Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
і ён, са сваімі ўяўленнямі пра годнасць, цалкам можа палічыць пераканаўчымі і важкімі тыя аргументы, якія Элізабэт здаюцца смешнымі і слабымі.
Калі ён і раней вагаўся (а ёй часта здавалася, быццам ён вагаецца), што яму рабіць, просьбы і парады блізкай сваячкі могуць перамагчы сумненні і ўрэшце схіліць да рашэння дазволіць сабе столькі шчасця, колькі дасць незаплямленая годнасць. У такім выпадку ён болып сюды не прыедзе. Лэдзі Кэтрын напэўна сустрэнецца з ім у сталіцы, і яму давядзецца забыць пра абяцанне містару Бінглі вярнуцца ў Нэзэрфілд.
«Такім чынам, калі праз некалькі дзён ён папросіць сябра дараваць яму нявыкананае слова, — у думках дадала яна, — я буду ведаць, што гэта значыць. Я адмоўлюся ад усіх надзей, усіх мар пра яго пастаянства. Калі ён, маючы магчымасць атрымаць маю руку і сэрца, задаволіцца тым, што пашкадуе пра мяне, я шкадаваць пра яго хутка ўвогуле перастану».
* * *
Рэшта сям’і, пачуўшы, хто да іх уранні наведаўся, вельмі моцна здзівілася, але ласкава пагадзілася задаволіцца тым жа тлумачэннем, якое ўтаймавала цікаўнасць місіс Бэнэт, і Элізабэт вызвалілася ад занадта дакучлівых роспытаў.
Наступнай раніцай, спускаючыся па прыступках, яна сустрэлася з бацькам, які выйшаў з бібліятэкі з лістом у руцэ.
— Я якраз збіраўся цябе шукаць, Лізі, — сказаў містар Бэнэт. — Хадзем у мой пакой.
Элізабэт пайшла за ім, і яе прага даведацца, што ж ён хоча ёй сказаць, рабілася яшчэ мацнейшай ад разумення, што гэта мусіць быць неяк звязана з лістом у яго руцэ. Нечакана ёй падумалася, што ліст напісаны
лэдзі Кэтрын, і яна з жахам уявіла, як яна зараз будзе вытлумачвацца.
Яны селі побач ля каміна, і тады бацька сказаў:
— Гэтым ранкам я атрымаў ліст, які надзвычай мяне здзівіў. Паколькі ён тычыцца пераважна цябе, ты мусіш дазнацца, што ў ім. Я і не ведаў, што на парозе замужжа знаходзяцца аж дзве мае дачкі. Дазволь павіншаваць цябе з такой важнай перамогай.
Шчокі Элізабэт пачырванелі, бо яна тут жа вырашыла, што ліст не ад цёткі, а ад пляменніка, і не магла разабрацца, радуецца яна, што ён урэшце адкрыўся, ці крыўдзіцца, што ліст даслалі бацьку, а не ёй самой. Містар Бэнэт тым часам працягваў:
— Здаецца, ты ведаеш, пра што гаворка. У такіх справах маладыя лэдзі звычайна надта праніклівыя, але, баюся, нават твая кемлівасць капітулюе, калі ты пачуеш імя свайго прыхільніка. Ліст прыйшоў ад містара Колінза.
— Ад містара Колінза? I што ж ён мог напісаць?
— Безумоўна, толькі самае дарэчнае. Ен пачынае з віншаванняў з нагоды хуткага шлюбу мае старэйшае дачкі, пра які яму, відаць, паведаміў хтосьці з гэтых дабрадушных плеткароў Лукасаў. Я не буду падаграваць тваю цікаўнасць і зачытваць усё, што ён напісаў на гэты конт. Вось тое, што тычыцца цябе:
«Такім чынам, шчыра павіншаваўшы Вас ад свайго імя і ад імя місіс Колінз са шчаслівай падзеяй, я, з Вашага дазволу, злёгку намякну на іншыя абставіны, пра якія я дазнаўся з тых самых крыніц. Мяркуецца, што пасля таго як Ba­rna старэйшая дачка зменіць прозвішча Бэнэт на іншае, яго нядоўга праносіць і Элізабэт, прычым яе абраннік можа абгрунтавана лічыцца адной з выбітных асобаў гэтага краю».
— Паспрабуй, Лізі, здагадацца, каго ён мае на ўвазе.
«Гэты малады джэнтммен надзвычай шчодра адораны ўсім, чаго можа пажадаць смяротны: выдатнай маёмасцю, высакародным паходжаннем і вялікім уплывам. Аднак нягледзячы на ўсе спакусы, дазвольце мне папярэдзіць кузіну Элізабэт і Вас пра шкоду, якую можа пацягнуць за сабой неабдуманая згода прыняць прапанову гэтага джэнтльмена, прывабную настолькі, што Вам, несумненна, захочацца яе прыняць».
