Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
дачкой надзвычай нізка, і на яе месцы я б гэтага не перажыла. Я суцяшаю сябе толькі тым, што праз разбітае сэрца Джэйн памрэ, і ён пашкадуе, што так з ёй абышоўся.
Але Элізабэт такая перспектыва зусім не суцяшала, і яна нічога не сказала.
— Што ж, Лізі, — неўзабаве прадоўжыла маці, — значыць, Колінзы выгодна ўладкаваліся? Так-так, спадзяюся, гэта надоўга. А як у іх з кухняй? He сумняваюся, Шарлота — выдатная гаспадыня. Калі яна хоць напалову такая ж кемлівая, як яе маці, то нешта нават наэканоміць. Думаю, яны там не надта марнуюць грошы.
— Зусім не марнуюць.
— I гэта вельмі важна, ад гэтага залежыць гаспадарка. Так-так, яны ўжо пастараюцца жыць па сродках. 3 грашыма ў іх праблем не будзе — абы на здароўе! А што, я думаю, яны часта гавораць пра Лонгбарн, які дастанецца ім пасля смерці твайго бацькі. Напэўна глядзяць на наш дом як на сваю ўласнасць.
— Пры мне яны на гэтую тэму не маглі гаварыць.
— Было б дзіўна, калі б маглі, але я не сумняваюся, што паміж сабой яны часта пра гэта плявузгаюць. Што ж, калі яны так лёгка абыходзяцца з маёмасцю, якая па законе ім не належыць, тым горш для іх. Я б пасаромелася прыняць спадчыну па мужчынскай лініі.
Раздзел XLI
Першы тыдзень пасля вяртання праляцеў хутка. Пачаўся другі. Гэта былі апошнія дні ***шырскага палка ў Мэрытане, і юныя лэдзі з ваколіц зусім пасмутнелі. Скруха была амаль усеагульная. Толькі старэйшыя міс Бэнэт усё яшчэ маглі есці, піць, спаць і весці звычайнае жыццё. Такая чэрствасць рэгулярна асуджалася Ki-
ці і Лідыяй, чые пакуты сягнулі вышыняў і якія не маглі прыняць такую бяздупінасць уласных сваячак.
— Божачкі, што нас чакае? Што мы будзем рабіць? — нярэдка з пакутлівай горыччу ўскрыквалі яны. — Як ты можаш так усміхацца, Лізі?
Адданая маці раздзяляла іх гора і прыгадвала, як дваццаць пяць гадоў таму сама мучылася з той жа прычыны.
— Я ўпэўненая, што праплакала два дні, — сказала яна, — калі ад нас з’ехаў полк палкоўніка Мілера. Я думала, у мяне разаб’ецца сэрца.
— Але маё сэрца дакладна разаб’ецца, — сказала Лідыя.
— Калі б мы толькі маглі адправіцца ў Брайтан! — зазначыла місіс Бэнэт.
— Ах, калі б мы маглі адправіцца ў Брайтан!.. Але Ta­Ta такі няўмольны.
— Калі я пару разоў пакупаюся ў моры, мяне гэта вельмі падтрымае.
— Цётка Філіпс лічыць, што для мяне гэта таксама было б карысна, — дадала Кіці.
Такія галашэнні раз-пораз напаўнялі сцены Лонгбарна. Элізабэт спрабавала ставіцца да іх з гумарам, але сорам паглынаў усю прыемнасць ад жартаў на гэты конт. Яна зноў адчула справядлівасць папрокаў містара Дарсі і ніколі яшчэ так не схілялася дараваць яму ўмяшанне ў справы сябра.
Але змрочныя прадчуванні Лідыі хутка развеяліся: місіс Форстэр, жонка палкоўніка з ***шырскага палка, запрасіла яе паехаць з імі ў Брайтан. Гэтая бясцэнная сяброўка была яшчэ зусім юнай жанчынай і толькі нядаўна выйшла замуж. Лёгкасць і нязменна добры настрой абедзвюх прывялі да збліжэння, і з трох месяцаў знаёмства два яны лічыліся задушэўнымі прыяцелькамі.
Наўрад ці можна апісаць захапленне Лідыі з гэтай нагоды, яе палкую любоў да місіс Форстэр, задаволенасць місіс Бэнэт і роспач Кіці. Нячулая да пачуццяў сястры, Лідыя лётала па доме ў бясконцым экстазе, патрабуючы ад усіх віншаванняў і яшчэ больш бурна, чым звычайна, балбочучы і смеючыся. Няшчасная Кіці ў гэты час кляла лёс у гасцёўні — у празмерна жаласлівых выразах і не менш капрызным тонам.
