Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
— Але ваш прыезд у Лонгбарн да маёй сям’і іх хутчэй пацвердзіць, — холадна сказала Элізабэт, — калі толькі такія чуткі сапраўды ходзяць.
— «Калі»? Вы хочаце зрабіць выгляд, што не чулі іх? Хіба не вы іх так старанна распаўсюджваеце? Вы не ведаеце, штоўсе гэта абмяркоўваюць?
— Ніколі нічога такога не чула.
— I вы можаце пацвердзіць, што падставаў для такіх чутак няма?
— Я не прэтэндую на такую просталінейнасць, як у вашай светласці. Некаторыя вашы пытанні я хачу пакінуць без адказу.
— Я гэтага не пацярплю. Міс Бэнэт, я патрабую тлумачэнняў! Ці рабіў вам ён, мой пляменнік, прапанову?
— Ваша светласць абвясціла, што гэта немагчыма.
— Гэта павінна, гэта мусіць быць немагчымым, калі толькі яму не здрадзіў розум. Але вашы чары і прынады маглі прымусіць яго ў хвіліну жарсці забыць доўг перад сабой і сям’ёй. Вы маглі зацягнуць яго ў пастку.
— Калі гэта так, то я нізашто не прызнаюся.
— Міс Бэнэт, вы ведаеце, хто я такая? Я не прывыкла, каб са мной так гаварылі. Я яго найбліжэйшая сваячка і маю права ведаць пра ўсе яго таемныя турботы.
— Але вы не маеце права ведаць пра мае, і вашы паводзіны не схіляюць мяне да адкрытасці.
— Скажу вам наўпрост. Саюз, якога вы маеце нахабства дамагацца, немагчымы. Ніколі. Містар Дарсі заручаны з маёй дачкой. I што вы цяпер скажаце?
— Толькі тое, што калі гэта праўда, у вас няма прычын падазраваць, што ён зрабіў прапанову мне.
Лэдзі Кэтрын імгненне павагалася і тады адказала:
— Іх заручыны носяць асаблівы характар. Яны з самага дзяцінства прызначаліся адно аднаму. Такім было найвялікшае жаданне яго маці, зрэшты, яе маці таксама. Калі яны былі ў калысках, мы планавалі іх шлюб, і цяпер, калі жаданне абедзвюх сясцёр мусіць спраўдзіцца, усё руйнуе бязродная дзяўчына, без ніякай вагі ў свеце і чужая нашай сям’і! Няўжо вы не паважаеце жаданні яго сяброў? Яго маўклівы абавязак перад міс дэ Бур? Вы страцілі ўсю прыстойнасць і далікатнасць? I хіба вы не чулі ад мяне, што ён з першых гадзін жыцця прызначаны сваёй кузіне?
— Я чула гэта і раней. Але што мне з таго? Калі іншых пярэчанняў супраць майго саюзу з вашым пляменнікам няма, мяне напэўна не стрымае тое, што яго Ma­ui і цётка хацелі ажаніць яго з міс дэ Бур. Вы абедзве зрабілі ўсё, што маглі, плануючы яго шлюб. Але заклю-
чыць яго мусіце не вы. Калі містар Дарсі ні гонарам, ні пачуццём не звязаны са стрыечнай сястрой, чаму ён не можа зрабіць іншы выбар? I калі гэты выбар падзе на мяне, чаму б мне не прыняць яго прапанову?
— Бо гэта забараняюць гонар, выхаванне, прыстойнасць, урэшце — вашы ўласныя інтарэсы. Так, міс Бэнэт, вашы інтарэсы, бо не чакайце ўвагі з боку яго сям’і і сяброў, самавольна дзейнічаючы супраць іх намераў. Вас будуць асуджаць, ганьбаваць і ненавідзець усе яго сваякі. Ваш саюз будзе знявагай, і ніхто з нас ніколі не згадае вашае імя.
— Якое цяжкае няшчасце, — адказала Элізабэт. — Але ў жонкі містара Дарсі будзе столькі крыніц для радасці, звязаных з яе становішчам, што ў яе ў цэлым не будзе прычын жаліцца на лёс.
— Упартая, самаўпэўненая дзеўка! Мне так за вас сорамна! I гэта ўдзячнасць за маю ўвагу да вас мінулай вясной? Думаеце, вы нічога мне не павінная? Давайце прысядзем. Вы мусіце зразумець, міс Бэнэт, што я прыехала сюды з цвёрдым намерам дабіцца мэты, і мяне не адгаварыць. Я ніколі не патурала чужым прыхамацям. Расчароўвацца — не ў маёй звычцы.
— I таму цяперашняе вашае становішча вартае жалю. Але што мне да гэтага?
