• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Пінокіа  Карла Калодзі

    Прыгоды Пінокіа

    Карла Калодзі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 260с.
    Мінск 2019
    152.16 МБ
    — Злітуйцеся, сіньёр Агняжэр!..
    — Тут няма сіньёраў! — сувора ўсклікнуў лялечнік.
    — Злітуйцеся, сіньёр Рыцар!..
    — Тут няма рыцараў!
    — Злітуйцеся, сіньёр Камандзір!
    — Тут няма камандзіраў!
    — Злітуйцеся, Вашая Высокасць!..
    Пачуўшы «Высокасць», лялечнік адразу стаў дабрэйшым і зрабіўся болей чалавечным і памяркоўным. Ен сказаў Пінокіа:
    — Дык што ты хочаш ад мяне?
    — Я прашу вас злітавацца з беднага Арлекіна!..
    — Тут няма болей месца літасці. Калі я пашкадаваў цябе, тады трэба кінуць у агонь яго, бо я хачу, каб мая бараніна добра падсмажылася.
    — У гэткім разе, — адважна ўскрыкнуў Пінокіа, які зняў і шпурнуў прэч свой каптур з мякішу, — у гэткім разе я ведаю свой абавязак. Наперад, сіньёры жандары! Хапайце мяне і кідайце ў полымя. He, гэта несправядліва, што бедны Арлекіна, мой сапраўдны сябар, павінен памерці за мяне!..
    Гэтыя словы, прамоўленыя гучным голасам і гераічным тонам, змусілі заплакаць усіх лялек, якія прысутнічалі пры той сцэне. Нават жандары, хоць яны і былі драўляныя, румзалі, нібыта два малочныя ягняты.
    Агняжэр напачатку заставаўся цвёрдым і нерухомым, як кавалак лёду. Але потым патроху, патроху таксама і ён пачаў расчульвацца і чхаць. I пасля чатырох ці пяці чыхаў ён пяшчотна раскінуў рукі і паведаміў Пінокіа:
    — Ты вельмі добры хлопчык! Хадзі сюды і пацалуй мяне.
    Пінокіа адразу падбег, ускараскаўся па барадзе лялечніка, як вавёрка, і сардэчна пацалаваў яго ў самы кончык носа.
    — Значыцца, я памілаваны? — запытаўся бедны Арлекіна ціхім голасам.
    — Памілаваны! — адказаў Агняжэр. Потым дадаў уздыхаючы і хітаючы галавой: — Нічога не паробіш, гэтым вечарам я пагаджуся з тым, што давядзецца з’есці бараніну паўсырую. Але наступным разам — бяда, калі адбудзецца падобнае!..
    Навіна пра літасць Агняжэра хутка разляцелася, і ўсе лялькі пабеглі на сцэну, запалілі святло і ліхтары, як на ўрачыстым вечары, і пачалі скакаць і танчыць. Ужо развіднела, а яны ўсё танчылі.
    *
    3
    Лялечнік Агняжэр дорыць Пінокіа пяць залатых манет, каб той занёс іх свайму тату Джэпета, а Пінсжіа замест гэтага, ашуканы Лісою і Катом, ідзе разам з імі.
    Наступнага дня Агняжэр паклікаў Пінокіа, адвёў яго ўбок і запытаўся:
    — Як завуць твайго бацьку?
    — Джэпета.
    — А чым ён займаецца?
    — Бядуе.
    — Зарабляе шмат?
    — Зарабляе столькі, каб не мець ніводнага чантэзіма ў кішэні. Уяўляеце, каб купіць мне ( ў школу лемантар, ён мусіў пра। даць адзіную куртку, якая была J ўся махрыстая ад латак.	fl
    
    — Небарака! Ты амаль што расчуліў мяне. Вось, тут пяць залатых манет. Ідзі, зараз жа занясі іх тату і перадай яму ад мяне вялікае прывітанне.
    Пінокіа, як вы лёгка можаце здагадацца, тысячу разоў падзякаваў лялечніку, абняў па чарзе ўсіх лялек з трупы, нават жандараў і, не памятаючы сябе ад радасці, выправіўся ў дарогу дадому.
    Але не прайшоў ён і паловы кіламетра, як напаткаў дарогаю Лісу, што кульгала на адну нагу, і сляпога Ката. Яны ледзьве ішлі, дапамагаючы адно аднаму, як добрыя прыяцелі ў няшчасці. Ліса ішла, абапёршыся на Ката, і кіравала ім.
    — Дабрыдзень, Пінокіа, — сказала Ліса, ветла вітаючы яго.
    — Адкуль ты ведаеш маё імя? — запытаўся драўляны хлопчык.
    — Я добра ведаю твайго тату.
    — Дзе ты яго бачыла?
    — Учора ў дзвярах свайго дома.
    — I што ён рабіў?
    — Ён быў у адной кашулі і дрыжэў ад холаду.
