Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
Пакуль полк стаяў у Хартфардшыры, Элізабэт не заўважала ў Лідыі ніякай цікавасці да Уікхэма. Але яна не сумнявалася, што той хапіла б любога заахвочвання, каб тут жа прывязацца да каго хочаш. Яе ўлюбёнцам быў то адзін афіцэр, то другі — у залежнасці ад таго, хто звяртаў на яе болып увагі. Яе прыхільнасці ўвесь час змяняліся, ніколі не пакідаючы яе сэрца ў спакоі. Як жа добра Элізабэт цяпер усведамляла, што патураць такой дзяўчыне — памылка, а пакідаць яе без нагляду — бяда!
Элізабэт прагнула аказацца дома, каб усё бачіяць і чуць і каб дзяліць з Джэйн турботы, якія цяпер ляжалі на ёй адной, калі ў сям’і разлад, бацька з’ехаў, а маці не здольная ўзяць сябе ў рукі і сама патрабуе догляду. I хаця Элізабэт была перакананая, што для Лідыі ўжо нічога не зробіпі, ёй здавалася вельмі важным, каб дзядзька далучыўся да пошукаў, і яна знемагала ад нецярпення, пакуль ён не зайпюў у пакой. Устрывожаныя містар і місіс Гардынер паспешліва вярнуліся, зразумеўшы са словаў слугі, што іх пляменніцы раптам зрабілася блага, але супакоіўшы іх на гэты конт, тая тут жа растлумачыла, навошта іх паклікала, прачытаўшы абодва лісты і з асаблівым хваляваннем выдзеліўшы пастскрыптум да другога з іх. 1 хоць Лідыя ніколі не была іх улюбёнкай, місіс і містар Гардынер не маглі не засмуціцца. Шкода была нанесеная не толькі Лідыі, але і ўсёй сям’і, а таму калі першае здзіўленне і жах прайшлі, містар Гардынер паабяцаў Элізабэт зрабіць усё, што ў яго сілах. I хоць тая іншага ад яго і не чакала, яна падзякавала яму са слязамі на вачах, і, ахопленыя адзіным парывам, яны тут жа дамовіліся наконт ад’езду, які мусіў адбыцца як мага хутчэй.
— Але што нам рабіць з Пэмбэрлі? — усклікнула місіс Гардынер. — Джон сказаў, што містар Дарсі быў тут, калі ты паслала яго па нас. Гэта праўда?
— Так, і я сказала яму, што прыехаць мы не зможам. 3 гэтымусё вырашылася.
— Усё вырашылася? — паўтарыла за ёй місіс Гардынер, калі Элізабэт пайшла ў свой пакой збірацца. — Няўжо яны ў такіх адносінах, што яна можа расказаць яму праўду? Каб жа я толькі ведала!
Але яе жаданне было марным і магло хіба што заняць яе розум у наступную гадзіну спешкі і замяшання. Калі б у Элізабэт быў час на бяздзейнасць, яна, імаверна, праз усе нягоды адчула б сябе ні на што не здольнай, але ў яе, як і ў місіс Гардынер, былі справы: трэба было апроч іншага напісаць цыдулкі тутэйшым сябрам, прыдумаўшы прычыну раптоўнага ад’езду. Аднак праз гадзіну ўсё было гатовае, і паколькі за гэты час містар Гардынер заплаціў па рахунку яны маглі выязджаць. Урэшце пасля ўсіх ранішніх трывог Элізабэт нашмат раней, чым спадзявалася, сядзела ў экіпажы, які вёз яе ў Лонгбарн.
Раздзел XLVII
— Я зноў абдумаў сітуацыю, Элізабэт, — сказаў яе дзядзька, калі яны з’язджалі з Лэмбтана, — і, добра ўсё ўзважыўшы, сапраўды схіляюся да высновы, якую зрабіла твая старэйшая сястра. Мне здаецца малаімаверным, што малады чалавек мог задумаць подласць у дачыненні да дзяўчыны, якую ніяк нельга назваць безабароннай ці самотнай і якая якраз гасцявала ў сям’і яго камандзіра, таму я сур’ёзна спадзяюся на лепшае. Няўжо ён не думае, што сябры не прыйдуць ёй на дапамогу? Няўжо чакае, што, так абразіўшы палкоўніка Форстэра, ён і далей будзе заставацца часткай палка? Спакуса такой рызыкі не вартая!
— Вы праўда так лічыце? — на імгненне ажывіўшыся, усклікнула Элізабэт.