— He трэба мяне перабіваць. Слухайце мяне моўчкі. Mae дачка і пляменнік створаныя адно для аднаго. Па матчынай лініі яны паходзяць з аднаго высокага роду, а іх бацькі належалі да паважаных, годных і старажытных, хоць і нетытулаваных сем’яў. Абодва бакі дзівосна багатыя. Кожны член іх шаноўных родаў прызначае іх адно аднаму — і што іх можа разлучыць? Нахабства маладой паненкі без сям’і, сувязяў ці грошай. Як такое можна вытрымаць? Гэтага не мусіць быць і не будзе. Калі вас турбуе ўласны дабрабыт, вы не захочаце выйсці з колаў, у якіх выраслі.
— Я не лічу, што, выйшаўшы за вашага пляменніка, я гэтыя колы пакіну. Ен джэнтльмен, а я — дачка джэнтльмена, і значыць, мы роўня.
— Вы сапраўды дачка джэнтльмена, але хто ваша маці? Хто вашы дзядзькі і цёткі? He думайце, што я нічога пра іх не ведаю.
— Кім бы ні былі мае сваякі, — сказала Элізабэт, — калі ваш пляменнік не мае нічога супраць, то гэта не мусіць хваляваць і вас.
— Скажыце мне ўрэшце: ці заручаныя вы з ім?
Элізабэт не адказала б на гэтае пытанне толькі дзеля таго, каб дагадзіць лэдзі Кэтрын. Але пасля хвіліннага вагання яна не змагла не сказаць:
-He.
Лэдзі Кэтрын была, відаць, задаволеная.
— I вы абяцаеце, што ніколі з ім не заручыцеся?
— Такога абяцання я вам не дам.
— Міс Бэнэт, я ўражаная і абураная. Я чакала, што вы акажацеся больш абачлівай паненкай. Але не падманвайце сябе надзеяй, што я адступлюся. Я не з’еду, пакуль не пачую ад вас таго, што хачу.
— Але вы дакладна ніколі гэтага не пачуеце. Ніхто не змусіць мяне да такога глупства. Ваша светласць хоча, каб містар Дарсі ажаніўся з вашай дачкой, але калі я дам такое патрэбнае вам абяцанне, няўжо гэта зробіць іх шлюб болып імаверным? Мяркуючы, што ён да мяне прыхільны, вы спадзеяцеся, што мая адмова падштурхне яго зрабіць прапанову стрыечнай сястры? Дазвольце мне сказаць, лэдзі Кэтрын, што довады, якімі вы падмацоўваеце сваё незвычайнае патрабаванне, настолькі ж бессэнсоўныя, наколькі само патрабаванне — недарэчнае. Вы моцна памыляецеся ў маім характары, калі думаеце, што такія пераконванні на мяне падзейнічаюць. Я не ведаю, ці ўхваляе ваш пляменнік такі клопат пра яго справы, але вы дакладна не маеце
права ўмешвацца ў мае. Таму я прашу больш мне такімі размовамі не дакучаць.
— Калі ласка, не так хутка. Я яшчэ не скончыла. Да ўсіх згаданых пярэчанняў я мушу дадаць яшчэ адно. Падрабязнасці ганебных уцёкаў вашай малодшай сястры для мяне не таямніца. Я ведаю ўсё — і што для маладога вяселле было спешнаўладжанай угодай, і што вашы бацька і дзядзька панеслі ў сувязі з гэтым расходы. I такая паненка будзе майму пляменніку сястрой? А яе муж, сын аканома яго бацькі, будзе яму братам? Пра што вы, дальбог, думаеце? Няўжо цені Пэмбэрлі будуць так апаганеныя?
— Можаце больш нічога не казаць, — абурана прамовіла Элізабэт. — Вы абражалі мяне ўсімі магчымымі спосабамі. Я мушу прасіць дазволу вярнуцца дадому.
3 гэтымі словамі яна паднялася. Лэдзі Кэтрын паднялася таксама, і яны пайшлі назад. Яе светласць была ў гневе.
— I вы не думаеце пра гонар і рэпутацыю майго пляменніка! Нячулая, карыслівая дзеўка! Няўжо вы не разумееце, што такі шлюб зганьбуе яго ў вачах усяго свету?
— Лэдзі Кэтрын, мне больш няма чаго сказаць. Вы маё меркаванне ведаеце.
— Дык вы вырашылі дабіцца яго?
— Я нічога такога не сказала. Я вырашылаўсяготолькі рабіць тое, што, на маю думку, прынясе мне шчасце, не зважаючы на вас і ўсіх астатніх настолькі не звязаных са мной людзей.
