Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
He даючы сабе часу на разважанні і амаль не разумеючы, што адбываецца, Элізабэт праглынула пасланне, тут жа схапілася за наступнае і, надзвычай нецярпліва разгарнуўшы яго (ліст быў напісаны назаўтра пасля другой часткі першага), прачытала наступнае:
«На гэты час, дарагая сястра, ты ўжо мусіла атрымаць мой папярэдні паспешлівы ліст, і я спадзяюся, што гэты акажацца больш чытэльным. Аднак я цяпер, хоць і не аб-
межаванаяўчасе, настолькі збітая з панталыку, што большай звязнасці паабяцаць не магу. Дарагая Лізі, я не ведаю, як пра гэта напісаць, алеўмянежудасная навіна, ія немагу яе адкладаць. Якім бы безразважным ні здаваўся нам шлюб паміж містарам Уікхэмам і беднай Лідыяй, цяпер мы найбольш хацелі б пераканацца, што ён быў заключаны, бо ёсць надта шмат прычын баяу,ца, што ў Шатландыю яны не паехалі. Учора да нас прыбыў палкоўнік Форстэр, які пакінуў Брайтан дзень таму, праз некалькі гадзін пасля пасланца. Хоць Лідыя ў цыдулцы да місіс Ф. дала ёй зразумець, што яны збіраюцца ў Грэтна-Грын, Дэні выказаў камусьці меркаванне, што У. зусім не планаваў туды ехаць і ўвогуле не думаў жаніцца з Лідыяй, і калі гэтыя словы перадалі палкоўніку Ф., той тут жа падняў трывогу і пакінуў Б., каб адшукаць іх сляды. Ён лёгка прасачыў іх маршрут да Клэпхэма, але не далей, бо, дабраўшыся туды, яны выйшлі з паштовай карэты, якая везла іх з Эпсама, і пераселіў шасцімесны экіпаж. Пра іх далейшы маршрут вядома толькі тое, што іх бачылі на лонданскай дарозе. Я не ведаю, што і думаць. Правёўшы ўсе магчымыя росшукі на тым бакуЛондана, палкоўнік Ф. скіраваўся ў Хартфардшыр, трывожна распытваючы пра ўцекачоў на кожнай заставе і ў заезных дамах Барнэта і Хатфілда, але безвынікова: ніхто падобны да іх там не праязджаў. Глыбока засмучаны, ён прыбыў у Лонгбарн і ў манеры, якая робіць яго сэрцу гонар, падзялгўся з намі кепскімі прадчуваннямі. Мне так шчыра шкада яго і місіс Ф. іх ні ў чым нельга папракнуць. Дарагая Лізі, мы ўсе тут у вялікай роспачы. Мама з татам баяцца найгоршага, але я не магу думаць пра яго так дрэнна: шэраг абставін мог прымусіць іх адмовіцца ад пачатковага плана і аддаць перавагу таемнай жаніцьбе ў горадзе. Нават калі ён задумаў нешта падобнае (што ўжо малаімаверна) у дачыненні да Лідыі, маладой жанчыны з прыстойнымі сувязямі, няўжо яна сама настолькі страціла сорам ? Гэтага не можа быць! Але, намой вялікі жаль, палкоўнік Ф. не надта
спадзяецца на іх шлюб: калі я адкрыла яму свае надзеі, ён толькі пакачаў галавой і сказаў, што У., відаць, не той чалавек, якому можна давяраць. Бедная мама па-сапраўднаму злегла і не выходзіць са свайго пакоя. Было блепш, калі бяна ўзяла сябеў рукі, але чакаць гэтага не варта. Што да бацькі, то я ніколг не бачыла яго такім маркотным. Усе злуюцца на бедную Кіці, бо яна маўчала пра іх прыхільнасць, але чаго тут здзіўляцца, яна ж ахоўвала таямніцу. Я так радая, дарагая Лгзі, што ты не бачыла гэтых гнятлівых сцэнаў, аднак цяпер, калі першае ўзрушэнне мінула, цімагу я прызнацца, што чакаю твайго вяртання?Алея не такая сябелюбка, каб настойваць, калі табе гэта будзе нязручна. Бывай!
Я зноў узялася за пяро, каб зрабіць тое, чаго толькі што абяцала не рабіць: абставіны склаліся так, што я вымушаная настойліва прасіць вас усіх як мага хутчэй сюды прыехаць. Я добра ведаю дарагіх цётку і дзядзьку, а таму не баюся звярнуцца да іх з гэтай просьбай, тым больш што ў дзядзькі мне давядзецца прасіць пра яшчэ болыаае. Бацька зараз жа адпраўляецца з палкоўнікам Форстэрам у Лондан, каб паспрабаваць яе знайсці. Я не надта разумею, што ён збіраецца рабіць, але роспачны стан не дазволіць яму дзейнічаць дастаткова ўмела і асцярожна, а палкоўнік Форстэр мусіць заўтра ўвечары быць у Брайтане. У такой надзвычайнай сітуацыі дапамога і парады дзядзькі былі б бясцэннымі. Ен адразу ж зразумее, што я адчуваю, і я вельмі спадзяюся наяго дабрыню».
