Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
Яны ішлі наперад, не ведаючы куды. Ім трэба было так шмат аб чым падумаць, так шмат чаго адчуць і абмеркаваць, што яны не маглі засяродзіцца ні на чым іншым. Элізабэт хутка зразумела, піто цяперашнім узаемаразуменнем яны абавязаныя лэдзі Кэтрын, якая па дарозе праз Лондан заехала да яго і расказала пра паездку ў Лонгбарн, пра яе прычыны і пра размову з Элізабэт, асабліва падкрэсліўшы тыя фразы, якія, на думку яе светласці, найбольш сведчылі пра ўпартасць і самаўпэўненасць гэтай паненкі. Цётка спадзявалася, што такі расказ дапаможа ёй атрымаць ад пляменніка абяцанне, якое адмовілася даць Элізабэт. Але, на бяду яе светласці, вынік аказаўся супрацьлеглы.
— Гэта дало мне надзею на тое, — сказаў містар Дарсі, — на што раней я амаль не смеў спадзявацца. Я дастаткова ведаю ваш нораў, каб не сумнявацца, што калі б вы рашуча і безагаворачна былі супраць, то шчыра і адкрыта далі б лэдзі Кэтрын гэта зразумець.
Элізабэт пачырванела і са смехам адказала:
— Вы і праўда дастаткова ведаеце маю шчырасць, каб верыць, што я на такое здольная. Пасля таго як я так
ганебна абражала вас проста ў твар, я б, вядома ж, без ваганняў аблаяла вас і перад вашымі сваякамі.
— Але хіба вы сказалі нешта, чаго я не заслугоўваў? Бо хоць вашы абвінавачанні былі беспадстаўныя і тлумачыліся няведаннем сапраўдных акалічнасцяў, мае тагачасныя паводзіны заслугоўваюць самых суровых папрокаў. Гэта было недаравальна. Я не магу ўспамінаць той вечар без агіды.
— He будзем спрачацца, хто тады заслужыў большае асуджэнне, — сказала Элізабэт. — Кожны з нас, калі разважыць, трымаўся небездакорна, але з таго часу, спадзяюся, мы абое зрабіліся больш ветлівымі.
— Я не магу сабе так лёгка дараваць. Успаміны пра тое, што я тады нагаварыў, пра мае паводзіны, мае манеры, пра выразы, якія я тады ўжываў, ужо шмат месяцаў робяць мне невымоўна балюча. Ніколі не забуду гэтага вашага дарэчнага папроку: «калі б вы трымаліся больш высакародна». Такімі былі вашы словы. Вы не ведаеце, не можаце ўявіць, як яны мяне катавалі, хоць, мушу прызнацца, спатрэбіўся пэўны час, каб мне хапіла розуму прызнаць іх слушнасць.
— Я і падумаць не магла, што яны так моцна вас уразілі. Мне не прыходзіла ў галаву, што вы так іх успрымеце.
— Лёгка магу паверыць. Я ўпэўнены, вы тады лічылі, што я пазбаўлены хоць якіх прыстойных пачуццяў. Я ніколі не забуду, як змяніўся ваш твар, калі вы сказалі, што я не мог зрабіць прапанову так, каб вам захацелася яе прыняць.
— О, не згадвайце, што я вам тады нагаварыла. Што нам цяпер з тых згадак? Паверце, мне даўно шчыра за ўсё гэта сорамна.
Дарсі ўспомніў пра свой ліст.
— Ці хутка ён палепшыў ваша меркаванне пра мяне? Прачытаўшы яго, вы паверылі чамусьці з таго, што я напісаў?
Элізабэт расказала, як на яе паўплываў ліст і як паступова знікла яе колішняя перадузятасць.
— Я ведаў, — сказаў ён, — што мае словы зробяць вам балюча, але гэта было неабходна. Спадзяюся, вы той ліст знішчылі. Там ёсць адно месца, у пачатку, і я баюся, што вы захочаце яго калі-небудзь перачытаць. Мне прыгадваюцца асобныя выразы, праз якія вы справядліва можаце мяне ўзненавідзець.
— Я, безумоўна, яго спалю, калі вы лічыце гэта неабходным для захавання мае прывязанасці, але яна, спадзяюся, не знікне так лёгка, хоць мы абое маглі пераканацца, што мае пачуцці часам не такія ўжо і нязменныя.
— Калі я яго пісаў, — адказаў Дарсі, — то лічыў сябе дарэшты спакойным і халодным, хоць цяпер ведаю, што насамрэч быў надзвычай узлаваны.
