Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
Позна ўвечары яна адкрыла сэрца Джэйн. I хоць недаверлівасць не была агулам уласцівая старэйшай міс Бэнэт, цяпер яна проста адмаўлялася верыць сястры.
— Лізі, ты жартуеш. Гэтага не можа быць! Заручыцца з містарам Дарсі! Не-не, ты мяне не надурыш. Я ведаю, што гэта немагчыма.
— Вось дык цудоўны пачатак! А я толькі на цябе і спадзявалася, бо калі мне не паверыш ты, значыць, не паверыць ніхто. I ўсё ж гэта сур’ёзна — я гавару чыстую праўду. Ен усё яшчэ мяне кахае і мы заручаныя.
Джэйн з сумневам паглядзела на яе.
— Ох, Лізі, гэтага не можа быць! Я ж ведаю, як моцна ён табе не падабаецца.
— Нічога ты насамрэч не ведаеш. Усё гэта варта забыць. Магчыма, я не заўсёды кахала яго так моц-
на, як цяпер. Але добрая памяць у такіх выпадках недаравальная. Цяпер апошні раз, калі я пра гэтаўспамінаю.
Міс Бэнэт усё яшчэ была само здзіўленне. Элізабэт зноў, яшчэ сур’ёзней, запэўніла яе, што не хлусіць.
— Божа ўсёмагутны! Няўжо гэта праўда? — усклікнула Джэйн. — I ўсё ж я мушу табе паверыць. Дарагая, дарагая Лізі, я хацела б... я віншую цябе — але ты ўпэўненая? Даруй мне гэтае пытанне, але ты цалкам упэўненая, што будзеш з ім шчаслівая?
— У гэтым няма ніякіх сумненняў. Мы ўжо вырашылі, што будзем самай шчаслівай парай у свеце. Але ты задаволеная, Джэйн? Ты будзеш радая займець такога брата?
— Вельмі, вельмі радая. Нічога не ўзрадуе нас з Бінглі мацней. Але мы з ім думалі пра гэта і пагадзіліся, што гэта немагчыма. I ты праўда дастаткова моцна яго кахаеш? Ах, Лізі, рабі што хочапі, толькі не выходзь замуж без кахання. Тваё пачуццё дакладна такое глыбокае?
— Так, дакладна! Калі я раскажу табе ўсё, ты яшчэ падумаеш, што яно занадта глыбокае.
— Што ты маеш на ўвазе?
— Мушу табе прызнацца, што люблю яго болып, чым Бінглі. Баюся, ты раззлуешся.
— Сястрычка, дарагая, пабудзьхоць цяпер сур'ёзтмі Я хачу з табой сур’ёзна пагаварыць. Зараз жа раскажы мне ўсё, што я мушу ведаць. Ты даўно яго кахаеш?
— Гэта адбывалася так паступова, што я наўрад ці магу сказаць, калі ўсё пачалося. Але, думаю, адлік можна пачаць з таго дня, калі я ўбачыла ў Пэмбэрлі яго прыгожы парк.
Чарговы заклік да сур’ёзнасці ўрэшце прывёў да жаданага выніку, і, на радасць Джэйн, Элізабэт неўзабаве ўрачыста пераканала яе ў сваіх пачуццях да Дарсі. Супакоіўшыся на гэты конт, міс Бэнэт ужо не магла жадаць нічога лепшага.
— Цяпер я цалкам шчаслівая, — сказала яна, — бо такой жа шчаслівай будзеш і ты. Я заўсёды вельмі яго цаніла. Ужо адно каханне да цябе мусіла зрабіць яго ў маіх вачах годным чалавекам, але цяпер даражэйшымі за яго, сябра Бінглі і твайго мужа, для мяне будзеце толькі ты і сам Бінглі. Але якая ты хітрая, Лізі, столькі ад мяне хавала! Як мала ты мне расказвала пра тое, што адбылося ў Пэмбэрлі і Лэмбтане! Усім, што я ведаю, я абавязаная іншым, не табе.
Элізабэт растлумачыла ёй прычыны сваёй скрытнасці: ёй не хацелася згадваць Бінглі, а няўпэўненасць ва ўласных пачуццях прымушала яе не згадваць і імя яго сябра. Аднак цяпер ёй болып не трэба было хаваць ролю містара Дарсі ў замужжы Лідыі. Элізабэт прызналася ваўсім, і паўночы прамінулаў размовах.
* * *
— Божа літасцівы! — усклікнула місіс Бэнэт, стоячы наступнай раніцай ля акна. — Няўжо гэты непрыемны містар Дарсі зноў едзе сюды з нашым дарагім Бінглі? Чаго ён так дакучае нам візітамі? Я была б не супраць, калі б ён адправіўся папаляваць ці кудысьці яшчэ і не турбаваў нас сваім таварыствам. Што будзем з ім рабіць? Лізі, ты павінная зноў адправіцца з ім на прагулку, каб ён не перашкаджаў Бінглі.
