Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
Неўзабаве Элізабэт адзначыла, што міс Бінглі пільна за ёй сочыць і звяртае ўвагу на кожнае яе слова, асаб-
ліва да міс Дарсі. Гэтае назіранне не перашкодзіла б госці завязаць з Джарджыянай гаворку, калі б толькі адлегласць паміж імі не была такой нязручнай. Аднак яна не шкадавала, што не можа шмат размаўляць, бо заглыбілася ў думкі. Кожнае імгненне яна чакала, што ў пакой увойдуць джэнтльмены. Яна і хацела, і баялася таго, што гаспадар дому далучыцца да іх кола, але што было мацнейшым — жаданне ці страх, — зразумець ніяк не атрымлівалася. Праседзеўшы ў салоне ўжо з чвэрць гадзіны і ні разу не пачуўшы голасу міс Бінглі, Элізабэт была заспетая знянацку яе безуважным пытаннем пра здароўе сям’і, з такой жа абыякавасцю і сцісласцю адказала на яго, і на гэтым размова скончылася.
Наступны раз іх таварыства ажывіл ася пасля з ’яўлення слуг, якія прынеслі халоднае мяса, пірог і найлепшую садавіну гэтай пары года, але каб тое здарылася, місіс Энслі давялося шмат разоў выразна зірнуць на міс Дарсі і ўсміхнуцца ёй, нагадваючы пра абавязкі гаспадыні дому. Цяпер ваўсіх прысутных з’явіўся занятак — бо калі гаварыць маглі не ўсе, есці была здольная кожная, і цудоўныя піраміды з вінаграду, нектарынаў і персікаў хутка з’ядналі іх усіх за сталом.
Занятая такім чынам, Элізабэт атрымала выдатную магчымасць урэшце разабрацца, хоча яна, каб містар Дарсі з’явіўся, ці баіцца гэтага, калі ён урэшце зайшоў у пакой. I хаця за імгненне да яго прыходу яна вырашыла, што, напэўна, ёй гэтага ўсё ж хочацца, яна тут жа зразумела, што памылілася.
Містар Дарсі прабавіў некаторы час з містарам Гардынерам і двума ці трыма іншымі джэнтльменамі з маёнтка, якія лавілі рыбу і пакінуў іх толькі дазнаўшыся, што абедзве лэдзі вырашылі гэтым ранкам наведаць Джарджыяну. Як толькі ён прыйшоў, Элізабэт мудра разважыла трымацца свабодна і нязмушана—і прыняць такое неабходнае рашэнне было, відаць, прасцей, чым
выканаць, бо са з’яўленнем містара Дарсі падазрэнні кампаніі наконт яго і Элізабэт толькі ўзмацніліся: не засталося ніводнай пары вачэй, якая не пачала б прыглядацца да яго паводзін. Але найбольшыя ўвага і цікаўнасць чыталіся на твары міс Бінглі, нягледзячы на ўсе ўсмешкі, якія яна дарыла містару Дарсі і Элізабэт кожны раз, калі да іх звярталася. Рэўнасць яшчэ не давяла яе да роспачы, і яна не пераставала аблашчваць містара Дарсі прыхільнасцю. Са з’яўленнем брата міс Дарсі пачала часцей уключацца ў размову, і Элізабэт заўважыла, што ён вельмі стараецца ўмацаваць іх знаёмства і ўсімі сіламі падтрымлівае спробы пагаварыць адна з адной. Міс Бінглі, відавочна, таксама гэта заўважыла і, раззлаваўшыся, скарысталася першай жа нагодай, каб з насмешлівай ветлівасцю адзначыць:
— Дарэчы, міс Эліза, няўжо ***шырскі полк сапраўды пакінуў Мэрытан? Якая страта для вашай сям’і!