— Вы, магчыма, пачалі яго, калі былі ў злосці, але скончылі спакойна. Апошняя яго фраза — сама добразычлівасць. Але болып пра гэта не думайце. Пачуцці таго, хто пісаў ліст, і той, што яго чытала, цяпер надзвычай змяніліся, а таму звязаныя з ім непрыемныя акалічнасці варта забыць. Вы мусіце пазнаёміцца з маімі філасофскімі поглядамі: думаць пра мінулае толькі тады, калі згадкі пра яго прыносяць радасць.
— Я невысокага меркавання пра філасофію такога кшталту. Вам у сваіх успамінах няма за што сябе папракнуць, а таму супакаенне вам дае не філасофія, а, што нашмат лепш, чыстае сумленне. Але ў маім выпадку ўсё не так. Я не магу, не маю права адганяць назойлівыя пакутлівыя ўспаміны. Я ўсё жыццё быў сябелюбцам калі не паводле прынцыпаў, дык паводле ўчынкаў. У дзяцінстве мне растлумачылі, што такое дабро, але не растлумачылі, як выпраўляць свой нораў. У мяне заклалі добрыя прынцыпы, але я кіраваўся імі з пыхай і фанабэрлівасцю. Я быў, на жаль, адзіным сынам (а шмат гадоў — яшчэ і адзіным дзіцем), і велі-
кадушныя бацькі мяне сапсавалі — бацька увогуле быў сама добразычлівасць і спагадлівасць, — бо дазвалялі мне быць уладным эгаістам, не клапаціцца ні пра кога, апроч блізкіх сваякоў, з пагардай думаць пра рэшту людзей і прынамсі хацець з пагардай думаць пра іх здаровы сэнс і годнасць як пра ніжэйшыя за свае — і не проста дазвалялі, а заахвочвалі да гэтага і амаль вучылі. Такім я быў ад васьмі да дваццаці васьмі гадоў і быў бы дагэтуль, калі б не вы, найдаражэйшая, найцудоўнейшая Элізабэт! Чым я вам толькі не абавязаны! Вы далі мне ўрок, які спярша быў напраўду цяжкім, але ён прынёс мне карысць. Вы як след мяне прысаромілі. Я прыйшоў да вас, не сумняваючыся ў перамозе. Вы ж давялі мне, якія недарэчныя мае прэтэнзіі на каханне жанчыны, вартай таго, каб яе кахалі.
— Значыць, вы не сумняваліся, што я прыму вашу прапанову?
— Вядома ж, не сумняваўся. Як вы цяпер ацэньваеце маю пыхлівасць? Я быў перакананы, што вы чакаеце маіх прызнанняў, марыце пра іх.
— Мабыць, тут вінаватыя мае манеры, але паверце, гэта было ненаўмысна. Я ніколі не хацела падмануць вас, але мой настрой мог часта весці мяне не туды, куды трэба. Як жа вы мусілі мяне пасля таго вечара ненавідзець!
— Ненавідзець? Спярша я, можа, і злаваўся, але злосць неўзабаве пачала скіроўвацца ў правільны бок.
— Амаль баюся спытаць. што вы пра мяне падумалі, калі мы сустрэліся ў Пэмбэрлі. Вы асуджалі мяне за тое, што я прыехала?
— Зусім не — я ўсяго толькі здзівіўся.
— Вы не маглі здзівіцца больш, чым я, калі вы праявілі столькі ўвагі. Сумленне падказвала мне, што ніякай асаблівай ветлівасці я не заслугоўваю, і таму, прызнаюся, я не чакала, што атрымаю больш, чым мне належала.
— Маім клопатам тады было прыняць вас як мага больш прыветна, — адказаў Дарсі, — каб паказаць, што я не такі дробязны, каб крыўдзіцца праз мінулае. I я спадзяваўся, што вы мне даруеце, што кепскае ўражанне пра мяне згладзіцца, калі вы ўбачыце, што я прыслухаўся да вашых заўваг. Я не магу дакладна сказаць, як хутка ў мяне з’явіліся і іншыя спадзяванні — думаю, недзе праз паўгадзіны пасля таго, як я вас убачыў.
Тут ён расказаў Элізабэт, як усцешыла знаёмства з ёй Джарджыяну і як тая засмуцілася, калі яно раптоўна перарвалася, пасля чаго гаворка натуральна перайшла на прычыны перапынку. Элізабэт хутка даведалася, што ён вырашыў з’ехаць з Дэрбішыра на пошукі яе сястры яшчэ да таго, як выйшаў з заезнага дома, і змрочная задуменнасць на яго твары была знакам выключна тых разваг, якіх вымагала сітуацыя.
Яна зноў пачала яму дзякаваць, але гэта была вельмі балючая тэма для абаіх, каб яны доўга яе трымаліся.
Занадта занятыя адно адным, каб на нешта зважаць, яны павольна прайшлі некалькі міляў і ўрэшце, зірнуўшы на гадзіннікі, зразумелі, што час вяртацца дадому.
Пытанне, куды маглі знікнуць містар Бінглі і Джэйн, дало пачатак размове пра гэтую пару. Дарсі радаваўся іх заручынам — сябар нядаўна яму пра іх расказаў.
—	Мушу спытаць, ці моцна вы здзівіліся, — сказала Элізабэт.
—	Зусім не здзівіўся. З’язджаючы, я быў перакананы, што гэта хутка здарыцца.
—	To бок вы, можна сказаць, далі яму дазвол. Так я і думала.
Нягледзячы на яго пярэчанні, Элізабэт зразумела, што ўсё амаль так і было.
—	У вечар перад ад’ездам у Лондан, — сказаў ён, — я прызнаўся Бінглі ў тым, у чым даўно мусіў прызнацца.
Я расказаў пра ўсё, што адбылося, каб ён зразумеў, наколькі нахабна і недарэчна я ўмешваўся ў яго справы. Ён вельмі здзівіўся, бо ніколі нічога такога не падазраваў. Больш за тое, я сказаў яму, што, відаць, памыліўся, думаючы, быццам ваша сястра ставіцца да яго абыякава, і, тут жа зразумеўшы, што яго прыхільнасць да яе не аслабла, ужо больш не сумняваўся, што разам яны будуць шчаслівыя.
Элізабэт не стрымала ўсмешкі ад таго, як лёгка ён распараджаецца сябрам.
— Гаворачы яму, што мая сястра яго кахае, — сказала Элізабэт, — вы кіраваліся ўласнымі назіраннямі ці выключна тым, што я казала вам мінулай вясной?
— Назіраннямі. Я ўважліва сачыў за ёй падчас апошніх двух візітаў сюды і пераканаўся ў яе пачуццях.
— Ваша ўпэўненасць, відаць, адразу ж пераканала і яго.
— Так і было. Бінглі сапраўды надзвычай сціплы, і гэта перашкодзіла яму даверыцца ў такой сур’ёзнай справе ўласнаму меркаванню, аднак яго давер да мяне ўсё спрасціў. Мне давялося адкрыць яму адну акалічнасць, якая на пэўны час яго справядліва пакрыўдзіла. Я не мог дазволіць сабе ўтаіць ад яго, што мінулай зімой ваша сястра правяла ў сталіцы тры месяцы і што я, ведаючы пра гэта, наўмысна нічога яму не казаў. Ен моцна раззлаваўся. Але я перакананы, што яго злосць сціхла, як толькі ён упэўніўся ў пачуццях вашай сястры. Цяпер ён мне ад усяго сэрца дараваў.
Элізабэт карцела зазначыць, які выдатны сябар гэты містар Бінглі: ім так лёгка камандаваць, што ён робіцца проста неацэнным. Але яна стрымалася, бо ўспомніла, што містару Дарсі яшчэ трэба звыкнуцца з тым, што з яго могуць смяяцца, і пачынаць пакуль рана. Да самага дома ён разважаў пра шчасце Бінглі, якое, несумненна, саступіць толькі яго ўласнаму. У вітальні яны рассталіся.
Раздзел LIX
— Дарагая Лізі, дзе вы столькі гулялі? — такое пытанне Элізабэт пачула ад Джэйн, калі зайшла ў пакой. Тое ж спыталі ў яе і астатнія, калі яны сядалі за стол, яна ж змагла толькі адказаць, што яны заблукалі ў невядомыя ёй мясціны. На гэтых словах яна пачырванела, але ні колер яе шчок, ні нешта яшчэ не выклікала падазрэнняў.
Вечар прайшоў ціха, без надзвычайных здарэнняў. Абвешчаная пара смяялася і балбатала, неабвешчаная маўчала. Дарсі быў не з тых, каго шчасце робіць празмерна вясёлым, Элізабэт жа, усхваляваная і збянтэжаная, хутчэй ведала пра сваё шчасце, чым адчувала яго: яе трывожыла не толькі ўласнае замяшанне, але і іншыя нягоды. Яна ўяўляла, як да яе заручын паставіцца сям’я, бо ўсведамляла, што нікому, апроч Джэйн, Дарсі не падабаецца, і нават баялася, што ўсё яго багацце і становішча ў грамадстве не пераважаць гэтую непрыязь.