— Што ж, добра. Значыць, вы адмаўляецеся дагадзіць мне. Адмаўляецеся падпарадкавацца патрабаваннямдоўгу, гонару іўдзячнасці. Вы пастанавілі знішчыць яго ў вачах усіх яго сяброў і наклікаць на яго пагарду ўсяго свету.
— Hi доўг, ні гонар, ні ўдзячнасць, — адказала Элізабэт, — нічога ад мяне ў дадзеным выпадку не патрабуюць. Мой шлюб з містарам Дарсі ніякіх прынцыпаў бы не парушыў. А што да абурэння яго сваякоў ці асуджэння свету, то калі першых наша вяселле не надта ўзрадуе, мяне гэта ні на імгненне не засмуціць, другі ж для гэтага занадта разумны.
— Дык вось якое ваша сапраўднае меркаванне! Вось ваша канчатковае рашэнне! Выдатна. Зараз я буду ведаць, як дзейнічаць. I не думайце, міс Бэнэт, што вашы намеры здзейсняцца. Я прыехала вас выпрабаваць. Я спадзявалася, што вы будзеце разважлівай, але будзьце ўпэўненая: я свае мэты даб’юся.
Лэдзі Кэтрын працягвала так гаварыць, пакуль яны не дайшлі да экіпажа, дзе яна, паспешліва павярнуўшыся, дадала:
— Я не буду з вамі, міс Бэнэт, развітвацца. He перадам паклонаў вашай маці. Вы такой увагі не заслугоўваеце. Я вельмі вамі незадаволеная.
Элізабэт нічога не адказала і не паспрабавала ўгаварыць яе светласць вярнуцца ў дом, а спакойна пайшла туды сама. Падымаючыся па сходах, яна чула, як з’язджае экіпаж. Маці нецярпліва сустрэла яе ля дзвярэй гардэробнага пакоя, каб дазнацца, чаму лэдзі Кэтрын не прыйшла з ёй, каб адпачыць.
— Яна адмовілася, — сказала яе дачка, — бо мусіла ехаць.
— Яна так прыемна выглядае! Які дзівосна ветлівы візіт! Відаць, яна завітала да нас толькі каб паведаміць пра здароўе Колінзаў. Думаю, яна кудысьці ехала і, мінаючы Мэрытан, вырашыла, што можа наведацца да цябе. Мяркую, Лізі, яна нічога асаблівага табе не сказала?
Элізабэт давялося трошкі зманіць, бо прызнацца ў тым, пра што яны размаўлялі, было немагчыма.
Раздзел LVII
Элізабэт было нялёгка справіцца з замяшаннем, выкліканым надзвычайным візітам, і яшчэ шмат гадзін яна не магла перастаць напружана пра яго думаць. Як высветлілася, лэдзі Кэтрын узяла на сябе клопат прыехаць з Розінгза выключна для таго, каб разарваць яе меркаваныя заручыны з містарам Дарсі. Разумны план, нічога не скажаш! Але Элізабэт ніяк не магла ўявіць, адкуль пайшлі чуткі пра заручыны, пакуль раптам не здагадалася, што яго блізкага сяброўства з Бінглі, а яе блізкага сваяцтва з Джэйн цалкам дастаткова для таго, каб плётка з’явілася, асабліва ў час, калі ўсе, чакаючы хуткага вяселля, ужо спадзяюцца на наступнае. Яна і сама разумела, што пасля вяселля будзе часцей бачыцца з містарам Дарсі. Відаць, суседзі з Лукаслоджа (а Элізабэт прыйшла да высновы, што менавіта з іх перапіскі з Колінзамі лэдзі Кэтрын атрымала адпаведныя звесткі) назвалі вырашаным і ўжо хутка чаканым тое, што сама Элізабэт лічыла магчымым калінебудзь у будучыні.
Разважаючы над словамі лэдзі Кэтрын, Элізабэт не магла пазбавіцца трывожнага адчування, якое тычылася магчымых наступстваў такога ўпартага ўмяшання. 3 таго, што яе светласць сказала пра сваё рашэнне прадухіліць вяселле, Элізабэт разумела, што цётка задумала паўплываць на пляменніка, і было страшна ўявіць, як ён успрыме пададзены ёй спіс недахопаў яго шлюбу з міс Бэнэт. Яна не зусім дакладна ўяўляла ступень яго прывязанасці да цёткі і залежнасць ад яе суджэнняў, але было натуральна чакаць, што яго меркаванне пра яе светласць нашмат вышэйшае, чым яе. Элізабэт не сумнявалася, што, пералічваючы заганы шлюбу з той, чыё паходжанне настолькі ніжэйшае за ягонае, лэдзі Кэтрын будзе цэліць у яго самыя слабыя месцы,