• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прыгоды Пінокіа  Карла Калодзі

    Прыгоды Пінокіа

    Карла Калодзі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 260с.
    Мінск 2019
    152.16 МБ
    — Бывай.
    — Калі вы ад’язджаеце?
    — За дзве гадзіны!
    — Шкада! Каб да ад’езду заставалася толькі гадзіна, яшчэ меў бы магчымасць пачакаць.
    — А Фея?
    — Цяпер я ўсё адно спазніўся! Усё адно — вярнуся я дадому на гадзіну раней ці на гадзіну пазней.
    — Бедны Пінокіа! А калі Фея будзе крычаць на цябе?
    — Што паробіш, няхай крычыць. Калі накрычыцца, супакоіцца.
    Тым часам ужо была ноч, і ноч цёмная. Як раптам удалечыні паказаўся агеньчык, які рухаўся. Пачуўся звон бразготак і гук трубы, такі ціхі і здушаны, што здавалася, гэта бзумкае камар.
    — Вось яны! — закрычаў Кнот, ускочыўшы на ногі.
    — Хто гэта? — запытаў напаўголаса Пінокіа.
    — Гэта фурманка, якая едзе, каб забраць мяне. Ну што, хочаш ехаць? Так ці не?
    — Але гэта насамрэч праўда, — удакладніў драўляны хлопчык, — што ў той краіне дзяцей не змушаюць вучыцца?
    — Ніколі, ніколі, ніколі!
    — Якая цудоўная краіна! Якая цудоўная краіна! Якая цудоўная краіна!
    Пасля пяці месяцаў раскошнага жыцця Пінокіа, да свайго вялікага здзіўлення, адчуў, што ў яго з’явілася пара асліных вушэй, і ён стаў аслом з хвастом і ўсім астатнім.
    Урэшце фурманка пад’ехала, і пад’ехала зусім бязгучна, бо ейныя колы былі зробленыя з пакулля і анучаў
    Цягнулі вазок дванаццаць пар аслоў усе аднолькавай велічыні, але рознага колеру.
    Адньтя былі попельныя, другія белыя, а іншыя пярэстыя, нібыта пасыпаныя соллю і перцам, яшчэ іншыя паласатыя — у вялікія жоўтыя і блакітныя паскі.
    Але найболей дзіўным было тое, што гэтыя дванаццаць пар, альбо дваццаць чатыры аслы, замест падковаў як ува ўсіх іншых жывёл, мелі на нагах белыя ялавыя боты, як у людзей.
    А фурман?..
    Уявіце сабе маленькага чалавечка, болей шырокага, чым высокага, мяккага і тлустага, як кулька масла, з тварыкам, як кветачка, з раточкам, заўсёды разяўленым ва ўсмешцы, і з тонкім ды ласкавым голасам, нібы ў ката, які лашчыцца да хатняй гаспадыні.
    Усе хлопчыкі, як толькі бачылі яго, захапляліся ім і спаборнічалі ў тым, каб ускараскацца на ягоную фурманку. Каб ён завёз іх у гэтую сапраўды чароўную краіну раскошы, якая на мапе вядомая пад спакуслівай назвай Краіны Забаваў.
    Фурманка сапраўды была ўжо запоўненая хлопчыкамі ад васьмі да дванаццаці гадоў, якія сядзелі адзін на адным, як кількі ў соусе. Ім было дрэнна, ім было цесна, яны амаль што не маглі дыхаць, але ніхто не казаў: «Вой!», ніхто не скардзіўся. Радасць ад таго, што яны хутка дабяруцца да краіны, дзе няма ні кніжак, ні школ, ні настаўнікаў, рабіла іх такімі шчаслівымі і цярплівымі, што яны не заўважалі нязручнасці, стомы, голаду і смагі.
    Як толькі фурманка спынілася, чалавечак павярнуўся да Кнота і з мноствам выкрыўлянняў і грымасаў запытаў у яго з усмешкай:
    — Скажы мне, мой добры хлопчык, ці хочаш ты таксама паехаць у гэтую дабраславёную краіну?
    — Вядома, я хачу паехаць!
    — Але папярэджу, дарагі мой, што ў фурманцы болей няма месца. Як бачыш, усё запоўнена!
    — Нічога, — сказаў Кнот, — калі няма месца ўсярэдзіне, я ўладкуюся на дышлі фурманкі.
    I ён падскочыў, каб ускараскацца на дышаль.
    — А ты, любоў мая? — сказаў чалавечак, вельмі ветла звярнуўшыся да Пінокіа. — Што збіраешся рабіць? Едзеш ці застаешся?
    — Я застаюся, — адказаў Пінокіа, — я хачу вярнуцца дадому. Я хачу вучыцца і дасягнуць поспехаў як робяць усе прыстойныя дзеці.
    — Плёну табе!
