў карчме, я сустрэў на дарозе забойцаў...
    — Забойцаў?.. О, бедны сябра! I што яны хацелі?
    — Яны хацелі адабраць у мяне залатыя манеты.
    — Подлыя!.. — пакруціла галавою Ліса.
    — Паскуднікі! — прамовіў Кот.
    — Але я пачаў уцякаць, — працягваў апавядаць Пінокіа, — а яны ўвесь час за мной. Урэшце яны мяне дагналі і павесілі на галіне гэтага Дуба.
    I Пінокіа паказаў на Вялікі Дуб, які быў у двух кроках.
    — Напэўна, табе было дрэнна? — сказала Ліса. — У якім свеце мы асуджаныя жыць! Дзе знайсці нам бяспечную схованку, нам, прыстойным людзям?
    У той час, калі яны так размаўлялі, Пінокіа заўважыў, што Кот кульгаў на пярэднюю правую лапу, бо ў яго не ставала часткі лапы з кіпцюрамі, таму Пінокіа спытаў у яго:
    — Што здарылася з тваёй лапай?
    Кот хацеў быў нешта адказаць, але збянтэжыўся. Тады Ліса хутка сказала:
    — Мой сябра вельмі сціплы, таму не адказвае, адкажу я замест яго. Дык вось, гадзіну таму мы спаткалі старога
    ваўка, які быў амаль непрытомны ад голаду. Ён папрасіў у нас міласціну. Мы не мелі нават рыбінай косткі, каб даць яму. Што зрабіў тады мой сябра, які сапраўды мае шляхетнае сэрца? Ён адарваў зубамі сваю пярэднюю лапу і кінуў гэтай беднай жывёліне, каб яна магла пад’есці.
    I Ліса, прамаўляючы гэта, выцерла слязу.
    Пінокіа таксама расчуліўся, ён наблізіўся да Ката і прашаптаў яму на вуха:
    — Калі б усе каты былі падобныя да цябе, шчаслівыя сталіся б мышы!
    — А што цяпер ты робіш у гэтых мясцінах? — запыталася Ліса ў драўлянага хлопчыка.
    — Чакаю майго тату, які неўзабаве павінен прыйсці сюды.
    — А твае залатыя манеты?
    — Яны ўсё яшчэ ў кішэні, апрача адной, якую я аддаў у карчме «Чырвоны Рак».
    — I падумаць толькі, што з гэтых залатых манет заўтра магла б стацца тысяча! I дзве тысячы! Чаму ты не прыслухоўваешся да маёй парады? Чаму не ідзеш на Поле Цудаў каб пасеяць іх?
    — Сёння гэта немагчыма, я пайду туды іншым разам. — У іншы дзень будзе запозна, — сказала Ліса.
    — Чаму?
    — Бо гэтае поле набыў адзін вялікі сіньёр, і ад заўтра там болей нікому не будуць дазваляць сеяць грошы.
    — А ці далёка адсюль Поле Цудаў?
    — Усяго два кіламетры. Хочаш пайсці з намі? За паўгадзіны — ты там. Пасадзіш адразу чатыры манеты, за некалькі хвілін збярэш іх дзве тысячы і ўвечары вернешся сюды з поўнымі кішэнямі. Хочаш пайсці з намі?
    Пінокіа трохі вагаўся з адказам, бо ў думках ён вяртаўся да добрай Феі, старога Джэпета і да папярэджанняў Цвыркуна-Гаваруна. Але потым урэшце зрабіў так, як робяць усе дзеці, якія не маюць ані кроплі разважнасці і спачування, — хітнуў галавой і сказаў Лісе і Кату:
    — Хадзем, я іду з вамі.
    I яны пайшлі.
    За паўдня яны прыйшлі ў горад, які называўся ЛавіДурняў Як толькі яны ўвайшлі ў горад, Пінокіа заўважыў што ўсе вуліцы запоўненыя абскубанымі сабакамі, якія пазяхалі ад голаду; пастрыжанымі авечкамі, якія дрыжэлі ад холаду; курамі, якія засталіся без грабеньчыкаў і бародак і прасілі міласціну — зернейка кукурузы; вялікімі матылямі, якія не маглі болей лётаць, бо яны прадалі свае цудоўныя каляровыя крылы; паўлінамі без
    хвастоў якія саромеліся паказвацца, і фазанамі, якія дробненька тупалі паціху, шкадуючы аб сваіх зіхатлівых залатых і срэбных пёрах, цяпер ужо згубленых назаўжды.