— Я не разумею, чаму місіс Форстэр не запрасіла мяне разам з Лідыяй, — казала яна. — Я, вядома, не самая блізкая яе сяброўка. Але ў мяне не менш правоў атрымаць запрашэнне — і нават болый, бо я на два гады старэйшая.
Элізабэт марна заклікала яе быць разумнай, а Джэйн — змірыцца. Што да самой Элізабэт, то яна нашмат менш радавалася запрашэнню, чым маці і Лідыя, бо баялася, што яно акажацца смяротным прысудам апошнім кроплям здаровага сэнсу сястры. Яна таемна параіла бацьку не адпускаць Лідыю, хоць ведала, як яе ўзненавідзяць у сям’і, калі дазнаюцца пра гэты крок. Яна нагадала містару Бэнэту, як часта Лідыя паводзіцца неналежным чынам, і паспрабавала пераканаць, што сяброўства з такой жанчынай, як місіс Форстэр, прынясе сястры мала карысці: з такой кампаньёнкай у яе будзе шмат выпадкаў паказаць сябе ў Брайтане, дзе спакусаў нашмат больш, чым дома, з яшчэ горшага боку. Бацька ўважліва яе выслухаў і сказаў:
— Лідыя не супакоіцца, пакуль не зняславіцца дзе-небудзь на людзях, і цяперашнія абставіны даюць нашай сям’і цудоўны шанец перажыць гэта з найменшымі цяжкасцямі і затратамі.
— Калі б вы ведалі, — сказала Элізабэт, — колькі шкоды нам усім можа прынесці... не, ужо прынесла кепскае ўражанне пра безразважныя і нясціплыя паводзіны Лідыі, якое склалася ў свеце, вы б не ставіліся да гэтай паездкі так абыякава.
— Ужо прынесла? — перапытаў містар Бэнэт. — Яна што, распужала кагосьці з тваіх кавалераў? Бедная Лізі! Але не журыся. He варта шкадаваць пра пераборлівых маладзёнаў, што не пераносяць на дух і намёку на чалавечую дурасць. Давай, агуч мне спіс няшчасных, каго адштурхнула недалёкасць Лідыі.
— Вы памыляецеся — мне няма на што жаліцца. Я кажу не пра асобныя выпадкі, а пра агульную шкоду. Наша рэпутацыя, наша паважнасць у вачах свету цярпяць праз пагарду да любых правілаў, шалёную непрадказальнасць і нахабства, якімі так славіцца Лідыя. Даруйце, але я скажу наўпрост. Калі вы, дарагі бацька, не возьмеце на сябе клопат стрымаць яе бурную натуру і растлумачыць, што яе цяперашнія памкненні не могуць зрабіцца справай яе жыцця, хутка на яе ўвогуле нельга будзе паўплываць. Яе характар сфармуецца, і да шаснаццаці яна ператворыцца ў безнадзейную какетку, выстаўляючы на смех і сябе, і сваю сям’ю, какетку самага нізкага, найгоршага тыпу, што не мае іншых перавагаў, апроч юнага ўзросту і прымальнай знешнасці. Яе недалёкасць і пустата не дадуць ёй хоць неяк абараніцца ад усеагульнай пагарды, якую выкліча яе прага быць у цэнтры ўвагі. Тая ж небяспека чакае і Кіці, якая ва ўсім прыпадабняецца да пыхлівай, дурной, лянівай і абсалютна нястрыманай Лідыі! Дарагі мой татачка, няўжо вы лічыце, што іх не будуць асуджаць і ганьбаваць усе, хто іх ведае, і што гэтая няслава не кране іх сясцёр?
Містар Бэнэт зразумеў, што яна ўклала ў словы ўсю душу, узяў яе за руку і цёпла адказаў:
— He хвалюйся, мая дарагая. Усе, хто ведае вас з Джэйн, ставяцца да вас з любоўю і павагай, і твае вартасці не зменшацца праз дзвюх — ці, я б сказаў, трох — вельмі дурных сясцёр. У Лонгбарне не будзе спакою, калі Лідыя не паедзе ў Брайтан. Ну дык
хай едзе! Палкоўнік Форстэр — разумны чалавек, ён прасочыць, каб яна не трапіла ў сапраўдную бяду. На шчасце, Лідыя занадта бедная, каб зрабіцца для кагосьці ласым кавалкам. У Брайтане яна нават у якасці простай какеткі будзе забіраць менш увагі, чым тут. Афіцэры знойдуць там нашмат цікавейшых жанчын. А таму будзем спадзявацца, што паездка туды дапаможа ёй усвядоміць сваю нязначнасць. У любым разе, калі яна здолее паводзіцца нашмат горш, чым нават цяпер, то гэта ўжо будзе нагодаю пасадзіць яе да канца жыцця пад замок.
Элізабэт давялося задаволіцца такім адказам, аднак яе меркаванне не змянілася, і яна адчувала сябе засмучанай і расчараванай. Але песціць прыкрасць, надоўга на ёй засяроджвацца было не ў яе натуры. Яна не сумнявалася, што выканала свой абавязак, аднак ёй не было ўласціва пераймацца наконт непазбежных бедаў, узмацняючы іх трывогамі.
Калі б Лідыя і яе маці дазналіся, пра што яна гаварыла з бацькам, пры ўсёй сваёй балбатлівасці яны наўрад ці знайшлі б словы, каб выказаць абурэнне. Ва ўяўленні Лідыі паездка ў Брайтан звязвалася з усімі магчымымі зямнымі радасцямі. Яе вынаходлівая фантазія малявала поўныя афіцэраў вуліцы вясёлага курорта. Яна бачыла сябе аб’ектам прыхільнасці дзесяці, дваццаці невядомых ёй пакуль вайскоўцаў. Бачыла лагер ва ўсім яго бляску — чароўныя шэрагі аднастайных намётаў, вакол якіх тоўпяцца юныя і вясёлыя афіцэры, асляпляльна ўбраныя ў чырвонае. I, каб карціна была поўнай, бачыла сябе ў адным з намётаў, дзе яна пяшчотна буркуе не менш як з шасцю афіцэрамі адначасова.
Што б яна адчула, калі б даведалася, што сястра спрабуе пазбавіць яе такіх далёкіх і ўсё ж такіх блізкіх магчымасцяў? Зразумець Лідыю магла толькі яе маці,
якая адчувала амаль тое самае. Яна змрочна падазравала, што муж ніколі не адвязе яе ў Брайтан, і таму паездка дачкі была яе адзіным суцяшэннем.
Але пра размову, якая адбылася, яны не ведалі і таму радаваліся, з невялікімі перапынкамі, да самага ад’езду Лідыі з дому.
Элізабэт чакала апошняя сустрэча з містарам Уікхэмам. Пасля вяртання яна не раз бачылася з ім, а таму не хвалявалася: былая прыхільнасць знікла. Элізабэт нават навучылася заўважаць у яго мяккасці, якая раней так ёй падабалася, штучнасць і аднастайнасць, што раздражнялі і стамлялі. Больш за тое, у яго цяперашніх паводзінах яна знаходзіла ўсё новыя падставы для незадаволенасці: яго намер узнавіць знакі ўвагі, якія вызначалі пачатак іх знаёмства, мог яе цяпер, пасля ўсяго, што адбылося, толькі адштурхнуць. Яна страціла да яго ўсю павагу, зразумеўшы, што ён скіраваў на яе сваю марную і павярхоўную прыязнасць. Але рашуча адрынуўшы яе, Элізабэт убачыла папрок сваім ранейшым паводзінам ва ўпэўненасці Уікхэма, што як толькі ён зноў да яе пацягнецца, яе сябелюбства ўсцешыцца, і яна аддасць яму перавагу незалежна ад таго, як даўно і з якой прычыны яго залёты перарваліся.
У апошні дзень пастою палка ў Мэрытане Уікхэм разам з іншымі афіцэрамі абедаў у Лонгбарне. На яго пытанне, як Элізабэт бавіла час у Хансфардзе, тая, зусім не настроеная расстацца з ім у добрых адносінах, згадала пра палкоўніка Фіцуільяма і містара Дарсі, што тры тыдні прагасцявалі ў Розінгзе, і спытала Уікхэма, ці знаёмы ён з палкоўнікам.
Уікхэм, відаць, збянтэжыўся, засмуціўся і ўстрывожыўся, але тут жа ўзяў сябе ў рукі і з усмешкай адказаў, што калісьці часта яго бачыў, зазначыў, што палкоўнік Фіцуільям выглядае сапраўды прыстойным чалавекам, і спытаў у Элізабэт, ці спадабаўся ён ёй. Яна вельмі
цёпла адгукнулася пра палкоўніка, і неўзабаве Уікхэм з абыякавым выглядам дадаў:
— Колькі, вы сказалі, ён прабыў у Розінгзе?
— Каля трох тыдняў.
— I вы часта з ім бачыліся?