• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

    Пыха і перадузятасць

    Джэйн Остэн

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 396с.
    Мінск 2019
    101.34 МБ
    не думаючы збягаць, далучыўся да іх і завёў з містарам Гардынерам размову. Элізабэт не магла не ўсцешыцца, не магла не трыумфаваць. Ей было прыемна, што ён урэшце пазнаёміўся з яе раднёй, за якую не давядзецца чырванець. Яна ўважліва прыслухоўвалася да іх гаворкі і ганарылася кожным выразам, кожнай рэплікай дзядзькі, бо яны як найлепш характарызавалі яго розум, густ і добрыя манеры.
    Неўзабаве яны загаварылі пра рыбалку, і Элізабэт пачула, як містар Дарсі надзвычай ветла запрасіў яе дзядзьку, пакультой бавіцьчасуДэрбішыры, рыбачыць у яго ўладаннях, паабяцаўшы забяспечыць рыбацкай снасцю і паказаць самыя прыдатныя для лоўлі часткі ракі. Місіс Гардынер, якая крочыла поплеч з Элізабэт, кінула на пляменніцу выразны запытальны погляд. Тая нічога не сказала, але была бязмежна задаволеная: усё гэта, безумоўна, рабілася дзеля яе. Аднак здзіўленне Элізабэт расло, і яна не пераставала задаваць сабе пытанні: «Чаму ён так змяніўся? Чым гэта тлумачыцца? Гэта ж не праз мяне, не дзеля мянеён так памякчэў? Mae папрокі ў Хансфардзе не маглі так яго перайначыць. Ен жа не можа дагэтуль мяне кахаць».
    Пэўны час яны так і ішлі: лэдзі — наперадзе, джэнтльмены — трошкі ззаду, але пасля таго як ім давялося спусціцца да краю ракі, каб лепш разгледзець цікавую водную расліну, у іх шэрагу адбылася перастаноўка. Яе ініцыятаркай зрабілася місіс Гардынер, якая, стаміўшыся пасля ранішняга мацыёну, адчула, што рука пляменніцы — недастатковая для яе апора, і пажадала абаперціся на руку мужа. Містар Дарсі заняў яе месца каля Элізабэт, і далей яны крочылі побач. Крыху памаўчаўшы, Элізабэт загаварыла першай. Яна хацела давесці, што перад наведваннем Пэмбэрлі спецыяльна дазнавалася, ці дома гаспадар, і, адпаведна, пачала з заўвагі пра нечаканасць яго прыезду.
    — Ваша ахмістрыня, — дадала яна, — сказала, што да заўтра вас тут дакладна не будзе, ды і пакідаючы Бэйкуэл, мы ведалі, што вас у гэтых краях сёння не чакаюць.
    Містар Дарсі пацвердзіў, што яго напраўду не чакалі, і растлумачыў сваё раптоўнае з’яўленне неабходнасцю да прыезду сяброў пагаварыць з аканомам.
    — Яны будуць тут заўтра раніцай, — прадоўжыў ён, — і сярод іх вы знойдзеце знаёмых — містара Бінглі і яго сясцёр.
    Элізабэт адказала лёгкім кіўком. Яе думкі перанесліся ў той дзень, калі яны апошні раз згадвалі ў размове імя містара Бінглі, і, наколькі можна было меркаваць з твару містара Дарсі, яго думкі былі там жа.
    — 3 імі будзе яшчэ адна асоба, — памаўчаўшы, прадоўжыў ён, — якая шчыра хоча з вамі пазнаёміцца. Ці дазволіце вы, калі толькі я прашу не занадта шмат, прадставіць вам падчас вашага побыту ў Лэмбтане маю сястру?
    Гэтая просьба сталася для Элізабэт такой нечаканасцю, што яна і не ведала, у якой форме выказаць згоду. Яна адразу ж зразумела, што жаданне пазнаёміцца з ёй з’явілася ў міс Дарсі не без братавага ўплыву, і гэта было добра. Элізабэт цешыла думка, што крыўда не сапсавала яго стаўлення да яе.
    Цяпер яны ішлі моўчкі, глыбока занурыўшыся ў думкі. Яна не пачувалася ўтульна — гэта было немагчыма, — але была ўсцешаная і задаволеная. Жаданне містара Дарсі пазнаёміць з ёй сястру было найвышэйшай пахвалой. Хутка яны апярэдзілі Гардынераў — аказаўшыся ля экіпажа, яны заўважылі, што тыя адсталі ярдаў на сто.
