Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
У суботу ён прыйшоу зноў. Твой бацька ўжо з ’ехаў, дзядзька быў дома, і, як я пісала вышэй, паміж імі адбылася вельмі доўгая размова.
Яны зноў сустрэліся ў нядзелю, і тады я таксама яго бачыла. Аднак усё вырашылася толькі ў панядзелак, і адразу пасля гэтага да вас у Лонгбарн адправіўся ліст. Наш госць аказаўся вельмі ўпартым. Думаю, Лізі, упартасць гэта ўсё ж яго адзіны істотны недахоп. У розныя часы яго абвінавачвалі ў розных заганах, але толькі гэтая сапраўды ў ім ёсць. Усё, што трэба было зрабіць, мусіў зрабіць ён сам, хоць я не сумняваюся (толькі не трэба мне дзякаваць, я пішу не для гэтага), што твой дзядзька ахвотна залагодзіў бы ўсё самастойна.
На гэты конт яны доўга спрачаліся нашмат даўжэй, чым тыя джэнтльмен і лэдзі вартыя. Але ўрэшце твайму дзядзьку давялося здацца: замест таго каб сапраўды дапамагчы пляменніцы, ён супраць жадання быў вымушаны толькі атрымаць за гэта ўсю пашану, і таму я думаю, што твой ранішні ліст напраўду яго парадаваў, бо ты патрабуеш тлумачэнняў, якія пазбавяць яго несправядлівых лаўраў і ўзнясуць хвалу таму, хто яе насамрэч заслугоўвае. Але хай гэта не пойдзе далей за цябе, Лізі, ці прынамсі не далей заДжэйн.
Мяркую, ты йудоўна ведаеш, што ён зрабіў для маладых. Трэба было выплаційь даўгі Уікхэма, агульная сума якіх, відаць, істотна перавышала тысячу фунтаў, яшчэ адна тысяча, у дадатак да яе ўласнай, пайшла на імя Лідыі, а таксама быў куплены афіцэрскі патэнт. Прычыну, чамумістар Дарсіўсёгэтаўзяў на сябе, я напісала вышэй. Менавіта праз містара Дарсі, праз яго скрытнасць і недальнабачнасць мы ўсе няправільна ацэньвалі характар Уікхэма і адпаведным чынам да яго ставіліся. Магчыма, нейкая праўда ў гэтым і ёсць, аднак я сумняваюся, што яго ці чыясьці яшчэ скрытнасць хоць неяк прычынілася да тых падзей. Але нягледзячы на ўсе гэтыя цудоўныя развагі, не сумкявайся, дарагая Лізі,
што дзядзька ніколі б не здаўся, калі б не быў упэўнены і ў іншых матывах містара Дарсі.
Калі ўсё вырашылася, ён вярнуўся да сяброў, якія яшчэ заставаліся ў Пэмбэрлі, але паабяцаў прыехаць у Лондан у дзень вяселля, каб канчаткова ўлагодзіць фінансавыя пытанні.
Здаецца, цяпер ты ведаеш усё. 3 твайго ліста я зразумела, што мой расказ моцна цябе ўразіць, але спадзяюся, ён не прымусіць цябе адчуць прыкрасць. Лідыя перасялілася да нас, і Уікхэм быў нашым частым госцем. Ен трымаўся так, як і раней, калі мы пазнаёміліся ў Хартфардшыры, але я нічога не сказала б табе пра тое, як мала нас парадавалі паводзіны Лідыі, пакуль яна жыла ў нас, калі б з ліста Джэйн, што прыйшоў у мінулую сераду, я не зразумела, што дома яна паводзілася абсалютна гэтак жа, і таму мае словы не могуць прынесці табе новае засмучэнне. Я ўвесь час спрабавала з ёй сур ’ёзна пагаварыць, каб яна ўцяміла, якгм непрыстойным быў яе ўчынак і колькі пакутаў ён прынёс яе сям ’і. Але калі яна мяне і пачула, то хіба выпадкова, бо відавочна зусім не слухала. Часам я пачынала злавацца, алепасляўспаміналадараггх Элізабэт іДжэйн і дзеля іх старалася быць з ёй цярплівай.
Містар Дарсі прыехаў у прызначаны час і, як паведаміла табе Лідыя, прысутнічаў на вясемі. На наступны дзень ён у нас паабедаў і мусіў пакінуць горад у сераду ці чацвер. Спадзяюся, дарагая Лізі, ты не надта раззлуешся, калі я скарыстаю момант і напішу (у мяне не хапала духу сказаць табе гэта раней), як моцна ён мне падабаецца. Ён ставіўся да нас з той жа павагай, якая так парадавала нас у Дэрбішыры. Яго розум і погляды здаюцца мне выдатнымі, і яму не хапае хіба што жывасці а гэтаму, калі ёнразважліва паставіцца да шлюбу, яго навучыць жонка. Я падумала, што ён надзвычай скрытны, бо ні разу не згадаў тваё імя. Але скрытнасць йя пер у модзе.
