Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
ліваць нязручнасці, вясёлы нораў — цаніць радасці вандроўкі, а ўзаемная прывязанасць і розум — добра бавіць час у адсутнасць вонкавых уражанняў.
Мэтай гэтага аповеду не ёсць апісанне Дэрбішыра ці знакамітых мясцін, праз якія ляжала дарога вандроўнікаў: Оксфард, Блэнхейм, Уорык, Кенілварт, Бірмінгем і г. д. і без таго добра вядомыя. Нас цікавіць толькі невялікая частка Дэрбішыра. Агледзеўшы асноўныя дзівоты краю, яны скіраваліся да маленькага гарадка Лэмбтан, дзе калісьці жыла місіс Гардынер і дзе, як яна нядаўна дазналася, дагэтуль заставаліся некаторыя яе знаёмыя. Місіс Гардынер паведаміла Элізабэт, што Пэмбэрлі знаходзіцца за пяць міляў ад гарадка. Маёнтак ляжаў не зусім па дарозе, але не больш чым за мілю ці дзве ад яе. Абмяркоўваючы папярэднім вечарам заўтрашні маршрут, місіс Гардынер выказала жаданне зноў зірнуць на Пэмбэрлі. Містар Гардынер ахвотна з ёй пагадзіўся, заставалася толькі атрымаць згоду Элізабэт.
— Дарагая, ты ж не супраць убачыць месца, пра якое так шмат чула? — спытала цётка. — 3 гэтым месцам звязаныя многія твае знаёмыя. Ты ж ведаеш, тут прайшло дзяцінства Уікхэма.
Элізабэт засмуцілася. Яна лічыла, што ў Пэмбэрлі ёй няма чаго рабіць, і сказала, што не хоча туды ехаць. Яна мусіла прызнацца, што стамілася ад маёнткаў: пасля агляду столькіх багатых дамоў раскошныя дываны ці атласныя фіранкі яе больш не радуюць.
Місіс Гардынер назвала яе дурніцай.
— Калі б гэта быў проста багата абстаўлены дом, — сказала яна, — я б і сама туды не паехала. Але там такі цудоўны парк. Іх лес — ці не найлепшы ў краіне.
Элізабэт нічога не адказала, хоць унутры з цёткай не пагаджалася. Існавала імавернасць, што, аглядаючы маёнтак, яны сустрэнуцца з містарам Дарсі, а гэта было б так жудасна! Яна пачырванела ад адной думкі
і разважыла, што, мабыць, лепш адкрыцца цётцы, чым пайсці на рызыку. Аднак супраць такога рашэння таксама былі пярэчанні, і ў выніку Элізабэт вырашыла, што раскажа ўсё цётцы ў крайнім выпадку — калі на пытанне, ці дома цяпер гаспадары, яна атрымае непажаданы адказ.
Кладучыся спаць, яна распытала пра Пэмбэрлі пакаёўку. Ці сапраўды гэта такое цудоўнае месца? Як завуць яго ўласніка? I (з немалой трывогай) ці вярнуліся туды на лета яго насельнікі? На шчасце, адказ на апошняе пытанне быў адмоўным, і яе хваляванні развеяліся. Цяпер яна ўрэшце магла спакойна і з цікаўнасцю думаць пра наведванне дома, і калі наступным ранкам Гардынеры, вярнуўшыся да папярэдняй размовы, зноў спыталі яе пра жаданне заехацьу Пэмбэрлі, яна змагла абыякава адказаць, што не мае нічога супраць. А таму менавіта туды яны і адправіліся.
ЧАСТКА
ТРЭЦЯЯ
Раздзел XLIII
Па дарозе Элізабэт чакала першага з’яўлення парка Пэмбэрлі з пэўным хваляваннем, і калі ля вартоўні яны ўрэшце павярнулі да маёнтка, яе ўзрушанасць дайшла да крайнасці.
Парк быў агромністы і спалучаў размаітыя краявіды. Гардынеры з Элізабэт заглыбіліся ў яго ў адным з самых нізінных месцаў і некаторы час ехалі праз чароўны вялікі гай.
Думкі Элізабэт былі занадта занятыя, каб яна магла ўдзельнічаць у размове, але яна з захапленнем заўважала кожны зваблівы куток і від парку. Паўмілі яны рухаліся ўгору і ўрэшце аказаліся на вяршыні пагорка, дзе дрэвы заканчваліся; там іх погляды прыцягнуў сам дом Пэмбэрлі на процілеглым баку даліны, куды досыць рэзка паварочвала дарога. Гэта быў велічны і прыгожы каменны будынак, удала размешчаны на ўзвыіпэнні; за ім уздымалася града лясістых узгоркаў, а перад ім цёк паўнаводны паток, які без заўважнага штучнага ўмяшання рабіўся ў гэтым месцы яшчэ шырэйшым. Яго берагі не здаваліся ні празмерна роўнымі, ні занадта дагледжанымі. Элізабэтбылазачараваная.Янаяшчэніколі не бачыла месца, якое прыродатак шчодраўпрыгожыла і дзе натуральную прыгажосць так мала сапсаваў чый-
небудзь бязглузды густ. Спадарожнікі Элізабэт выказвалі самыя гарачыя захапленні, і ў гэты момант яна адчула, іпто значыць быць гаспадыняй Пэмбэрлі!
Яны спусціліся з пагорка, пераехалі мост і наблізіліся да дзвярэй будынка. Разглядаючы яго, Элізабэт зноў затурбавалася, што сутыкнецца з яго гаспадаром. Яна баялася, што пакаёўка магла памыліцца. Атрымаўшы дазвол агледзець дом, яны зайшлі ў вестыбюль, і, пакуль чакалі ахмістрыню, Элізабэт мела час падзівіцца, як яна тут урэшце апынулася.
З’явілася ахмістрыня, шаноўнага выгляду пажылая жанчына, нашмат менш важная і нашмат больш прыветная, чым можна было чакаць. Яна павяла іх у сталовы пакой, вялікі, з добрымі прапорцыямі і прыгожа абстаўлены. Мімаходзь агледзеўшы яго, Элізабэт падышла да акна палюбавацца відам. Увянчаны лесам пагорак, з якога яны спусціліся, здаваўся здалёк нашмат больш стромкім і выглядаў чароўна. Кожная дэталь карціны, што адкрылася перад ёй, была дарэчнай, і Элізабэт з прыемнасцю аглядала пейзаж — раку, раскіданыя па яе берагах дрэвы і выгін даліны, што гублялася за даляглядам. Калі яны пераходзілі з пакоя ў пакой, часткі карціны аказваліся ў розных месцах, аднак з кожнага акна адкрываўся неверагодны від. Пакоі былі высокія і прыгожыя, а мэбля адпавядала дастатку гаспадара, і Элізабэт, захапляючыся яго густам, адзначыла адсутнасць кідкасці ці празмернай пышнасці: абстаноўка ў Пэмбэрлі выглядала не так велічна, аднак нашмат болып вытанчана, чым у Розінгзе.
«I я магла стаць гаспадыняй гэтага месца! — думала яна. — Магла добра ведаць гэтыя пакоі! Замест таго каб аглядаць іх вачыма вандроўніцы, магла радавацца, што яны мае, і вітаць тут дзядзьку з цёткай як гасцей. Але не, — апамяталася яна, — такога б ніколі не здарылася:
цётку з дзядзькам я б страціла, бо мне не дазволілі б іх запрашаць».
Думка была своечасовай і ўратавала яе ад чагосьці вельмі падобнага да шкадавання.
Элізабэт карцела спытаць у ахмістрыні, ці праўда гаспадар адсутнічае, але ёй не ставала духу. Урэшце пра гэта спытаў містар Гардынер, і калі місіс Рэйналдс пацвердзіла яго адсутнасць, дадаўшы: «Але мы чакаем яго заўтра з вялікай кампаніяй сяброў», — Элізабэт устрывожана адвярнулася. Як добра, падумала яна, што ніякія акалічнасці не адтэрмінавалі іх паездку на дзень!
Цётка паклікала яе зірнуць на адну з карцін. Элізабэт наблізілася і сярод мініяцюр над каміннай паліцай убачыла партрэт містара Уікхэма. Місіс Гардынер, усміхаючыся, спытала пляменніцу, ці падабаецца ёй выява. Тут да іх падышла ахмістрыня і расказала, што гэта партрэт сына колішняга аканома, выхаванага былым гаспадаром за ўласныя сродкі.
— Цяпер ён у войску, — дадала ахмістрыня, — але, баюся, нічога добрага з яго не атрымалася.
Місіс Гардынер з усмешкай зірнула на Элізабэт, але тая не змагла ўсміхнуцца ў адказ.
— А вось гэта, — сказала місіс Рэйналдс, паказваючы на іншую мініяцюру, — цяперашні гаспадар. Ён тут як жывы. Абодва партрэты маляваліся адначасова — каля васьмі гадоў таму.
— Я чула шмат добрага пра вашага гаспадара, — сказала місіс Гардынер, зірнуўшы на партрэт. — Які прыгожы твар. Скажы нам, Лізі, падобны ён тут на сябе ці не?
Павага місіс Рэйналдс да Элізабэт яўна ўзрасла, калі яна дазналася, што тая ведае гаспадара маёнтка.
— Гэтая юная лэдзі знаёмая з містарам Дарсі?
Элізабэт пачырванела і адказала:
— Трошкі.
— Ці не згодная вы, што ён вельмі прывабны джэнтльмен, мадам?
— Так, вельмі прывабны.
— Я дакладна не бачыла нікога прывабнейшага. На галерэі ўверсе ёсць яшчэ болыпы і лепшы яго партрэт. А гэты пакой мацней за ўсё любіў мой памерлы гаспадар, і мініяцюры вісяць тут гэтак жа, як віселі пры ім. Ен іх вельмі любіў.
Гэта растлумачыла Элізабэт прысутнасць партрэта містара Уікхэма.
Місіс Рэйналдс звярнула іх увагу на партрэт міс Дарсі, на якім ёй усяго восем.
— Міс Дарсі такая ж прывабная, як яе брат? — спытала місіс Гардынер.
— О, яна самая прывабная юная лэдзі, якую бачыў свет, а яшчэ і такая выхаваная! Яна цэлымі днямі музіцыруе і спявае. У наступным пакоі стаіць новы інструмент, які для яе толькі што прывезлі, — гэта падарунак ад майго гаспадара. Заўтра яна прыедзе разам з ім.
Нязмушаныя і ветлівыя роспыты і заўвагі містара Гардынера падахвочвалі ахмістрыню да размовы, і яна пад уздзеяннем ці то пыхі, ці то шчырай прывязанасці да сям’і з прыемнасцю расказвала пра гаспадара і яго сястру.
— Ваш гаспадар часта бывае цягам года ў Пэмбэрлі?
— He так часта, як хацелася б, сэр. Але ён бадай жыве тут палову часу, а міс Дарсі заўсёды прыязджае сюды на лета.
«За выключэннем таго, — падумала Элізабэт, — якое яна пражыла ў Рамсгейце».
— Калі ваш гаспадар ажэніцца, вы будзеце бачыць яго часцей.
— Так, сэр, але хто ведае, калі тое здарыцца. He ўяўляю, хто будзе для яго дастаткова добрай парай.
Містар і місіс Гардынер усміхнуліся, а Элізабэт, не стрымаўшыся, сказала:
— Мне здаецца, такое меркаванне шмат гаворыць на яго карысць.
— Я кажу толькі праўду, і ўсе, хто яго ведае, пагодзяцца са мной, — адказала ахмістрыня.
Элізабэт падумала, што размова зайшла надта далёка, але яе здзіўленне яшчэ больш узрасло, калі місіс Рэйналдс дадала:
— Ён за ўсё жыццё не сказаў мне ніводнага злога слова, а я ж ведаю яго з таго часу, як яму было чатыры.
Гэтая пахвала падалася Элізабэт самай неверагоднай, бо рашуча супярэчыла яе ўласнаму меркаванню. Яна была цвёрда ўпэўненая, што добрым норавам містар Дарсі не вылучаецца. У ёй абудзілася глыбокая цікавасць, і яна захацела пачуць больш, а таму была ўдзячная дзядзьку, які сказаў:
— Няшмат знойдзецца людзей, пра якіх можна так сказаць. Вам пашанцавала з гаспадаром.
— Так, сэр, я ведаю. Лепшага я ва ўсім свеце не знайду. Я заўсёды заўважала, што добразычлівыя дзеці робяцца добразычлівымі дарослымі, а ён жа быў самым сардэчным і велікадушным хлопчыкам на зямлі.
Элізабэт ледзь у яе не ўтаропілася. «Няўжо гэта пра містара Дарсі?» — падумала яна.
— Яго бацька быў чалавекам выключным, — сказала місіс Гардынер.
— Так, мадам, вы маеце рацыю, і яго сын вырас такі самы — такі ж уважлівы да беднякоў.
Элізабэт слухала, здзіўлялася, сумнявалася і хацела слухаць яшчэ. Місіс Рэйналдс не магла зацікавіць яе нечым іншым. Марна ахмістрыня расказвала пра змест карцін, памеры пакояў і кошт мэблі. Містар Гардынер прыпісаў яе празмерныя пахвалы гаспадару фамільнай перадузятасці, якая яго надзвычай забаўляла, і Ta-
му неўзабаве вярнуўся да гэтай тэмы. Калі яны падымаліся па шырокай лесвіцы, місіс Рэйналдс зноў пачала палка апісваць піматлікія вартасці містара Дарсі.