    — Бедны тата! Але цяпер, калі дасць Бог, ён болей не будзе дрыжэць.
    — Чаму?
    — Бо я стаў вялікім сіньёрам.
    — Вялікім сіньёрам? Ты? — сказала Ліса і пачала смяяцца, нахабна і здзекліва. Кот таксама засмяяўся, але, каб гэтага не заўважылі, прыгладзіў пярэднімі лапамі вусы.
    — Ваш смех недарэчы, — крыкнуў Пінокіа пакрыўджана. — Мне сапраўды шкада, што ў вас зараз слінкі пацякуць ад зайздрасці, але вось тут у мяне, калі вы ў нечым цяміце, ёсць пяць цудоўных залатых манет.
    I ён выцягнуў манеты, атрыманыя ў падарунак ад Агняжэра.
    Ліса, прывабленая гукам залатых манет, міжвольна выцягнула сваю нерухомую лапу, а Кот расплюшчыў абодва вокі, падобныя да зялёных ліхтароў але потым адразу ж заплюшчыў іх так, што Пінокіа нічога не заўважыў
    — I цяпер, — запыталася ў яго Ліса, — што ты будзеш рабіць з гэтымі манетамі?
    — Перш-наперш, — адказаў драўляны хлопчык, — я хачу набыць свайму тату добрую новую куртку, усю з золата і срэбра, і з дыяментавымі гузікамі. А потым я набуду сабе лемантар.
    — Сабе?
    — Так, бо я хачу пайсці ў школу і пачаць добра вучыцца.
    — Паглядзі на мяне! — сказала Ліса. — Праз дурное захапленне навукай я згубіла лапу.
    — Паглядзі на мяне! — уздыхнуў Кот. — Праз дурное захапленне вучобай я страціў зрок на абодва вокі.
    У гэты момант белы Дрозд, які ўладкаваўся на прыдарожнай агароджы, праспяваў сваю звычайную песеньку і зазначыў:
    — Пінокіа, не слухай парады дрэннай кампаніі, інакш пашкадуеш пра гэта!
    Бедны Дрозд, ён болей ніколі не заспявае! Кот зрабіў вялікі скачок, кінуўся на яго так спрытна, што той не паспеў нават вымавіць «вой», і праглынуў цалкам, разам з пер’ем.
    З’еўшы Дразда і добра памыўшы рот, Кот заплюшчыў вочы і зноў зрабіўся сляпым, як напачатку.
    — Бедны Дрозд, — сказаў Пінокіа Кату. — Чаму ты абышоўся з ім так дрэнна?
    — Будзе яму навука. Насіупным разам ён будзе ведаць, як ублытвацца ў чужыя размовы.
    Яны прайшлі ўжо болей за палову дарогі, як Ліса, раптам спыніўшыся, сказала драўлянаму хлопчыку:
    — Хочаш падвоіць свае залатыя манеты?
    — Што гэта значыць?
    — Ці хочаш з пяці мізэрных манетак зрабіць сто, тысячу, дзве тысячы?
    — Магчыма, а як?
    — Гэта вельмі лёгка. Замест таго каб вярнуцца дадому, ты павінен пайсці з намі.
    — А куды вы хочаце мяне завесці?
    — У Краіну дурняў
    Пінокіа трохі падумаў потым сказаў рашуча:
    — He, я не жадаю ісці. Цяпер я ўжо блізка ад дома і хачу пайсці дахаты, дзе мой тата, які мяне чакае. Бедны стары, хто ведае, колькі ён уздыхаў учора, не прычакаўшы мяне. На жаль, я быў дрэнным хлопчыкам, і Цвыркун меў рацыю, калі казаў: «Непаслухмяныя хлопчыкі не будуць мець дабра ў гэтым свеце». I я адчуў гэта на сабе, бо са мной здарыліся шматлікія няшчасці. Нават учора ўвечары, у доме Агняжэра, я ледзьве ўнік небяспекі... Брр! Ажно кідае ў дрыжыкі, як толькі падумаю пра гэта!
    — Такім чынам, — сказала Ліса, — ты дакладна хочаш ісці дадому? Ну ідзі сабе, тым горай для цябе!
    — Тым горай для цябе! — паўтарыў Кот.
    — Падумай добра, Пінокіа. Чаму ты адштурхоўваеш удачу?
    — Удачу! — паўтарыў Кот.
    — Твае пяць манетак за адзін дзень пераўтварыліся б у дзве тысячы!
    — Дзве тысячы! — паўтарыў Кот.
    — Але як жа магчыма, каб сталася гэтулькі? — запытаўся Пінокіа, разявіўшы рот ад здзіўлення.