— Ты ўжо здагадваешся, Лізі, што гэта за джэнтльмен? Зараз усё зразумееш:
«Прычына такіх перасцярог xaeaeuua ў наступным. У нас ёсць нагода падазраваць, што яго цётка, лэдзі Кэтрын дэ Бур, глядзіць на гэты, шлюб не надта прыхільна».
— To бок гэта ён пра містара Дарсі! Цяпер, Лізі, я думаю, што здзівіў цябе. Хіба маглі Лукасы ці Колінз выбраць сярод нашых знаёмых кагосьці, чыё імя лепш выкрывала б іх хлусню? Містар Дарсі, які не можа зірнуць на жанчыну, каб адразу ж не ўбачыць усе яе недахопы, і які, верагодна, ні разу ў жыцці не зірнуў на цябе! Як гэта чароўна!
Элізабэт паспрабавала зрабіць выгляд, што ёй гэтак жа весела, але змагла выціснуць з сябе толькі штучную ўсмешку. Кірунак бацькавых досціпаў яшчэ ніколі не быў для яе настолькі непрыемны.
— Няўжо табе не смешна?
— Вельмі смешна. Але, калі ласка, чытайце далей.
«Калі ўчора вечарам я паведаміў яе светласці пра магчымасць такога шлюбу, яна тут жа, з уласцівай ёй паблажлівасцю, выказала свае пачуцці з гэтай нагоды, і мы зразумелі,
што праз пэўныя непрымальныя сямейныя сувязі маёй кузіны яна ніколі не дасць згоды на гэты, як яна сказала, ганебны саюз. Я лічу абавязкам як мага хутчэй паведаміць кузіне, каб яна і яе высакародны кавалер ведалі, што іх чакае, і не спяшаліся звязваць сябе йілюбам, які не быў годна ўхвалены».
Больш за тое, містар Колінз дадае:
«Я шчыра радуюся, што сумны ўчынак кузіны Лідыі ўдалося так добра замаўчаць, і толькі шкадую, што звесткі пра іх сужыццё да жаніцьбы разышліся так шырока. Аднак я не павінен грэбаваць пастырскімі абавязкамі, а таму не магу не выказаць здзіўлення тым, што Вы прынялі маладых у сваім доме неўзабаве пасля вяселля. Гэта ж патуранне граху, і на месцы лонгбарнскага святара я б настойліва гэтаму запрацівіўся. Вам як хрысйбтіну, безумоўна, варта было ім дараваць, алеяны ніколі немусілі бз’яўляцца на Вашы вочы, а іх імёны турбаваць Ваш слых».
— Вось дык хрысціянская ўсёдаравальнасць! Рэшта пісьма прысвечаная выключна дарагой Шарлоце і чаканню юнага аліўкавага атожылка. Але, бачу, Лізі, ліст цябе не надта павесяліў. Ты ж, спадзяюся, не збіраешся надзімацца і ўдаваць крыўду з нагоды пустой балбатні? Бо хіба мы жывём не для таго, каб даваць суседзям нагоду пакпіць і пасля ў сваю чаргу смяяцца з іх?
— Ах, мне вельмі смешна! — усклікнула Элізабэт. — Але гэта так дзіўна!
— Так, і менавіта таму гэта так забаўна. Калі б ён спыніўся на любым іншым чалавеку, было б не настолькі весела, аднак поўная абыякавасць да цябе містараДарсі і твая відавочная нелюбоў да яго робяць ліст такім дзівосна бязглуздым! Хоць я і ненавіджу пісаць, я нізашто не адмоўлюся ад перапіскі з містарам Колінзам. Калі я чытаю яго пасланні, то пачынаю аддаваць яму пера-
вагу нават перад Уікхэмам, нягледзячы на тое, як высока я цаню нахабства і двудушнасць зяця. Але скажы мне, Лізі, што пра гэта ўсё сказала сама лэдзі Кэтрын? Яна прыехала паведаміць табе пра сваю нязгоду?
У адказ Элізабэт толькі засмяялася, і паколькі бацька нічога не падазраваў, ён не стаў мучыць яе далейшымі роспытамі. Яшчэ ніколі раней Элізабэт не даводзілася з такой цяжкасцю ўдаваць пачуцці, якіх у яе не было. Яна мусіла смяяцца, калі ёй хацелася плакаць. Найбольш яе паранілі словы бацькі пра абыякавасць містара Дарсі, і ёй заставалася толькі здзіўляцца, які яе бацька неназіральны, ці баяцца, што гэта не ён так мала заўважае, а ёй хочацца бачыць занадта шмат.
