Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
Дарсі спытаў Элізабэт, як маюцца містар і місіс Гардынер, на што яна ад збянтэжанасці ледзь змагла яму
адказаць, і больш амаль нічога не гаварыў Ён сядзеў не побач з ёй, магчыма, таму і маўчаў, аднак у Дэрбішыры ўсё было іначай. Там ён размаўляў з яе сябрамі, калі не мог размаўляць з ёй самой. Але мінула некалькі хвілін, а яго голас так і не прагучаў, і калі Элізабэт час ад часу, не здольная пераадолець цікаўнасць, падымала вочы на яго твар, яна заўважала, што на Джэйн ён глядзіць гэтак жа часта, як і на яе, а часцей за ўсё проста пазірае ўніз. Яго заглыбленасць у думкі і меншае, у параўнанні з мінулай сустрэчай, жаданне зрабіць ёй прыемнасць былі відавочныя. Элізабэт расчаравалася і за гэта злавалася на сябе.
«Няўжо я чакала іншага? — казала яна сабе. — Але чаго ён тады прыйшоў?»
У яе не было настрою размаўляць з кімсьці яшчэ, а звярнуцца да яго не хапала смеласці.
Яна спытала ў яго пра сястру і болып нічога не прыдумала.
— 3 вашага ад’езду, містар Бінглі, прайшло столькі часу, — сказала місіс Бэнэт.
Той ахвотна пагадзіўся.
— Я ўжо баялася, што вы больш ніколі не вернецеся. Тут у нас казалі, быццам вы ўвогуле збіраліся да Міхайлава дня адмовіцца ад арэнды, але я спадзяюся, што гэта не так. 3 таго часу як вы з’ехалі, у ваколіцах шмат чаго змянілася. Міс Лукас выйшла замуж і добра ўладкавалася. Адна з маіх дачок — таксама. Спадзяюся, вы пра гэта чулі — так, вы мусілі прачытаць у газетах. Пра гэта былі аб’явы ў «Таймз» і ў «Кур’еры», хоць і не так, як яно мусіла быць. Паведамлялася толькі, што «надоечы Джордж Уікхэм, эсквайр, з міс Лідыяй Бэнэт» — і ні слова пра яе бацьку, ці пра тое, дзе яна жыла, ці яшчэ што. Гэта ўсё мой братка Гардынер, і я дзіўлюся, як ён умудрыўся нарабіць такіх глупстваў. Вы бачылі аб’яву?
Бінглі адказаў што бачыў, і павіншаваў яе. Элізабэт не асмельвалася падняць вочы, а таму не ведала, як у гэты момант выглядаў містар Дарсі.
— Ведаеце, містар Бінглі, як цудоўна, калі дачка ўдала выходзіць замуж, — працягвала маці, — хоць у той жа час было бязлітасна так далёка звезці яе ад мяне. Яны адправіліся ў Ньюкасл, здаецца, гэта на поўначы, і застануцца там невядома як надоўга. Там стаіць яго полк — думаю, вы чулі, што ***шырскі ён пакінуў і перайшоўу рэгулярнае войска. Дзякуй Богу, у яго ё’суьсябры, хоць і не так шмат, як ён заслугоўвае.
Элізабэт зразумела, што апошнія словы прызначаюцца містару Дарсі, і, паміраючы ад сораму, ледзь утрымалася на месцы. Аднак яны лепш чым штосьці падштурхнулі яе да ўдзелу ў размове, і яна спыталаў Бінглі, ці надоўга ён спыніўся ў іх краях. Ён адказаў, што на некалькі тыдняў.
— Калі вы, містар Бінглі, перастраляеце ў сябе ўсіх птушак, — сказала маці, — прашу вас, прыязджайце сюды і страляйце колькі захочаце ва ўладаннях містара Бэнэта. Я ўпэўненая, ён будзе надта рады вам услужыць і захавае для вас найлепшыя вывадкі.
Такая празмерная, такая дакучлівая ўвага да госця паглыбіла пакуты Элізабэт. Яна была перакананая, што калі б спадзяванні, якімі яны цешыліся год таму, зноў ажылі, усё б зноў гэтак жа прыкра і імкліва скончылася. У такія моманты ёй здавалася, што нават гады шчасця не кампенсуюць ім з Джэйн гэтыя хвіліны нясцерпнае няёмкасці.
«Больш за ўсё мне хочацца, — сказала сабе Элізабэт, — ніколі больш не аказвацца ў таварыстве гэтых двух. Яно не прыносіць мне той радасці, дзеля якой варта ўсё гэта цярпець! Каб жа мы больш ніколі не сустрэліся!»
