Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
— Бацька ў горадзе?
— Так, з аўторка, як я табе і пісала.
— Шмат ад яго лістоў?
— Толькі два. Ён напісаў мне некалькі радкоў у сераду, што бяспечна дабраўся да Лондана, і пасля даслаў распараджэнні, пра якія я прасіла, і дадаў толькі, што не будзе больш пісаць, пакуль не даведаецца штонебудзь важнае.
— А мама — як яна? Як вы тут усе?
— Здаецца, мама ў прымальным стане, хоць яе душэўны спакой моцна пахіснуўся. Яна наверсе і будзе радая вас усіх бачыць. Яна пакуль далей за свой гардэробны пакой не выходзіць. Мэры і Кіці, дзякуй Богу, у парадку.
— А ты? Як ты сама? — усклікнула Элізабэт. — Ты так пабляднела. Колькі ж табе давялося перажыць!
Сястра запэўніла яе, што адчувае сябе зусім добра, але тут размову давялося перарваць — містар і місіс Гардынер, якія ўвесь гэты час займаліся дзецьмі, зайшлі разам з імі ў дом. Джэйн кінулася прывітаць дзядзьку з цёткай і дзякавала ім абаім, то ўсміхаючыся, то плачучы.
Калі ўсе сабраліся ў гасцёўні, Гардынеры пачалі распытваць Джэйн пра тое ж, што і Элізабэт, і хутка зразумелі, што навін у той няма. Аднак яна ўсё яшчэ цешыла сябе шчаслівымі надзеямі, так уласцівымі яе велікадушнаму сэрцу, спадзеючыся, што ўсё скончыцца добра і любы ранак можа прынесці ліст ад бацькі ці Лідыі, які тлумачыць яе паводзіны і, магчыма, паведамляе пра вяселле.
Місіс Бэнэт, у чый пакой яны пасля некалькіх хвілін размовы перабраліся, прыняла іх менавіта так, як і варта было чакаць: са слязамі і жаласлівымі галашэннямі, лаянкай з нагоды нягоднага ўчынку Уікхэма і скаргамі на ўласныя пакуты і на тое, што з ёй так Ken-
ска абыходзяцца, — вінавацячы ўсіх, апроч той адзінай асобы, чыё безразважнае патуранне і падштурхнула Лідыю да такой памылкі.
— Калі б толькі я магла настаяць, — сказала яна, — каб у Брайтан паехалі мы ўсе, гэтага б ніколі не адбылося. Ніхто пра маю бедную дарагую Лідыю не паклапаціўся. Чаму гэтыя Форстэры згубілі яе з вачэй? Я ўпэўненая, што яны нешта недагледзелі, бо мая дзяўчынка не з тых, хто наважыцца на такое, калі за ёй добра сачыць. Я заўсёды ведала, што яны не здольныя за ёй прыгледзець, але мяне, як заўсёды, ніхто не слухаў. Беднае маё дзіця! А вось цяпер ад нас з’ехаў містар Бэнэт, і я ведаю, што ён будзе біцца з Уікхэмам, як толькі яны сустрэнуцца, і яго заб’юць, і што тады з намі будзе? Колінзы выкінуць нас адсюль яшчэ да таго, як ён астыне ў труне, і калі ты, братка, нас не пашкадуеш, я не ведаю, што мы будзем рабіць.
Усе адразу ж запярэчылі, што такіх жахаў не здарыцца, а містар Гардынер, запэўніўшы сястру ў адданасці і прыхільнасці да яе і яе сям’і, паведаміў, што заўтра ж збіраецца ў Лондан, каб дапамагчы містару Бэнэту ў спробах знайсці Лідыю.
— He паддавайся пустой паніцы, — дадаў ён. — Мы павінныя рыхтавацца да найгоршага, але няма прычын лічыць, што яно непазбежна здарыцца. He прайшло яшчэ і тыдня, як яны пакінулі Брайтан. Праз некалькі дзён мы можам ад іх нешта пачуць, і пакуль мы не пераканаемся, што яны не ажаніліся і не збіраюцца жаніцца, не варта думаць, што ўсё страчанае. Як толькі я дабяруся да горада, то пайду да брата, прывязу яго дадому на Грэйсчорч-стрыт, і мы разам падумаем, што тут можна зрабіць.
