• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

    Пыха і перадузятасць

    Джэйн Остэн

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 396с.
    Мінск 2019
    101.34 МБ
    — He ведаю. Спадзяюся, што засталася. Але ў такой сітуацыі цяжка быць асцярожнымі. Маці была ў істэрыцы, і хоць я з усяе моцы спрабавала ёй дапамагчы, баюся, я не зрабіла ўсяго, што магла б! Страх перад тым, што можа здарыцца, адабраўу мяне сілы.
    — Даглядаючы яе, ты зрабіла больш, чым магла. Ты выглядаеш нездаровай. Калі б я толькі была побач! На твае плечы ўпалі ўсе клопаты і трывогі!
    — Мэры і Кіці былі вельмі добрыя і, я ўпэўненая, раздзялілі б са мной цяжкасці, але не думаю, што гэта было б правільна. Кіці слабая і чуллівая, а Мэры столькі вучыцца, што я не магла пазбавіць яе адпачынку. У аўторак, пасля татавага ад’езду, у Лонгбарн прыбыла цётка Філіпс і ласкава засталася тут да чацвярга. Гэта так нам дапамагло і так падтрымала! Лэдзі Лукас таксама была вельмі добрая і зайшла раніцай у сераду, каб паспачуваць і сказаць, што яна і яе дочкі заўжды побач, калі нешта спатрэбіцца.
    — Лепш бы яна сядзела дома, — усклікнула Элізабэт, — можа, намерыўяе былі добрыя, але ў такой бядзе суседзяў хочацца бачыць як мага радзей. Дапамога тут немагчымая, а суцяшэнні — невыносныя. Хай бы яны трыумфавалі здалёк і гэтым задаволіліся.
    Затым яна распытала сястру, што бацька планаваў рабіць у горадзе, каб адшукаць дачку.
    — Здаецца, ён збіраўся адправіцца ў Эпсам, — адказала Джэйн, — месца, дзе яны апошні раз змянілі коней, сустрэцца там з фарэйтарамі і паспрабаваць у іх нешта выпытаць. Яго галоўная мэта — даведацца ну-
    мар экіпажа, на якім яны пакінулі Клэпхэм. Карэта прыехала з Лондана з пасажырам, і тата падумаў, што нехта мусіў заўважыць джэнтльмена і лэдзі, якія перасаджваліся з аднаго экіпажа ў іншы, а таму хацеў параспытваць пра іх у Клэпхэме. Ен вырашыў, што калі дазнаецца, ля якога дома фурман высадзіў таго пасажыра, то зойдзе туды з роспытамі, і спадзяваўся разведаць нешта пра месца стаянкі і нумар экіпажа. Болып пра яго планы я нічога не ведаю, бо ён так спяшаўся з ад’ездам і быў такі замаркочаны, што я з цяжкасцю выпытала нават гэта.
    Раздзел XLVIII
    Наступным ранкам усе чакалі ліста ад містара Бэнэта, але пошта не прынесла ад яго ні радка. Сям'я ведала, што звычайна ён ставіцца да перапіскі нядбайна і не спяшаецца з адказамі, але спадзявалася, што ў такой сітуацыі ён зробіць над сабой высілак. Даводзілася думаць, што добрых навін няма, але нават гэта ім хацелася ведаць дакладна. Містар Гардынер, які чакаў толькі пошты, адразу ж з’ехаў.
    Ад’езд дзядзькі прынёс хаця б пэўнасць, што іх будуць пастаянна трымаць у курсе падзей, а развітваючыся, містар Гардынер паабяцаў таксама пераканаць містара Бэнэта як мага хутчэй вярнуцца ў Лонгбарн, супакоіўшы такім чынам сястру, якая бачыла ў гэтым адзіны шанец мужа ўратавацца ад смерці на дуэлі.
    Місіс Гардынер вырашыла застацца разам з дзецьмі ў Хартфардшыры яшчэ на пару дзён, разважыўшы, што яе прысутнасць будзе пляменніцам карысная. Яна раздзяліла іх клопаты пра місіс Бэнэт, і ім было прыемна бавіць з ёй вольны час. Другая іх цётка таксама часта наведвалася ў Лонгбарн, жадаючы, паводле яе сло-
    ваў, падбадзёрыць іх і развесяліць. Але яна ніколі не прыходзіла без свежых звестак пра марнатраўства і непрыстойнасць Уікхэма і таму, развітваючыся са сваячкамі, амаль заўсёды пакідала іх яшчэ болып маркотнымі, чым да яе прыходу.