Аднак пакута, якую не маглі б выкупіць і гады шчасця, неўзабаве здалася істотна лягчэйшай, калі Эліза-
бэт заўважыла, як хараство яе сястры зноў распальвае пачуцці яе былога прыхільніка. Адразу па прыходзе ён з ёй амаль не размаўляў, але цяпер здавалася, што кожныя пяць хвілін яго ўвага ўзрастала. Ен убачыў яе такой жа прывабнай, як год таму, такой жа добразычлівай і нязмушанай, хоць і не такой гаваркой. Джэйн жа вельмі турбавалася, каб ён не заўважыў ніякіх зменаў, і была перакананая, што гаворыць столькі ж, колькі звычайна. Але яе думкі былі так занятыя, што яна не заўжды заўважала, што маўчыць.
Калі джэнтльмены падняліся, каб сысці, місіс Бэнэт з усё той жа штучнай ветлівасцю запрасіла іх праз некалькі дзён паабедаць у Лонгбарне.
— Вы ж, містар Бінглі, павінны мне адзін візіт, — дадала яна, — бо мінулай зімой, ад’язджаючы ў горад, паабяцалі папрысутнічаць па вяртанні на нашым сямейным абедзе. Бачыце, я не забыла, і, паверце мне, я тады вельмі засмуцілася, што вы не вярнуліся і не выканалі абяцання.
Бінглі прыняў гэтую заўвагу з вартым жалю выглядам і паспрабаваў апраўдацца, спаслаўшыся на справы. На гэтым яны і развіталіся.
Місіс Бэнэт карцела запрасіць іх застацца на абед у той жа дзень, але хоць у яе заўсёды быў вельмі добры стол, каб задаволіць госця, на якога ў яе былі такія сур’ёзныя планы, ці наталіць пыху і апетыт уладальніка дзесяці тысяч у год, яна палічыла неабходным забяспечыць не менш за дзве змены страваў.
Раздзел LIV
Як толькі яны сышлі, Элізабэт адправілася на прагулку, каб упарадкаваць думкі ці, дакладней, без перашкодаў засяродзіцца над тым, што іх найбольш
расстройвала. Паводзіны містара Дарсі здзівілі і абурылі яе.
«Калі ён прыехаў толькі для таго, каб памаўчаць і пабыць змрочным і абыякавым, — сказала яна сабе, — то нашто было ўвогуле прыязджаць?»
Ніводнае з тлумачэнняў не прыносіла ёй задавальнення.
«Калі ён быў у горадзе, то здолеў быць мілым і прыемным з цёткай і дзядзькам, — чаму ж не можа са мной? Калі ён асцерагаецца мяне, чаго тады набліжацца? Калі яму болып няма да мяне справы, чаго маўчыць? Здзеклівы, здзеклівы чалавек! He буду больш пра яго думаць».
Пэўны час яна і праўда магла стрымліваць сваё абяцанне, бо да яе з жыццярадаснай усмешкай падышла сястра, якую госці, відаць, задаволілі больш, чым Элізабэт.
— Цяпер, — сказала яна, — калі наша першая сустрэча скончылася, я адчуваю палёгку. Я ацаніла ўласныя сілы, і яго прыход мяне ўжо ніколі не збянтэжыць. Я радая, што ён абедае ў нас у аўторак. Усе ўрэшце зразумеюць, што для абодвух бакоў гэта не больш як звычайнае будзённае знаёмства.
— Так-так, зусім будзённае, — са смехам сказала Элізабэт. — Ох, Джэйн, сцеражыся.
— Дарагая Лізі, няўжо ты думаеш, нібыта я такая слабая, што дагэтуль у небяспецы?
— Я думаю, ты ў вялікай небяспецы закахаць яго ў сябе болып чым калі.
* * *
Да аўторка абодвух джэнтльменаў яны не бачылі. Місіс Бэнэт тым часам дала волю самым шчаслівым надзеям — іх ажывілі добры настрой і звычайная ветлівасць Бінглі падчас яго паўгадзіннага візіту.
У аўторак у Лонгбарне сабралася вялікая кампанія, і двое гасцей, якіх чакалі з асаблівым нецярпеннем, прыйшлі своечасова, што зрабіла гонар пунктуальнасці заўзятых паляўнічых. Калі ўсе рушылі ў сталовы пакой, Элізабэт з цікаўнасцю назірала, ці зойме Бінглі ранейшае месца каля яе сястры. Дальнабачная маці, турбуючыся пра тое самае, устрымалася ад таго, каб пасадзіць яго побач з сабой. Увайшоўшы ў пакой, Бінглі, здавалася, завагаўся, але Джэйн якраз азірнулася і ўсміхнулася — і справа была вырашаная. Ен сеў побач з ёй.
