Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
Тут іх перарвала лэдзі Кэтрын, якая пажадала ведаць, пра што яны размаўляюць. Элізабэт адразу ж пачала граць зноў. Лэдзі Кэтрын падышла бліжэй і, паслухаўшы некалькі хвілін, сказала Дарсі:
— Міс Бэнэт грала б не так і кепска, калі б займалася больш і карысталася дапамогай лонданскага настаўніка. У яе вельмі добрая аплікатура, хаця яе густу далёка да густу Эн. Эн зрабілася б выдатнай музыканткай, калі б здароўе дазволіла ёй вучыцца.
Элізабэт зірнула на Дарсі, каб убачыць, наколькі шчыра ён пагаджаецца з пахвалой кузіне, аднак ні ў той момант, ні пасля яна не заўважыла ніводнай прыкметы закаханасці. Яго паводзіны ў дачыненні да міс дэ Бур маглі б суцешыць міс Бінглі хаця б тым, што калі б яна была яго сваячкай, то гэтак жа добра прыдалася б яму ў нявесты.
Лэдзі Кэтрын працягвала рабіць заўвагі майстэрству Элізабэт, чаргуючы іх з парадамі адносна манеры і густу. Элізабэт прымала іх з ветлівай цярпімасцю
і на просьбу джэнтльменаў заставалася за інструментам да таго часу, пакуль экіпаж яе светласці не быў гатовы даставіць іх дадому.
Раздзел XXXII
Наступным ранкам, калі місіс Колінз і Марыя пайшлі па справах у вёску, а Элізабэт сядзела адна і пісала ліст Джэйн, яе нечакана патрывожыў гук дзвярнога званка, які паведаміў пра госця. Грукату экіпажа яна не чула, а таму падумала, што гэта можа быць лэдзі Кэтрын, і адклала ўбок напалову напісаны ліст, каб пазбегнуць бестактоўных пытанняў. Калі дзверы адчыніліся, у пакой, на вялікае здзіўленне Элізабэт, зайшоў містар Дарсі — адзін містар Дарсі.
Здавалася, ён уразіўся, убачыўшы яе на самоце, і папрасіў прабачэння за ўварванне, дадаўшы, што чакаў заспець у пакоі ўсіх лэдзі.
Яны селі, і калі яна распытала яго пра жыхароў Розінгза, запанавала маўчанне, якое пагражала зацягнуцца. Трэба было нешта тэрмінова прыдумаць, і пад ціскам абставін Элізабэт успомніла, калі апошні раз бачыла яго ў Хартфардшыры, адчула цікаўнасць, захацеўшы даведацца, што ён скажа пра той паспешлівы ад’езд, і адзначыла:
— У мінулым лістападзе вы ўсе так нечакана пакінулі Нэзэрфілд, містар Дарсі! Для містара Бінглі было, відаць, прыемным сюрпрызам так хутка зноў вас убачыць, бо, наколькі я памятаю, ён з’ехаў усяго за дзень да вас. Спадзяюся, ён і яго сёстры былі ў добрым здароўі, калі вы пакідалі Лондан.
— У цудоўным, дзякуй.
Зразумеўшы, што іншага адказу не будзе, яна трошкі памаўчала і дадала:
— Я правільна зразумела, што містар Бінглі не збіраецца вяртацца ў Нэзэрфілд?
— Я ніколі не чуў, каб ён пра гэта казаў, аднак магчыма, што ў будучыні ён будзе праводзіць там няшмат часу. У яго хапае сяброў, і цяпер ён у тым узросце, калі іх колькасць, а таксама колькасць запрашэнняў пастаянна расце.
— Калі ён збіраецца зазіраць туды толькі ненадоўга, яго суседзям будзе лепш, калі ён увогуле адмовіцца ад Нэзэрфілда і там паселіцца іншая сям’я. Але, мабыць, містар Бінглі арандаваў маёнтак дзеля сваёй зручнасці, а не дзеля зручнасці суседзяў, і нам варта чакаць, што ён пакіне яго за сабой ці адмовіцца, кіруючыся тымі ж матывамі.
— Я не здзіўлюся, — сказаў Дарсі, — калі ён ад яго адмовіцца, як толькі з’явіцца добрая магчымасць набыць іншы дом.
Элізабэт нічога не адказала. Далейшая размова з сябрам містара Бінглі яе палохала, і, не маючы чаго дадаць, яна вырашыла пакінуць яму пошук тэмы для гутаркі.
Ен зразумеў намёк і неўзабаве сказаў:
— Дом выглядае вельмі ўтульным. Мяркую, лэдзі Кэтрын шмат з ім папрацавала, калі містар Колінз пасяліўся ў Хансфардзе.
— Думаю, так — і наўрад ці яна магла знайсці для сваёй дабрыні больш удзячны аб’ект.
— Містару Колінзу, здаецца, вельмі пашанцавала з жонкай.
— Сапраўды, яго сябры мусяць радавацца, што ён сустрэў адну з рэдкіх разважлівых жанчын, якая змагла прыняць яго прапанову і зрабіць яго шчаслівым. У маёй сяброўкі выдатны розум, хоць я і не ўпэўненая, што шлюб з містарам Колінзам быў наймудрэйшым з яе рашэнняў. Але яна выглядае цалкам шчаслівай,
і з практычнага гледзішча гэта, несумненна, вельмі добры для яе саюз.
— Яна, відаць, радая, што пасялілася побач са сваёй сям’ёй і сябрамі.
— Вы называеце гэта побач? Тут амаль пяцьдзясят міляў.
— Што такое пяцьдзясят міляў добрай дарогі? Трошкі больш чым паўдня падарожжа. Так, я лічу, што гэта зусім побач.
— Я і не ўяўляла, што адлегласць да дому можа лічыцца адной з перавагау гэтага шлюбу! — усклікнула Элізабэт. — I ніколі не сказала б, што місіс Колінз пасялілася побач з сям’ёй.
— Гэта даказвае вашу прывязанасць да Хартфардшыра. Усё, што ляжыць за межамі лонгбарнскіх ваколіц, здаецца вам далёкім.
Сказаўшы гэта, ён злёгку ўсміхнуўся, і Элізабэт яго ўсмешка падалася шматзначнай: мабыць, ён упэўнены, што яна намякае на Джэйн і Нэзэрфілд. Яна пачырванела і сказала:
— Я зусім не мела на ўвазе, што жанчына заўсёды мусіць жыць як найбліжэй да сваякоў. Далёкае і блізкае — паняцці адносныя і залежаць ад многіх абставін. Калі дастатак сям’і робіць кошт дарогі неістотным, адлегласць асаблівага значэнне не мае. Аднак гэта не той выпадак. У Колінзаў дастатковы прыбытак, аднак яго не хопіць на частыя паездкі, і таму, я ўпэўненая, мая сяброўка не скажа, што жывепобач з сям’ёй, нават калі адлегласць да Хартфардшыра зробіцца ўдвая меншай.
Містар Дарсі падсунуў крэсла трошкі бліжэй і сказаў:
— Вы не маеце права так прывязвацца да дому. Вы не можаце заўсёды жыць у Лонгбарне.
Элізабэт сумелася. Аднак настрой джэнтльмена змяніўся: ён адсунуў крэсла, узяў са стала газету і, паглядаючы паўзверх яе, халаднейшым тонам спытаў:
— Вам спадабаўся Кент?
Рэпліка пацягнула за сабой гутарку пра ваколіцы, з абодвух бакоў абыякавую і нешматслоўную, якую неўзабаве перарвала з’яўленне Шарлоты і яе сястры, што акурат вярнуліся з прагулкі. Іх вельмі здзівіў такі нечаканы тэт-а-тэт. Містар Дарсі растлумачыў сваю памылку, праз якую яму давялося патрывожыць міс Бэнэт, і, праседзеўшы яшчэ некалькі хвілін і амаль нічога не сказаўшы, сышоў.
— Што б гэта магло значыць? — сказала Шарлота, як толькі ён іх пакінуў. — Дарагая Эліза, ён, мусіць, у цябе закахаўся, а інакш ніколі б так проста да нас не прыйшоў.
Але калі Элізабэт расказала пра яго маўклівасць, нават зацікаўленая Шарлота не магла болып трымацца агучанага меркавання, і, перабраўшы шмат версій, яны спыніліся на адзіным магчымым тлумачэнні візіту: мабыць, містар Дарсі проста не мог прыдумаць сабе іншага занятку. У гэтую пару года такое цалкам імаверна. Паляўнічы сезон скончыўся. У Розінгзе ёсць лэдзі Кэтрын, кнігі і більярдны стол, аднак не могуць жа джэнтльмены ўвесь час сядзець дома. Дзякуючы блізкасці дома святара, ці прыемнасці сцяжынкі да яго, ці яго насельнікаў абодва кузэны прыахвоціліся да ледзь не штодзённых шпацыраў у гэтым кірунку. Яны заходзілі раніцай у розныя гадзіны, часам паасобку, часам разам, а бывала нават, і ў таварыстве цёткі. Усе разумелі, што палкоўнік Фіцуільям наведваецца сюды, бо яму прыемна бавіць з імі час, і гэтая ўпэўненасць яшчэ больш гаварыла на яго карысць. Асалода, якую прыносілі размовы з ім, а таксама яго захапленне яе таварыствам нагадвалі Элізабэт пра яе ранейшага абранніка, Джорджа Уікхэма, і хаця ў манерах палкоўніка было менш чароўнай мяккасці, ёй здавалася, што ён лепш адукаваны.
Зразумець жа, навошта ў дом святара так часта зазірае містар Дарсі, было цяжэй. Наўрад ці дзеля Ta-
варыства, бо ён, бывала, праседжваў у іх, па дзесяць хвілін не размыкаючы вуснаў, а калі і пачынаў гаворку, то рабіў гэта, здавалася, хутчэй дзеля неабходнасці, чым на ўласнае жаданне, у ахвяру прыстойнасці, а не прыемнасці. Ен рэдка выглядаў сапраўды ажыўленым. Місіс Колінз не ведала, што пра яго і думаць. Палкоўнік Фіцуільям, калі была нагода, пасмейваўся з яго нязграбнасці, і гэта даказвала, што звычайна містар Дарсі паводзіцца інакш, аднак місіс Колінз была з ім недастаткова знаёмая, каб рабіць уласныя высновы. Ей хацелася верыць, што перамена сталася вынікам яго закаханасці і што аб’ектам закаханасці была яе сяброўка Эліза, і яна рашуча настроілася знайсці гэтаму доказ. Яна назірала за ім і тады, калі яны завітвалі ў Розінгз, і тады, калі ён сам зазіраў у Хансфард, — але без аніякага поспеху. Ен, бясспрэчна, часта глядзеў на Элізабэт, аднак яго позіркі маглі тлумачыцца па-рознаму. Яны былі сур’ёзныя і ўважлівыя, аднак Шарлота часта сумнявалася, ці ёсць у іх нейкае пачуццё: часам яны проста здаваліся ёй рассеянымі.
Раз ці два яна намякала Элізабэт, што містар Дарсі, магчыма, да яе нераўнадушны, аднак тая толькі смяялася. Місіс Колінз не лічыла патрэбным настойваць на падазрэннях, бо баялася абудзіць надзеі, якія прывядуць да расчаравання. Яна была перакананая, што непрыязь яе сяброўкі адразу ж знікне, як толькі яна падумае, што містар Дарсі скарыўся яе ўладзе.
Добразычліва разважаючы пра будучыню Элізабэт, місіс Колінз часам разлічвала выдаць яе замуж за палкоўніка Фіцуільяма. Той быў, несумненна, надзвычай прыемны, відавочна ёю захапляўся, і яго становішча ў грамадстве здавалася цалкам прыдатным, аднак у супрацьвагу гэтым выдатным якасцям містар Дарсі апекаваўся многімі царкоўнымі прыходамі, а яго кузэн не мог пахваліцца ніводным.
Раздзел ХХХШ
Блукаючы ў парку, Элізабэт не раз нечакана сутыкалася з містарам Дарсі. Першую сустрэчуўзакутках, дзе раней нікога не было, яна прыпісала прыкрай выпадковасці, і, каб пазбегнуцьтакогаўдалейшым, Элізабэт адразу ж паклапацілася сказаць яму, што гэта яе любімае месца для прагулак. Таму яна не разумела, як такая сустрэча можа паўтарыцца. I ўсё ж яна паўтарылася — і другі, і трэці раз. Гэта нагадвала наўмыснае назалянне ці добраахвотнае самакатаванне, бо падчас сустрэчаў Дарсі не абмяжоўваўся ветлівым прывітаннем і не сыходзіў пасля няёмкай паўзы, а лічыў неабходным звярнуць са сваёй дарогі і далей ісці з Элізабэт. Ен ніколі не гаварыў з ёй шмат, ды і яна не турбавала сябе слуханнем ці размовамі, але, на яе здзіўленне, падчас трэцяй сустрэчы пачаў задаваць ёй нязвязныя пытанні: ці падабаецца ёй Хансфард, ці любіць яна гуляць на самоце, што яна думае пра шчасце Колінзаў. Гаворачы з ёй пра Розінгз і пра тое, што ў яе склалася не зусім правільнае ўяўленне пра гэты дом, містар Дарсі, як ёй здалося, меркаваў, што, калі ёй зноў давядзецца быць у Кенце, яна спыніцца акурат там. Яго словы гэта быццам падразумявалі. Няўжо ён пра палкоўніка Фіцуільяма? Яна лічыла, што калі ён нешта і мае на ўвазе, то, відаць, намякае на менавіта такое развіццё падзей. Гэта яе трошкі ўстрывожыла, і яна вельмі ўзрадавалася, аказаўшыся ля брамы, што вяла да дома святара.