• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Пінокіа  Карла Калодзі

    Прыгоды Пінокіа

    Карла Калодзі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 260с.
    Мінск 2019
    152.16 МБ
    — Нядужных, — паўтарыў Кот.
    — Бывайце, круцялі! — адказаў драўляны хлопчык. — Аднойчы вы мяне ашукалі, але цяпер не атрымаецца.
    — Дай веры нам, Пінокіа, што сёння мы бедныя і няшчасныя насамрэч!
    — Насамрэч! — паўтарыў Кот.
    — Калі вы бедныя, вы гэтага заслугоўваеце. Прыгадайце прымаўку: «Скрадзеныя грошы ніколі не прынясуць карысці». Бывайце, махляры!
    — Пашкадуй нас!..
    — Нас!..
    — Бывайце, махляры, прыгадайце прымаўку, якая кажа: «Чужое дабро вылазіць праз рабро».
    — He пакідай нас!
    — ...нас! — паўтарыў Кот.
    — Бывайце, махляры! Прыгадайце прымаўку: «Хто адбірае паліто ў свайго блізкага, звычайна канае без кашулі».
    I прамовіўшы так, Пінокіа і Джэпета спакойна пайтттлі сваім шляхам. Зрабіўшы яшчэ сто крокаў яны пабачылі Ў глыбіні сцежкі, пасярод палёў прыгожы будан з саломы, са страхою, укрытаю дахоўкай.
    — У гэтым будане павінен нехта жыць, — сказаў Пінокіа.— Хадзем туды і пагрукаем.
    Яны сапраўды пайшлі і пагрукалі ў дзверы.
    — Хто там? — запытаў галасок знутры.
    — Мы, бедны тата і бедны сын, без хлеба і без даху, — адказаў драўляны хлопчык.
    — Павярніце ключ, і дзверы адчыняцца, — паведаміў той самы галасок.
    Пінокіа павярнуў ключ, і дзверы адчыніліся. Як толькі яны ўвайшлі ўсярэдзіну, агледзеліся па баках, але нікога не пабачылі.
    — А дзе гаспадар гэтага будана? — запытаў здзіўлены Пінокіа.
    — Я тут, угары.
    Тата і сын паглядзелі на столь і пабачылі на бэльцы Цвыркуна-Г аваруна.
    — О! Мой дарагі Цвыркуночак, — сказаў Пінокіа, ветла вітаючы яго.
    — Цяпер ты называеш мяне «мой дарагі Цвыркуночак», так? А ці памятаеш, як, вытурваючы мяне са свайго дома, ты шпурнуў у мяне драўляным малатком?..
    — Твая праўда, Цвыркуне! Тады выгані мяне... кінь таксама і ў мяне драўляны малаток. Але пашкадуй майго беднага тату...
    — Я пашкадую тату і нават сына, але я хацеў нагадаць табе твае дрэнныя манеры, каб навучыць, што ў гэтым свеце трэба імкнуцца быць добрым да ўсіх, калі ў патрэбны час мы хочам атрымаць наўзамен тую ж дабрыню.
    — Твая праўда, Цвыркуне, ты цалкам маеш рацыю, і я запомню навуку, якую ты мне даў Але скажы, як табе ўдалося набыць гэты цудоўны будан?
    — Гэты будан учора мне падаравала адна вельмі прыгожая Каза, у якой поўсць цудоўнага сіняга колеру.
    — А куды пайшла Каза?
    — Я не ведаю.
    — А калі вернецца? — спытаў Пінокіа вельмі зацікаўлена.
    — Яна ніколі не вернецца. Учора яна прыйшла ўся засмучаная і мэкала так, быццам казала: «Бедны Пінокіа... Цяпер я ўжо не пабачу яго... Яго зжэрла Акула!..»
    — Яна сказала менавіта так? Значыцца, гэта была яна!.. Гэта была яна!.. Гэта была мая дарагая Феечка!.. — закрычаў Пінокіа з румзаннем і плачам.
    Калі ён добра наплакаўся, выцер вочы і зрабіў добрую пасцель з саломы. Паклаў на яе старога Джэпета і спытаў Цвыркуна-Гаваруна:
    — Скажы мне, Цвыркуночак, дзе я магу знайсці шклянку малака майму тату?
    — За тры палі адсюль жыве агароднік Джанджа, які трымае кароў. Ідзі да яго — і знойдзеш жаданае малако.
    Пінокіа бегма кінуўся да агародніка, але агароднік сказаў яму:
    — Колькі ты хочаш малака?
    — Мне трэба поўная шклянка.
    — Шклянка малака каштуе адзін сольда, таму давай мне сольда.
    — У мяне няма нават чантэзіма, — адмоўна пахітаў галавой Пінокіа, прыгнечаны горам.