    — Пінокіа! — сказаў тады Кнот. — Паслухай мяне, паехалі з намі, будзем весяліцца.
    — He, не, не!
    — Паехалі з намі і будзем весяліцца! — закрычалі яшчэ чатыры галасы з фурманкі.
    — Паехалі з намі і будзем весяліцца, — закрычала разам сотня галасоў з фурманкі.
    — Калі я паеду з вамі, што скажа мая добрая Фея? — мовіў драўляны хлопчык, які пачаў мякчэць і прыслухоўвацца да намоваў
    — He забівай сабе галаву ўсялякай лухтой. Падумай, што мы едзем у краіну, дзе будзем вольныя дурэць ад ранку да вечара!
    Пінокіа не адказаў толькі ўздыхнуў Потым яшчэ раз уздыхнуў пасля трэці раз уздыхнуў урэшце сказаў:
    — Дайце мне трохі месца, я таксама хачу паехаць!..
    — Усе месцы занятыя, — адказаў чалавечак, — але каб паказаць табе, наколькі ты жаданы, я магу саступіць табе сваё месца на скрыні...
    — А вы?
    — А я пайду пехатою.
    — He, напраўду, я гэтага не дазволю. Лепей я сяду верхам на нейкага з гэтых аслоў! — усклікнуў Пінокіа.
    I ён наблізіўся да асла ў першай пары і паспрабаваў сесці на яго верхам. Але жывёліна, завярнуўшыся, рэзка жарнула яго мызай у жывот і падкінула дагары нагамі ў паветра.
    Можаце ўявіць сабе нахабны рогат усіх хлопцаў, што прысутнічалі пры гэтым.
    Але чалавечак не смяяўся. Ён наблізіўся да наравістага асла, поўны любові, і, удаўшы, што цалуе яго, адкусіў яму палову правага вуха.
    Тым часам Пінокіа, раз’юшаны, узняўся з зямлі і ўскочыў на спіну беднай жывёліне. I скачок быў такі прыгожы, што хлопцы перасталі смяяцца і пачалі крычаць: «Хай жыве Пінокіа!» — і, размахваючы рукамі, пачалі бясконца пляскаць.
    Але раптам асёл ускінуў абедзве заднія нагі і моцна брыкнуў, шпурнуўшы беднага драўлянага хлопчыка на сярэдзіну дарогі, на купу жвіру.
    Тады гучны смех паўтарыўся. Але чалавечак, замест таго каб смяяцца, ад пачуцця вялікай любові да гэтага неспакойнага асла так пацалаваў яго, што адкусіў палову другога вуха.
    Потым ён сказаў драўлянаму хлопчыку:
    — Сядай ізноў верхам і не лякайся. У гэтага асла не стае клёпак у галаве. Але я сказаў яму два слоўцы на вуха, і, спадзяюся, гэта зробіць яго болей паслухмяным і разважлівым.
    Пінокіа ўскочыў і фурманка рушыла. У той час, калі аслы беглі, а фурманка кацілася брукам гасцінца, Піно-
    кіа падалося, што ён чуе голас, ціхі і ледзь зразумелы які казаў яму:
    — Бедны дурань! Ты хацеў зрабіць па-свойму, але ты пашкадуеш пра гэта!
    Пінокіа, амаль напалоханы, паглядзеў сюды і туды, каб даведацца, адкуль выходзяць гэтыя словы. Але нікога не пабачыў Аслы беглі, фурманка кацілася, хлопчыкі ўсярэдзіне спалі, Кнот хроп, як сурок, а Чалавечак сядзеў на скрынцы, напяваючы скрозь зубы:
    Уначы спяць усе, А я ніколі не сплю...
    Праехаўшы яшчэ з паўкіламетра, Пінокіа пачуў той самы прыглушаны голас, які прамовіў яму:
    — Запомні гэта, доўбня! Хлопчыкі, якія перастаюць вучыцца і заварочваюцца спінаю да кніжак, школы і настаўнікаў каб цалкам аддацца гульням і забавам, заўжды заканчваюць дрэнна!.. Я гэта ведаю з уласнага досведу!.. I магу сказаць табе! Прыйдзе дзень, калі і ты заплачаш таксама, як сёння плачу я... але тады будзе запозна!
    Напалоханы, як ніколі, гэтымі прашаптанымі словамі, драўляны хлопчык саскочыў долу са спіны асла і ўзяў яго за мызу.
    I ўявіце сабе ягоны выгляд, калі ён заўважыў, што асёл плакаў... і плакаў менавіта як хлопчык!
    — Гэй, сіньёр чалавечак, — крыкнуў тады Пінокіа гаспадару фурманкі.— Ведаеце навіну? Гэты асёл плача.
    — Няхай плача: засмяецца, калі будзе жаніцца.
    — Але няўжо вы навучылі яго размаўляць?
    — He, ён сам навучыўся казаць колькі слоў калі быў тры гады ў таварыстве мушграваных сабак.
