• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

    Пыха і перадузятасць

    Джэйн Остэн

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 396с.
    Мінск 2019
    101.34 МБ
    Раздзел LXI
    Якім шчаслівым для матчыных пачуццяў місіс Бэнэт зрабіўся дзень, калі яна пазбавілася ад дзвюх самых годных сваіх дачок! Можна лёгка ўявіць, з якой самазадаволенасцю і пыхлівасцю яна пасля наведвала місіс Бінглі і расказвала пра місіс Дарсі. Дзеля яе сям’і я б хацела сказаць, што калі яе гарачая мара — уладкаваць столькіх дзяцей — спраўдзілася, пад дабратворным уплывам гэтае акалічнасці місіс Бэнэт зрабілася больш разважлівай, ветлівай і мудрай жанчынай, аднак яна і далей вылучалася нязменнай дурнотай і гэтак жа часта раздражнялася — магчыма, на шчасце для мужа, які напэўна не змог бы насалоджвацца сямейным дабрабытам у такой нязвыклай для сябе форме.
    Містару Бэнэту моцна не хапала другой дачкі, і прывязанасць да яе прымушала яго выязджаць з дому часцей, чым любая іншая прычына. Ен з прыемнасцю наведваўся ў Пэмбэрлі, асабліва тады, калі яго найменш там чакалі.
    Містар Бінглі і Джэйн пражылі ў Нэзэрфілдзе ўсяго год. Такога блізкага суседства з місіс Бэнэт і сваякамі з Мэрытана было занадта нават для яго лёгкага характару і явадданага сэрца. Так запаветная мара яго сясцёр урэшце здзейснілася — ён купіў маёнтак у графстве побач з Дэрбішырам, і Джэйн з Элізабэт, у дадатак да іншых крыніц радасці, аказаліся цяпер усяго за трыццаць міляў адна ад адной.
    Кіці з вялікай карысцю для сябе бавіла цяпер шмат часу са старэйшымі сёстрамі. У таварыстве, якое настолькі перасягалаўсё, што яна ведала раней, яе характар адчувальна палепшыўся. Яна не была такой неўтаймоўнай, як Лідыя, і, пазбавіўшыся ўплыву старэйшае сястры, зрабілася дзякуючы правільнаму клопату і кіраўніцтву менш раздражнёнай, дурной і млявай. Яе, безумоўна, старанна аберагалі ад шкоднага таварыства Лідыі, і хоць місіс Уікхэм часта запрашала сястру ў госці, абяцаючы балі і маладых кавалераў, бацька ніколі не дазваляў Кіці паехаць да яе.
    Мэры была адзінай дачкой, што засталася дома, і абставіны змусілі яе адарвацца ад самаўдасканалення, бо місіс Бэнэт была не здольная заставацца на самоце. Мэры давялося больш часу бавіць з людзьмі, але яна магла і далей маралізаваць з нагоды кожнага ранішняга візіту, і паколькі яна больш не мучылася, параўноўваючы сябе з прыгожымі сёстрамі, бацька падазраваў, што дачка скарылася абставінам без асаблівай агіды.
    Што да Уікхэма і Лідыі, на іх характарах замужжа яе старэйшых сясцёр ніяк не адлюстравалася. Уікхэм філасофскі паставіўся да таго, што Элізабэт цяпер, відаць, паўней дазнаецца пра яго няўдзячнасць і хлуслівасць, аднак усё адно не страчваў надзеі, што Дарсі ўрэшце забяспечыць яго будучыню. Віншавальны ліст, які Элізабэт атрымала ад Лідыі з нагоды вяселля, сведчыў, што калі не ён сам, дык яго жонка цешыць
    сябе такімі спадзяваннямі. У лісце вялося пра наступнае:
    «Дарагая Лізі!
