• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Пінокіа  Карла Калодзі

    Прыгоды Пінокіа

    Карла Калодзі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 260с.
    Мінск 2019
    152.16 МБ
    — Нічога не паробіш! — усклікнуў Джэпета, раптам устаўшы на ногі. Ён уздзеў старую куртку з мультану*, усю падраную і залатаную, і выбег з дому.
    Неўзабаве Джэпета вярнуўся. I калі вярнуўся, у руцэ трымаў лемантар. Але на старым болей не было курткі. Бедны чалавек ужо не меў вопраткі, а на вуліцы падаў снег.
    — А дзе куртка, тата?
    — Я прадаў яе.
    — Чаму вы яе прадалі?
    — Бо мне было горача.
    Пінокіа адразу зразумеў гэты адказ і, не ў стане стрымаць імпэт свайго сэрца, кінуўся на шыю Джэпета і пачаў цалаваць ягоны твар.
    * Мультан баваўняная тканіна з начосам.
    Пінокіа прадае лемантар, каб пайсці паглядзець тэатр лялек.
    Калі снег перастаў сыпаць, Пінокіа са сваім цудоўным новым лемантаром пад пахаю пайшоў у школу. Пакуль ён ішоў, прыдумляў у сваёй маленькай галаве тысячы ідэй, будаваў тысячы паветраных замкаў, адзін лепшы за другі, і казаў сам сабе:
    — Сёння ў школе я хачу адразу навучыцца чытаць, потым, заўтра, я навучуся пісаць, а паслязаўтра — навучуся лічыць. Тады са сваім спрытам я зараблю шмат грошай, і з першых грошай, якія прыйдуць да маёй кішэні, я адразу ж набуду майму тату прыгожую суконную куртку. Але што я кажу — суконную! Я хачу набыць яму ўсё срэбнае і залатое, і з дыяментавымі гузікамі. Бедны чалавек сапраўды заслужыў гэта, бо, каб набыць мне кнігі і даць адукацыю, у выніку сам застаўся без курткі... у такі холад! Толькі таты здольныя на гэткія ахвяры!..
    Пакуль Пінокіа так казаў вельмі расчулена, яму здалося, што ўдалечыні ён чуе гукі дудачак і грукат вялікіх барабанаў: пі, пі, пі, бум, бум, бум.
    Ён спыніўся і пачаў прыслухоўвацца. Гэтыя гукі даляталі з глыбіні доўгай папярочнай вуліцы, якая вяла да маленькага мястэчка, збудаванага на беразе мора.
    — Што гэта за музыка? Шкада, што я мушу ісці ў школу, інакш...
    I ён спыніўся ў нерашучасці. У кожным разе неабходна было абраць: альбо ісці ў школу, альбо слухаць дудачкі.
    — Сёння я пайду слухаць дудачкі, а заўтра — у школу. Каб пайсці ў школу, заўсёды ёсць час, — сказаў урэшце гэты гарэза, сцепануўшы плячыма.
    Збочыўшы на папярочную вуліцу, ён пабег. Чым болей ён бег, тым болей выразна чуў гукі дудачак і грукат вялікіх барабанаў: пі, пі, пі, бум, бум, бум, бум.
    I вось ён апынуўся пасярод пляца, поўнага людзей, якія тоўпіліся вакол вялікага драўлянага збудавання з размаляванай у розныя колеры заслонай.
    — ТТТто гэта за будынак? — запытаўся Пінокіа ў хлопчыка, які быў з гэтага мястэчка.
    — Чытай шыльду — і даведаешся.
    — Я ахвотна прачытаў бы, але менавіта сёння я не ўмею чытаць.
    — Малайчына, асёл! Тады я прачытаю табе. Дык ведай, што на гэтай шыльдзе чырвонымі, як агонь, літарамі напісана: ВЯЛІКІ ТЭАТР ЛЯЛЕК.
    — Ці даўно пачалася імпрэза?
    — Зараз пачынаецца.
    — I колькі каштуе ўваход?
    — Чатыры сольда*.
    Пінокіа ажно дрыжэў ад цікаўнасці. Згубіўшы ўсялякую стрыманасць, не саромеючыся, ён запытаў хлопчыка, з якім размаўляў:
    — Ці не дасі мне да заўтра чатыры сольда?
    — Я даў бы іх табе з задавальненнем, — адказаў той, смеючыся з яго, — але менавіта сёння не магу табе іх даць.
    Сольда (іт.) манета.
    — За чатыры сольда я прадам табе свой гарнітурчык з паперы, — прапанаваў яму драўляны хлопчык.
    — Ты хочаш, каб я набыў гарнітурчык з паперы? Калі будзе дождж, яго ўжо не здымеш з сябе.
    — Хочаш набыць мае боты?
    — Яны добрыя, каб распальваць імі агонь.