    Тады ён запрасіў яе зайсці ў дом, але яна сказала, што не стамілася, і яны засталіся стаяць на лужку. У такіх сітуацыях, калі сказаць можна шмат чаго,
    маўчанне бывае асабліва няёмкім. Элізабэт хацелася загаварыць, але ёй здавалася, што любая тэма — пад забаронай. Урэшце яна ўспомніла пра падарожжа, і яны пачалі вельмі рашуча абмяркоўваць Матлак і Даўдэйл. Аднак час і яе цётка рухаліся так павольна, што бліжэй да канца гэтага тэт-а-тэт цярпенне Элізабэт і тэмы для гутаркі амаль скончыліся. Калі Гардынеры ўрэшце дабраліся да іх, падарожнікаў настойліва запрасілі ў дом перакусіць, але прапанова была адхіленая, пасля чаго ўсе з выключнай ветлівасцю развіталіся. Містар Дарсі дапамог абедзвюм лэдзі сесці ў экіпаж, і калі яны паехалі, Элізабэт убачыла, што ён марудна ідзе ў дом.
    Дзядзька з цёткай пачалі абменьвацца назіраннямі, і абое прызналі, што містар Дарсі аказаўся непараўнальна лепшым, чым яны чакалі.
    — Паводзіцца ён выдатна, ветліва і сціпла, — сказаў містар Гардынер.
    — У ім, несумненна, ес^ьпэўная велічнасць, — адказала яго жонка, — але гэта тычыцца хутчэй паставы і не псуе яго. I таму я пагаджуся з яго ахмістрыняй: хоць некаторыя і лічаць яго пыхлівым, я нічога такога ў ім не бачу.
    — Яго стаўленне да нас вельмі мяне здзівіла. Ен быў не проста ветлівым — ён быў уважлівым, хоць не меў у гэтым патрэбы. Яго знаёмства з Элізабэт — зусім павярхоўнае.
    — Ведаеш, Лізі, — сказала цётка, — ён, вядома, не такі прыгожы, як Уікхэм, ці, хутчэй, робіць не такое ўражанне, але яго аблічча цалкам прывабнае. Чаму ты гаварыла, што ён такі непрыемны?
    Элізабэт апраўдвалася як магла і казала, што пасля сустрэчы ў Кенце ставіцца да яго нашмат лепш і што ніколі раней не бачыла яго такім прыязным, як гэтым ранкам.
    — Магчыма, у яго ветлівасці ёсць нешта ад прыхамаці, — адказаў дзядзька. — 3 гэтымі вялікімі людзьмі та-
    кое здараецца, і таму яго прапановай я не скарыстаюся — раптам у іншы дзень ён перадумае і выганіць мяне са сваіх уладанняў.
    Элізабэт падумала, што яны няправільна зразумелі яго характар, але прамаўчала.
    — Пасля таго, што мы ўбачылі, — прадоўжыла місіс Гардынер, — я ніяк не магу зразумець: няўжо ён і праўда мог абысціся з кімсьці так жорстка, як з бедным Уікхэмам? Ён зусім не выглядае злоснікам. Наадварот, калі ён гаворыць, у яго вуснах бачыцца нешта добрае. Аў яго паставе столькі годнасці, і гэта не дазваляе кепска думаць пра яго сэрца. Ды і тая прыемная жанчына, што паказвала нам дом, так расхвальвала нораў яго ўласніка! Часам мне нават хацелася засмяяцца! Мяркую, ён іпчодры гаспадар, і ў вачах слуг гэта замяняе ўсе астатнія дабрадзейнасці.
    Элізабэт адчула неабходнасць сказаць нешта ў абарону яго паводзін у дачыненні да Уікхэма, і яна так асцярожна, як магла, дала Гардынерам зразумець, што чула ад сваякоў містара Дарсі ў Кенце зусім іншае тлумачэнне яго ўчынкаў і пераканалася, што ён зусім не такі сапсаваны, а Уікхэм — далёка не такі мілы, як лічылі ў Хартфардшыры. Каб пацвердзіць свае словы, яна падрабязна пераказала ім гісторыю фінансавых стасункаў паміж Уікхэмам і Дарсі, не называючы крыніцы, але запэўніваючы сваякоў, што тая вартая даверу.
    Місіс Гардынер здзівілася і засмуцілася, але паколькі яны якраз набліжаліся да мясцін, дзе яна колісь была шчаслівая, кожная думка абуджала ў ёй усё больш радасных успамінаў, і яна занадта захапілася імі, паказваючы мужу дзівоты сваіх былых ваколіц, каб думаць пра нешта яшчэ. I хаця падчас ранішняй прагулкі яна вельмі стамілася, адразу ж па абедзе яны адправіліся да яе старых знаёмых і прабавілі з імі вечар у прыемнай размове пасля шматгадовай разлукі.
