Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
— Амаль кожны дзень.
— Ен паводзіцца не так, як яго кузэн.
— Так, зусім па-іншаму. Але маё меркаванне пра містара Дарсі пасля бліжэйшага знаёмства палепшылася.
— Вось як! —усклікнуў містар Уікхэм, і яна заўважыла, як ён на яе зірнуў. — Прашу вас, скажыце... — але тут ён спахапіўся і прадоўжыў весялейшым тонам, — няўжо ён зрабіўся лепшым у абыходжанні? Няўжо ў яго звычайных манерах з’явіўся пробліск ветласці? Бо я і не спадзяюся, — працягнуў ён цішэйшым і больш сур’ёзным голасам, — што ён зрабіўся лепшым па сутнасці.
О не! сказала Элізабэт. — Па сутнасці ён, я думаю, застаўся самім сабой.
Пасля гэтай фразы Уікхэм відавочна пачаў вагацца, радавацца яму ці паставіць яе сэнс пад сумненне. Нешта ў выразе твару Элізабэт прымусіла яго слухаць яе наступныя словы з надзвычайнай увагай і заклапочанасцю.
— Калі я сказала, што маё меркаванне пра яго палепшылася, я не мела наўвазе, што палепшыліся яго погляды ці манеры. Але пазнаёміўшыся з ім бліжэй, я пачала лепш разумець яго нораў.
Пачырванелы твар і ўстрывожаны погляд выдавалі стан Уікхэма. Некалькі хвілін ён маўчаў, пасля ж, пераадолеўшы збянтэжанасць, зноў павярнуўся да яе і самым пяшчотным голасам сказаў:
— Вы так добра ведаеце маё стаўленне да містара Дарсі, што напэўна разумееце, як шчыра я рады, што яму ўрэшце хапіла розуму хаця б вонкава паводзіцца прыстойна. У гэтым плане яго пыха можа саслужыць
службу калі не яму, то іншым людзям, бо стрымае яго ад дурныхучынкаў, ад якіх я сам колісь пацярпеў. Баюся толькі, што згаданая вамі асцярожнасць — не болып як маска для візітаў да цёткі, меркаванне і добрае стаўленне якой ён глыбока цэніць. Ен заўсёды яе трошкі пабойваўся, найперш праз намер звязаць сваё жыццё з міс дэ Бур, якога ён, несумненна, трымаецца і дагэтуль.
На гэтых словах Элізабэт не стрымала ўсмешкі і адказала Уікхэму толькі лёгкім кіўком галавы. Яна разумела, што ён хоча ўцягнуць яе ў старую размову пра свае злыбеды, але не мела настрою патураць яму. Рэшта вечара прайшла пад знакам яго заўсёднай вонкавай весялосці, але без далейшых спробаў пазаляцацца да Элізабэт. Урэшце яны развіталіся — з узаемнай ветлівасцю і, відаць, узаемнай надзеяй больш ніколі не сустракацца.
Калі кампанія разышлася, Лідыя адправілася разам з місіс Форстэр у Мэрытан, адкуль наступным ранкам яны мусілі выехаць у Брайтан. Расстанне з роднымі было хутчэй шумным, чым кранальным. Слёзы ліла толькі Кіці, ды і тое ад злосці і зайздрасці. Місіс Бэнэт шчодра жадала дачцэ ўцехаў і настойліва наказвала не губляць ніводнай магчымасці добра павесяліцца — не было прычын сумнявацца, што гэтая парада не застанецца без увагі, — а мяккія словы на дарогу старэйшых сясцёр цалкам патанулі ў шчаслівых развітальных воклічах самой Лідыі.
Раздзел XLII
Калі б Элізабэт абапіралася толькі на досвед бацькоў, яе меркаванне пра шлюбнае шчасце і хатні дабрабыт было б не надта добрым. Яе бацька, зачараваўшыся маладосцю і хараством, а таксама ўражаннем пра добры нораў, якое яны звычайна ствараюць, ажаніўся
з жанчынай, чый недалёкі розум і кепскае выхаванне вельмі хутка знішчылі яго прыхільнасць. Павага, узаемаразуменне, давер зніклі назаўсёды, як і спадзяванні на шчаслівую сям’ю. Аднак ратавацца ад прынесенага неасцярожнасцю расчаравання з дапамогай радасцяў, якім звычайна праз дурасць ці заганнасць аддаюцца няшчасныя, было не ў характары містара Бэнэта. Ён любіў свае ваколіцы і кнігі, і гэтыя цікавасці зрабіліся яго асноўнымі крыніцамі асалоды. Жонцы ён не быў абавязаны нічым, апроч магчымасці пасмяяцца з яе невуцтва і дурасці. Гэта, вядома, не тое шчасце, якім звычайна мужчына хацеў бы быць абавязаным жонцы, але калі іншых нагодаў для радасці няма, сапраўдны філосаф знойдзе пажытак у тым, што даюць.
