Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
дзе! Усё толькі найлепшае! Тры дачкі замужам! Дзесяць тысяч у год! О Божа! Што са мной будзе? Я проста звар’яцею.
Гэтага хапіла, каб не сумнявацца ў яе згодзе, і Элізабэт, радуючыся, што матчыны воклічы чула яна адна, неўзабаве адправілася да сябе. Але не прабыла яна ў сваім пакоі і трох хвілін, як да яе забегла маці.
— Маё дарагое дзіця! — закрычала яна. — Я больш і думаць ні пра што не магу! Дзесяць тысяч у год, а можа, нават больш! Гэта ж як выйсці замуж за лорда! I яшчэ спецыяльны дазвол!* Так, ты мусіш, ты будзеш выходзіць замуж паводле спецыяльнага дазволу! Але дарагая мая дзяўчынка, якую страву містар Дарсі любіць больш за ўсё? Я замоўлю яе заўтра на абед.
Гэта была кепская прыкмета будучага стаўлення Ma­ui да містара Дарсі, і Элізабэт зразумела, што нават калі ён горача яе кахае і блізкія згодныя на яе шлюб, у яе ўсё яшчэ ёсць пра што марыць. Але наступны дзень прайшоў нашмат лепш, чым яна чакала, бо, на шчасце, місіс Бэнэт так трымцела перад будучым зяцем, што не асмельвалася да яго звяртацца — хіба піто ў тых выпадках, калі яна магла неяк яму дагадзіць ці выказаць пашану да яго меркавання.
Элізабэт была задаволеная, калі заўважыла, што бацька намагаецца лепш пазнаёміцца з містарам Дарсі. Неўзабаве містар Бэнэт запэўніў дачку, што яго павага да яе жаніха з кожнай гадзінай расце.
* Спецыяльны дазвол — дазвол на шлюб, які даваўся арцыбіскупам Кентэрберыйскім, кіраўніком англіканскай царквы. Такі дазвол даваў права жаніцца ў любы час і ў любым месцы, у тым ліку ў прыватным памяшканні, а не ў царкве. Атрымаць яго маглі толькі вельмі знатныя і заможныя людзі. Шлюб паводле спецыяльнага дазволу сведчыў пра настолькі высокае становішча ў грамадстве, што нават містар Дарсі, нягледзячы на спадзяванні місіс Бэнэт, не мог на такі дазвол прэтэндаваць.
— Я высока цаню ўсіх трох сваіх зяцёў, — сказаў ён. — Маім улюбёнцам, мабыць, застанецца Уікхэм, але я думаю, што твой муж будзе падабацца мне не менш за мужа Джэйн.
Раздзел LX
Неўзабаве настрой Элізабэт зноў зрабіўся жартаўлівым, і яна запатрабавала ў містара Дарсі тлумачэнняў, як ён здолеў у яе закахацца.
— 3 чаго ўсё пачалося? — спытала яна. — Я магу ўявіць, як вы, закахаўшыся, зачароўваліся ўсё мацней, але што з самага пачатку абудзіла ў вас гэтае пачуццё?
— Я не магу вызначыць тую гадзіну, ці месца, ці погляд, ці фразу, з якой усё пачалося. Гэта здарылася занадта даўно. Калі я зразумеў, што закахаўся, то быў ужо на сярэдзіне дарогі.
— Перад маёй красой вы спярша лёгка маглі ўстаяць, а што да маіх манераў, то я заўжды трымалася з вамі на мяжы няветлівасці і часцей звярталася да вас з жаданнем укалоць, чым без яго. Скажыце шчыра: вы захапляліся маім нахабствам?
— Я захапляўся жывасцю вашага розуму.
— Вы можаце лёгка называць яе і нахабствам. Гэта амаль яно і было. Рэч у тым, што вы проста стаміліся ад ветласці, пачцівасці, дакучлівай увагі. Вы пачалі гідзіцца жанчын, якія ўвесь час гаварылі, выглядалі, нават думалі так, каб атрымаць вамшўхваленне. Я раскатурхала вас і зацікавіла, бо моцна ад іх адрознівалася. Калі б вы не былі насамрэч добрым, вы б мяне за гэта ўзненавідзелі, але хоць вы ўвесь час спрабавалі схаваць сваю сапраўдную сутнасць, вашы пачуцці заўжды былі справядлівыя і высакародныя, і ў глыбіні душы вы дарэшты пагарджалі тымі, хто так старан-
на вам дагаджаў Такім чынам, я пазбавіла вас неабходнасці пра ўсё расказваць самому і цяпер схіляюся да думкі, што выдатна з гэтым справілася. Я не сумняваюся, што пра мае сапраўдныя дабрадзействы вы яшчэ не ведалі — але хто, закахаўшыся, думае пра такія дробязі.