    — Бедная жывёліна!..
    — Наперад, наперад! — сказаў чалавечак.— He будзем губляць наш час, назіраючы, як плача асёл. Ускоквай наверх і паехалі: ноч халодная, а дарога доўгая.
    Пінокіа маўкліва падпарадкаваўся. Фурманка зноў рушыла. I ранкам, на досвітку, яны шчасліва прыбылі ў Краіну Забаваў
    Гэтая краіна не падобная да ніводнай іншай краіны ў свеце.
    Яе насельніцтва цалкам складалася з дзяцей. Найстарэйшыя мелі чатырнаццаць гадоў, найменшыя — толькі восем. На вуліцах былі радасць, шум і крыкі да ачмурэння!
    Паўсюль чародкі гарэзаў. Хто грае ў гарэшкі, хто ў класікі; хто ў мяч; хто ездзіць роварам; хто скача верхам на кіёчку; адныя гуляюць у жмуркі, другія ў бэрыка, іншыя, апранутыя ў клоўнаў ядуць запаленае пакулле, хто чытае вершы, хто спявае, хто робіць сальта-мартале, нехта бегае дагары нагамі, на руках, па зямлі, хтосьці кідае абруч, нехта гуляе ў генерала, з папяровым шаломам і кардоннаю шабляй; хто смяецца, хто крычыць, хто кліча, хто пляскае ў далоні, хто свісціць, хто імітуе голас куры, калі яна знесла яйка. Адным словам, нейкі канец свету, нейкі галас, нейкі вар’яцкі шум. Каб не аглухнуць, варта было б пазакладваць вушы бавоўнай.
    На ўсіх плошчах было відаць лялечныя тэатры, запоўненыя хлопчыкамі ад відна да цямна. На ўсіх мурах дамоў можна было прачытаць цудоўныя слоганы, накрэмзаныя вугалем, як гэтыя: «Хай жівуть цацкі!» (замест: «Хай жывуць...»), «Мы болып ні хочэм ў школу!» (замест: «Мы больш не хочам у школу!»), «Далоў Арыхмеціку!» (замест: «Далоў арыфметыку!») і іншыя да таго падобныя перлы.
    Пінокіа, Кнот і ўсе іншыя хлопчыкі, якія прыехалі з чалавечкам, як толькі сталі на ногі сярод горада, адра-
    зу трапілі ў вір вялікай куламесы. I за колькі хвілін, як і можна было ўявіць сабе, пасябравалі з усімі. Хто быў болей шчаслівы? Хто быў болей усцешаны за іх?
    Сярод бясконцых і разнастайных забаваў гадзіны, дні, тыдні праносіліся, як маланка.
    — О! Якое цудоўнае жыццё! — захапляўся Пінокіа штораз, калі сутыкаўся з Кнотам.
    — Бачыш, значыцца, я меў рацыю? — адказваў той. — А ўзгадай, што ты не хацеў ехаць! I падумаць толькі, што ты важыўся вярнуцца дадому да сваёй Феі, каб губляць час на навучанне! Калі сёння ты вызваліўся ад сумных кніг і школы, гэтым ты абавязаны мне, маім парадам, майму клопаіу. Згодны? Адно сапраўдны сябра можа зрабіць такую вялікую паслугу.
    — Сапраўды, Кнот! Калі я сёння шчаслівы хлопчык, дык гэта ўсё твая заслуга. А настаўнік, наадварот, ведаеш, што мне казаў пра цябе? Ён заўсёды казаў мне: «Не май справу з гэтым нягоднікам Кнотам, бо Кнот — дрэнны сябра і не зможа параіць табе нічога, апрача як рабіць шкоду!»
    — Бедны настаўнік, — сказаў той, хітаючы галавой. — На жаль, я ведаю, што ён не любіў мяне, і калі я забаўляўся, заўжды кляпаў на мяне. Але я добры і дарую яму!
    — Добрая душа! — сказаў Пінокіа, расчулена абдымаючы сябра і цалуючы яго ў лоб.
    Тым часам ужо мінула пяць месяцаў як доўжылася гэткая штодзённая раскоша гульняў і забаваў Яны ніколі не бачылі ні кнігу, ні школу. Але аднаго ранку, калі Пінокіа абудзіўся, яго, як кажуць, чакаў надта дрэнны сюрпрыз. Менавіта гэты сюрпрыз моцна сапсаваў яму настрой.
    У Пінокіа пачынаюць расці асліныя вушы, і потым ён робіцца сапраўдным аслом і пачынае раўці па-аслінаму.
    I што гэта быў за сюрпрыз? Я вам паведамлю, мае дарагія маленькія чытачы. Сюрпрыз быў у тым, што, калі Пінокіа абудзіўся, яму ж, натуральна, захацелася пачухаць галаву. I, чухаючы галаву, ён адчуў...