Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
Місіс Гардынер пакінула Хартфардшыр, азадачаная адносінамі паміж Элізабэт і яе дэрбішырскім сябрам, пра якія яна пасля ад’езду з тых мясцін увесь час думала. Пляменніца ніколі не згадвала яго імя па сваёй волі, не было і ліста, які ён мог паслаць ім услед і якога місіс Гардынер амаль чакала. Вярнуўшыся дадому, Элізабэт не атрымлівала нічога, што магло быць адпраўленае з Пэмбэрлі.
Цяперашні стан рэчаўу сям’і пазбаўляў Элізабэт неабходнасці апраўдвацца за кепскі настрой: у яго прычынах ніхто не сумняваўся, хоць сама Элізабэт, якая на той момант ужо някепска разабралася з уласнымі пачуццямі, цудоўна разумела, што калі б не знаёмства з Дарсі, жудасную ганьбу Лідыі яна перанесла б трошкі лягчэй. Колькасць бяссонных начэй, на яе думку, скарацілася б тады ўдвая.
Калі містар Бэнэт прыехаў у Лонгбарн, да яго, здавалася, вярнуўся звычайны філасофскі спакой. Ён трымаўся ранейшай звычкі мала гаварыць і зусім не згадваў справу, якая выклікала яго ў сталіцу, а таму дочкам спатрэбіўся час, каб набрацца смеласці і загаварыць пра гэта самім.
Толькі ў другой палове дня, калі бацька далучыўся да іх за гарбатай, Элізабэт адважылася закрануць гэтую тэму. На нешматслоўныя спачуванні дачкі з нагоды Ta­ro, што яму давялося перажыць, містар Бэнэт адказаў:
— He будзем пра гэта. Каму яшчэ цярпець, як не мне? Сам вінаваты — сам і пакутую.
— He судзіце сябе так строга, — адказала Элізабэт.
— Ты слушна перасцерагаеш мяне ад такога ліха. Самакатаванне так уласцівае чалавечай натуры! He, Лізі, дазволь мне хоць раз у жыцці ўсвядоміць сваю віну. Я не хвалююся, што яна мяне дарэшты адолее. Усё неўзабаве пройдзе.
— Думаеце, яны ў Лондане?
— А дзе яшчэ яны маглі так схавацца?
— Лідыя вельмі хацела ў Лондан, — дадала Кіці.
— Тады яна мусіць радавацца, — суха сказаў бацька, — ёй давядзецца там на пэўны час затрымацца.
Трохі памаўчаўшы, ён дадаў:
— Лізі, я не злуюся на цябе за папярэджанне ў траўні, якое ўрэшце спраўдзілася: з улікам абставінаў яно сведчыць пра выдатны розум.
Тут іх перарвала Джэйн, якая прыйшла па гарбату для маці.
— Што за шыкоўнае прадстаўленне! — усклікнуў містар Бэнэт. — Яно дадае няшчасцю столькі вытанчанасці! Аднойчы я зраблю тое самае: засяду ў бібліятэцы ў начным каўпаку і халаце і пастараюся прынесці столькі турбот, колькі змагу. Зрэшты, я магу пачакаць, калі збяжыць Кіці.
— Тата, я не збіраюся збягаць, — раздражнёна сказала Кіці. — Калі я калі-небудзь паеду ў Брайтан, то буду паводзіцца лепш за Лідыю.
— Калі ты паедзеш у Брайтан? Ды я і за пяцьдзясят фунтаў не адпушчу цябе навату Істбарн! He, Кіці,урэшце я навучыўся асцярожнасці, і табе давядзецца спазнаць гэта на ўласным досведзе. Ніводны афіцэр больш не ўвойдзе ў мой дом — і нават не пакажацца ў вёсцы. Усе балі будуць забароненыя, калі толькі ты не будзеш танчыць там з кімсыді з сясцёр. Ты і за парог цяпер не ступіш, пакуль не дакажаш, што можаш хоць дзесяць хвілін у дзень паводзіцца разумна.
Кіці, якая сур’ёзна паставілася да яго словаў, расплакалася.
— Ціха, ціха, — сказаў тады бацька, — не бядуй. Калі наступныя дзесяць гадоў ты будзеш добрай дзяўчынкай, я вазьму цябе на які-небудзь ваенны парад.
Раздзел XLIX
Калі праз два дні пасля прыезду містара Бэнэта Джэйн і Элізабэт прагульваліся па алеі за домам і раптам убачылі, як да іх спяшаецца аканомка, яны вырашылі, што тая хоча паклікаць іх да маці, і пайшлі насустрач. Але замест таго каб перадаць распараджэнні ад місіс Бэнэт, аканомка, наблізіўшыся, сказала Джэйн:
— Праіпу прабачэння, мадам, што перашкаджаю, але я спадзявалася, што з горада прыйшлі добрыя навіны, і тамуўзяла на сябе смеласць знайсці вас і спытаць.