    У Мэрытане, здавалася, пачалося змаганне за тое, каб як мага мацней ачарніць чалавека, які яшчэ тры месяцы таму лічыўся ледзь не светлым анёлам. Было абвешчана, што ён вінны кожнаму гандляру ў горадзе, а яго інтрыжкі, кожная з якіх называлася цяпер спакушэннем, закранулі кожную гандлярскую сям’ю. Усе пагаджаліся, што ён самы сапсаваны мужчына ў свеце, і наўзахваткі даводзілі, што ніколі не давяралі яго штучнай дабрадзейнасці. Элізабэт, хоць і не верыла болып як палове сведчанняў, пачула дастаткова, каб пераканацца, што рэпутацыя сястры дарэшты знішчаная, і нават Джэйн, якая верыла чуткам япічэ менш, амаль страціла надзею, асабліва з улікам таго, што калі б яны і праўда збеглі ў Шатландыю (а яна ўсё яшчэ не пераставала на гэта спадзявацца), ад іх ужо дакладна прыйшлі б навіны.
    Містар Гардынер выехаўу Лондан у нядзелю, і ў аўторак жонка атрымала ад яго ліст, дзе ён пісаў, што ў горадзе адразу ж знайпюў містара Бэнэта і пераканаў яго перабрацца на Грэйсчорч-стрыт, што той да яго прыезду пабываў у Эпсаме і Клэпхэме, але нічога абнадзейлівага там не разведаў і што цяпер ён збіраецца весці росшукі ў вялікіх заезных дамах горада, бо, магчыма, па прыездзе ў Лондан уцекачы спыніліся ў адным з іх да таго як арандавалі кватэру. Сам містар Гардынер поспеху ад такіх росшукаў не чакае, але паколькі яго брат рашуча на іх настроены, будзе яму дапамагаць. Таксама ён дадаў, што пакуль містар Бэнэт не збіраецца вяртацца дадому, і паабяцаў неўзабаве зноў напісаць. Ліст заканчваўся наступным пастскрыптумам:
    «Я напісаў палкоўніку Форстэру, каб ён распытаў, калі гэта мажліва, палкавых сяброў Уікхэма, ці ёсць у таго сваякі ці знаёмыя, якія маглі б ведаць, дзе ён цяпер хаваецца. Калі мы зможам звярнуцца да кагосыіі з надзеяй атрымаць такі ключ, гэта будзе бясцэннай дапамогай. Пакуль жа ў нас няма на што абаперціся. Мяркую, палкоўнік Форстэр зробіць усё, што ў яго сілах, каб падтрымаць нас у пошуку. А яшчэ я падумаў, што, магчыма, Лізі лепш чым хто іншы ведае, якіяўяго ёсць сваякі».
    Элізабэт не магла не здагадвацца, адкуль у дзядзькі такое высокае меркаванне пра яе дасведчанасць, аднак забяспечыць яго патрэбнымі звесткамі, каб гэтае меркаванне апраўдаць, было не ў яе сілах. Яна ніколі не чула, каб у Уікхэма была нейкая радня, за выключэннем бацькі і маці, а яны абое памерлі шмат гадоў таму. Але, магчыма, хтосьці з яго таварышаў у ***шырскім палку будзе ведаць больш, і хоць яна не асабліва верыла ў поспех, можна было прынамсі спадзявацца на адказ ад палкоўніка.
    Цяпер кожны дзень у Лонгбарне быў чарговым днём трывогі, а чаканне пошты — найбольш трывожнай яго часткай. Прыбыццё лістоў зрабілася найважнейшай падзеяй нецярплівых раніц. У лістах прыходзілі весткі ад сваякоў — добрыя ці дрэнныя, — і кожны наступны дзень мог прынесці важныя навіны.
    Але перш чым яны атрымалі наступную вестку ад містара Гардынера, на імя бацькі прыйшоў ліст ад яшчэ аднаго знаёмца — містара Колінза, і паколькі бацька наказаў Джэйн ускрываць усю яго карэспандэнцыю, пасланне кузэна было належным чынам прачытанае. Элізабэт, уяўляючы, як кур’ёзна ён звычайна піша, з-за пляча сястры таксама пазнаёмілася са зместам ліста. У ім гаварылася наступнае:
    «Мой дарагі сэр!
    Нашае з Вамі сваяц,тва і мае жыццёвыя абставіны пры.мушаюць мяне лічыць сябе абавязаным выказаць Вам ma­ny ваннез нагоды гора, ад якога Вы цяпер пакутуеце, -учора мне паведамілі пра яго лістом з Хартфардшыра. He сумнявайцеся, дарагі сэр: і місіс Колінз, і я сам шчыра спачуваем Вам і Вашай паважанай сям ’і ў гэтай самай горкай з нягодаў, бо ніякі час не вылечыць яе прычыну. 3 майго баку вы не зазнаеце недахопу ў развагах, якія змогуць палегчыць Ваш больу такім жорсткім няшчасці ці суцешыць Васу абставінах, якія горш за іншыя катуюу,ь бацькоўскае сэрца. У параўнанні з гэтым смерць дачкі была б для Вас сапраўдным блаславеннем. Але Вы маеце яшчэ больш прычын для скрухі: як паведаміла мне дарагая Шарлота, ёсць усе падставы лічыць, што распусныя паводзіны Вашай дачкі тлумачацца заганным патураннем яе схільнасцям. У той жа час я схіляюся да думкі, што яе нораў ад прыроды быў сапсаваны, бо інакш яна б не здзейсніла гэткі пачварны ўчынак у такім юным узросце, хай гэта служыць суцяшэннем Вам і місіс Бэнэт. Як бы яно ні было, Вы вартыя глыбокага шкадавання, і да гэтага меркавання далучаецца не толькі місіс Колінз, але. і самалэдзі Кэтрын з дачкой, якім я ўсёрасказаў. Яны пагаджаюцца з маёй асцярогай, што гэты хібны крок аднае з Вашых дачок нанясе шкоду дабрабыту ўсіх яе сясцёр, бо хто, як спагадліва выказалася сама лэдзі Кэтрын, захоча параднігіца з такой сям’ёй? Гэтая акалічнасць прымушае мяне з тым большай прыемнасцю згадаць пэўную падзею, якая мела месца j мінулым лістападзе: калі б тады справы склаліся іншым чынам, цяпер мне б давялося дзяліць з Вамі скруху і ганьбу. А таму дазвольце ж мне, дарагі сэр, параіць Вам, наколькі гэта магчыма, суцешыцца, назаўжды пазбавіць нягодную дачку бацькоўскае прыхільнасці і пакінуць яе саму пажынаць плады свае гнюснае віны.
    На гэтым, дарагі сэр, застаюся, і г. д., і г. д.»
    Містар Гардынер не пісаў ім, пакуль не атрымаў адказ ад палкоўніка Форстэра, але і тады не змог іх нічым парадаваць. Ніхто не ведаў, ці ёсць у Уікхэма хоць якая радня, з якой ён падтрымліваў бы сувязь, і было зразумела, што ўсе яго блізкія сваякі памерлі. Калісьці ён меў безліч знаёмых, аднак выглядала на тое, што, уступіўшы ў полк, асаблівага сяброўства ён ні з кім не захаваў. А таму не знайшлося чалавека, да якога можна было звярнуцца ў пошуку новых звестак. Выявілася таксама, што апроч боязі сустрэцца са сваякамі Лідыі ў яго ёсць яшчэ адна важкая прычына хавацца: варты жалю стан яго фінансаў. Ен пакінуў пасля сябе велізарныя картачныя даўгі. Палкоўнік Форстэр лічыў, што на пакрыццё пазыкаў Уікхэма ў Брайтане не хапіла б і тысячы фунтаў. Містар Гардынер не спрабаваў схаваць гэтыя абставіны ад лонгбарнскага сямейства. Джэйн яны па-сапраўднаму жахнулі:
    — Карцёжнік! — усклікнула яна. — Як гэта нечакана! Я пра такое і не думала.
    У сваім лісце містар Гардынер дадаваў, што яны могуць чакаць бацьку дома ўжо на наступны дзень, у суботу. Дарэшты зломлены няўдалымі спробамі, ён саступіў настойлівым парадам швагра вярнуцца да сям’і і пакінуць яму самому ў адпаведнасці з абставінамі працягваць росшукі. Калі пра гэта паведамілі місіс Бэнэт, яна выказала нашмат менш радасці, чым чакалі ад яе дзеці з улікам яе ранейшых трывог за яго жыццё.
    — Ен што, вяртаецца дадому без беднай Лідыі?! — пракрычала яна. — А я думала, ён не пакіне Лондан, пакуль яе не знойдзе. Калі ён з’язджае, хто будзе біцца з Уікхэмам, хто прымусіць яго жаніцца?
    Паколькі місіс Гардынер ужо засумавала па доме, было вырашана, што яна адправіцца з дзецьмі ў Лондан у той жа дзень, калі адтуль выедзе містар Бэнэт.
    Першы этап іх падарожжа прайшоў у экіпажы, які мусіў пасля даставіць гаспадара ў Лонгбарн.