— Ах, дарагі братка, — адказала місіс Бэнэт, — якраз гэтага я болып за ўсё і хацела. Калі ты трапіш у горад, знайдзі іх там, дзе б яны ні былі, і калі яны яшчэ не жана-
тыя, прымусьіх гэта зрабіць. Што да вясельнага ўбрання, то праз гэта хай вянчанне не адкладаюць! Скажы Лідыі, што калі яна выйдзе замуж, грошай на сукенкі ў яе будзе колькі хочаш. Але самае важнае — утрымайце містара Бэнэта ад дуэлі. Раскажыце яму, у якім я жудасным стане, што я сама не свая ад страху і ўся так дрыжу, так калачуся, што ў мяне сутаргі ў баку, і баліць галава, і тахкае сэрца, і мне ні днём ні ноччу няма спакою. I перадайце дарагой Лідыі, каб не замаўляла сукенак не пабачыўшыся са мной, бо яна ж не ведае, дзе там найлепшыя крамы. Ах, братка, які ж ты добры! Я ведаю, ты ўсё залагодзіш.
Містар Гардынер зноў паабяцаў ёй зрабіць усё магчымае, але не змог утрымацца і ад парады не заходзіць занадта далёка — як у страхах, так і ў надзеях. Прагаварыўшы такім чынам да абеду, яны пакінулі місіс Бэнэт выліваць пачуцці пакаёўцы, якая даглядала гаспадыню ў адсутнасць яе дачок.
Хаця містар і місіс Гардынер былі ўпэўненыя, што місіс Бэнэт зусім неабавязкова так адасабляцца ад сям’і, яны не спрабавалі яе ад гэтага адгаварыць, бо ведалі, што ёй не хопіць разважнасці трымаць за сталом, пры слугах, язык за зубамі, — хай яна лепш выспаведае страхі і хваляванні толькі адной з прыслужніц, вартай найбольшага даверу.
У сталовым пакоі да іх неўзабаве далучыліся Мэры і Кіці, якія былі занадта занятыя, каб паказацца раней. Адна не магла адарвацца ад кніг, другая — ад туалетнага століка. Твары абедзвюх былі, аднак, досыць ціхамірнымі: выглядала, што сёстры амаль не змяніліся, толькі Кіці здавалася больш раздражнёнай, чым звычайна, — праз абурэнне сваякоў яе паводзінамі ў гэтай сітуацыі ці праз страту любімай таварышкі. Што да Мэры, то яна дастаткова валодала сабой, каб з глыбакадумным выглядам прашаптаць Элізабэт неўзабаве пасля таго, як яны селі за стол, наступнае:
— Пра гэты няшчасны выпадак будзе, відаць, шмат размоваў. Але мы мусім стрымаць паток зла і праліць на сардэчныя раны адна адной бальзам сястрынскага суцяшэння.
Заўважыўшы, што Элізабэт не збіраецца адказваць, Мэры дадала:
— 3 нешчаслівых абставін, у якія трапіла Лідыя, мы можам вынесці карысны ўрок: што для жанчыны страта цноты — непапраўная, што адзін памылковы крок вядзе да вечнае гібелі, што добрае імя не толькі прыгожае, але і крохкае, і што ў дачыненнях з нягоднікамі іншага полу любыя асцярогі нялішнія.
Элізабэт агаломшана падняла на яе вочы, але была занадта прыгнечаная, каб нешта адказаць. Мэры ж працягвала суцяшаць сябе такімі своечасовымі маральнымі сентэнцыямі.
У другой палове дня старэйшыя міс Бэнэт змаглі правесці паўгадзіны сам-насам, і Элізабэт тут жа скарысталася магчымасцю распытаць сястру, а тая з не меншай ахвотай задаволіла яе цікаўнасць. Пасля абмену роспачнымі суджэннямі пра жахлівыя наступствы падзеі, якія Элізабэт лічыла амаль няўхільнымі, а Джэйн прызнавала не зусім немагчымымі, першая працягнула:
— Але раскажы мне падрабязней, пра што я яшчэ не чула. Я хачу ведаць кожную дробязь. Што сказаў палкоўнік Форстэр? Няўжо да самых уцёкаў ён ні пра што не здагадваўся? Іх жа, напэўна, увесь час бачылі разам.
— Палкоўнік Форстэр прызнаўся, што падазраваў у іх узаемную схільнасць, асабліва з боку Лідыі, але не бачыў нагоды для хвалявання. Як мне яго шкада! Ён трымаўся так па-добраму, такуважліва і збіраўся да нас, каб выказаць сваё засмучэнне, яшчэ да таго як зразумеў, што яны не ў Шатландыі, а дазнаўшыся пра гэта, прыспешыў прыезд.
— А Дэні перакананы, што Уікхэм не жэніцца? Ён ведаў, што яны хочуць збегчы? Сам палкоўнік Форстэр яго бачыў?