— Што вы маеце на ўвазе, Хіл? Вестак з горада не прыходзіла.
— Але дарагая мадам, — уражана ўсклікнула Хіл, — хіба вы не ведаеце, што да гаспадара прыскакаў пасланец ад містара Гардынера? Ен быў тут паўгадзіны таму і перадаў містару Бэнэту ліст.
Сёстры тут жа кінуліся дадому, занадта прагнучы навін, каб нешта ёй адказаць. Яны праз вітальню забеглі ў пакой для сняданкаў, адтуль — у бібліятэку, але бацькі нідзе не было. Яны ўжо былі гатовыя шукаць яго наверсе, у маці, але тут сустрэлі дварэцкага, які сказаў:
— Калі вы шукаеце гаспадара, мэм, то ён прагульваецца ля гайка.
Кіруючыся гэтымі ўказаннямі, яны тут жа зноў перасеклі вітальню і праз луг пабеглі за бацькам, які паволі крочыў у бок невялікага лесу.
Джэйн, не такая лёгкая і не так звыклая да бегу, як Элізабэт, хутка адстала, тая ж, дагнаўшы бацьку і запыхаўшыся, нецярпліва закрычала:
— Што там, якія навіны, тата? Нешта ад дзядзькі?
— Так, пасланец прывёз ад яго ліст.
— I што ў ім за навіны — добрыя ці кепскія?
— Чаго добрага мы можам чакаць? — сказаў ён, дастаючы ліст з кішэні. — Але, магчыма, ты сама хочаш прачытаць.
Элізабэт нецярпліва выхапіла ліст. Тым часам падышла і Джэйн.
— Прачытай уголас, — сказаў бацька. — Я і сам яшчэ не зразумеў, што да чаго.
«Грэйсчорч-стрыт, панядзелак, 2 жніўня
Дарагі браце!
Урэшцеў мяне ёсць навіны пра маю пляменніцу, прычым такія, якія, спадзяюся, у цэлым Вас парадуюць. Неўзабаве пасля Вашага ад’езду ў суботу мне пашчасціла даведацца, у якой частцы Лондана яны хаваюцца. Падрабязнасці я раскажу пры сустрэчы, пакуль жа хопіць і таго, што яны знайшліся. Я бачыў іх абаіх...»
— Усё як я спадзявалася! — усклікнула Джэйн. — Яны жанатыя!
Элізабэт прадоўжыла:
Я бачыў іх абаіх. Яны не жанатыя, і я не заўважыў, каб яны намерваліся ўступіць у шлюб, але калі Вы пагодзіцеся на прапановы, якія я ўзяў на сябе смеласць зрабгць ад Вашага імені, думаю, вяселле адбудзецца досыць хутка. Усё, што ад Вас патрабуецца, гэта пісьмова гарантаваць Лідыі роўную долю ад пяці тысяч фунтаў, што дастануцца дзецям пасля Вашай смерці і смерці маёй сястры, а таксама забяспечыць ёй выплату ў сто фунтаў на год, пакуль Вы жы.вы. 3 улікам усіх абставінаў я без ваганняў пагадзгўся у той ступені, наколькі адчуваў, што маю права вырашаць за Вас. Гэты ліст я адправіў з пасланцом, бо Ваш адказ мне патрэбны як мага хутчэй. 3 напісанага вышэй Вы можаце зразумець, што становішча містара Уікхэма не настолькі
безнадзейнае, як усе думаюць. На гэты конт свет памыляўся, і я рады паведаміць, што пасля таго як Уікхэм заплаціць па даўгах, у яго нават застанецца трохі грошай, якімі ён зможа забяспечыць пляменніцу ў дадатак да яе ўласных сродкаў. Калі Вы ўпаўнаважыце мяне дзейнічаць ад Вашага імені -ая разлічваю, што так яно і будзе, я адразу ж даручу Хагерстану падрыхтаваць адпаведнае пагадненне. Вам няма патрэбы зноў прыязджацьу Лондан спакойна заставайцеся ў Лонгбарне і даверцеся маім старанням і клопату. Як мага хутчэй дашліце мне адказ, і хай ён будзе напісаны ў самых ясных выразах. Мы пастанавілі, што пляменніцы лепш ісці замуж з майго дому, і я спадзяюся, Вы гэта ўхваліце. Сёння яна пераедзе да нас. Я напішу зноў, як толькі нешта ўдакладніцца.
3 павагай і г. д.,
Э. Гардынер»
— Няўжо гэта праўда? — усклікнула, дачытаўшы, Элізабэт. — Няўжо ён насамрэч з ёй ажэніцца?
