• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

    Пыха і перадузятасць

    Джэйн Остэн

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 396с.
    Мінск 2019
    101.34 МБ
    Jane Austen
    PRIDE
    AND PREJUDICE
    Джэйн Остэн
    ПЫХА
    I ПЕРАДУЗЯТАСЦЬ
    Раман
    Пераклад з англійскай
    Мінск Выдавец A. М. Янушкевіч 2019
    УДК 821.111-31
    ББК 84(4Вел)-44
    079
    Пераклад з англійскай Ганны Янкуты паводле выдання: Jane Austen. Pride and Prejudice. Collins Classics, 2010.
    Мастак Наталля Паваляева
    Остэн, Дж.
    079 Пыха і перадузятасць: [раман] / Джэйн Остэн ; пер.
    з англ. Г. В. Янкуты. — Мінск : A. М. Янушкевіч, 2019. — 396 с. : іл.
    ISBN 978-985-7165-98-8.
    «Пыха і перадузятасць» — другі раман англійскай пісьменніцы Джэйн Остэн (1775-1817), які выйшаўу 1813 годзе, адзін з самых папулярных у свеце твораў англійскай літаратуры. Паўплываў на развіццё жанру любоўнага рамана і зрабіўся адным з самых яркіх яго ўзораў. Вылучаецца непаўторнай остэнаўскай іроніяй і можа лічыцца энцыклапедыяй жыцця дробнапамеснага англійскага дваранства на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў.
    УДК 821.111-31
    ББК 84(4Вел)-44
    ISBN 978-985-7165-98-8 ©Янкутаг. в,пераклад на беларускую мову, 2019
    © Выданне на беларускай мове, афармленне. Выдавец A. М. Янушкевіч, 2019
    ПЫХА
    I ПЕРАДУЗЯТАСЦЬ
    ЧАСТКА
    ПЕРШАЯ
    Раздзел I
    Ніхто не будзе аспрэчваць ісціну, піто любы заможны халасцяк мае патрэбу ў жонцы.
    Як бы мала ні былі вядомыя пачуцці і погляды такога чалавека, які кагадзе пасяліўся побач, гэтая ісціна так трывала сядзіць у галовах усіх суседзяў, што яго адразу ж пачынаюць разглядаць як законную ўласнасць не той, дык іншай сваёй дачкі.
    — Мой дарагі містар Бэнэт, — сказала аднае раніцы жонка мужу, — ці чулі вы, што Нэзэрфілд-парк урэшце арандавалі?
    Містар Бэнэт адказаў, што пакуль не чуў.
    — Дык вось, яго арандавалі, — працягнула місіс Бэнэт. — Толькі што прыходзіла місіс Лонг і ўсё мне расказала.
    Містар Бэнэт прамаўчаў.
    — Хіба вы не хочаце ведаць, хто напі новы сусед? — нецярпліва ўсклікнула яго жонка.
    — Вы хочаце расказаць, а я не супраць таго, каб паслухаць.
    Гэтага было дастаткова.
    — Дык вось, мой дарагі, місіс Лонг сказала, што Нэзэрфілд арандаваў вельмі багаты малады чалавек з Паўночнай Англіі. Ен прыязджаў у панядзелак у карэ-
    це, запрэжанай чацверыком, каб агледзець маёнтак, і быў у такім захапленні, што адразу ж дамовіўся з містарам Морысам. Ен хоча пераехаць да Міхайлава дня*, а некаторыя слугі будуць там ужо пры канцы наступнага тыдня.
    — Як яго завуць?
    — Бінглі.
    — Ён жанаты?
    — Ах, дарагі мой, у тым і рэч, што халасты! Халасты і багаты, чатыры ці пяць тысяч гадавога прыбытку. Якая ўдача для нашых дзяўчатак!
    — Удача? А пры чым тут нашы дзяўчаткі?
    — Мой дарагі містар Бэнэт, — адказала яго жонка, — як вы можаце быць такім нудным? Вы ж разумееце, што я маю на ўвазе яго жаніцьбу з адной з нашых дачок.
    — Думаеце, ён пераязджае сюды з такім намерам?
    — Намерам? Глупства, як вы можаце так гаварыць! Але цалкам магчыма, што ён закахаецца ў адну з іх, і таму вы мусіце наведацца да яго, як толькі ён прыедзе.
    — He бачу ніякай падставы гэта рабіць. Але вы можаце схадзіць да яго з дзяўчатамі ці адправіць іх саміх. Так будзе нават лепей, a то раптам містар Бінглі найбольш упадабае вас. Вы ж нічым не горшая за нашых дачок.
    — Мой дарагі, вы мяне перахвальваеце! Калісьці, безумоўна, і я не была пазбаўленая прыгажосці, але цяпер ужо не лічу сябе незвычайнай красуняй. Калі ў жанчыны пяць дарослых дачок, яна мусіць забыць пра ўласную прыгажосць.