    Жадаю табе радасці. Калі ты кахаеш містара Дарсі хоць напалову так моцна, як я дарагога Уікхэма, ты мусіш быць вельмі шчаслівай. Як добра, што ты зробішся такой багатай! Калі табе не будзе чым заняцца, спадзяюся, тыўспомніш пра нас. Яўпэўненая, што Уікхэм марыць пра месца пры двары, алеў нас не хопіць сродкаў, каб весці такое жыццё без пэўнай дапамогі. Нам падышло блюбое месца на тры-чатыры сотні ў год, але калі ты супраць, не расказвай нічога містару Дарсі.
    Твая і г. д.»
    Паколькі Элізабэт была рашуча супраць, у адказе яна паспрабавала пакласці канец просьбам і надзеям такога кшталту. Але яна часта дасылала ім тое, што змагла адкласці, ашчаджаючы на ўласных тратах. Яна заўжды разумела, што іх даходаў не хопіць, каб пакрыць выдаткі дзвюх марнатраўных асобаў, што так бесклапотна ставяцца да будучыні, і кожны раз, калі яны пераязджалі на новае месца, Элізабэт ці Джэйн атрымлівалі ліст з просьбай трохі дапамагчы ў аплаце рахункаў. Лад жыцця Уікхэмаў, нават калі прыпыненне ваенных дзеянняў дазволіла ім вярнуцца на радзіму, заставаўся ў найвышэйшай ступені няўстойлівым. Яны ўвесь час шукалі таннейшае жытло і заўсёды трацілі больш, чым мелі. Прыхільнасць Уікхэма да жонкі неўзабаве ператварылася ў абыякавасць, яе пачуцці пражылі не нашмат даўжэй, і, нягледзячы на маладосць і абыходлівасць, яна так і не пазбавілася ад рэпутацыі, якую прынесла ёй замужжа.
    Хоць Дарсі ніколі не пагаджаўся прыняць Уікхэма ў Пэмбэрлі, дзеля Элізабэт ён і далей дапамагаў яму
    ў кар’еры. Час ад часу Лідыя прыязджала да іх у адведзіны, пакуль яе муж бавіўся ў Лондане ці Баце, а вось у Бінглі яны абое гасцявалі так падоўгу, што супраць гэтага паўставаў нават дабрадушны гаспадар дому: даходзіла да таго, што ён загаворваў пра неабходнасць намякнуць гасцям на ад’езд.
    Шлюб Дарсі моцна ўразіў міс Бінглі, але паколькі яна палічыла за лепшае захаваць за сабой права наведвацца ў Пэмбэрлі, крыўды ёй давялося адкінуць. Яна болып чым калі захаплялася Джарджыянай, ставілася да Дарсі з той жа ўвагай, што і раней, і аддавала Элізабэт неабходны доўг ветлівасці.
    Цяпер Пэмбэрлі зрабіўся для Джарджыяны домам, і паміж ёй і Элізабэт узнікла тая прыхільнасць, на якую спадзяваўся Дарсі. Яны змаглі палюбіць адна адну так моцна, як і збіраліся. Джарджыяна была найвышэйшага ў свеце меркавання пра Элізабэт, хоць спярша прыслухоўвалася да яе жывой і вясёлай манеры размаўляць з мужам са здзіўленнем, якое межавала са страхам. Містар Дарсі, які заўсёды выклікаўу самой Джарджыяны павагу, што часта перасягала любоў, цяпер увесь час рабіўся мішэнню непрыхаваных жартаў. Так яна зразумела тое, пра што ніколі раней не задумвалася. Элізабэт дапамагла ёй усвядоміць, піто з мужам жанчына можа трымацца з вольнасцю, якую ніколі не дазволіць сабе ў адносінах са старэйшым на дзесяць гадоў братам сястра.