Элізабэт, атрымаўшы такі зручны наказ, ледзь стрымала ўсмешку. Аднак яе напраўду засмучала, што маці заўсёды ўшаноўвае містара Дарсі гэтым эпітэтам.
Як толькі госці ўвайшлі, Бінглі так выразна зірнуў на яе і з такім запалам паціснуў руку, што ў Элізабэт не засталося сумненняў: Дарсі ўсё яму расказаў. Неўзабаве Бінглі гучна прамовіў:
— Місіс Бэнэт, а ці няма тут у вас яшчэ якіх сцежак, дзе Лізі магла б зноў заблукаць?
— Я раю містару Дарсі, Лізі і Кіці прагуляцца сёння да пагорка Оўкам, — сказала місіс Бэнэт. — Гэта будзе выдатны доўгі шпацыр, а містар Дарсі ніколі не бачыў таго віду.
— Гэта добрая ідэя для першых дваіх, — адказаў містар Бінглі, — але я ўпэўнены, што для Кіці гэта занадта далёка. Праўда, Кіці?
Кіці пацвердзіла, што яна лепш застанецца дома, Дарсі выказаў вялікую цікавасць да віду з пагорка Оўкам, а Элізабэт моўчкі кіўнула. Калі яна пайшла да сябе наверх, каб падрыхтавацца, місіс Бэнэт, выйшаўшы за ёй, сказала:
— Мне шкада, Лізі, што табе даводзіцца займацца гэтым непрыемным чалавекам. Але я спадзяюся, ты не супраць: ты ж ведаеш, гэта ўсё дзеля Джэйн. I ты зусім не мусіш з ім размаўляць, так, скажы час ад часу якое слоўца. He трэба надта сябе турбаваць.
Падчас прагулкі было вырашана ў той жа вечар прасіць згоды містара Бэнэта. Размову з маці Элізабэт узяла на сябе. Яна не магла прадказаць, як тая прыме навіну, і часам увогуле сумнявалася, што яго багацце і знатнасць пераважаць яе пагардлівае стаўленне. Але незалежна ад таго, будзе яна люта супраць іх саюзу ці люта за яго, яе манеры ў гэты момант у любым разе не зробяць гонару яе розуму, і ведаць, што містар Дарсі сутыкнецца з першым наплывам яе захаплення, было для Элізабэт гэтак жа нясцерпна, як ведаць, што на яго абрынецца першы парыў яе абурэння.
Калі ў той жа вечар містар Бэнэт адправіўся ў бібліятэку і містар Дарсі неўзабаве таксама падняўся і пайшоў за ім, Элізабэт адчула надзвычайную трывогу. Бацькавых пярэчанняў яна не баялася, але ёй
было нясцерпна думаць, што яго чакае расчараванне, прычынай якога зробіцца яна, яго любімая дачка, бо яе выбар напэўна яго засмуціць, а хуткая разлука абудзіць шкадаванне і страх. Яна пакутавала да самага вяртання містара Дарсі — усмешка на яго твары трошкі палегчыла яе стан. Праз некалькі хвілін ён падышоў да стала, за якім яна сядзела разам з Кіці, і, зрабіўшы выгляд, што любуецца яе шытвом, шапнуў: «Ідзіце да бацькі, ён чакае вас у бібліятэцы». Яна тут ж адправілася туды.
Бацька, устрывожаны і змрочны, мераў крокамі пакой.
— Лізі, — сказаў ён, — што ты робіш? Ты ў сваім розуме, што прымаеш яго прапанову? Ты ж заўсёды цярпець яго не магла.
Як бы ёй цяпер хацелася, каб яе ранейшыя меркаванні пра яго былі больш узважанымі, а яе выразы — болып памяркоўнымі! Гэта пазбавіла б яе неабходных, але такіх няёмкіх тлумачэнняў і прызнанняў! Трохі збянтэжана Элізабэт запэўніла бацьку ў сваіх пачуццях да містара Дарсі.
— Іншымі словамі, ты цвёрда вырашыла за яго пайсці. Ен багаты, не спрачаюся, і ў цябе напэўна будзе больш прыгожых сукенак і дарагіх экіпажаў, чым у Джэйн. Але ці зробіць цябе гэта шчаслівай?
— У вас ёсць іншыя пярэчанні, — сказала Элізабэт, — апроч маёй меркаванай абыякавасці?
— Зусім няма. Мы ўсе ведаем, што ён пыхлівы і непрыемны чалавек, але якая розніца, калі ён табе напраўду падабаецца.
— Але ён мне падабаецца, сапраўды падабаецца, — са слязамі на вачах адказала яна. — Я кахаю яго. У ім няма ніякай недарэчнай пыхі. Ён надзвычай добразычлівы. Вы не ведаеце, які ён насамрэч, а таму, прашу вас, не рабіце мне балюча, так пра яго гаворачы.