    — Думаю, у жанчыны на той час застаецца няшмат пра што забываць.
    — Але, мой дарагі, вы абавязкова мусіце паехаць да містара Бінглі, як толькі ён тут паселіцца.
    — He сумнявайцеся — на гэта я не пагаджуся.
    * 29 верасня.
    — Але падумайце пра вашых дачок. Толькі ўявіце, як добра адна з іх можа ўладкавацца. Сэр Уільям і лэдзі Лукас адразу ж кінуцца туды выключна з гэтай мэтай. А яны ж ніколі не наведваюць новых суседзяў! Вы абавязкова паедзеце да містара Бінглі, бо іначай мы не зможам яго наведваць.
    — О, вы занадта далікатная. Асмелюся дапусціць, што містар Бінглі будзе вельмі рады бачыць вас. Да Ta­ro ж я перадам яму з вамі цыдулачку са сваім бацькоўскім блаславеннем на яго шлюб з любой маёй дачкой — на яго густ. Мабыць, варта закінуць слоўца-другое за маю маленькую Лізі.
    — Спадзяюся, вы гэтага не зробіце. Лізі нічым не лепшая за астатніх, і я ўпэўненая, іпто яна нават напалову не такая прыгожая, як Джэйн, і напалову не такая вясёлая, як Лідыя. Але вы заўсёды аддаяце перавагу ёй.
    — Ніводная з іх не мае асаблівых пераваг, — адказаў ён. — Яны такія ж дурныя і цёмныя, як іншыя дзяўчаты. Проста Лізі крыху болыв кемлівая за астатніх.
    — Містар Бэнэт, як вы можаце так зневажаць уласных дзяцей? Вам проста падабаецца раздражняць мяне! Вы зусім не шкадуеце мае бедныя нервы!
    — Вы памыляецеся, дарагая. Я вельмі пачціва стаўлюся да вашых нерваў. Яны мае старыя сябры. Вы няспынна расказваеце мне пра іх апошнія дваццаць гадоў.
    — Ах, вы нават не ўяўляеце, як я пакутую!
    — Але я спадзяюся, усё палепшыцца, і вы дажывяце да таго часу, калі ў ваколіцы паселіцца безліч маладых людзей з прыбыткам чатыры тысячы на год.
    — Хай іх будзе нават дваццаць, ніякае нам з гэтага карысці. Вы ж не захочаце да іх паехаць!
    — He сумнявайцеся, дарагая: калі іх будзе дваццаць, я аб’еду іх усіх за раз.
    Містар Бэнэт так незвычайна спалучаў у сабе жывы розум, саркастычны гумар, стрыманасць і дзівацтва,
    што яго жонка нават пасля дваццаці трох гадоў сумеснага жыцця не магла ў ім разабрацца. Зразумець яе характар было нашмат прасцей. Яна была жанчынай пасрэднага розуму, недастатковых ведаў і няўстойлівага настрою. Калі яна раздражнялася, то лічыла, што ў яе праблемы з нервамі. Мэтай яе жыцця было выдаць дачок замуж, а яго ўцехай — візіты і навіны.
    Раздзел II
    Містар Бэнэт наведаў містара Бінглі адным з першых. Ен ад пачатку збіраўся гэта зрабіць, хаця і ўпэўніваў жонку ў адваротным. Да самага вечара таго дня, калі візіт адбыўся, місіс Бэнэт нічога не ведала. Праўда адкрылася, калі, назіраючы, як яго другая дачка ўпрыгожвае капялюшык, містар Бэнэт нечакана прамовіў:
    — Спадзяюся, Лізі, містару Бінглі ён спадабаецца.
    — Мы ніколі не даведаемся, што падабаецца містару Бінглі! — пакрыўджана сказала маці. — Мы ж не зможам яго наведаць.
    — Але вы забылі, мама, — сказала Элізабэт, — што мы сустрэнем яго на балі і што місіс Лонг абяцала нас пазнаёміць.
    — Наўрад ці місіс Лонг гэта зробіць. У яе самой дзве пляменніцы. Яна двудушная эгаістка, вось што я пра яе думаю!
    — Цалкам з вамі згодны, — сказаў містар Бэнэт, — і вельмі рады, што ў гэтай справе вы не будзеце ад яе залежаць.
    Місіс Бэнэт не дала сабе клопату адказаць, але, не маючы сіл стрымлівацца, накінулася на адну з дачок.
    — Богам прашу, Кіці, перастань так кашляць! Пашкадуй урэшце мае нервы! Ты проста раздзіраеш іх сваім кашлем!
    — Кіці ставіцца да кашлю несур’ёзна, — сказаў бацька, — і кашляе так несвоечасова.