— Але ж дзе, дзе цяпер дзядзька?! — ускочыўшы з месца, ускрыкнула Элізабэт, як толькі дачытала ліст, і ледзь не кінулася шукаць Гардынераў, каб не згубіць ніводнага каштоўнага моманту. Але як толькі яна дабегла да дзвярэй, слуга адчыніў іх — на парозе стаяў містар Дарсі. Яе бледны твар і парывістасць прымусілі яго сцепануцца, але не паспеў ён прыйсці ў сябе і за-
гаварыць з ёй, як яна, не могучы думаць ні пра іпто, апроч гісторыі з Лідыяй, паспешліва выгукнула:
— Прашу вас, даруйце, але мне трэба бегчы. Трэба зараз жа знайсці містара Гардынера, справа не можа цярпець! Нельга губляць ні секунды!
— Божа мой, што здарылася? — усклікнуўён, іўгэтым ускліку пачуцця было болып, чым ветлівасці. Але тут ён апамятаўся і сказаў: — Я не буду вас затрымліваць. Але давайце я пайду шукаць містара і місіс Гардынер альбо адправім слугу. Вы не надта добра сябе адчуваеце і не можаце ісці сама.
Элізабэт завагалася, але заўважыўшы, як дрыжаць яе калені, зразумела, што яе пошукі наўрад ці будуць паспяховымі. Паклікаўшы слугу, яна — задыхаючыся, а таму ледзь чутна — даручыла яму як мага хутчэй прывесці гаспадара з гаспадыняй назад.
Калі слуга выйшаў, Элізабэт, не здольная больш трымацца на нагах, села. Яна выглядала такой хворай, што містар Дарсі не мог пакінуць яе ці стрымацца ад выяўлення цеплыні і спачування:
— Дазвольце я паклічу пакаёўку. Можа, вам трэба падмацавацца? Можа, глыток віна — падаць вам? Вы зусім хворая.
— He, дзякуй, — адказала яна, спрабуючы ачуцца. — Са мной нічога не здарылася. Я зусім здаровая, аднак мяне засмуціла жахлівая вестка, якую я толькі што атрымала з Лонгбарна.
Згадаўшы пра гэта, яна тут жа расплакалася і некалькі хвілін не магла вымавіць і слова. Дарсі, пакутуючы ад трывогі, змог сказаць толькі нешта невыразнае пра свой жаль і глядзеў на яе ў маўклівым спачуванні. Урэшце яна зноў загаварыла:
— Я толькі што атрымала ад Джэйн ліст з жудаснай навіной. Схаваць яе не атрымаецца. Мая малодшая сястра кінула ўсіх сваіх сяброў... і збегла, аддаўшы ся-
бе ў рукі містара... містара Уікхэма. Яны разам уцяклі з Брайтана. Вы ведаеце яго дастаткова добра, каб зразумець, што гэта значыць. У яе няма грошай, няма сувязяў — нічога, што магло б яго спакусіць. Яна назаўсёды загінула.
Дарсі здранцвеў ад здзіўлення.
— Падумаць толькі, — працягвала яна яшчэ больш усхваляваным голасам, — а я ж магла гэта прадухіліць! Я ж ведала, што ён за чалавек. Варта было расказаць родным нешта з таго... нешта з таго, што я ведала! Калі б яны ўяўлялі, які ён насамрэч, гэтага б не здарылася. Але цяпер... цяпер ужо запозна.
— Мяне і праўда гэта так засмучае! — усклікнуў Дарсі. — Засмучае і ўражвае. Але вы ўпэўненая, вы абсалютна ўпэўненая ў гэтым?
— О, так! Яны пакінулі Брайтан ноччу ў суботу, і іх след прасачылі да самага Лондана, але далей ён згубіўся — яны дакладна не паехалі ў Шатландыю.
— Ці рабіліся нейкія крокі, нейкія спробы вярнуць яе?
— Бацька паехаў у Лондан, а Джэйн у лісце просіць мяне звярнуцца да дзядзькі па тэрміновую дапамогу. Спадзяюся, праз паўгадзіны мы выедзем. Але тут ужо нічога не зробіш — я цудоўна разумею, што нічога не зробіш. Як з такім чалавека можна дамовіцца? Як іх увогуле знайсці? У мяне няма і найменшай надзеі. Усё так жахліва!
Дарсі моўчкі пакачаў галавой на знак згоды.
— Калі мне адкрылі вочы на яго сапраўдную сутнасць — ах, каб я ведала, што мне варта... не, што я павінная рабіць! Але я тады не ведала, баялася зрабіць зашмат. Страшная, страшная памылка!
Дарсі нічога не адказваў. Ен, здавалася, нават не чуў яе, а толькі засяроджана хадзіў па пакоі туды-сюды, нахмураны, змрочны. Элізабэт хутка гэта заўважыла і ўсё зразумела. Яе ўлада над ім слабла — усё мусіла скончыц-
ца пад уплывам такога доказу нявартасці яе сям’і, такога сведчання пра іх найглыбейшую ганьбу. Тут не было чаму дзівіцца і ў чым яго папракаць, аднак думка пра тое, што ён перамог сябе, ніяк не магла яе суцешыць і не давала палёгкі ў пакутах. Наадварот, Элізабэт урэшце здолела разабрацца з уласнымі жаданнямі і як ніколі раней шчыра адчула, як моцна магла б яго пакахаць, — адчула цяпер, калі нічога не мела значэння.
Аднак думка пра сябе, хоць і з’явілася ў Элізабэт, не змагла ёй завалодаць. Усе яе хваляванні былі звязаныя з Лідыяй, з прыніжэннем і пакутай, якія яна ім прынесла. Уткнуўшыся тварам у насоўку, Элізабэт хутка забыла пра астатняе, і толькі праз некалькі хвілін яе вярнуў да рэчаіснасці голас суразмоўцы, які прагучаў досыць стрымана, хоць і спачувальна:
— Падазраю, вы даўно марыце, каб я сышоў, і маю прысутнасць тут нельга апраўдаць нічым, акрамя шчырага, хоць і бездапаможнага, спачування. Божа, калі б толькі я мог нешта сказаць ці зрабіць, каб хоць неяк падтрымаць вас у горы! Але навошта катаваць вас марным суцяшэннем — хіба для таго, каб заслужыць падзяку? Баюся, гэты няшчасны выпадак пазбавіць маю сястру асалоды бачыць вас сёння ў Пэмбэрлі?
— Так, вядома. Будзе так ласкавы, папрасіце ў міс Дарсі за нас прабачэння. Скажыце, што тэрміновыя справы неадкладна выклікалі нас дадому. Хавайце жахлівую праўду як мага даўжэй, хоць я ведаю, што доўга хаваць яе не атрымаецца.
Ён з гатоўнасцю паабяцаў ёй захоўваць таямніцу, яшчэ раз паспачуваў у горы, пажадаў, каб справы вырашыліся болып шчасліва, чым пакуль на гэта можна спадзявацца, перадаў паклоны яе сваякам і, кінуўшы на яе апошні сур’ёзны погляд, сышоў.
Калі ён пакінуў пакой, Элізабэт падумала, што яны наўрад ці яшчэ сустрэнуцца з такой цеплынёй, якой
вылучаліся іх спатканні ў Дэрбішыры, і калі яна азірнулася на ўсё іх знаёмства, такое зменлівае і супярэчлівае, то ўздыхнула над непастаянствам пачуццяў, якія цяпер патрабавалі яго захаваць, а нядаўна падштурхоўвалі да заканчэння.
Калі ўдзячнасць і павага — добрая аснова для прыхільнасці, змена ў стаўленні Элізабэт да містара Дарсі не пакажацца непраўдападобнай ці заганнай. Калі ж, наадварот, лічыць прыхільнасць, што нарадзілася з такіх крыніц, неразумнай ці ненатуральнай у параўнанні з пачуццём, пра якое часта гавораць, што яно ўзнікае з першай жа размовы і нават да таго як закаханыя абмяняюцца парачкай словаў, у апраўданне Элізабэт можна сказаць толькі тое, што яе прыхільнасць да Уікхэма выпрабавала гэты падыход, і, магчыма, якраз яго правал змусіў яе абраць іншы, менш цікавы, спосаб закахацца. У любым разе адыход Дарсі напоўніў яе шкадаваннем, і калі яна зразумела, што гэта першы вынік ганебных паводзін яе сястры, яе думкі пра злашчасную гісторыю зрабіліся яшчэ болып пакутлівымі. Прачытаўшы другі ліст Джэйн, яна ні імгнення не спадзявалася, што Уікхэм плануе з Лідыяй ажаніцца. Цешыць сябе такой надзеяй магла толькі Джэйн. Ход падзеяў не выклікаў у Элізабэт здзіўлення. Здзіўленне, нават неўразуменне, з’явілася толькі тады, калі яна, прачытаўпіы першы ліст, дазналася, што Уікхэм нібыта жэніцца з дзяўчынай, якую ён не мог абраць дзеля грошай: яна не разумела, чым Лідыя магла яго прывабіць. Але цяпер усё было відавочна. Для таго кшталту прыхільнасці чараўу яе хапала, і хаця Элізабэт не думала, што Лідыя пагадзілася на ўцёкі, не маючы на ўвазе шлюбу, яна без цяжкасці магла паверыць, што ні цнота, ні здаровы сэнс не перашкодзяць яе малодшай сястры зрабіцца лёгкай здабычай.