Аднак Элізабэт заўжды цудоўна бачыла, што бацька паводзіцца не як найлепшы муж. Ад гэтага ёй было балюча, але павага да яго розуму і ўдзячнасць за пяшчотнае стаўленне да яе самой прымушалі яе паспрабаваць забыць пра тое, што яна бачыла, і гнаць ад сябе думку, наколькі ганебна з яго боку пастаянна парушаць сямейныя абавязкі і правілы прыстойнасці, няславячы жонку пры дзецях. Але яшчэ ніколі яна так выразна не ўсведамляла шкоду, якую могуць нанесці дзецям неналежныя стасункі паміж бацькамі, і не разумела, як недарэчна містар Бэнэт выкарыстоўвае здольнасці, якія пры правільным падыходзе маглі б калі не ўдасканаліць розум жонкі, дык дапамагчы выгадаваць болып абачлівых дачок.
Задаволеная ад’ездам Уікхэма, Элізабэт мела няшмат іншых прычын радавацца адсутнасці палка. Вечарынкі ў горадзе зрабіліся менш разнастайнымі, а дома яе заўсёды чакалі маці і сястра, чые несупынныя нараканні на скруху навокал рабілі хатняе жыццё сапраўды маркотным. I калі Кіці магла з часам вярнуцца да свайго звычайнага здаровага сэнсу, бо зніклі акаліч-
насці, што баламуцілі ёй розум, яе малодшая сястра, у чыім характары праглядаліся большыя заганы, Ha­nada закаранее ў саманадзейнасці і легкадумстве, аказаўшыся ў падвойнай небяспецы, якую таілі лагер і курорт. Так Элізабэт зрабіла адкрыццё, якое неаднаразова рабілася да яе: падзея, якой так нецярпліва чакаеш, не прыносіць абяцанае патолі. А таму ёй давялося прызначаць новы тэрмін, пасля якога да яе мусіла прыйсці сапраўднае шчасце, паставіць іншую мэту, каб засяродзіць на ёй усе мары і надзеі, і зноў забаўляцца чаканнем, суцяшаючы сябе пасля мінулага і рыхтуючыся да наступнага расчаравання. Цяпер крыніцай яе радасных прадчуванняў зрабілася паездка ў Азёрны край — гэта была яе ўцеха ва ўсе тыя непрыемныя гадзіны, якія яна няўхільна мусіла бавіць у кампаніі раздражнёных маці і сястры, і калі б у паездку можна было ўзяць Джэйн, будучыня выглядала б зусім дасканалай.
«Але як цудоўна, — думала Элізабэт, — што мне ёсць чаго жадаць у дадатак. Калі б план падарожжа быў ідэальны, я б пасля абавязкова расчаравалася. Але цяпер, забяспечыўшы сябе трывалай прычынай для шкадавання, якой з’яўляецца расстанне з сястрой, я маю ўсе падставы спадзявацца, што чаканні спраўдзяцца. Калі кожная частка плана абяцае суцэльную асалоду, ён ніколі не будзе выкананы — уратаваць ад поўнага расчаравання можа толькі нейкая прыкрая дробязь».
Ад’язджаючы, Лідыя паабяцала маці і сястры часта і падрабязна пісаць, але ім давялося падоўгу чакаць кожнага ліста, і ўсе яны былі кароткія. Маці яна пісала амаль выключна пра тое, што яны толькі што вярнуліся з бібліятэкі, куды іх суправаджалі тыя і тыя афіцэры і дзе яна ледзь не ашалела ад захаплення, убачыўшы чароўныя арнаменты, што ў яе з’явілася новая сукенка ці парасон і яна б хацела паўней апісаць іх, але, на жаль, мусіць спяшацца, бо місіс Форстэр паклікала яе
ў лагер, з лістоў жа да Кіці дазнацца можна было яшчэ менш: яны былі даўжэйшыя за лісты да маці, але ў іх занадта шмат радкоў былі падкрэсленыя як не прызначаныя для чытання ўголас.