    — Дрэнна, мой драўляны хлопчык, — адказаў агароднік.— Калі ў цябе няма нават чантэзіма, у мяне няма для цябе нават кроплі малака.
    — Што ж паробіш! — уздыхнуў Пінокіа і хацеў пайсці.
    — Пачакай трохі, — спыніў яго Джанджа, — мы можам дамовіцца. Ты зможаш прыладзіцца, каб круціць калаўрот?
    — А што такое калаўрот?
    — Гэта такі драўляны механізм, якім дастаюць ваду са стаўка, каб паліваць агарод.
    — Я паспрабую.
    — Тады дастань мне сто вёдраў вады, і я табе дам як узнагароду шклянку малака.
    — Згода.
    Джанджа правёў драўлянага хлопчыка да агарода і навучыў яго, як трэба круціць калаўрот. Пінокіа адразу ўзяўся за працу. Але пакуль ён выцягнуў сто вёдраў вады, абліўся потам з галавы да ног. Ён ніколі не рабіў такой цяжкай працы.
    — Дагэтуль калаўрот круціла маё асляня, — сказаў агароднік, — але сёння гэтая бедная жывёліна канае.
    — Вы можаце паказаць мне яго?
    — Ахвотна.
    Як толькі Пінокіа ўвайшоў у стайню, пабачыў асляня, якое ляжала на саломе. Яно канала ад голаду і празмернай працы. Паглядзеўшы ўважлівей, Пінокіа сказаў сабе ўсхвалявана:
    — Я ж ведаю гэтага асла! Гэты твар для мяне не новы! — і, нахіліўшыся да яго, спытаў на аслінай гаворцы:
    — Ты хто?
    Асляня расплюшчыла вочы і адказала на той самай гаворцы, запінаючыся:
    — Я... К... Кно... т...
    I потым, заплюшчыўшы вочы, сканала.
    — О! Бедны Кнот! — сказаў Пінокіа напаўголаса і ўзяў жменю саломы, каб выцерці слязу, якая сцякла долу па ягоным твары.
    — Ты гэтак расчуліўся праз асла, які табе нічога не каштаваў — сказаў агароднік, — што ўжо рабіць мне, калі я заплаціў за яго гатоўкай?
    — Скажу вам... Гэта быў мой сябра!..
    — Твой сябра?
    — Мой школьны таварыш!..
    — Як?! — ускрыкнуў Джанджа, гучна зарагатаўшы. — Як?! Тваімі школьнымі таварышамі былі аслы?.. Уяўляю тыя заняткі!
    Драўляны хлопчык, адчуўшы сябе зняважаным, не адказаў Ён узяў сваю шклянку амаль халоднага малака і вярнуўся ў будан.
    I адгэтуль цягам болей пяці месяцаў ён уставаў раніцай, яшчэ давідна, каб ісці круціць калаўрот, і такім чынам зарабляў тую шклянку малака, якая была дужа карысная для кволага здароўя ягонага таты. Але ён не задаволіўся толькі гэтым. У вольны час навучыўся таксама рабіць кошыкі і кашы з чароту. А грошы, якія атрымліваў за іх, вельмі разважліва выдаткоўваў на штодзённыя пакупкі.
    Паміж іншых рэчаў ён зрабіў сабе зручны вазок, каб у добрае надвор’е вывозіць на прагулянку свайго тату і даць яму падыхаць свежым паветрам.
    Увечары, не спаўшы, ён практыкаваўся чытаць і пісаць. У бліжэйшым мястэчку набыў за малыя грошы вялікую кніжку, у якой не ставала тытульнага аркуша і зместу, і з ёй пачаў сваё чытанне. Калі пісаў, замест асадкі карыстаўся завостранай саломінкай і, не маючы ні каламарніцы, ні атраманту, мачаў яе ў пляшачку, напоўненую сокам ажыны і вішні.
    Усімі сваімі намаганнямі, руплівасцю і працай Пінокіа ўдавалася не толькі ўтрымліваць у дастатку свайго ўсё яшчэ хворага бацьку, але, апрача таго, ён здолеў адкласці сорак сольда, каб набыць сабе новую вопратку.
    Аднаго ранку ён сказаў бацьку:
    — Я пайду на бліжэйшы рынак, каб купіць сабе куртку, шапку і боты. Калі я вярнуся дамоў, — дадаў Пінокіа са смехам, — дык буду апрануты так добра, што вы пераблытаеце мяне з вялікім сіньёрам.
    I ён выйшаў з дома і пабег вясёлы і радасны, як раптам пачуў, што яго клічуць па імені. Калі ён азірнуўся, пабачыў прыгожага Смаўжа, які паказаўся з-за агароджы.
    — Ты не пазнаеш мяне? — сказаў Смоўж.
    — Мне здаецца ці не здаецца...
    — Ці не прыгадваеш таго Смаўжа, які быў камердынерам у Феі з блакітнымі валасамі? He прыгадваеш гэтым разам, як я спусціўся, каб пасвяціць табе, а твая нага захрасла ў дзвярах дома?