    — Колькі дасі мне за каптур?
    — Сапраўды добры набытак! Каптур з мякішу! Каб мышы з’елі яго ў мяне на галаве!
    Пінокіа быў як на іголках. Ён ужо гатовы быў зрабіць апошнюю прапанову, але не наважваўся. Ён вагаўся, хістаўся, пакутваў
    Урэшце прамовіў:
    — Ты можаш даць мне чатыры сольда за гэты новы лемантар?
    — Я хлопчык, і я не купляю нічога ў хлопчыкаў, — адказаў яму маленькі размоўца, які выявіўся больш разважлівым за драўляную ляльку.
    — Чатыры сольда за лемантар, я яго купляю! — крыкнуў рызнік, які прысутнічаў пры размове.
    I кніга была прададзеная.
    А бедны чалавек Джэпета быў дома і дрыжэў ад холаДУ Ў адной кашулі, бо прадаў куртку каб набыць свайму хлопчыку лемантар.
    fe
    Лялькі пазнаюць свайго брата Пінокіа і ладзяць у ягоны гонар вялікае свята, але раптам з’яўляецца лялечнік Агняжэр і для Пінокіа ўзнікае небяспека.
    Здарьыася так, што з’яўленне Пінокіа ў невялікім тэатрыку лялек ледзь не выклікала рэвалюцыю.
    Трэба ведаць, што заслона была ўзнятая і камедыя ўжо распачалася. На сцэне знаходзіліся Арлекіна і Пульчынела, якія сварыліся паміж сабой і, як зазвычай, штохвіліны пагражалі адно аднаму моцнымі поўхамі і дручкамі.
    Гледачы ўважліва назіралі за гэтым і ажно качаліся ад смеху, слухаючы калатнечу дзвюх лялек, якія жэстыкулявалі і ўсяляк зневажалі адна адну, прычым так праўдзіва, быццам гэта былі дзве разумныя істоты два жывыя чалавекі.
    Але раптам Арлекіна перастаў дэкламаваць, павярнуўся да публікі і, паказваючы рукой на некага ў глыбіні партэра, усклікнуў драматычным тонам:
    — Нябесныя багі! Я сплю ці абуджаюся? Бо там, далёка, — Пінокіа!..
    — Сапраўды, гэта Пінокіа! — усклікнула Пульчынела.
    — Гэта менавіта ён! — пранізліва закрычала сіньёра Разаўра з глыбіні сцэны.
    — Гэта Пінокіа! Гэта Пінокіа! — закрычалі хорам усе лялькі, выскокваючы з-за куліс.
    — Гэта Пінокіа! Наш брат Пінокіа! Хай жыве Пінокіа!
    — Пінокіа, хадзі сюды, да мяне, — крыкнуў Арлекіна, — хадзі ў абдымкі сваіх драўляных братоў!
    На гэтае сардэчнае запрашэнне Пінокіа скочыў з глыбіні партэра на дарагія месцы перад сцэнай, з дарагіх месцаў ён скочыў на галаву дырыжора і адтуль — на сцэну.
    Немагчыма ўявіць сабе тыя абдымкі, поціскі, сяброўскія шчыканні, кухталі, якія атрымаў Пінокіа ў гэтай мітусні ад актораў і актрыс драматычнай трупы на знак сапраўднага і шчырага братэрства.
    Няма чаго казаць, гэтая імпрэза была хвалюючай. Але публіка ў партэры, пабачыўшы, што камедыя не працягваецца, пачала крычаць з нецярплівасцю:
    — Жадаем камедыю! Жадаем камедыю!
    Ды дарэмна, бо лялькі, замест таго каб працягваць імпрэзу, падвоілі галас і, узняўшы Пінокіа на плечы, з трыумфам панеслі яго пад святло рампы.
    Але тут выйшаў лялечнік — вялікі чалавек. Ён быў нагэтулькі брыдкі, што страх браў толькі ад аднаго ягонага выгляду. У яго была чорная, як пляма атраманту, барада, і яна спускалася да самае зямлі. Досыць сказаць, што калі ён ішоў, дык наступаў на яе нагамі. Ягоны рот быў шырокі, нібы печ, а вочы былі падобныя да двух ліхтароў з чырвонага шкла, якія гарэлі. А ў руках ён трымаў вялікую пугу, зробленую са змеяў і лісіных хвастоў перавітых разам.
    3 нечаканым з’яўленнем лялечніка ўсе знямелі. Ніхто нават не дыхаў болей. Таму можна было пачуць бзыканне мухі.
    Бедныя лялькі, мужчыны і жанчыны, — усе трымцелі, нібы тое лісце.
    — Навошта ты прыйшоў і чыніш вэрхал у маім тэатры? — запытаў лялечнік у Пінокіа голасам людажэра, які моцна прастыў.
    — Паверце мне, васпане, што гэта была не мая віна!