Праз два-тры тыдні пасля ад’езду Лідыі ў Лонгбарне пачалі ўзнаўляцца здаровы дух, добры настрой і весялосць. Усё паўстала ў больш радасных тонах. Сем’і, што з’ехалі ў горад на зіму, вярнуліся, на вуліцах з’явіліся летнія ўбранні і пачаліся летнія забавы. Місіс Бэнэт вярнулася да звычайнай буркатлівай ціхамірнасці, Кіці ж да сярэдзіны чэрвеня ачуняла настолькі, што змагла з’явіцца ў Мэрытане без слёз, і гэтая шматабяцальная падзея дала Элізабэт нагоду спадзявацца, што бліжэй да Раства разважлівасці сястры ўжо хопіць на тое, каб згадваць афіцэраў не часцей чым раз на дзень, калі толькі нейкае жорсткае і шкоднае распараджэнне ваеннага міністэрства не прычыніцца да з’яўлення ў Мэрытане новага палка.
Час, прызначаны для паўночнага падарожжа Элізабэт, імкліва набліжаўся, але калі да ад’езду засталося ўсяго два тыдні, ад містара Гардынера прыйшоў ліст, у якім пачатак вандроўкі пераносіўся, а яе працягласць скарачалася. Справы змушалі містара Гардынера адкласці выезд яшчэ на два тыдні, да ліпеня, а праз месяц пасля пачатку падарожжа яму трэба было вярнуцца ў Лондан, і паколькі такія абмежаванні ў часе не давалі ім шанцу ехаць так далёка, як яны хацелі, і пабачыцьусё, што збіраліся, ці, прынамсі, зрабіць гэта з такой расслабленасцю і зручнасцю, як яны планавалі, было лепш адмовіцца ад намеру ехаць у Азёрны край і абраць карацейшы маршрут, не заглыбляючыся на поўнач далей за Дэрбішыр. У тых ваколіцах хапала цікавых мясцін, каб заняць іх аглядам тры тыдні, што ў іх ёсць, і місіс Гардынер мела да гэтага краю асаблівую прыхільнасць. Гарадок, у якім яна калісьці пражыла не-
калькі гадоў і ў якім яны мусілі спыніцца на колькі дзён, напэўна вабіў яе не менш, чым знакамітыя дзівотамі Матлак, Чатсуарт, Даўдэйл ці Пік.
Элізабэт надзвычай засмуцілася, бо прагнула ўбачыць Азёрны край, і ёй здавалася, што часу на гэта хапіла б. Але становішча вымусіла яе пагадзіцца з новай прапановай, а нораў — застацца пры гэтым шчаслівай, і неўзабаве ўсё было як раней.
Згадка пра Дэрбішыр выклікала ў яе шмат развагаў. Яна не магла думаць пра гэтае графства і не ўспамінаць Пэмбэрлі і яго ўладальніка. «Але ж я напэўна змагу беспакарана прабрацца ў яго вотчыну, — думала яна, — сцягнуць адтуль некалькі скамянелых кавалкаў шпату' і сысці незаўважанай».
Цяпер чакаць трэба было ўдвая даўжэй. Да прыезду дзядзькі і цёткі мусілі мінуць чатыры тыдні. Але мінулі і яны, і вось урэшце містар і місіс Гардынер з чатырма дзецьмі прыбылі ў Лонгбарн. Дзеці — дзве дзяўчынкі шасці і васьмі гадоў і два малодшыя хлопчыкі — мусілі застацца з кузінай Джэйн, усеагульнай улюбёнкай, чые здаровы сэнс і пяшчотны характар рабілі яе найлепшай апякункай для малых, якая будзе вучыць іх, гуляць з імі і любіць іх.
Гардынеры правялі ў Лонгбарне ўсяго адну ноч і наступным ранкам разам з Элізабэт выправіліся на пошук новых уражанняў і забаваў. Адна прыемнасць — адпаведныя спадарожнікі — была ім ужо забяспечаная: характар і фізічны стан дазвалялі кожнаму з іх вытрым-
* Элізабэт спалучае ў адну дзве турыстычныя цікавосткі Дэрбішыра XVIII стагоддзя: скамянеласці, якія збіраліся мясцовымі і прадаваліся падарожнікам, і дэрбішырскі шпат, вядомы таксама пад назвай «Блакітны Джон» — паўкаштоўны мінерал, разнавіднасць флюарыту, з палоскамі фіялетава-сіняга або жаўтаватага колеру, які ў XVIII і XIX стагоддзях выкарыстоўваўся для вырабу пахавальных урнаў і элементаў дэкору накшталт талерак і вазаў.