Даруй мне, калі я дазволіла сабе зашмат, ці, прынамсі, не карай мяне забаронай наведваць цябеў П. Я больш незазнаю
шчасця, пакуль не зраблю кола вакол парку. Нізенькі фаэтон з парай мілых поні быў бы вельмі дарэчы.
Больш пісаць не магу ужо недзе паўгадзіны мяне чакаюць дзеці.
Шчыра, шчыра твая,
М. Гардынер»
Змест прачытанага выклікаў у Элізабэт замяшанне, і яна не магла зразумець, што адчувае мацней — радасць ці боль. Няўпэўненасць наконт ролі, якую містар Дарсі адыграў у нядаўнім вяселлі, абудзіла ў ёй цьмяныя і невыразныя падазрэнні, пра якія яна баялася і думаць, бо тады давялося б дапусціць, што ён праявіў зусім ужо неверагодную дабрыню; калі б, на жах Элізабэт, такія падазрэнні аказаліся небеспадстаўнымі, то яны вельмі сур’ёзна яе абавязалі б. 1 цяпер яны ў найвышэйшай ступені пацвердзіліся! Ен спецыяльна адправіўся за ўцекачамі ў горад, узяў на сябе ўсе турботы і прайшоў праз усе прыніжэнні, якія мусілі пацягнуць за сабой такія росшукі, калі яму давялося звяртацца з просьбай да жанчыны, якую ён ненавідзеў і якой пагарджаў, і сустракацца, прычым не раз, гутарыць, дамаўляцца і ў выніку падкупляць чалавека, якога ён больш за ўсё хацеў бы пазбягаць, бо нават вымавіць яго імя было для яго пакараннем. I ўсё гэта ён зрабіў для Лідыі, якую ніколі не паважаў і не цаніў. Сэрца Элізабэт падказвала, што ўсё гэта ён зрабіў дзеля яе. Але іншыя развагі хутка зацуглялі гэтую надзею: Элізабэт зразумела, што пры ўсёй сваёй саманадзейнасці яна, жанчына, якая аднойчы яму адмовіла, не можа разлічваць, што каханне дапаможа яму пераадолець натуральную ў яго выпадку агіду да перспектывы парадніцца з Уікхэмам. Зрабіцца зяцем Уікхэма! Супраць такога сваяцтва паўстане любы гонар. Містар Дарсі, вядома, зрабіў шмат. Ен было сорамна думаць, наколькі шмат. Але ён назваў прычыну
ўмяшання, у якую можна было без вялікай цяжкасці паверыць. Тлумачэнне, што ён вінаваціць сябе за памылку, выглядала цалкам разумным, да таго ж ён велікадушны чалавек і мае сродкі гэтую велікадушнасць праявіць, і хоць ёй не варта лічыць сябе асноўнай прычынай яго клопату, яна цалкам можа верыць, што рэшткі яго прыхільнасці падштурхнулі яго рашучасць у справе, ад якой так моцна залежаў яе спакой. Было балюча, папраўдзе вельмі балюча, ведаць, піто яе сям’я абавязаная чалавеку, якому ніколі не зможа вярнуць доўг. Яны мусілі быць яму ўдзячныя за ратаванне Лідыі, яе рэпутацыі — заўсё. Ах, як шчыра яна шкадавала пра кожную кінутую яму няветлую фразу, пра кожную скіраваную супраць яго дзёрзкую прамову. Ей было сорамна за сябе, але ім яна ганарылася. Ганарылася, што ў справе гонару і спачування ён змог перасягнуць сябе. Яна зноў і зноў перачытвала цётчыны пахвалы ў яго адрас. Іх наўрад ці было дастаткова, але яны яе радавалі. Яна нават чэрпала прыемнасць, хоць і перамяшаную са шкадаваннем, у цвёрдай упэўненасці сваякоў, што паміж ёй і містарам Дарсі існуюць давер і прывязанасць.
Чыесьці крокі паднялі яе з месца і адарвалі ад думак, і перш чым яна паспела павярнуць на іншую сцяжынку, яе перахапіў Уікхэм.
— Баюся, дарагая сястра, я перарваў вашу самотную прагулку, — сказаў ён, далучыўшыся да яе.
— Безумоўна, перарвалі, — з усмешкай адказала яна, — але гэта не значыць, што я вам не радуюся.
— Было б напраўду сумна, калі б не радаваліся. Мы заўсёды былі добрымі сябрамі, а цяпер — і болей за тое.
— Маеце рацыю. Хтосьці яшчэ выйшаў на шпацыр?
— He ведаю. Місіс Бэнэт з Лідыяй адправіліся экіпажам у Мэрытан. Дык што, дарагая сястра, вы, як я даведаўся ад вашых дзядзькі з цёткай, усё ж наведалі Пэмбэрлі?
Яна дала станоўчы адказ.
— Я амаль зайздрошчу такой прыемнасці, хоць для мяне гэтага, відаць, было б зашмат, а інакш я б зазірнуў туды па дарозе ў Ньюкасл. Мяркую, вы бачылі старую ахмістрыню. Бедная Рэйналдс, яна заўжды так мяне любіла. Але ж яна, вядома, нічога вам пра мяне не казала.
— Ды не, казала.
— I што?
— Што вы пайшлі ў войска і што з вас, на жаль, нічога добрага не атрымалася. Але вы ж ведаеце, на такой адлегласці ўсё дзіўным чынам скажаецца.
— Безумоўна, — адказаў ён, прыкусваючы губу.
Элізабэт спадзявалася, што прымусіла яго замаўчаць, але ён неўзабаве зноў загаварыў:
— Я быў уражаны, калі ў мінулым месяцы сустрэў у горадзе Дарсі. Мы бачыліся некалькі разоў. Цікава, чым ён там займаўся.
— Магчыма, рыхтаваўся да вяселля з міс дэ Бур, — сказала Элізабэт. — Толькі нешта вельмі важнае магло прывесці яго туды ў такую пару.
— Несумненна. Вы ж бачыліся з ім, калі былі ў Лэмбтане? Здаецца, са словаў Гардынераў я зразумеў, што бачыліся.
— Так, ён прадставіў мне сястру.
— I як яна вам спадабалася?
— О, вельмі.
— Я таксама чуў, што за тыя год ці два яна зрабілася нашмат лепшай. Калі я бачыў яе апошні раз, яна не асабліва падавала надзеі. Я рады, што яна вам спадабалася. Спадзяюся, з ёй усё будзе добра.
— Я ў гэтым не сумняваюся: найцяжэйшы ўзрост яна ўжо перажыла.
— Ці праязджалі вы вёсачку Кімтан?
— He магу такую прыгадаць.
— Я пытаю, бо гэта менавіта той прыход, які я мусіў атрымаць. Дзівоснае месца! Чароўны дамок святара! Ен так бы мне пасаваў.
— Як вы думаеце, атрымалася б у вас чытаць казані?
— Яшчэ як! Яны зрабіліся б часткай маіх абавязкаў, і неўзабаве я б лёгка з імі спраўляўся. Але чаго ўжо жаліцца — хоць, па шчырасці, гэта было б так цудоўна! Зацішша і адасобленасць такога жыцця як найлепш адпавядаюць маім уяўленням пра шчасце! Але гэтага не будзе. Дарсі згадваў пры вас тыя акалічнасці, калі вы гасцявалі ў Кенце?
— 3 не менш вартых даверу крыніц я чула, што прыход пакінулі вам умоўна: усё залежала ад волі новага апекуна.
— Зразумела. У нейкім сэнсе гэта праўда, і я, калі помніце, так вам ад пачатку і казаў.
— А яшчэ я чула, што калісьці чытанне казаняў не здавалася вам такім прывабным, як цяпер: вы абвясцілі, што ніколі не прымеце сан, і справы ўлагодзіліся ў адпаведнасці з вашым рашэннем.
— Вось як! Зрэшты, гэтае сцверджанне не зусім беспадстаўнае. Вы, напэўна, памятаеце, што падчас нашай першай размовы нешта такое я вам казаў.
Яны ўжо дабраліся амаль да дзвярэй дома, бо Элізабэт увесь час прыспешвала крок, каб пазбавіцца ад Уікхэма. Дзеля сястры не хочучы яго раздражняць, яна толькі дабрадушна яму ўсміхнулася і адказала:
— Ну, містар Уікхэм, мы ж цяпер з вамі брат і сястра. He варта сварыцца праз мінулае. Думаю, у будучыні мы з вамі будзем у поўнай згодзе.
Яна падала яму руку, якую ён, не ведаючы, куды хаваць вочы, з пяшчотнай пачцівасцю пацалаваў, і яны ўвайшлі ў дом.