    — Я табе хутка патлумачу, — сказала Ліса. — Трэба ведаць, што ў Краіне дурняў ёсць дабраславёнае поле, якое ўсе называюць Полем Цудаў Ты робіш на гэтым полі невялічкую ямку і кладзеш туды, да прыкладу адну залаіую манетку. Потым на гэтую ямку крыху нагортваеш зямлі, паліваеш яе двума вёдрамі крынічнай вады, згары сыплеш трохі солі і ўвечары спакойна ідзеш спаць. Тым часам уначы манетка ўзыдзе і заквітнее. I наступным ранкам, калі ты вернешся на поле, што ты знойдзеш? Зной-
    дзеш цудоўнае дрэва, абцяжаранае шматлікімі залатымі манетамі, як цудоўны колас, наліты зернейкамі пшаніцы.
    — Такім чынам, — сказаў Пінокіа, здзіўлены яшчэ болей, — значыцца, калі я закапаю на гэтым полі пяць маіх манетак, колькі манетак я знайду наступнай раніцай?
    — Гэта лёгка падлічыць, — адказала Ліса. — Ты можаш палічыць на пальцах. Уявім сабе, што кожная манетка прынясе табе гронку з пяцісот манетак. Памнож пяцьсот на пяць — і наступнай раніцай ты знойдзеш у кішэні дзве тысячы пяцьсот манетак, якія ззяюць і звіняць.
    — О, як цудоўна! — усклікнуў Пінокіа, падскокваючы ад радасці. — Як толькі я збяру гэтыя манеткі, вазьму сабе дзве тысячы, а рэшту — пяцьсот — падару вам абаім.
    — Падарунак? Нам? — раззлавана ўсклікнула Ліса, адчуўшы сябе пакрыўджанай. — Крый божа!
    — Крый божа! — паўтарыў Кот.
    — Мы, — зноў сказала Ліса, — не працуем дзеля нізкіх інтарэсаў мы працуем толькі дзеля ўзбагачэння іншых.
    — Іншых, — паўтарыў Кот.
    «Якія яны малайцы», — падумаў Пінокіа і, адразу забыўшыся на свайго тату, новы пінжак, лемантар і ўсе добрыя намеры, сказаў Лісе і Кату:
    — Хадзем жа, я іду з вамі.
    Карчма «Чырвоны Рак».
    Яны ішлі, ішлі, ішлі, урэшце адвячоркам, стомленыя да смерці, яны дапялі да карчмы «Чырвоны Рак».
    — Спынімся тут, — сказала Ліса, — каб пад’есці і адпачыць колькі гадзін. Апоўначы пойдзем ізноў каб заўтра на досвітку быць на Полі Цудаў.
    Увайшоўшы ў карчму, усе трое селі пры стале. Але ніхто не меў ахвоты есці.
    Бедны Кот, адчуваючы цяжар у страўніку, не мог нічога з’есці, апрача трыццаці міжземнаморскіх султанак* у таматным соусе і чатырох порцый вантробаў з сырам пармезан. А праз тое, што вантробы здаліся яму дрэнна прыпраўленымі, ён тройчы прасіў масла і таркаванага сыру!
    * Гатунак марской рыбы.
    Ліса таксама ахвотна нечага падзяўбла. Але як лекар прызначыў ёй строгую дыету, яна задаволілася проста салодкай, добра прыпраўленай зайчацінкай з вельмі лёгкім гарнірам, які складаўся з укормленых куранятак і маладых пеўнікаў Пасля зайчаціны прынеслі прыкуску — рагу з шэрых і белых курапатак, трусяціны, жабак, яшчарак і, у дадатак, райскага вінаграду. Болей Ліса нічога не схацела. Яе нудзіла ад ежы, яна казала, што зусім нічога не можа паднесці да вуснаў
    Меней за ўсіх з’еў Пінокіа. Ён папрасіў кавалачак арэха і акрайчык хлеба, і тое не даеў Бедны хлопчык! Праз тое, што ён увесь час думаў пра Поле Цудаў у яго была нястраўнасць у прадчуванні залатых манет.
    Калі яны павячэралі, Ліса сказала карчмару:
    — Дайце нам два добрыя пакоі, адзін сіньёру Пінокіа, а другі мне і майму прыяцелю. Перш чым пайсці далей, мы крыху адпачнём. Аднак не забудзьцеся абудзіць нас апоўначы, каб мы працягнулі нашае падарожжа.
    — Так, сіньёры, — адказаў карчмар і падміргнуў Лісе і Кату, быццам хацеў сказаць: «Я зразумеў у чым справа, і мы дамовіліся!»
    Як толькі Пінокіа лёг у ложак, ён адразу ж заснуў і пачаў сніць. У сне яму падавалася, што ён стаіць пасярод
    поля, і гэтае поле поўнае дрэўцаў абцяжараных гронкамі. А тыя гронкі былі абцяжараныя залатымі манетамі, якія гайдаліся ад ветру і рабілі так: «дзінь, дзінь, дзінь», нібыта пыталіся: «Хто хоча прыйсці і забраць нас?»