Раздзел LVIII
Неўзабаве пасля візіту лэдзі Кэтрын містар Бінглі не толькі не атрымаў ад сябра ліста з выбачэннем, як таго амаль чакала Элізабэт, але і прывёз яго самога ў Лонгбарн. Джэнтльмены прыехалі рана, і перш чым місіс Бэнэт паспела паведаміць містару Дарсі, што яны бачылі яго цётку (Элізабэт баялася, што гэта вось-вось здарыцца), Бінглі, які прагнуў застацца з Джэйн тэт-атэт, прапанаваў прагуляцца. Прапанова была прынятая. Місіс Бэнэт звычкі да прагулак не мела, у Мэры ніколі не ставала вольнага часу, астатнія ж пяцёра выправіліся на шпацыр. Бінглі з Джэйн хутка дазволілі рэшце абагнаць сябе і марудна ішлі ззаду, а Элізабэт, Кіці і Дарсі мусілі неяк адно аднаго забаўляць. Яны размаўлялі вельмі мала, бо Кіці вельмі баялася з ім загаварыць, Элізабэт цішком наважвалася на адчайнае рашэнне, містар Дарсі ж, відаць, рабіў тое самае.
Яны крочылі ў бок Лукасаў, бо Кіці хацела зазірнуць да Марыі, і паколькі Элізабэт не мела прычын далучац-
ца да візіту, яны з Дарсі ўпэўнена рушылі без Кіці далей. Надышоў час выканаць рашэнне, і, набраўшыся смеласці, Элізабэт паспешліва сказала:
— Я вялікая эгаістка, містар Дарсі і, каб даць палёгку сваёй душы, не буду хвалявацца, ці моцна гэта параніць вашу. Я не магу болып стрымліваць жаданне падзякаваць вам за неверагодную дабрыню да маёй беднай сястры. 3 таго часу як я даведалася пра вашу ролю ў гэтай справе, я прагнула прызнацца, як глыбока я вам удзячная. Калі б пра вашу дапамогу ведала рэшта сям’і, я дзякавала б вам цяпер не толькі ад свайго імені.
— Мне шкада, надзвычай шкада, — здзіўлена і ўсхвалявана адказаў Дарсі, — што вы даведаліся пра рэчы, якія, калі іх падалі ў няправільным святле, маглі вас збянтэжыць. Я не думаў, што місіс Гардынер так мала заслугоўвае даверу.
— Вам не варта вініць маю цётку. Пра ваш удзел я дазналася праз балбатлівасць Лідыі і, безумоўна, не супакоілася, пакуль не выведала падрабязнасці. Дазвольце ж мне зноў і зноў дзякаваць вам ад нашай сям’і за велікадушнае спачуванне, з якім вы ўзялі на сябе такі клопат і прайшлі праз столькі непрыемнасцяў, каб знайсці ўцекачоў.
— Калі вы хочаце мне падзякаваць, — адказаў ён, — то дзякуйце толькі ад сябе. He буду адмаўляць, што жаданне зрабіць вас шчаслівай магло ўзмацніць іншыя мае пабуджэнні. Вашы сваякі нічым мне не абавязаныя. Пры ўсёй павазе да іх, я думаў толькі пра вас.
Элізабэт моцна збянтэжылася і не магла сказаць ні слова. Трошкі памаўчаўшы, яе спадарожнік дадаў:
— Вы занадта велікадушная, каб гуляцца са мной. Калі вы ставіцеся да мяне гэтак жа, як у красавіку, скажыце адразу. Mae пачуцці і жаданні не змяніліся, але адно Ba­rna слова прымусіць мяне замаўчаць аб гэтым назаўжды.
Элізабэт, адчуваючы ўсю надзвычайную няёмкасць і пакутлівасць яго становішча, прымусіла сябе
загаварыць і адразу ж, хай і не надта бойка, дала яму зразумець, што за час, які мінуў са згаданых падзеяў, яе пачуцці істотна змяніліся, і цяпер яна гатовая з радасцю і ўдзячнасцю прыняць яго прызнанні. Гэты адказ зрабіў яго такім шчаслівым, якім ён, напэўна, ніколі раней не быў, і ён адкрыў ёй сваё сэрца настолькі цёпла і разважліва, наколькі гэтага можна чакаць ад шалёна закаханага чалавека. Калі б Элізабэт магла злавіць погляд містара Дарсі, яна ўбачыла б, як упрыгожвае яго шчырая радасць, але, не здольная на яго глядзець, яна слухала, як ён расказвае ёй пра свае пачуцці, даводзячы, наколькі яна для яго важная, і з кожным момантам яго прывязанасць рабілася ёй усё даражэйшай.