— Шчыра кажучы, — сказала місіс Гардынер, — я пачынаю схіляцца да меркавання твайго дзядзькі. Гэта і праўда занадта сур’ёзнае для Уікхэма злачынства супраць прыстойнасці, гонару і ўласнай выгады. Я не магу думаць пра яго так кепска. Няўжо ты сама, Лізі, настолькі ў ім расчаравалася, што верыш, быццам ён на такое здольны?
— На пагарду да ўласнай выгады ён, відавочна, не здольны, а на астатняе — так. Ах, каб жа вы мелі рацыю! Але я не смею спадзявацца. Чаму яны ў такім разе не паехалі ў Шатландыю?
— Для пачатку, — адказаў містар Гардынер, — у нас няма дакладных доказаў, што яны не ў Шатландыі.
— Але ж іх перасадка з паштовай карэты ў наёмны экіпаж выклікае столькі падазрэнняў! I ў дадатак іх слядоў на барнэцкай дарозе не знайшлі.
— Што ж, будзем лічыць, што яны ў Лондане. Яны маглі заехаць туды і для таго, каб схаваць сляды, і з нейкіх іншых, такіх жа нявінных, прычын. Ен, відаць, не багацейшы за яе, таму ім магло прыйсці ў галаву, што ў Лондане вянчанне будзе таннейшае, хоць і не такое паспешлівае, як у Шатландыі.
— Але нашто такая сакрэтнасць? Чаго яны баяцца — што іх знойдуць? Чаму жаніцьба мусіць быць таемнай? He, не, я ў гэта не веру. Нават найлепшы сябар Уікхэма, як піша Джэйн, упэўнены, што той ніколі не думаў з ёй жаніцца. He, ён не возьме жонку без пасагу. Ён не можа сабе гэтага дазволіць. Што ён мог знайсці ў Лідыі, чым, апроч маладосці, здароўя і лёгкага нораву, яна магла яго прывабіць, каб ён адмовіўся ад надзеі палепшыць сваё становішча з дапамогай удалага шлюбу? Я не здольная ацаніць, наколькі боязь зняславіцца ў палку магла стрымаць яго ад ганебных уцёкаў, бо не ведаю, да чаго гэты крок прывядзе. Што да вашага другога доваду, то я, баюся, не магу лічыць яго сур’ёзным.
У Лідыі няма братоў, якія б за яе заступіліся, а з паводзін бацькі і з яго абыякавасці і няўвагі да ўсяго, што адбываецца ў сям’і, Уікхэм мог зрабіць выснову, што ў выпадку чаго той, выконваючы бацькоўскі доўг, не будзе надта высільвацца і нават асабліва пра гэта думаць.
— Але няўжо ты думаеш, што Лідыя настолькі страціла галаву ад кахання, што пагадзілася жыць з ім без шлюбу?
— Падобна, што так, — са слязамі на вачах адказала Элізабэт. — Як жахліва, што яе ўяўленні пра прыстойнасць і цноту могуць выклікаць сумненні! Я і праўда не ведаю, што сказаць. Магчыма, я да яе несправядлівая. Але яна зусім юная, яе ніколі не вучылі думаць пра сур’ёзныя рэчы, а ў апошнія паўгода — не, нават год — яе не займала нічога, акрамя самалюбавання і забаваў. Ёй дазволілі марнаваць час на дробязі і ляноту і прымаць любыя погляды, якія трапяць ёй у галаву. А з таго моманту як у Мэрытане размясціўся ***шырскі полк, у яе ў галаве адно каханне, флірт і афіцэры. Думаючы і размаўляючы толькі на гэтую тэму, яна зрабіла ўсё магчымае, каб развіць у сабе большую... як бы гэта назваць... успрымальнасць да пачуццяў, якой у яе і раней хапала. А мы ўсе ведаем, што Уікхэму стае абаяльнасці і абыходлівасці, каб зачараваць жанчыну.
— Але ж бачыш, — сказала яе цётка, — Джэйн думае пра яго зусім не так кепска і не верыць, што ён здольны на такі ўчынак.
— А пра каго Джэйн увогуле думае кепска? I каго б яна ўвогуле палічыла здольным на такі ўчынак, грунтуючыся выключна на яго паводзінах і не маючы доказаў? Але Джэйн гэтак жа, як я, ведае, хто такі Уікхэм. Мы абедзве ведаем, што ён распуснік у кожным сэнсе слова, што ў яго няма ні шчырасці, ні гонару, што ён наскрозь фалыпывы і вераломны, хоць і ўмее ўбіцца ў ласку.