— Уікхэм не такі нягоднік, як мы пра яго думалі, — сказала сястра. — Тата, дарагі, віншую!
— Вы ўжо адказалі на ліст? — спытала Элізабэт.
— He, але трэба хутчэй гэта зрабіць.
Элізабэт пачала горача ўгаворваць яго не губляць часу і зараз жа сесці за адказ.
— Ах, дарагі тата, — усклікнулаяна, — давайце вяртацца, каб вы селі пісаць! Падумайце, які важны ў такой справе кожны момант.
— Дазвольце я напішу за вас, — сказала Джэйн, — калі вы самі не хочаце хвалявацца.
— Зразумела, што не хачу, — адказаў той, — але мушу гэта зрабіць,
3 гэтымі словамі яны павярнул і назад і рушылі да дома.
— Але я б хацела спытаць, — сказала Элізабэт, — ці пагодзіцеся вы з прапанаванымі ўмовамі.
— Ці пагаджуся я? Ды мне сорамна, што ён так мала папрасіў!
— I яны мусяйь ажаніцца! А ён жа такі чалавек!
— Так, яны мусяць жаніцца. Больш нічога не застаецца. Але мне хацелася б ведаць дзве рэчы: па-першае, колькі грошай ваш дзядзька патраціў на ўлагоджанне справы, а па-другое, як мне з ім цяпер расплаціцца.
— Грошай? Дзядзька? — усклікнула Джэйн. — Што вы маеце на ўвазе?
— Я маю на ўвазе тое, што ніводзін мужчына пры сваім розуме не ажэніцца з Лідыяй дзеля такой сціплай спакусы, як сто фунтаў штогод пры маім жыцці і пяцьдзясят — пасля маёй смерці.
— Маеце рацыю, — сказала Элізабэт. — Я пра гэта не падумала. Ен выплаціць усе даўгі — і ў іх яшчэ нешта застанецца! Ах, гэта ўсё дзядзька! Ен такі добры і шчодры, але, баюся, яго гэта давядзе да галечы. Малой сумай тут не абыдзешся.
— He абыдзешся, — сказаў бацька. — Уікхэм быў бы дурнем, калі б узяў яе менш чым за дзесяць тысяч фунтаў. Мне не хочацца думаць пра яго так кепска яшчэ да таго, як мы парадніліся.
— Дзесяць тысяч фунтаў! Божа барані! Як вярнуць хоць палову такой сумы?
Містар Бэнэт нічога не адказаў, і яны моўчкі, занурыўшыся ў думкі, ішлі далей, пакуль не дабраліся да дома. Там бацька адправіўся ў бібліятэку пісаць адказ, а дзяўчаты перайшлі ў пакой для сняданкаў.
— I яны напраўду ажэняцца! — усклікнула Элізабэт, як толькі яны засталіся адны. — Як дзіўна! I за гэта мы яшчэ мусім дзякаваць. Яны ажэняцца, амаль не маючы надзеі на шчасце, нягледзячы на яго паскудную натуру, — і мы павінныя радавацца. Ах, Лідыя!
— Я суцяшаюся тым, — адказала Джэйн, — што ён напэўна не жаніўся б, калі б па-сапраўднаму яе не любіў.
I хоць наш добры дзядзечка дапамог яму разабрацца з даўгамі, я не веру, што гаворка ідзе пра дзесяць тысяч фунтаў ці нешта такое. У дзядзькі ж ёсць свае дзеці і, магчыма, будуць яшчэ. Як ён можа пазбавіць іх і паловы ад дзесяці тысяч?
— Калі б мы ведалі памеры даўгоў Уікхэма, — сказала Элізабэт, — а таксама колькі ён адкладзе на карысць нашай сястры, мы б падлічылі, колькі яму даў містар Гардынер, бо ўУікхэма няма і медзяка за душой. Мы ніколі не зможам аддзячыць цётцы і дзядзьку за іх дабрыню. Тое, што яны забралі Лідыю дадому, забяспечыўшы падтрымкай і абаронай, — гэта такая ахвяра, за якую не разлічышся і гадамі ўдзячнасці. Яна ж якраз ужо мусіць быць у іх! Калі такая велікадушнасць не прымусіць яе раскаяцца, яна ніколі не будзе вартая шчасця! Як яна ўвогуле можа глядзець цётцы ў вочы?
— Трэба паспрабаваць забыць усё, што Лідыя з Уікхэмам нарабілі, — сказала Джэйн. — Я спадзяюся, я веру, што яны будуць шчаслівыя. Я ўпэўненая, яго згода на вяселле сведчыць, што ён выпраўляецца. Узаемная прыхільнасць зробіць іх больш сталымі, і я цешу сябе надзеяй, што яны зажывуць спакойна і разважліва, а іх былая легкадумнасць забудзецца.