    Шлюб пляменніка надзвычай абурыў лэдзі Кэтрын, і, адказваючы на ліст пра хуткае вяселле, яна дала волю сваёй нястрымнай просталінейнасці, абраўшы такія абразлівыя, асабліва ў дачыненні да Элізабэт, словы, што на некаторы час стасункі паміж сваякамі перапыніліся. Але ўрэшце пасля ўгавораў Элізабэт Дарсі пагадзіўся закрыць вочы на крыўду і шукаць прымірэння, і цётка, трошкі пасупраціўляўшыся, ці то праз прывя-
    занасць да пляменніка, ці то праз жаданне паглядзець, як паводзіцца яго жонка, адкінула гнеў і ўшанавала Пэмбэрлі візітам, нягледзячы на тое, што абшары маёнтка былі апаганеныя прысутнасцю не толькі новай гаспадыні, але і яе лонданскіх цёткі з дзядзькам, якія часта прыязджалі ў госці.
    3 Гардынерамі іх ядналі найлепшыя адносіны. Дарсі любіў іх не менш, чым сама Элізабэт, і яны абое захавалі самую цёплую ўдзячнасць да сваякоў, якія прывезлі пляменніцу ў Дэрбішыр і такім чынам паспрыялі гэтаму саюзу.
    ЗМЕСТ
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ
    Раздзел I	9
    Раздзел II 	12
    Раздзел III 	15
    Раздзел IV 	20
    Раздзел V	23
    Раздзел VI 	26
    Раздзел VII	34
    Раздзел VIII	41
    Раздзел IX 	47
    Раздзел X	  53
    Раздзел XI 	60
    РаздзелХІІ	64
    Раздзел XIII 	67
    Раздзел XIV	72
    Раздзел XV	75
    Раздзел XVI	81
    Раздзел XVII 	91
    Раздзел XVIII 	95
    Раздзел XIX 	111
    Раздзел XX	117
    РаздзелХХІ 	122
    Раздзел XXII 	128
    Раздзел XXIII 	134
    ЧАСТКА ДРУГАЯ
    РаздзелХХІУ	141
    Раздзел XXV 	147
    Раздзел XXVI	 151
    Раздзел XXVII 	158
    Раздзел XXVIII	163
    Раздзел XXIX	167
    РаздзелХХХ	175
    РаздзелХХХІ	179
    Раздзел XXXII 	.....184
    Раздзел XXXIII 	189
    Раздзел XXXIV	194
    Раздзел XXXV 	201
    Раздзел XXXVI 	209
    Раздзел XXXVII	215
    Раздзел XXXVIII 	219
    Раздзел XXXIX	222
    Раздзел XL	227
    Раздзел XLI	232
    РаздзелХЫІ 	239
    ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
    Раздзел XLIII 	249
    Раздзел XLFV	264
    Раздзел XLV	271
    Раздзел XLVI	276
    PaздзeлXLVII 	285
    Раздзел XLVIII	297
    Раздзел XLIX	304
    Раздзел L	311
    Раздзел LI 	317
    Раздзел LII 	324
    Раздзел LIII	333
    Раздзел LIV	341
    Раздзел LV	347
    Раздзел LVI 	354
    Раздзел LVII 	363
    Раздзел LVIII	368
    Раздзел LIX	376
    Раздзел LX	384
    Раздзел LXI	389
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Остэн Джэйн
    ПЫХА I ПЕРАДУЗЯТАСЦЬ
    Раман
    ©
    Адказны за выпуск Андрзй Янушкевіч Рэдактар Антон Францішак Брыль Карэктар Кацярына Маціеуская Камп’ютарная вёрстка Андрэй Янушкевіч Дызайн вокладкі Натамя Паваляева
    Падпісана да друку 05.01.2019. Фармат 60x90/16. ГІапера Holmen Book. Друк афсетны.
    Ум. друк. арк. 22,9. Ул.-выд. арк. 15,8.
    Наклад 1000 экз. Заказ PRO00096.
    Індывідуальны прадпрымальнік Янушкевіч Андрэй Мікалаевіч. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/218 ад 18.03.2015. Вул. Шафарнянская, 3/135, 220125 г. Мінск. https://januskevic.by
    Акцыянернае таварыства «Спаўда».
    Пр-т Лайсвес, 60, LT-05120 г. Вільнюс, Літоўская рэспубліка. https://www.spauda.com
    стэн