    — Досыць! Сёння ўвечары мы расквітаемся.
    Сапраўды, як толькі скончылася імпрэза, лялечнік адправіўся на кухню, дзе пачаў гатаваць на вячэру добрага барана, павольна круцячы яго на ражне. Убачыўшы, што яму не стае дрэва, каб дапячы і падрумяніць мяса, ён паклікаў Арлекіна і Пульчынелу і сказаў ім:
    — Прывядзіце мне сюды гэтага драўлянага хлопчыка. Вы знойдзеце яго падвешаным на цвіку. Мне падаецца, ён зроблены з вельмі сухога дрэва, і я ўпэўнены, што, калі кіну яго ў агонь, будзе цудоўны жар, каб дапячы мяса.
    Арлекіна і Пульчынела пачалі вагацца, але, наляканыя позіркам свайго гаспадара, падпарадкаваліся. I неўзабаве вярнуліся ў пакой, несучы пад пахамі беднага Пінокіа, які выкручваўся, нібыта выцягнуты з вады вугор, і пранізліва крычаў у роспачы:
    — Тата мой, ратуй мяне! Я не хачу паміраць! Я не хачу паміраць!..
    Агняжэр чхае і даруе Пінокіа, які потым ратуе ад смерці свайго сябра Арлекіна.
    Лялечнік Агняжэр падаваўся чалавекам жахлівым. Асабліва страшнай выглядала гэтая ягоная чорная барада, якая, нібы фартух, затуляла ўсю ягоную мажную постаць. Але насамрэч ён быў не такі ўжо і дрэнны чалавек. Бо калі пабачыў беднага Пінокіа, якога прыцягнулі да яго і які выдзіраўся з усяе моцы і крычаў: «Я не хачу паміраць, я не хачу паміраць», дык адразу ўсхваляваўся і расчуліўся і, доўга не вытрымаўшы, пачаў гучна чхаць.
    Пачуўшы гэтае чханне, Арлекіна, які дагэтуль быў засмучаны і сагнуты, нібыта ніцая вярба, адразу зрабіўся весялейшы, нахіліўся да Пінокіа і прамармытаў напаўголаса:
    — Добрая навіна, брат: лялечнік чхае, а гэта значыць, што ён шкадуе цябе, цяпер ты ўратаваны.
    Бо трэба ведаць, што ўсе людзі, калі пачынаюць шкадаваць некага, альбо плачуць, альбо, прынамсі, удаюць тое, выціраючы сабе вочы. Агняжэр, наадварот, штораз, калі расчульваўся папраўдзе, меў звычку чхаць. Гэта быў спосаб, якім ён дэманстраваў чуласць свайго сэрца іншым.
    Скончыўшы чхаць, лялечнік, працягваючы бурчэць, крыкнуў Пінокіа:
    — Досыць плакаць! Твае стогны выклікаюць бурчанне ў маім страўніку... Я адчуваю рэзкі боль, які амаль што, амаль што... Чхі, чхі, — і ён ізноў двойчы чхнуў.
    — Будзьце здаровыя! — сказаў Пінокіа.
    — Дзякуй! А ці твой тата і твая мама ўсё яшчэ жывыя? — запытаў яго Агняжэр.
    — Тата — так, а маму я ніколі не бачыў
    — Хто ведае, напэўна, непрыемна было б твайму старому бацьку, калі б я кінуў цябе ў гэтае палаючае вуголле! Бедны стары! Я спачуваю. Чхі, чхі, чхі, — і ён чхнуў яшчэ тройчы.
    — Будзьце здаровыя! — сказаў Пінокіа.
    — Дзякуй! Зрэшты, неабходна паспачуваць таксама і мне, бо ў мяне, як бачыш, болей няма дрэва, каб дапячы
    бараніну, а ты, шчыра кажучы, вельмі прыдаўся б да гэтага! Але цяпер я расчуліўся і патрываю. Замест цябе я спалю пад ражном нейкую ляльку з маёй трупы... Гэй, жандары!
    Па гэтай камандзе адразу з’явіліся два драўляныя жандары, доўгія-доўгія, сухія-сухія, у жандарскіх капелюшах на галовах і з аголенымі шаблямі ў руках.
    Тады лялечнік сказаў ім хрыпатым голасам:
    — Схапіце мне гэтага Арлекіна, добра звяжыце яго і кіньце потым у агонь. Я хачу, каб мая бараніна добра падсмажылася!
    Уяўляеце сабе беднага Арлекіна! Ён так напалохаўся, што ягоныя ногі падкурчыліся і ён ніцма паваліўся на зямлю.
    Пінокіа, пабачыўшы гэтую жахлівую сцэну, кінуўся лялечніку ў ногі, плачучы і заліваючы слязьмі ўсю ягоную даўжэзную бараду, і пачаў маліць: