Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
Зараз я мушу напісаць пра падзеі, якія сам хацеў бы забыць і пра якія ніколі не расказаў бы ніводнай жывой істоце, калі б не важкая прычына, што прымусіла мяне напісаць Вам ліст. Адзначыўшы гэта, я не сумняваюся, што Вы захаваеце таямніцу. Мы разам з пляменнікам мае маці, палкоўнікам Фіцуільямам, апякуемся маёй сястрой, на дзесяць гадоў маладзейшай за мяне. Год таму мы забралі яе са школы і спярша ўладкавалі ў Лондане, а пасля мінулым летам разам з лэдзі, якая мусіла за ёй прыглядаць, адправілі ў Рамсгейт. Туды ж адправіўся і містар Уікхэм відавочна, наўмысна: потым высветлілася, што ён быў даўно знаёмы з місіс Янг, у характары якой мы так жахліва памыліліся. Дзякуючы яе патуранню ён здабыў прыхільнасць Джарджыяны, у чулым сэрцы якой захаваліся ўспаміны пра яго добрае стаўленне да яе ў маленстве, пераканаў яе ў тым, што яна закахалася, і ўгаварыў уцячы. Тады ёй было ўсяго пятнаццаць, і гэта яе апраўдвае, а да таго ж, расказаўшы
пра яе неасцярожнасць, я мушу з радасйю дадаць, што ведамі пра ўцёкі я абавязаны ёй самой. Я прыехаў да яе за дзень ці два да планаваных уцёкаў, і Джарджыяна, не здольная засмуціць ці пакрыўдзіць брата, на якога глядзела амаль як на бацьку, ваўсім мне прызналася. Вылёгка зразумееце, што я адчуў і што зрабіў. Клопат пра гонар і пачуцці сястры не дапускаў публічнага выкрыцця, але я, вядома, вызваліў місіс Янг ад яе абавязкаў і напісаў містару Уікхэму, які тут жа пакінуў тыя мясціны. Галоўнай мэтай містара Уікхэма бша, несумненна, маёмасць маёй сястры, трыццаць тысяч фунтаў, алея немагу пазбавіцца ад думкі, што прага адпомсціць мне паслужыла дадатковым матывам. I ён бы адпомсціў мне сапраўды поўнай мераю.
Вось і ўся праўдзівая гісторыя, мадам, пра стасункі, якія звязваюць мяне з містарам Уікхэмам, і калі Вы не западозрыце мяне ў суцэльным падмане, то, спадзяюся, вызвалгце ад абвінавачанняў у жорсткім абыходжанні з сябрам. Я не ведаю, якім чынам містар Уікхэм Вас падманваў і што менавіта ён Вам казаў, але яго поспехам не варта здзіўляцца. Да сёння Вы амаль нічога пра гэта не ведалі і таму не маглі выкрыць яго хлусню, а падазраваць кагосьці проста так Вы не схільная.
Вы, магчыма, здзіўляецеся, чаму я не сказаў усё гэта ўчора ўвечары. Але тады я недастаткова валодаў сабой, каб разабрацца, пра што можна і неабходна расказаць. Праўдзівасць усяго напісанага вышэй можа засвебчыць перадусім палкоўнік Фіцуільям: ён мой блізкі сваяк, даўні сябар і, больш за тое, адзін з выканаўцаў волі майго нябожчыка бацькі, а таму я непазбежна мусіў паведаміць яму пра ўсе дэталі гэтай справы. Калі Ваша агіда да мяне абясцэньвае любыя мае тлумачэнні, тая ж прычына не перашкодзіць Вам паверыць майму кузэну, і каб Вы мелі магчымасць з ім пагаварыць, я паспрабую перадаць Вам гэты ліст сённяшнім ранкам. Застаецца толькі дадаць: блаславі Вас Бог!
Фіцуільям Дарсі»
Раздзел XXXVI
Паколькі атрымаўшы ад містара Дарсі ліст, Элізабэт не чакала знайсці там новую прапанову рукі і сэрца, яна зусім не ўяўляла, пра што ён мог ёй напісаць. Улічваючы змест ліста, лёгка здагадацца, як прагна яна яго праглынула і якія супярэчлівыя эмоцыі ён выклікаў. Яе пачуцці падчас чытання наўрад ці можна апісаць. Спачатку яна са здзіўленнем адзначыла, што містар Дарсі спадзяецца апраўдацца, хоць сама Элізабэт была цалкам перакананая, што ён не можа мець тлумачэнняў, за якія прыстойнаму чалавеку не было б сорамна. 3 вялікай перадузятасцю даўсяго, што ён мог паведаміць далей, янаўзялася за апісанне падзей у Нэзэрфілдзе. Яна чытала так нецярпліва, што не надта паспявала зразумець прачытанае, і прага ведаць, што ж будзе ў наступным сказе, перашкаджала ёй разабраццаўтым, які быў перад вачыма. Яна адразу ж палічыла падманам веру містара Дарсі ў абыякавасць яе сястры, а пералік сапраўдных, найгоршых, пярэчанняў супраць шлюбу дарэшты раззлаваў яе, забіўшы любое жаданне быць да яго справядлівай. Ен не шкадаваў пра зробленае, і гэта яе задавольвала: ліст сведчыў не пра раскаянне, а пра фанабэрлівасць. Усё ў ім дыхала пыхай і пагардай.
Але калі Элізабэт дайшла да аповеду пра містара Уікхэма, які падазрона нагадваў тое, што расказваў ён сам, і пачала чытаць уважлівей, яна адчула яшчэ вастрэйшы боль і засумнявалася. Калі ліст не маніў, яна мусіла адмовіцца ад любых добрых уяўленняў пра Уікхэма. Здзіўленне, прадчуванне кепскага, нават страх ціснулі на Элізабэт. Ей хацелася ўсё абвергнуць, і яна пастаянна ўсклікала: «Гэта ж хлусня! Такога не можа быць! Гэта мусіць быць жудасная хлусня!» — а дайшоўшы да канца ліста і наўрад ці асэнсаваўшы апошнія старонку ці дзве, паспешліва схавала аркушы, усклікаючы, што яна
не будзе ставіцца да ліста сур’ёзна і больш ніколі ў яго не зазірне.
Усхваляваная і не здольная ні на чым засяродзіцца, яна вырашыла прайсціся, але не змагла, бо праз паўхвіліны зноў разгарнула ліст і, узяўшы сябе, наколькі магчыма, у рукі, з жахам вярнулася да гісторыі Уікхэма. Цяпер самавалодання Элізабэт хапіла на тое, каб уважліва разабраццаў кожным сказе. Звесткі пра стасункі афіцэра з сям’ёй Дарсі цалкам адпавядалі таму, што расказваў сам Уікхэм, дабрыня памерлага містара Дарсі таксама адпавядала яго словам, хоць дагэтуль Элізабэт не ведала пра яе маштабы. Пакуль версіі пацвярджалі адна адну, але калі яна дайшла да тэстамента, пачаліся істотныя разыходжанні. У яе памяці жылі словы Уікхэма пра прыход, і калі яна пачала іх прыгадваць, то не магла не зразумець, што нехта з двух бакоў моцна крывіць душой. Першыя некалькі хвілін Элізабэт спадзявалася, што пачуцці не далі ёй памыліцца. Але ўважліва чытаючы і перачытваючы апісанне абставін, у якіх Уікхэм адмовіўся ад прэтэнзій на прыход і атрымаў у якасці кампенсацыі такую важкую суму, як тры тысячы фунтаў, яна пачала вагацца. Адклаўшы ліст, яна паспрабавала бесстаронна ацаніць падзеі, дапускаючы, што кожная версія можа аказацца праўдзівай, але без асаблівага поспеху. Абодва бакі нічым свае словы не пацвярджалі. Тады яна зноў пачала чытаць і з кожным радком усё болып разумела, што гісторыя, у якой, як ёй здавалася, нават самы вынаходлівы розум не здолеў бы назваць паводзіны містара Дарсі інакш як ганебнымі, можа раптам перавярнуцца так, што ён акажацца ні ў чым не вінаватым.
Словы пра марнатраўства і расггуснасць, на якія ён не скупіўся, гаворачы пра містара Уікхэма, дарэшты збянтэжылі яе — асабліва таму, што давесці іх несправядлівасць яна не магла. Яна нічога не чула пра Уікхэма да таго, як той з дапамогай выпадкова сустрэтага ў гора-
дзе не надта блізкага знаёмца паступіў у ***шырскі полк. У Хартфардшыры пра ранейшы лад жыцця Уікхэма ведалі толькі тое, што расказваў ён сам. Нават калі б Элізабэт мела магчымасць распытаць кагосьці пра яго сапраўдную сутнасць, ёй ніколі не прыйшло б гэта ў галаву. Яго аблічча, голас і манеры адразу ж стварылі ў яе ўражанне, што ён надзелены ўсімі магчымымі цнотамі. Яна паспрабавала прыгадаць хоць які яго добры ўчынак, хоць якія сведчанні пра незвычайную шчырасць ці велікадушнасць, што адбілі б нападкі містара Дарсі, ці прынамсі нейкі знак вялікай дабрадзейнасці, якая выкупляла жыццёвыя памылкі, якімі яна хацела палічыць тое, што Дарсі апісаў як шматгадовую бяздзейнасць і заганнасць. Але нічога прыдатнага не прыгадвалася. Яна лёгка ўяўляла Уікхэма ва ўсёй чароўнасці яго аблічча і манераў, але не магла ўспомніць пра яго нічога сур’ёзнейшага, чым добрае ўражанне, якое ён зрабіў у ваколіцы, і павага, якую выклікала сярод саслужыўцаў яго абыходлівасць. Пасля працяглых развагаў на гэты конт Элізабэт вярнулася да чытання. На жаль, наступная гісторыя — пра яго намер адносна міс Дарсі — часткова пацвярджалася ўчарашняй размовай Элізабэт з палкоўнікам Фіцуільямам. Да таго ж у канцы ліста ёй прапаноўвалася звярнуцца па пацвярджэнне праўды да самога палкоўніка, ад якога яна ўжо чула, што ён і праўда блізка знаёмы з усімі справамі кузіны, і чыя рэпутацыя не давала падставаў для сумненняў. У нейкі момант яна ўжо амаль наважылася звярнуцца да яго, але няёмкасць такіх роспытаў пахіснула яе рашучасць, і ўрэшце яна адмовілася ад задуманага, перакананая, што містар Дарсі ніколі не рызыкнуў бы спаслацца на кузэна, калі б не быў упэўнены ў яго падтрымцы.
Яна цудоўна памятала ўсе падрабязнасці размовы з Уікхэмам падчас іх першай сустрэчы ў доме містара Філіпса. Многія яго фразы дагэтуль былі свежыя ў яе
памяці. I цяпер Элізабэт раптам адчула ўсю недарэчнасць такой шчырасці з незнаёмкай і здзівілася, што ўпусціла гэта раней. Яна зразумела, як бестактоўна ён выстаўляўся ў таварыстве і як супярэчылі яго словы ўчынкам. Успомніла, як ён сцвярджаў, што не баіцца сустрэчы з містарам Дарсі, што гэта містар Дарсі мусіць пакінуць ваколіцы, сам жа ён нікуды не збіраецца, — і як пры гэтым прапусціў баль у Нэзэрфілдзе на наступным жа тыдні! Успомніла яна і тое, што да ад’езду нэзэрфілдскай кампаніі ён не расказваў сваю гісторыю нікому, апроч яе, затое як толькі яны з’ехалі, пра яго нягоды пачалі пляткарыць усе. Уікхэм зневажаў імя містара Дарсі без сораму і ваганняў, хаця раней пераконваў яе, што павага да старэйшага Дарсі ніколі не дасць яму выкрыць ганебныя паводзіны Дарсі-малодшага.
Як па-новаму цяпер выглядалаўсё, што рабіўУікхэм! Яго заляцанні да міс Кінг тлумачыліся выключна гідкай карыслівасцю: сціпласць яе дастатку сведчыла не пра ўмеранасць яго патрэбаў, а пра гатоўнасць схапіцца за любую здабычу. Яго стаўленне да самой Элізабэт не магло ўжо тлумачыцца хоць якім прымальным матывам: ён альбо памыліўся з ацэнкай яе пасагу, альбо цешыў сябелюбства, падтрымліваючы яе прывязанасць, якую яна, відаць, неасцярожна выдала. Яна яшчэ спрабавала абяліць яго, але ўсё слабей і слабей, і, усё больш апраўдваючы містара Дарсі, не магла не прыгадаць, што аднойчы містар Бінглі ў адказ на пытанне Джэйн засведчыў бездакорнасць паводзін сябра ў гэтай справе, што хоць містар Дарсі трымаўся ганарыста і непрыемна, цягам іх знаёмства, якое апошнім часам зрабілася нашмат бліжэйшым і ў пэўным сэнсе дало ёй магчымасць дазнацца пра яго жыццё, яна ніколі не бачыла, каб ён здрадзіў сваім прынцыпам ці свайму разуменню справядлівасці, сваёй веры ці маральным
абавязкам, што сябры і знаёмыя яго цэняць і шануюць, што нават Уікхэм адзначыў яго любоў да сястры і што яна сама не раз чула, з якім цяплом ён гаварыў пра Джарджыяну, выяўляючы такім чынам здольнасць на нейкія добрыя пачуцці, што калі б ён дзейнічаў менавіта так, як расказваў Уікхэм, такое жорсткае парушэнне чалавечай прыстойнасці наўрад ці не стала б вядомае ўсяму свету, і што сяброўства паміж нягоднікам і такім цудоўным чалавекам, як містар Бінглі, было б проста незразумелае.