У прысутнасці Дарсі яна не асмелілася згадаць імя Уікхэма, але Элізабэт тут жа зразумела, што падразумяваўся менавіта ён, і самыя розныя ўспаміны, звязаныя з ім, на імгненне засмуцілі яе. Але пастанавіўшы рашуча змагацца супраць зласлівага нападу, яна тут жа дала на пытанне досыць бясстрасны адказ. Кінуты ў гэты момант выпадковы погляд дазволіў ёй заўважыць, як збянтэжана і сур’ёзна глядзіць на яе містар Дарсі і як яго сястра ад няёмкасці не падымае вачэй. Калі б міс Бінглі ведала, як балюча яе дарагой сяброўцы, яна б напэўна ўстрымалася ад намёкаў. Аднак ёй проста хацелася дадзець Элізабэт, згадаўшы мужчыну, да якога тая, як яна думала, была неабыякавая, і прымусіць яе страціць раўнавагу, што мусіла б сапсаваць меркаванне Дарсі пра госцю ці прынамсі нагадаць яму пра звязаныя з палком бязглуздыя паводзіны асобных членаў сям’і Бэнэт. Міс Бінглі і слова не чула пра запланаваныя колісь уцёкі міс Дарсі. Гэтую таямніцу схавалі ад
усіх, ад каго маглі, за выключэннем Элізабэт, і асабліва гэта тычылася сям’і містара Бінглі, якую, як даўно здагадалася Элізабэт, містар Дарсі спадзяваўся бачыць будучай сям’ёй сястры. У яго сапраўды была раней такая задума, і хоць яго старанні раздзяліць містара Бінглі і Джэйн неабавязкова тлумачыліся менавіта ёй, яна, магчыма, узмацняла яго жывую цікавасць да дабрабыту сябра.
Стрыманыя паводзіны Элізабэт неўзабаве супакоілі містара Дарсі, а паколькі раздражнёная і расчараваная міс Бінглі не асмелілася падступіцца да тэмы Уікхэма бліжэй, Джарджыяна з часам таксама акрыяла, хоць і не магла больш уключацца ў размову. Містар Дарсі, з позіркам якога яна баялася сустрэцца, наўрад ці зразумеў, што яе ўсхвалявала, а той паварот у размове, які, паводле плана міс Бінглі, мусіў адштурхнуць яго ад Элізабэт, здавалася, наадварот прымушаў яго думаць пра яе ўсё лепш і лепш.
Хутка пасля згаданага пытання і адказу на яго госці адбылі, і пакуль містар Дарсі праводзіў іх да экіпажа, міс Бінглі дала выхад пачуццям, раскрытыкаваўшы саму Элізабэт, яе паводзіны і ўбранне. Але Джарджыяна да яе крытыкі не далучылася. Ухвалы яе брата хапала, каб забяспечыць новай знаёмай яе добрае стаўленне: меркаванні містара Дарсі былі ў яе вачах беспамылковымі, а пра Элізабэт ён расказваў так, што Джарджыяне не заставалася нічога, як толькі палічыць яе мілай і чароўнай. Калі Дарсі вярнуўся ў салон, міс Бінглі не стрымалася і часткова пераказала яму тое, што паведаміла Джарджыяне.
— Як кепска міс Эліза Бэнэт выглядала сёння ранкам, праўда, містар Дарсі? — усклікнула яна. — Я яшчэ ніколі ў жыцці не бачыла, каб нехта з зімы так моцна змяніўся. Яна так загарэла і пагрубела! Мы з Луізай пагадзіліся, што ніколі б яе не пазналі.
Хаця яе словы былі містару Дарсі непрыемныя, ён абмежаваўся стрыманым адказам, сказаўшы, што не заўважыў ніякіх зменаў, апроч загару — натуральнага выніку летняга падарожжа.
— Я са свайго боку мушу прызнаць, — запярэчыла міс Бінглі, — што ніколі не бачыла ў ёй нічога прыгожага. У яе занадта тонкі твар, не вельмі добрая скура і ніякай прывабнасці ў рысах. Яе носу не хапае выразнасці — яго лініі нічым не вылучаюцца. Зубы ў яе прымальныя — але нічога асаблівага, а што да вачэй, якія часам называюць чароўнымі, то я ніколі не бачылаў іх чагосьці надзвычайнага. Іх погляд рэзкі і свавольны, чаго я вельмі не люблю, а ў яе паводзінах занадта шмат нязноснай самаўпэўненасці — і ніякіх манераў.
Для міс Бінглі, якая не сумнявалася, што містару Дарсі Элізабэт падабаецца, гэта быў не самы ўдалы спосаб паказаць сябе з найлепшага боку, але раззлаваным часта бракуе мудрасці. У выніку яна дабілася толькі Ta­ro, што ўбачыла яго трохі абражаным. Аднак ён рашуча маўчаў, і, пастанавіўшы выклікаць яго на размову, міс Бінглі працягвала:
— Я памятаю, як, пазнаёміўшыся з ёй у Хартфардшыры, мы здзівіліся, што яна славіцца там як прыгажуня, і мне асабліва прыгадваюцца вашы словы, якія вы сказалі аднойчы вечарам пасля таго, як Бэнэты ў нас паабедалі: «Гэта яна — красуня? Хутчэй ужо яе маці — дасціпніца!» Але потым, здаецца, вашае меркаванне палепшылася, і пэўны час вы нават лічылі яе даволі мілай.