    Пасярод гэтага натоўпу жабракоў і бедных абняслаўленых раз-пораз праязджалі карэты сіньёраў а ўсярэдзіне сядзелі альбо якая-небудзь ліса, альбо сарока-зладзейка, альбо драпежная птушка.
    — А дзе Поле Цудаў? — запытаў Пінокіа.
    — Тут, у двух кроках.
    Яны прамінулі горад, выйшлі за муры і спыніліся ў самотным полі, якое з выгляду было падобным да ўсіх іншых палёў
    — Вось мы прыйшлі, — сказала Ліса драўлянаму хлопчыку. — Цяпер нахіліся да зямлі, выкапай рукамі маленькую ямку ў полі і пакладзі туды залатыя манеты.
    Пінокіа паслухаўся. Выкапаў ямку паклаў туды чатыры залатыя манеты, што засталіся ў яго, і потым трохі нагарнуў на ямку зямлі.
    — Цяпер, — паведаміла Ліса, — ідзі да канавы, тут побач, набяры вядро вады і палі зямлю ў тым месцы, дзе пасадзіў манеты.
    Пінокіа пайшоў да канавы, але вядра там не было. Тады ён зняў з нагі адзін бот, набраў у яго вады і паліў зямлю, якая пакрывала ямку. Потым запытаўся:
    — Яшчэ нешта трэба зрабіць?
    — Болей нічога, — адказала Ліса. — Цяпер можна ісці. Потым вернешся сюды за дваццаць хвілін і знойдзеш дрэўца, якое вырасла з зямлі, з галінамі, абцяжаранымі манетамі.
    Бедны драўляны хлопчык, не памятаючы сябе ад радасці, тысячы разоў падзякаваў Лісе і Кату і паабяцаў ім цудоўны падарунак.
    — Нам не трэба падарункі, — адказалі два злыдні. — Нам досыць, што мы навучылі цябе спосабу ўзбагаціцца без цяжкай працы, і мы вельмі ўсцешаныя гэтым.
    Сказаўшы гэтак, яны развіталіся з Пінокіа і, пажадаушы яму добрага ўраджаю, выправіліся па сваіх справах.
    У Пінокіа выкрадаюць ягоныя залатыя манеты, і ў пакаранне ён атрымлівае чатыры месяцы вязніцы.
    Драўляны хлопчык вярнуўся ў горад і пачаў лічыць хвіліны адну за адной. Як толькі яму здалося, што час ужо надышоў ён адразу рушыў дарогаю, якая вяла на Поле Цудаў
    I пакуль ён ішоў шпаркім крокам, яго сэрца моцна білася і выстуквала: «цік-так, цік-так», як гадзіннік у гасЦёўні, які надта спяшаецца. Тым часам ён думаў пра сябе: «А калі замест тысячы манет я знайду там на галінах дрэва дзве тысячы? А калі замест дзвюх тысяч я знайду там пяць тысяч? А калі замест пяці тысяч я знайду там
    сто тысяч? O! Якім добрым сіньёрам тады я зраблюся! Я хацеў бы мець цудоўны палац, тысячы драўляных коней і тысячы стайняў, каб можна было бавіцца з імі; лёх з салодкімі наліўкамі і бібліятэку, поўную цукатаў тартоў, мігдалавых пернікаў і вафельных трубачак з вяршкамі».
    Так, мроячы, Пінокіа наблізіўся да поля і спыніўся, каб паглядзець, ці не відаць выпадкова дрэва з галінамі, абцяжаранымі манетамі. Але нічога не пабачыў Тады ён зрабіў яшчэ сто крокаў наперад, і зноў нічога. Зайшоў на поле... падышоў да той маленькай ямкі, дзе паклаў у зямлю свае манеты, і нічога... Тады ён задумаўся і, забыўшыся на прыстойнасць і правілы добрага тону, выцягнуў РУКУ 3 кішэні і доўга чухаў патыліцу.