— Хіба ваш адданы клопат пра Джэйн, калі яна захварэла ў Нэзэрфілдзе, не быў дабрадзействам?
— Наймілейшая Джэйн! Хто не зрабіў бы для яе Ta­ro самага? Але згода, хай гэта будзе дабрадзействам. Mae найлепшыя якасці цяпер пад вашай абаронай, таму вам варта іх з усіх сіл перабольшваць, а мне, у сваю чаргу, трэба шукаць магчымасцяў як мага часцей кпіць з вас і сварыцца з вамі, і я зараз жа за гэта вазьмуся, спытаўшы, чаму вы так неахвотна перайшлі ўрэшце да справы. Чаго вы так асцярожна са мной трымаліся падчас першага візіту і на наступным абедзе ў нас? А найбольш мяне цікавіць, чаму вы тады выглядалі так, быццам вам няма да мяне справы!
— Таму што вы былі такой панурай і маўклівай і зусім мяне не заахвочвалі.
— Але я збянтэжылася.
— Я таксама.
— Вам варта было больш са мной гаварыць, калі вы прыехалі на абед.
— Калі б маё пачуццё было слабейшым, я напэўна быў бы на гэта здольны.
— Вось бяда, у вас на ўсё ёсць разумны адказ, і мне даводзіцца таксама быць разумнай і пагаджацца з вамі! Але цікава, ці доўга вы б трымаліся гэтай тактыкі, калі б я дазволіла вам дзейнічаць самастойна. Цікава, калі б вы загаварылі, не падштурхні я вас да гэтага! Маё рашэнне падзякаваць вам за дабрыню да Лідыі відавочна дало някепскі вынік. Баюся нават, занадта добры, бо што станецца з мараллю, калі наш дабрабыт
будзе грунтавацца на нявыкананых абяцаннях? Я ж не мела права з вамі пра гэта гаварыць. Больш такога не паўторыцца!
— He трэба так пераймацца. 3 мараллю ўсё будзе цудоўна. Недаравальныя спробы лэдзі Кэтрын разлучыць нас дапамаглі мне пазбавіцца сумненняў. Цяперашнім шчасцем я абавязаны не вашай празе выказаць удзячнасць. Я не збіраўся чакаць ад вас прызнанняў. Весткі ад цёткі далі мне надзею, і я пастанавіў тут жа ва ўсім разабрацца.
— Лэдзі Кэтрын можа радавацца, што так бясконца нам дапамагл a—яна ж так л юбіць дапамагаць. Але скажыце, дзеля чаго вы прыехалі ў Нэзэрфілд? Хіба толькі для таго, каб з’ездзіцьу Лонгбарн і там збянтэжыцца? Ці вы разлічвалі на сур’ёзнейшыя вынікі?
— Маёй сапраўднай мэтай было ўбачыцца з вамі і, калі атрымаецца, разабрацца, ці ёсць у мяне надзея дабіцца вашага кахання. Але сам сабе я тады казаў, што мая мэта — паглядзець, ці захавала ваша сястра прыхільнасць да Бінглі, і калі захавала, прызнацца яму ў тым, пра што вы ўжо ведаеце.
— Ці хопіць вам калі-небудзь смеласці паведаміць лэдзі Кэтрын, што яе чакае?
— Мне хутчэй не хопіць на гэта не смеласці, а часу. Але зрабіць гэта варта, і таму калі вы, Элізабэт, дасце мне аркуш, я зараз жа ёй напішу.
— Калі б мне самой не трэба было пісаць ліст, я магла б сесці ля вас і захапляцца роўнасцю вашага почырку, як ужо рабіла калісьці адна лэдзі. Але ў мяне таксама ёсць цётка, і я больш не магу пра яе забываць.
Элізабэт яшчэ не адказала на доўгі ліст місіс Гардынер, бо спярша не хацела прызнавацца, наколькі тая пераацаніла яе блізкасць з містарам Дарсі. Цяпер жа, калі ў яе было столькі навін, якія напэўна ўсцешаць сваякоў, яна з сорамам разумела, што дзядзька з цёткай
страцілі ўжо тры дні, калі яны маглі радавацца разам з ёй. I яна тут жа напісала наступнае:
«Дарагая цётачка, я даўно мусіла падзякаваць Вам за Ваш добразычлівы, доўгі і вычарпальны адказ, але, па шчырасці, я адчувала сябе занадта прыкра, каб пісаць. Вашы дапушчэнні не адпавядалі рэальнасці. Аднак цяпер дапускайце ўсё што вам заманецйа, дайце волю фантазіі, дазвольце ўяўленню лётаць у любых сферах, у якія яго можа ўзнесці мой ліст, усё гэта будзе недалёка ад праўды, калі толькі Вы не вырашыце, што я ўжо выйшла замуж. Вы мусіце як мага хутчэй зноў мне напісаць і ўсхваліць яго яшчэ больш, чым Вы зрабілі гэтаўмінулым лісце. Язноў і зноў дзякую Вам, што мы не паехалі ў Азёрны край. Якой дурасцю было гэтага жадаць! Ваша ідэя наконт поні выдатная. Мы будзем ездзійь вакол парку хойь кожны дзень. Я самая шчаслівая ў свеце. Магчыма, нехта ўжо такое пра сябе казаў, але ніхто не меў на гэта столькг падставаў, колькі я. Я нават шчаслівейшая за Джэйн: яна толькі ўсміхаецца, аясмяюся. Містар Дарсі перадае Вам усю сваю любоў, якую ён змог ашчадзіць на мне. Вы ўсе мусгце прыехаць у Пэмбэрлі на Раство. Шчыра Ваша і г. Ь.»
Ліст містара Дарсі да лэдзі Кэтрын вылучаўся іншым стылем, а адказ містара Бэнэта містару Колінзу адрозніваўся ад абодвух пасланняў.
«Дарагі сэр!
Вам давядзецца яшчэраз патурбавацца з віншаваннямі. Элізабэт неўзабаве зробіцца жонкай містара Дарсі. Суцешцелэдзі Кэтрын, наколькі гэтаў Вас атрымаецца. Алея на вашым месцы паставіў бы на пляменніка. Даць ён можа больш.
Шчыра Ваш і г. д.»
Міс Бінглі павіншавала брата з нагоды блізкага вяселля надзвычай горача і няшчыра. Яна нават напісала Джэйн, каб выказаць ёй радасць, і паўтарыла ў лісце ўсе колішнія сяброўскія прызнанні. Джэйн не падманулася, але была кранутая і, не надта давяраючы Кэралайн, усё ж не стрымалася і адказала ёй нашмат цяплей, чым тая, як яна ведала, заслугоўвала.
Радасць міс Дарсі, калі яна атрымала навіну, была не менпі шчырай, чым тая, з якой брат пісаў ёй ліст. Джарджыяне не хапіла і чатырох старонак, каб выказаць захапленне і прагу заслужыць любоў свае будучае сястры.
Перш чым да іх мог дайсці любы адказ ад містара Колінза ці віншаванні для Элізабэт ад яго жонкі, сям’я з Лонгбарна даведалася, што Колінзы самі завіталі ў Лукас-лодж. Прычына раптоўнага прыезду была відавочная. Ліст ад пляменніка выклікаў у лэдзі Кэтрын такую ярасць, што Шарлота, напраўду цешачыся хуткаму шлюбу, паспяшалася пакінуць дом да таго, як узнімецца бура. Прысутнасць сяброўкі ў такі час шчыра ўзрадавала Элізабэт, аднак пасля некалькіх сустрэч яна падумала, што гэтая радасць даецца высокай цаной, бо ўбачыла, колькі містару Дарсі дастаецца штучнай і ўгодлівай увагі мужа Шарлоты. Зрэшты, містар Дарсі трываў яго з чароўнай спакойнасцю. Ен нават праявіў здольнасць з прыстойным выразам твару выслухоўваць сэра Уільяма Лукаса, што віншаваў яго са здабычай самай яркай каштоўнасці гэтага краю і выказваў спадзяванні на частыя сустрэчы ў Сэнт-Джэймсе. Калі містар Дарсі і паціскаў плячыма, то толькі тады, калі сэр Уільям не мог таго бачыць.
Яшчэ адным — магчыма, нават большым — выпрабаваннем для яго вытрымкі была нявыхаванасць місіс Філіпс, і хаця яна, як і яе сястра, занадта перад ім трымцела, каб размаўляць з тым жа панібрацтвам, да якога заахвочваў дабрадушны нораў Бінглі, усё, што яна Ka-
зала, не магло гэтай нявыхаванасцю не патыхаць. Нават павага да Дарсі, якая рабіла яе больш маўклівай, не дапамагала стварыць лепшага ўражання. Элізабэт старалася як магла, каб абараніць яго ад празмернай увагі абедзвюх жанчын, і трымала бліжэй да сябе і да тых сваякоў, размовы з якімі не патрабавалі ад яго надзвычайнага цярпення. Нягледзячы на ўсе прыкрасці, што пазбавілі перадвясельны час ладнай часткі звязаных з ім радасцяў, яе надзеі на будучыню ўмацоўваліся, і яна з нецярплівай прыемнасцю чакала, калі яны пакінуць таварыства, якое нясе так мала асалоды ім абаім, і аддадуцца радасцям утульнага і вытанчанага сямейнага жыцця ў Пэмбэрлі.