Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
Раздзел LIII
Містар Уікхэм быў настолькі задаволены размовай, што ніколі болып не абцяжарваў сябе і не раздражняў дарагую сястру Элізабэт скаргамі на лёс, і яна ўсцешылася, зразумеўшы, што сказала дастаткова, каб ён замоўк.
Неўзабаве надышоў яго і Лідыі дзень ад’езду, і місіс Бэнэт давялося змірыцца з разлукай, якая мусіла працягнуцца не менш за год, бо яе муж ні слова не хацеў чуць пра тое, каб усім разам паехаць у Ньюкасл.
— О мая дарагая Лідыя! — крычала місіс Бэнэт. — Калі мы зноў з табой убачымся?
— О Божухна, адкуль я ведаю! Можа, гады праз дватры.
— Але ты, дарагая, часта мне пішы.
— Буду пісаць так часта, як змагу. Але ты ж ведаеш, у замужніх жанчын рэдка ёсць час на лісты. Хай сёстры пішуць мне. Ім якраз больш няма чаго рабіць.
Містар Уікхэм развітаўся з усімі нашмат цяплей, чым яго жонка. Ён усміхаўся, выглядаў чароўна і гаварыў мноства прыемных рэчаў.
— Выдатны хлопец, — сказаў містар Бэнэт, як толькі яны з’ехалі, — найлепшы з усіх, каго я бачыў. Ён вымучвае ўсмешкі, хмыліцца і так нас усіх любіць. Я страшэнна ім ганаруся. Нават сэр Уільям Лукас не змог бы здабыць такога бясцэннага зяця.
Расстанне з дачкой на некалькі дзён зрабіла місіс Бэнэт маркотнай.
— Я часта думаю, — казала яна, — што няма нічога горшага за разлуку з сябрамі. Без іх так самотна.
— Бачыце, мадам, да якіх вынікаў можа прывесці замужжа дачкі, — сказала Элізабэт. — Але вас мусіць радаваць, што астатнія чацвёра яшчэ ў дзеўках.
— Нічога такога! Лідыя з’ехала ад мяне не таму, што выйшла замуж, а толькі таму, што полк яе мужа
далёка знаходзіцца. Калі б ён стаяў бліжэй, яна б так хутка не з’ехала.
Але неўзабаве місіс Бэнэт выйшла з маркотнага стану, выкліканага ад’ездам дачкі, і аддалася новым узрушальным надзеям, пачуўшы навіну, што якраз распаўсюдзілася ў ваколіцы. Ахмістрыня Нэзэрфілда атрымала загад падрыхтаваць маёнтак да вяртання гаспадара, які мусіў прыехаць праз два ці тры дні, каб некалькі тыдняў папаляваць. Місіс Бэнэт уся трымцела. Яна глядзела на Джэйн і то ўсміхалася, то качала галавой.
— Ну-ну, сястрыца, — місіс Філіпс была першай, хто паведаміў ёй навіну, — значыць, сюды едзе містар Бінглі. Што ж, тым лепш. Але мяне гэта зусім не турбуе. Ты ж ведаеш, нам ён ніхто, і якраз жнезусім не хочацца яго бачыць. Аднак мы будзем радыя зноў вітаць яго ў Нэзэрфілдзе, калі ўжо ён сюды едзе. Хто ведае, што можа здарыцца. Хоць нам да ўсяго гэтага справы няма. Ты ж ведаеш, сястра, мы даўно дамовіліся не згадваць яго ў размовах. Дык ты ўпэўненая, што ён прыедзе?
— Можаш у гэтым не сумнявацца, — адказала місіс Філіпс. — Місіс Нікалс была мінулым вечарам у Мэрытане, і як толькі я ўбачыла, што яна ідзе міма, то тут жа выбегла, каб пра ўсё дазнацца, і яна сказала, што гэта чысцюткая праўда. Ён прыязджае не пазней за чацвер, а хутчэй за ўсё ў сераду. Яна сказала, што была ў мясніка, каб заказаць мяса на сераду, і ў яго якраз знайшліся тры пары гусак, якіх самы час адправіць пад нож.
Міс Бэнэт не змагла выслухаць вестку пра прыезд містара Бінглі не пачырванеўшы. Яна ўжо шмат месяцаў не згадвала яго ў размовах з Элізабэт, але цяпер, калі яны засталіся сам-насам, сказала:
— Я заўважыла, Лізі, як ты на мяне сёння глядзела, калі цётка пераказвала нам свежыя навіны, і я, мабыць, падалася табе засмучанай. Але не думай, што гэта праз
нейкія глупствы. Я проста на хвіліну збянтэжылася, бо падумала, як усе пачнуць глядзець на мяне. Будзь упэўненая, навіна мяне ні ўзрадавала, ні ўкалола. Мне толькі прыемна, што ён прыязджае адзін, бо так мы будзем менш бачыцца. He тое каб я баялася за сябе— мяне страшыць, што скажуць іншыя.
Элізабэт не ведала, што і падумаць. Калі б яна не сустрэлася з ім у Дэрбішыры, то магла б меркаваць, што ён сапраўды збіраецца ў Нэзэрфілд выключна з агучанай прычыны, аднак яна ўсё яшчэ верыла ў яго прыхільнасць да Джэйн і не магла толькі вызначыцца, едзе ён сюды з дазволу сябра ці яму хапіла смеласці зрабіць насуперак волі апошняга.
«Але як гэта цяжка, — часам думала яна. — Небарака не можа прыехаць у законна арандаваны дом, каб не выклікаць усіх гэты плётак! Прынамсі я пакіну яго ў спакоі».
Нягледзячы на тое, што Джэйн сцвярджала, быццам ставіцца да прыезду містара Бінглі абыякава, і сама ў гэта верыла, Элізабэт лёгка заўважыла, што сястра чакае яго з хваляваннем. Яна зрабілася больш неспакойнай і трывожнай, чым калі-небудзь раней.
Тэма, якую так горача абмяркоўвалі іх бацькі год таму, зноў вярнулася ў іх размовы.
— Мой дарагі, — сказала місіс Бэнэт, — як толькі містар Бінглі прыедзе, вы мусіце да яго, вядома ж, завітаць.
— Не-не. Вы змусілі мяне да гэтага летась і паабяцалі, што калі я наведаю яго, ён ажэніцца з адной з нашых дачок. Але ўсё гэта скончылася нічым, і я такімі глупствамі болып займацца не буду.
Тут жонка пачала яму даводзіць, што ўсе джэнтльмены з ваколіц проста павінныя выказаць Бінглі пачцівасць, калі ён вернецца ў Нэзэрфілд.
— Цярпець не магу ўсе гэтыя этыкетныя штучкі, — адказаў містар Бэнэт. — Калі ён прагне нашага
таварыства, гэта яго клопат. Ён ведае, дзе мы жывём. Я не збіраюся губляць час і бегаць да суседзяў кожны раз, калі яны з’язджаюць і потым зноў вяртаюцца.
— Я магу сказаць толькі адно: з вашага боку будзе жудасна груба не наведаць яго цяпер. Але я пастанавіла, што гэта не перашкодзіць мне запрасіць яго на абед. Неўзабаве ў нас будуць абедаць місіс Лонг і Голдынгі. Разам з намі гэта будзе трынаццаць чалавек, так што месца за сталом яму акурат застанецца.
Суцешыўшыся такім рашэннем, яна змагла змірыцца з няветлівасцю мужа, хоць і пакутавала ад думкі, што суседзі пабачацца з містарам Бінглі раней, чым яны. Калі дзень яго прыезду наблізіўся, Джэйн сказала сястры:
— Я пачынаю шкадаваць, што ён увогуле прыязджае. Усё б нічога, я магу спакойна з ім сустрэцца, але мне цяжка трываць гэтыя пастаянныя абмеркаванні. Наша мама хоча як лепш, але яна не ведае, ніхто не ведае, як я ад гэтых гутарак пакутую. Я буду так радая, калі ён зноў пакіне Нэзэрфілд!
— Як бы мне хацелася цябе падтрымаць, — адказала Элізабэт, — але гэта не ў маіх сілах. Ты і сама ўсё разумееш. I я не магу нават памаралізаваць, як гэта звычайна робяць, пра цярпенне, бо яго табе заўсёды хапала.
Містар Бінглі прыбыў. 3 дапамогай слуг місіс Бэнэт ухітрылася адразу ж пра гэта дазнацца і атрымаць такім чынам шанец папакутаваць і пахвалявацца так доўга, як толькі магчыма. Яна пачала вылічваць, праз колькі дзён можна будзе даслаць запрашэнне, не спадзеючыся ўбачыць яго раней. Але на трэцюю раніцу пасля яго прыезду ў Нэзэрфілд яна ўбачыла з акна свайго гардэробнага пакоя, як ён заязджае на іх луг і набліжаецца да дома.
Яна тут жа паклікала дачок, каб раздзяліць з імі радасць. Джэйн рашуча засталася за сталом, Элізабэт жа, каб залагодзіць маці, падыіпла да яе, зірнула ў акно, убачыла побач з Бінглі містара Дарсі і села ля сястры.
— Там побач з ім адзін джэнтльмен, мама, — сказала Кіці. — Хто гэта можа быць?
—Адкуль мне ведаць, дарагая? Думаю, нехта са знаёмых.
— А! — адказала Кіці. — Ен падобны да чалавека, што раней прыязджаў сюды разам з ім. Містар-як-там-ягозавуць. Такі высокі пыхлівы мужчына.
— Божа літасцівы, гэта ж містар Дарсі! Клянуся, гэта ён. Ну што ж, мы радыя бачыць тут любых сяброў містара Бінглі, хоць напраўду мяне раздражняе ўжо сам яго выгляд.
Джэйн са здзіўленнем і трывогай зірнула на Элізабэт. Яна амаль нічога не ведала пра іх сустрэчу ў Дэрбішыры, а таму падумала, што сястра адчувае сябе няёмка, ці не ўпершыню ўбачыўшы яго пасля таго ліста з тлумачэннямі. Абедзвюм сёстрам было ніякавата. Кожная з іх хвалявалася за іншую і, безумоўна, за сябе, і таму ніводная не пачула тырады маці пра яе нелюбоў да містара Дарсі і рашэнне быць з ім ветлівай толькі таму, што ён сябар містара Бінглі. Але Джэйн не магла здагадвацца пра прычыну збянтэжанасці сястры, якая так і не асмелілася паказаць ёй ліст ад місіс Гардынер ці расказаць, як змяніліся яе пачуцці. Джэйн бачыла ў ім толькі мужчыну, чыю прапанову яе сястра адрынула і чые вартасці недаацаніла, Элізабэт жа ведала нашмат больш і бачылаўім чалавека, якому яе сям’я абавязаная найважнейшай з дабротаў і да якога яна сама ставілася з прыхільнасцю калі не такой пяшчотнай, як тая, што Джэйн адчувала да Бінглі, дык прынамсі такой жа ўзважанай і абгрунтаванай. Яго прыезд, спярша ў Нэзэрфілд, а пасля і ў Лонгбарн, яго свядомае жаданне зноў з ёй сустрэцца — усё гэта ўразіла яе не менш, чым змены ў яго паводзінах, якія яна заўважыла ў Дэрбішыры.
Румянец, які толькі сышоў з яе твару, на паўхвіліны вярнуўся, зрабіўшыся яшчэ мацнейшым, а шчаслівая ўсмешка дадала ззяння вачам, бо ўвесь гэты час Эліза-
бэт думала, што яго прыхільнасць і жаданні застаюцца нязменнымі. Але яна не хацела быць занадта самаўпэўненай.
«Паглядзім, як ён будзе паводзіцца, — сказала яна сабе, — пакуль яшчэ рана на нешта спадзявацца».
I яна засяродзілася на працы, стараючыся трымаць сябе ў руках і не наважваючыся падняць вочы, але калі за дзвярыма пачуліся крокі слугі, трывожная цікаўнасць прымусіла яе зірнуць на сястру. Джэйн была бляднейшай, чым звычайна, але спакайнейшай, чым чакала Элізабэт. Калі джэнтльмены ўвайшлі, сястра трошкі пачырванела, але прыняла гасцей дастаткова нязмушана — у яе годных паводзінах не адчувалася ні намёку на крыўду ці на празмерную пачцівасць.
Элізабэт сказала кожнаму з наведнікаў роўна столькі, колькі патрабавала ветлівасць, і з рэдкім для яе запалам зноў схапілася за працу. Толькі раз яна наважылася зірнуць на Дарсі. Ён выглядаў гэтак жа сур’ёзна, як звычайна, і яна падумала, што такім яна памятае яго хутчэй з часоў іх сустрэч у Хартфардшыры, чым у Пэмбэрлі. Але, магчыма, у прысутнасці яе маці ён не мог трымацца так, як пры яе дзядзьку з цёткай. Такое дапушчэнне было пакутлівым, але цалкам верагодным.
На Бінглі яна зірнула таксама мімаходзь, але за гэтае імгненне заўважыла, што ён адначасова і збянтэжаны, і радасны. Місіс Бэнэт прыняла яго з такой пачцівасцю, што абедзве дачкі адчулі няёмкасць, асабліва калі параўналі гэтуіо пачцівасць з халоднай і цырымоннай ветлівасцю матчыных рэверансаў і зваротаў да яго сябра.
Такая розніца ў стаўленні асабліва балюча параніла і засмуціла Элізабэт, якая ведала, чым маці абавязаная містару Дарсі за нядаўняе ўратаванне ад непапраўнай ганьбы яе любімай дачкі.