    Падзеі дня так усхвалявалі Элізабэт, што яна не магла ўдзяліць шмат увагі новым сябрам: у той вечар яна была здольная думаць, прычым думаць са здзіўленнем, толькі пра ветласць містара Дарсі і перадусім пра яго жаданне пазнаёміць яе са сваёй сястрой.
    Раздзел XLIV
    Элізабэт разважыла, што містар Дарсі прыйдзе да яе з Джарджыянай на наступны дзень пасля яе прыезду ў Пэмбэрлі, і пастанавіла не губляць заезны дом з віду. Але разлікі аказаліся памылковымі: візіт адбыўся тым самым ранкам, у які міс Дарсі прыбыла ў Лэмбтан. Прагуляўшыся па ваколіцах з новымі сябрамі, Элізабэт і Гардынеры якраз вярнуліся ў заезны дом, каб пераапрануцца да абеду з той жа сям’ёй, калі за акном пачуўся грукат экіпажа, і яны ўбачылі, што на вуліцу павярнула брычка, у якой сядзелі джэнтльмен і лэдзі. Элізабэт тут жа пазнала ліўрэі, зразумела, хто гэта, і дарэшты здзівіла родных весткай пра пашану, якую акажа ім усім містар Дарсі. Гардынеры былі агаломшаныя, і збянтэжанасць, з якой пляменніца паведаміла ім навіну, а таксама неверагоднасць таго, што іх чакала, разам з абставінамі ўчарашняга дня далі ім магчымасць зірнуць на падзеі ў новым святле. Яны ніколі не думалі пра гэта раней, але цяпер знаходзілі знакам увагі з боку такой асобы толькі адно тлумачэнне — прыхільнасць да іх пляменніцы. Пакуль гэтая здагадка замацоўвалася ў іх свядомасці, замяшанне Элізабэт з кожным імгненнем расло. Яна сама здзіўлялася, што так хвалюецца, і сярод іншых прычын для страху найгоршай ёй здавалася тое, што праз сваю прыхільнасць містар Дарсі мог занадта яе перахваліць. Болып чым звычайна прагнучы быць прыемнай, Элізабэт, вядома, баялася, што гэтае ўменне сёння ёй здрадзіць.
    Яна адышла ад акна, хвалюючыся, што яе заўважаць, і, каб супакоіцца, пачала хадзіць туды-сюды па пакоі, аднак злавіўшы запытальныя погляды цёткі і дзядзькі, адчула сябе япічэ горш.
    Міс Дарсі і яе брат зайшлі ў пакой, і застрашлівае прадстаўленне адбылося. Элізабэт са здзіўленнем зразумела, што новая знаёмая бянтэжыцца не менш за яе. У Лэмбтане Элізабэт чула, што міс Дарсі надзвычай пыхлівая, але некалькіх хвілін назірання хапіла, каб пераканацца, што насамрэч яна ўсяго толькі надзвычай сарамлівая. 3 яе было цяжка выціснуць хоць слова, даўжэйшае за адзін склад.
    Міс Дарсі была высокай дзяўчынай буйнейшага целаскладу, чым Элізабэт, і, нягледзячы на свае шаснаццаць, ужо цалкам сфармавалася і выглядала вытанчана і па-жаноцку. Яна была не такая прыгожая, як яе брат, але рысы яе твару сведчылі пра розум і дабрадушнасць, а манеры вылучаліся сціпласцю і мяккасцю. Элізабэт, якая чакала знайсці ў ёй не менш дасціпнага і нязмушанага назіральніка, чым містар Дарсі, адчула палёгку, адзначыўшы паміж імі такую розніцу.
    Неўзабаве містар Дарсі паведаміў Элізабэт, што Бінглі таксама збіраўся яе наведаць, і не паспела яна выказаць з гэтай нагоды радасць і падрыхтавацца да з’яўлення новага госця, як на лесвіцы пачуліся яго таропкія крокі, і праз імгненне ён быўу пакоі. Гнеў Элізабэт на містара Бінглі даўно растаў, але нават калі б нейкія рэшткі яго захаваліся, яны наўрад ці перажылі б сутыкненне з непадробнай радасцю гэтага чалавека, калі ён зноў сустрэў яе. Ен цёпла, хоць і ў агульных выразах, распытаў яе пра сям’ю і падчас размовы трымаўся з той жа добразычлівай лёгкасцю, што і раней.