Элізабэт пераможна зірнула на яго сябра. Той перанёс гэта з высакароднай абыякавасцю, і яна магла б падумаць, што Бінглі ўжо атрымаў ад яго дазвол на шчасце, калі б не заўважыла, што той таксама паглядае на містара Дарсі з выразам жартаўлівае трывогі.
Паводзіны Бінглі з яе сястрой падчас абеду сведчылі пра яго захапленне, і хоць яно было больш асцярожным, чым раней, Элізабэт не сумнявалася, што калі пакінуць іх самім сабе, яны з Джэйн хутка здабудуць шчасце. He асмельваючыся яшчэ ні на што спадзявацца, Элізабэт атрымлівала асалоду, назіраючы за Бінглі. Толькі гэтай радасцю яна і магла цяпер пахваліцца, бо добры настрой яе пакінуў. Містар Дарсі сядзеў ад яе так далёка, як гэта магчыма за адным сталом — побач з яе маці. Элізабэт уяўляла, як мала радасці гэта магло прынесці ім абаім і з якога кепскага боку іх абаіх паказаць. Яна не магла расчуць, пра што яны размаўляюць, але бачыла, як рэдка яны адно да аднаго звяртаюцца і як холадна і цырымонна пры гэтым трымаюцца. Непрыязнасць маці зноў балюча нагадала Элізабэт, як многім яны абавязаныя містару Дарсі, і ў нейкія моманты яна была гатовая на ўсё, каб здабыць права сказаць яму, што прынамсі нехта ў іх сям'і ведае і цэніць яго дабрыню.
Яна спадзявалася, што цягам вечара які-небудзь выпадак звядзе іх разам і што гэты візіт не абыдзецца без чагосьці больш падобнага на размову, чым звычайны рытуал абмену вітаннямі ля парога. Устрывожаная і неспакойная, яна чакала ў гасцёўні вяртання мужчын так стомлена і панура, што гэта выглядала амаль няветліва. Яна спадзявалася на іх прыход як на апошнюю надзею атрымаць ад гэтага вечара хоць нейкую радасць.
«Калі ён да мяне не падыдзе, — сказала яна сабе, — я перастану на нешта спадзявацца».
Джэнтльмены ўвайшлі, і ёй падалося, што ён збіраецца апраўдаць яе надзеі, але, на жаль, лэдзі такімі шчыльнымі шэрагамі сталі вакол стала, дзе старэйшая міс Бэнэт запарвала гарбату, а Элізабэт разлівала каву, што побач не знайшлося ніводнага вольнага месца, каб паставіць крэсла. Да таго ж з прыходам джэнтльменаў адна з паненак прысунулася да Элізабэт бліжэй і прашаптала ёй:
— Я вырашыла, што гэтыя мужчыны нас не разлучаць. Нам жа яны не патрэбныя, праўда?
Дарсі адышоў у іншую частку пакоя. Яна праводзіла яго вачыма, зайздросцячы тым, да каго ён звяртаўся, і ёй ледзь хапіла цярпення, каб забяспечыць усіх кавай. Урэшце яна пачала злавацца на ўласную дурасць.
«Я ж ужо раз яму адмовіла! I ў мяне яшчэ хапае розуму чакаць, што ён зноў у мяне закахаецца? Няўжо сярод прадстаўнікоў яго полу знойдзецца хоць адзін, што пагодзіцца паказаць слабасць і зрабіць другую прапанову той самай жанчыне? Горшага прыніжэння для іх, відаць, не існуе!
Аднак яна трошкі ажывілася, калі ён сам прынёс кубак назад, і выкарыстала піанец загаварыць з ім.
— Ваша сястра ўсё яшчэ ў Пэмбэрлі?
— Так, яна застанецца там да Раства.
— Зусім адна? Няўжо сябры яе пакінулі?
— 3 ёй місіс Энслі. Астатнія з’ехалі тры тыдні таму ў Скарбара.
Больш яна не прыдумала што сказаць, але калі б ён хацеў пагаварыць з ёй, то меў бы ўсе шанцы на болыпы поспех. Ен жа хвілін пяць моўчкі пастаяў побач і ўрэшце, калі тая юная паненка зноў ёй нешта зашаптала, адышоў.