— Лізі, — сказаў яе бацька, — згоду я яму даў. Ён з тых людзей, якім я ніколі і ні ў чым не змагу адмовіць, калі ўжо яны зробяць мне ласку пра нешта ў мяне папрасіць. Цяпер я даю згоду і табе, калі ты намерылася за яго пайсці. Але дазволь параіць табе добра ўсё ўзважыць. Я ведаю твой нораў, Лізі. Ведаю, што ты ніколі не будзеш шчаслівай ці спагадлівай, калі не будзеш шчыра паважаць мужа, калі не будзеш лічыць яго ў чымсьці лепшым за сябе. У няўдалым шлюбе ты праз сваю адоранасць акажашся ў вялікай небяспецы і наўрад ці пазбегнеш ганьбы і пакутаў. Дзіця маё, пазбаў мяне гора бачыць цябе не здольнай паважаць свайго спадарожніка ў жыцці. Ты не разумееш, на што ідзеш.
Элізабэт, усё яшчэ ўсхваляваная, адказвала ўпэўнена і сур’ёзна. Некалькі разоў паўтарыўшы бацьку, што містар Дарсі — сапраўды яе абраннік, апісаўшы, як паступова змяняліся яе пачуцці, палка пералічыўшы ўсе яго вартасці і запэўніўшы, што яго прыхільнасць — не мімалётнае захапленне і вытрывала шматмесячнае чаканне, яна ўрэшце адолела бацькаў недавер і прымірыла яго з думкай пра гэты шлюб.
— Што ж, дарагая, — сказаў ён, калі яна замаўчала, — болып мне няма чаго сказаць. Калі ўсё гэта праўда, ён заслугоўвае цябе. Я не расстаўся б з табой, Лізі, дзеля кагосьці менш годнага.
Каб дапоўніць станоўчае ўражанне, Элізабэт расказала бацьку пра добраахвотную дапамогу містара Дарсі ў справе Лідыі. Містар Бэнэт слухаў яе са здзіўленнем.
— Гэта сапраўдны вечар цудаў! Значыць, гэта ўсё Дарсі — дамовіўся пра вяселле, даў грошай, аплаціў даўгі жаніха, купіў яму месца ў войску! Тым лепш: гэта вызваліць мяне ад мноства турбот і расходаў. Калі б усё было справай рук твайго дзядзькі, я мусіў бы адплаціцца — і адплаціўся б, але гэтыя ўтрапёныя закаханыя
заўжды дзейнічаюць па-свойму. Заўтра я прапаную яму вярнуць грошы, ён горача выкажацца пра сваё каханне — і на гэтым усё скончыцца.
Тут ён успомніў, як бянтэжылася яна некалькі дзён таму, калі ён чытаўліст містара Колінза, і, удосталь насмяяўшыся, дазволіў ёй ісці. Калі яна выходзіла з пакоя, ён сказаў:
— Калі хтосьці прыйшоў па Мэры ці Кіці, адпраўляй іх сюды, у мяне якраз ёсць час.
3 душы Элізабэт зваліўся вялікі цяжар, і, паўгадзіны пасядзеўшы ў сваім пакоі за спакойнымі развагамі, яна дастаткова прыйшла ў сябе, каб далучыцца да астатніх. Радавацца было яшчэ рана, але вечар мінуў ціха і мірна, бо прычыны для страху зніклі, а з часам мусілі прыйсці і лёгкасць са свойскасцю.
Калі позна ўвечары маці адправілася рыхтавацца да сну, Элізабэт пайшла за ёй і расказала важную навіну. Вынік быў ашаламляльны: выслухаўшы дачку, місіс Бэнэт спярша здранцвела, не здольная вымавіць і слова. Мінула шмат, шмат хвілін, перш чым да яе дайшоў сэнс пачутага, хоць звычайна яна хутка разумела тое, што абяцала карысць яе дочкам ці прынамсі неяк тычылася іх кавалераў. Урэшце яна пачала вяртацца ў прытомнасць, круціцца на крэсле, ускокваць, зноў сядаць, дзівіцца і бласлаўляць лёс.
— Святыя нябёсы! Божа блаславі! Толькі падумаць! Божа! Містар Дарсі! Хто б мог падумаць! Няўжо гэта праўда? Ах, мая найдаражэйшая Лізі! Якой багатай і вялікай ты зробішся! Колькі ў цябе будзе грошай на дробныя траты, а каштоўнасцяў, а экіпажаў! Нават Джэйн з табой не зраўняецца — куды ёй да цябе! Якая ж я шчаслівая! А ён такі чароўны, такі прыгожы, такі статны! Ах, дарагая Лізі! Калі ласка, перапрасі яго, што я раней так яго не любіла. Спадзяюся, ён пра гэта забудзе. Дарагая, дарагая Лізі! Дом у гора-