— Так, — адказаў Дарсі, які больш не мог стрымлівацца, — але тое было толькі ў пачатку нашага знаёмства, бо ўжо шмат месяцаў я лічу яе адной з найпрыгажэйшых жанчын у маім атачэнні.
3 гэтымі словамі ён выйшаў, пакінуўшы міс Бінглі задавольвацца выцягнутым з яго прызнаннем, якое толькі яе і параніла.
Па дарозе дадому місіс Гардынер і Элізабэт абгаварылі ўсё, што адбылося падчас візіту, апроч таго, што насамрэч цікавіла іх абедзвюх. Яны абмеркавалі паводзіны ўсіх, з кім пабачыліся, апроч асобы, якая найбольш займала іх думкі. Яны пагаварылі пра яго сястру, яго сябровак, яго дом, яго садавіну — пра ўсё, апроч яго самога, хоць Элізабэт прагнула дазнацца, што місіс Гардынер пра яго думае, а місіс Гардынер была б вельмі радая, калі б пляменніца першай закранула гэтую тэму.
Раздзел XLVI
Элізабэт моцна расчаравалася, калі па прыездзе ў Лэмбтан не знайшла там ліста ад Джэйн, і такое ж расчараванне чакала яе некалькі наступных праведзеных у гарадку раніц — толькі на трэцюю з іх яе засмучэнні скончыліся і сястра была апраўданая. Ад яе прыйшлі адразу два лісты, штамп на адным з якіх сведчыў, што спачатку яго адправілі па памылковым адрасе. Элізабэт гэта не здзівіла, бо почырк Джэйн на канверце і праўда быў неразборлівы.
Калі прынеслі лісты, падарожнікі якраз збіраліся на шпацыр, і Гардынеры вырашылі пайсці без Элізабэт, пакінуўшы яе насалоджвацца весткамі ад сястры на самоце. Спярша яна ўзялася за заблукалае пасланне, якое напісалі пяць дзён таму. Яно пачыналася расказам пра сціплыя вечарынкі і заняткі, а таксама няхітрымі сельскімі навінамі, аднак другая частка ліста, пазначаная наступным днём, была напісаная ўжо з несумненным хваляваннем, і ў ёй паведамляліся важнейшыя навіны. Змест яе быў наступны:
«Дарагая Лізі, з таго часу як я напісала папярэднюю частку ліста, здарылася нешта нечаканае і надзвычай
сур ’ёзнае. Я не хачу цябе палохаць, не хвалюйся, мы ўсе здаровыя. Тое, што я мушу сказаць, тычыцца беднай Лідйі. Учора ноччу, каля дванаццаці, калі мы ўжо леглі спаць, прыбыў пасланец з лістом ад палкоўніка Форстэра, дзе паведамлялася, што Лідыя збегла ў Шатландыю з адным афіцэрам ды што там хаваць, з Уікхэмам! Уяві, як мы здзівіліся. Але для Кіці навіна, здаейца, не была нечаканай. Я так моцна засмуцілася! Які неабдуманы для абодвух бакоў шлюб! Але я хачу спадзявацца на лепшае што мы проста памыляліся ў Уікхэме. Я магу лёгка паверыць у яго безразважнасць і легкадумства, аднак такі крок (і нам варта гэтаму радавацца) не здаецца дрэнным у самой сваёй сутнасці. У выбары Уікхэма прынамсі кяма разліку: ён, несумненна, ведае, што наш бацька нічога за ёй не дасць. Бедная мама ў жудасным горы. Бацька трымаецца лепш. Як добра, што мы не пераказалі ўсім тую гісторыю пра Уікхэма: яе трэба начыста забыць! Мярку юць, што яны збеглі ў суботу ноччу, каля дванаццаці, але іх хапіліся толькіўчора ранкам, у восем, і адразу ж адправілі пасшьнага. Дарагая Лізі, яны мусілі праехаць усяго за дзесяць міляў ад нас! Палкоўнік Форстэр даў нам зразумець, што хутка прыедзе сам. Лідыя пакінула яго жонцы некалькі радкоў пра свой намер. Трэба заканчваць, бедная мама доўга без мяне не вытрымае. Баюся, табе будзе цяжка разабрацца ў маіх словах, я і сама ледзь разумею, што пішу».