— I ты дакладна ва ўсім гэтым упэўненая? — усклікнула місіс Гардынер, якая зноў жыва зацікавілася крыніцамі такой дасведчанасці.
— Дакладна, — пачырванеўшы, адказала Элізабэт. — Я неяк расказвала, як несумленна ён абышоўся з містарам Дарсі, ды і ў мінулы прыезд у Лонгбарн вы самі чулі, як ён гаворыць пра чалавека, што паставіўся да яго так спагадліва і велікадушна. Есць і іншыя акалічнасці, пра якія я не маю... пра якія не варта расказваць. Ен бясконца хлусіць пра сям’ю з Пэмбэрлі. Праз яго расказы пра міс Дарсі я рыхтавалася сустрэцца з пыхлівай, скрытнай, непрыветнай асобай. А ён жа ведаў, якая яна насамрэч, мусіў ведаць, што яна мілая і сціплая — якой мы яе і ўбачылі.
— Але хіба Лідыя пра ўсё гэта не ведала? Няўжо не ўсведамляла таго, у чым вы з Джэйн былі так перакананыя?
— He ведала, і гэта самае жахлівае! Я і сама ні пра што не здагадвалася да паездкі ў Кент, дзе часта бачылася з містарам Дарсі і яго сваяком, палкоўнікам Фіцуільямам. А калі я вярнулася дадому, ***шырскі полк мусіў праз тыдзень-два пакінуць Мэрытан. Вось чаму ні я, ні Джэйн, якой я ўсё расказала, не палічылі патрэбным распаўсюджваць гэтыя звесткі, бо якая карысць людзям з таго, што добрае імя чалавека, якога любіла ўся ваколіца, насамрэч нічога не вартае. А калі вырашылася, што Лідыя едзе ў Брайтан, мне ніколі не прыходзіла ў галаву, што я мушу адкрыць ёй вочы. Я не ўяўляла, што ёй нешта пагражае. Вы ж разумееце, я і блізка не думала, што ўсё гэта можа прывесці да такіх вынікаў.
— Значыць, калі яны з’язджалі ў Брайтан, у цябе не было прычын лічыць, што яны цікавяцца адно адным?
— Ніводнай. Я не помню ніякіх прыкметаў іх узаемнай сімпатыі, і калі б нешта такое можна было заўважыць, не сумнявайцеся: у нашай сям’і гэтага б не
прапусцілі. Калі ён толькі паступіў у полк, яна цалкам магла ім захапіцца — зрэйіты, як і ўсе мы. Першыя два месяцы ўсе дзяўчаты з Мэрытана і ваколіц трацілі ад яго розум, але ён ніколі яе не выдзяляў, і таму, нядоўгі час надмерна і дзіка ім пазахапляўшыся, яна супакоілася і знайшла новых улюбёнцаў сярод афіцэраў, што ставіліся да яе з большай увагай.
* * *
Лёгка здагадацца, што пра дарозе дадому яны не маглі ўтрымацца ад бясконцых размоваў, хоць тыя дадавалі так мала новага да страхаў, надзеяў і здагадак, якія не выходзілі з галавы Элізабэт. Аддаўшыся найглыбейшай з пакутаў — самакатаванню, яна не спадзявалася ні на палёгку, ні на забыццё.
Яны ехалі так паспешліва, як маглі, і, правёўшы ноч у дарозе, аказаліся ў Лонгбарне да абеду наступнага дня. Думка пра тое, што Джэйн не надта змучылася ў чаканні, суцяшала Элізабэт.
Калі яны пад’ехалі да лугуля дома, малодшыя Гардынеры, прывабленыя ўбачаным экіпажам, ужо стаялі на прыступках, а калі карэта спынілася ля дзвярэй, твары дзяцей пасвятлелі ад прыемнага здзіўлення: яно адчувалася нават у іх паставах і ва ўсіх іх скачках і свавольствах і было першым радасным прадвесцем цёплай сустрэчы.
Элізабэт саскочыла на зямлю і, хутка расцалаваўшы дзяцей, паспяшалася ў вітальню, дзе тут жа сустрэлася з Джэйн, якая ўжо бегма спускалася з матчынага пакоя.
Пяшчотна абняўшы сястру і тут жа разам з ёй расплакаўшыся, Элізабэт, не губляючы ні хвіліны, спытала, ці ёсць навіны пра ўцекачоў.
— Пакуль няма, — адказала Джэйн, — але цяпер, калі прыехаў дарагі дзядзька, думаю, усё наладзіцца.