    — Я кашляю не таму, што мне гэта падабаецца, — раздражнёна адказала Кіці.
    — Лізі, калі ў вас наступны баль?
    — Праз два тыдні.
    — Вось бачыце! —усклікнула маці. — Місіс Лонг вернецца толькі за дзень да балю, а значыць, не зможа нас прадставіць. Яна і сама не паспее з ім пазнаёміцца!
    — Тады, дарагая, вы зможаце зрабіць ёй паслугу і пазнаёміць яе з містарам Бінглі.
    — Гэта немагчыма, містар Бэнэт, проста немагчыма, я ж яго не ведаю. Як вы можаце так з мяне кпіць?
    — Я паважаю вашу абачлівасць. Два тыдні — гэта, безумоўна, зусім няшмат. За два тыдні ў чалавеку пасапраўднаму не разбярэшся. Але калі мы не пазнаёмім яе з містарам Бінглі, гэта зробіць хто-небудзь яшчэ. Думаю, яе дзяўчаты таксама могуць паспытаць шчасця. Упэўнены, яна будзе вельмі ўдзячная, і калі вы адмовіцеся ад гэтага пачэснага абавязку, я згодны ўзяць яго на сябе.
    Дзяўчаты здзіўлена паглядзелі на бацьку. Місіс Бэнэт сказала толькі:
    — Якое глупства!
    — Што гэтае абурэнне значыць? — усклікнуў ён. — Няўжо вы лічыце глупствам неабходнасць знаёміцца з новым чалавекам, трымаючыся пры гэтым пэўных усталяваных традыцыяй правілаў? He магу з вамі цалкам пагадзіцца. Што ты думаеш з гэтай нагоды, Мэры? Ты ж у нас паненка глыбокага розуму, чытаеш сур’ёзныя кнігі і робіш выпіскі.
    Мэры хацела адказаць што-небудзь разважнае, але не ведала, што.
    — Пакуль Мэры збіраецца з думкамі, — працягваў бацька, — давайце вернемся да містара Бінглі.
    — Гэты містар Бінглі мне ўжо дадзеў! — усклікнула яго жонка.
    — Шкада, што вы не сказалі гэтага крыху раней. Калі б вы папярэдзілі мяне ўранку, я нізашто б да яго не паехаў. На жаль, я яго ўжо наведаў, і цяпер пазбегнуць знаёмства немагчыма.
    Містар Бэнэт атрымаў тое, чаго жадаў: дамы былі надзвычай уражаныя, і місіс Бэнэт — больш за ўсіх. Калі крыкі радасці крыху сцішыліся, яна пачала сцвярджаць, што менавіта гэтага і чакала.
    — О, які вы добры, мой дарагі містар Бэнэт! Я ведала, што ўрэшце вас пераканаю! Я не сумнявалася, што вы любіце дачок і не адмовіцеся ад такога знаёмства. О, як жа я радая! Як добра вы пажартавалі, пабываўшы ранкам у Нэзэрфілдзе і нічога нам не сказаўшы!
    — Цяпер, Кіці, можаш кашляць колькі хочаш, — сказаў містар Бэнэт і пакінуў пакой, стомлены бурнай радасцю жонкі.
    — Які цудоўны ў вас бацька, дзяўчаткі! — сказала яна, як толькі дзверы зачыніліся. — Нават не ведаю, як вы аддзячыце яму за такую дабрыню, ды і мне таксама. У нашы гады, мушу прызнацца, не так і прыемна кожны дзень заводзіць новыя знаёмствы. Але дзеля вас мы мусім ісці на ахвяры. Лідыя, мілая, хоць ты і малодшая, думаю, містар Бінглі на наступным балі з табой патанчыць.
    — Ну і што! — смела прамовіла Лідыя. — Хай сабе я малодшая, затое я самая высокая.
    Рэшта вечара прайшла ў абмеркаванні таго, ці хутка містар Бінглі наведае іх у адказ і праз які час варта запрасіць яго на абед.
    Раздзел III
    Колькі ні спрабавала місіс Бэнэт з дапамогай пяці дачок выцягнуць з мужа апісанне містара Бінглі, прымальнага адказу дабіцца не ўдалося. Яны выкарысталі ўсе магчымыя тактыкі: прамыя пытанні, адцягненыя меркаванні, размовы здалёк — але марна: містар Бэнэт не трапляў ні ў адну пастку, і ім давялося задаволіцца звесткамі з другіх рук, атрыманымі ад суседкі, лэдзі Лукас. Яе водгук прагучаў вельмі ўхвальна: сэр Уільям быў ад містара Бінглі ў захапленні — той аказаўся досыць маладым, надзвычай прывабным, бязмежна прыязным і ў дадатак збіраўся быць на наступным балі разам з вялікай кампаніяй.