    — Я ўсё ўспомніў! — закрычаў Пінокіа. — Адкажы мне зараз жа, цудоўны Смоўжык, дзе ты пакінуў маю добрую Фею? Што яна робіць? Яна мне даравала? Ці любіць яшчэ мяне? Яна вельмі далёка адсюль? Ці можаш знайсці яе?
    На ўсе гэтыя пытанні, якія былі прамоўленыя імгненна і без перапынку, Смоўж адказаў са сваім звычайным марудлівым спакоем:
    — Мой Пінокіа, бедная Фея ляжыць у шпіталі!..
    — У шпіталі?..
    — На жаль! Разбітая шматлікімі няшчасцямі, яна цяжка захварэла і болей не мае за што набыць сабе кавалак хлеба.
    — Сапраўды?.. О! Які боль ты прынёс! О! Бедная Феечка! Бедная Феечка! Бедная Феечка! Каб я меў мільён, дык пабег бы, каб аддаць ёй яго... але ў мяне ёсць толькі сорак сольда... Вось яны. Я ішоў акурат, каб набыць сабе новую вопратку. Вазьмі іх, Смоўж, і занясі іх добрай Феі.
    — А твая новая вопратка?..	І > ■
    — Што важнага ў новай вопратцы? Я прадаў бы нават гэтае рыззё, што маю на сабе, каб дапамагчы ёй! Ідзі, Смоўж, паспяшайся, і за два дні вяртайся сюды, спадзяюся, што змагу даць табе яшчэ колькі сольда. Дагэтуль я працаваў, каб утрымліваць майго тату, ад сёння буду працаваць на пяць гадзін болей, каб утрымліваць таксама маю добрую маму. Бывай, Смоўж, і за два дні чакаю цябе!
    Слімак, насуперак свайму звычаю, пабег, як яшчарка ў жнівеньскую спёку.
    Калі Пінокіа вярнуўся дамоў, ягоны тата запытаўся:
    — А дзе ж вопратка?
    — Я не знайшоў тое, што мне пасавала б. Нічога не паробіш... Я набуду сабе гэта іншым разам.
    Гэтым вечарам Пінокіа, замест таго каб працаваць да дзясятай гадзіны, працаваў пакуль не прабіла поўнач. I замест таго каб сплесці восем кашоў з чароту, зрабіў шаснаццаць. Потым ён заснуў I ў сне яму падалося, што ён пабачыў Фею, якая ўсміхалася. Яна пацалавала яго і потым сказала:
    — Малайчына, Пінокіа! Дзякуючы твайму добраму сэрцу я дарую табе ўсе твае свавольствы, якія ты ўчыніў да сённяшняга дня. Дзеці, якія з любоўю дапамагаюць сваім бацькам у бядзе і ў хваробах, заўсёды заслу-
    гоўваюць вялікай пахвалы і вялікай любові, нават калі іх нельга прывесці ў прыклад як узор паслухмянасці і добрых паводзінаў Будзь разважлівы надалей і будзеш шчаслівы.
    Тут сон скончыўся, і Пінокіа прачнуўся з шырока расплюшчанымі вачыма.
    Цяпер уявіце сабе ягонае здзіўленне, калі, прачнуўшыся, ён адчуў што болей не ёсць драўляным хлопчыкам, а стаў хлопчыкам сапраўдным, як і ўсе іншыя. Ён агледзеўся навокал і замест звыклых саламяных сценаў будана пабачыў прыгожы і вытанчана мэбляваны, амаль з элегантнай сціпласцю, пакой. Калі ён саскочыў з ложка, дык знайшоў падрыхтаваную цудоўную вопратку, новы пінжак, новую шапку і скураныя чобаты, якія падаліся яму творам мастацтва. Чобаты былі акурат ягонага памеру.
    Як толькі ён апрануўся, зразумела, засунуў рукі ў кішэні. I выцягнуў адтуль маленькі партманет колеру слановай косткі. На ім былі напісаныя наступныя словы: «Фея з блакітнымі валасамі вяртае свайму дарагому Пінокіа сорак сольда і шчыра дзякуе яму за ягонае добрае сэрца». Ён зазірнуў у партманет: замест са-
    рака медных сольда там ззялі сорак залатых навюткіх цэхінаў*.
    Потым ён падышоў, каб паглядзецца ў люстэрка, і болей не пабачыў ляльку, але пабачыў разумнага прыгожага хлопчыка з каштанавымі валасамі, з нябеснымі вачыма і з вясёлым ды радасным выглядам.
    Падчас усіх гэтых цудаў, што адбываліся адзін за адным, Пінокіа нават не ведаў, ці ён сапраўды ўжо не спіць, ці ўсё яшчэ спіць з расплюшчанымі вачыма.