— Так, але ў размове з ім Дэні адмаўляў, што ведаў нешта пра іх планы, і свайго меркавання наўпрост не выказваў. Ен не пацвердзіў падазрэння, быццам яны не пажэняцца, і гэта, я спадзяюся, сведчыць, што тады яго няправільна зразумелі.
— А да прыезду палкоўніка Форстэра ніхто з вас, мабыць, не сумняваўся, што яны жанатыя?
— Як такая думка магла ўвогуле прыйсці нам у галаву? Мне было трошкі неспакойна, я крыху баялася за шчасце сястры ў такім шлюбе, бо ведала, што Уікхэм не заўсёды паводзіцца годна. Але мама з татам не ведалі нічога, хоць і разумелі, што гэта вельмі неабачлівае рашэнне. I тады Кіці, вядома, гордая такой глыбокай дасведчанасцю, прызналася, што ў апошнім лісце Лідыя яе да чагосьці такога падрыхтавала. Відаць, яна ўжо шмат тыдняў ведала пра іх узаемную закаханасць.
— Але ж гэта пачалося не да ад’езду ў Брайтан?
— Думаю, што не.
— А што пра Уікхэма думае палкоўнік Форстэр? Ен зразумеў, што той за чалавек?
— Мушу прызнацца, што ён адгукаецца пра яго не так прыхільна, як раней. Лічыць яго безразважным марнатраўцам. 3 таго часу як здарылася бяда, у Мэрытане пачалі гаварыць, быццам Уікхэм пакінуў пасля сябе шмат даўгоў, але я спадзяюся, што гэта хлусня.
— Ах, Джэйн, калі б мы менш сакрэтнічалі і расказалі ўсім, што пра яго ведаем, гэтага магло б не здарыцца!
— Можа, так было б і лепш, — адказала яе сястра. — Але выкрываць мінулыя грахі чалавека, не ведаючы пра яго цяперашнія пачуцці, несправядліва. У нас былі найлепшыя намеры.
— Палкоўнік Форстэр пераказаў вам, што Лідыя напісала яго жонцы?
— Ён нават прывёз цыдулку з сабой.
Джэйн выцягнула лісток з нататніка і падала Элізабэт. Змест быў наступны:
«Мая дарагая Гарыет!
Ты будзеш смяяцца, калі даведаешся, куды я паехала, іясама немагу стрымаць смех, уяўляючы тваё заўтрашняе здзіўленне, калі мяне хопяцйа. Я адпраўляюся ў Грэтна-Грын, і калі ты не здагадваешся, з кім, то ты проста дурніца, бо ў свеце ёсць толькі адзін чалавек, якога я кахаю, і ён сапраўдны анёл. Я ніколі не буду без яго шчаслівая, а таму нічога страшнага, што мы збеглі. Калі не хочаш, можаш пра гэта ў Лонгбарн не пісаць. Калі я сама адпраўлю ім ліст з подпісам «Лідыя Уікхэм», яны здзівяцца яшчэ больш. Гэта будзе так забаўна! Я і цяпер ад смеху ледзь пішу. Калі ласка, папрасі за мяне прабачэння ў Прата, бо я не выканаю абяцання вечарам з ім патанчыць. Скажы яму, што калі ён пра ўсё дазнаецца, ён мне даруе, і скажы яшчэ, што я ахвотна патанчу з ім на наступным балі, дзе мы сустрэнемся. Я пашлю па сукенкі, калі ўжо вярнуся ў Лонгбарн, але я бхайела, кабты сказала Салі зацыраваць маю аздобленую вышыўкай муслінавую сукенку перад тым як яе запакуюць. Бывай! Перадавай мае сардэчныя вітанні палкоўніку Форстэру. Спадзяюся, вы вып ’еце за нашае шчаслівае падарожжа.
Твая адданая сяброўка,
Лідыя Бэнэт »
— Ах, неразважная, неразважная Лідыя! — усклікнула, скончыўшы чытаць, Элізабэт. — У такі момант напісаць гэткі ліст! Аднак ён прынамсі даводзіць, што яна да мэты паездкі ставілася сур’ёзна. Да чаго б Уікхэм яе потым ні схіліў, пра ганьбу яна не думала. Бедны бацька! Як ён гэта перажыў?
— Я ніколі не бачыла кагосьці настолькі ўражанага. Хвілін дзесяць ён не мог вымавіць і слова. Мама тут жа злегла, і дома ўсчаўся такі вэрхал!
— Ах, Джэйн! — усклікнула Элізабэт. — Ці засталася тут хоць адна служанка, якая да вечара не пачула б усе падрабязнасці гэтай гісторыі?