Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
Немагчыма перадаць, як гэтыя словы агаломшылі Элізабэт. Яна глядзела на яго, пачырванелая і разгуб-
леная, і маўчала. Дастаткова гэтым абнадзеены, ён тут жа прызнаўся ёй ва ўсім, што адчувае і даўно адчуваў да яе. Ён гаварыў прыгожа, аднак выказваў не толькі пачуцці, якія ідуць ад сэрца: яго красамоўства служыла выяўленню не толькі пяшчоты, але і пыхі. Ен спыніўся на яе ніжэйшым паходжанні, на ўласным падзенні, на цяжкасцях, звязаных з сям’ёй, якая будзе супраць яго выбару, з запалам, што, відаць, адпавядаў значнасці яго становішча, якое аказалася пад пагрозай, аднак зусім не рабіў яго прапанову прывабнай.
Нягледзячы на глыбока ўкаранёную непрыязь да яго, Элізабэт не магла не разумець, як шмат значыць прыхільнасць такога чалавека, і хаця з выбарам адказу яна ні імгнення не вагалася, спачатку ёй было шкада рабіць містару Дарсі балюча, пакуль яго наступныя выказванні не абудзілі ў ёй абурэнне, а спачуванне не патанула ў гневе. Аднак яна вырашыла супакоіцца і цярпліва адказаць яму, калі ён скончыць. Ен завяршыў прамову апісаннем той магутнай прывязанасці, якую, нягледзячы на высілкі, не змог перамагчы, і надзеяй, што згода Элізабэт зробіцца яму ўзнагародай. На гэтых словах Элізабэт зразумела, што ў яе станоўчым адказе ён не сумняваецца. Гаворачы пра страхі і трывогі, ён насамрэч выглядаў упэўненым і спакойным. Усё гэта яшчэ больш яе раззлавала, і калі ён замаўчаў, яна, пачырванелая ад гневу, сказала:
— У такіх выпадках, як гэты, лічыцца патрэбным падзякаваць за прызнанне ў пачуццях незалежна ад Ta­ro, узаемныя яны ці не. Удзячнасць — натуральнае для такой сітуацыі пачуццё, і калі б я магла яе адчуць, я б вам цяпер падзякавала. Але я не магу: я ніколі не шукала вашай прыхільнасці, і вы ўдзялілі мне яе насуперак сваёй волі. Мне шкада, калі хтосьці праз мяне пакутуе. Але я зрабіла вам балюча несвядома, і, спадзяюся, гэты боль хутка пройдзе. Тыя ж пачуцці, якія, паводле вашых
словаў, доўга не дазвалялі вам прызнаць сваю прыхільнасць, пасля гэтай размовы лёгка яе перамогуць.
Здавалася, містара Дарсі, які абапёрся на камінную паліцу і не зводзіў вачэй з яе твару, гэтыя словы абурылі не менш, чым здзівілі. Ен збялеў ад гневу, кожная рыса яго твару выдавала моцнае замяшанне. Ен пастараўся ўзяць сябе ў рукі і нічога не казаў, пакуль не палічыў, што ў яго гэта атрымалася. Павіслая паўза падалася Элізабэт жахлівай. Урэшце змушана спакойным голасам ён сказаў:
— I гэта ўвесь адказ, які я маю гонар атрымаць? Я хацеў бы прынамсі ведаць, чаму вы, не надта спрабуючы быць ветлівай, адмаўляеце мне. Зрэшты, гэта не мае значэння.
— Я магла б гэтак жа запытаць, — адказала яна, — чаму вы з такім відавочным намерам прынізіць і абразіць мяне гаворыце, што кахаеце мяне насуперак сваёй волі, насуперак свайму розуму і нават насуперак сваёй натуры. Хіба гэта не выбачае маю няветлівасць — калі я быланяветлівая? Аднаку мяне ёсць і іншыя прычыны. Вы іх ведаеце. Калі б супраць вас не паўставалі мае ўласныя пачуцці, калі б я ставілася да вас абыякава і нават з прыхільнасцю, як вы думаеце, ці змусілі б мяне хоць нейкія меркаванні прыняць прапанову чалавека, які зруйнаваў — магчыма, назаўсёды — шчасце маёй любімай сястры?
Калі яна гэта сказала, Дарсі змяніўся ў твары, аднак успышка была кароткай, і ён, не спрабуючы яе перарваць, слухаў далей. Элізабэт працягвала:
— У мяне ёсць усе магчымыя прычыны думаць пра вас кепска. He існуе матываў, якія маглі б апраўдаць вашу несправядлівую і нізкую ролю ў гэтай справе. Вы не можаце, вы не асмеліцеся адмаўляць, што вы — асноўная, калі не адзіная, прычына іх расстання, і Ta­ro, што ў вачах свету адзін з іх выставіўся ветраным
і легкадумным, другая заслужыла насмешку з няспраўджаных надзей, і абое самым жахлівым чынам зрабіліся няшчаснымі.
Яна спынілася і з немалым абурэннем заўважыла, што ён слухае яе так, быццам не адчувае ніякага раскаяння. Ен нават пазіраў на яе з усмешкай, поўнай паказнога недаверу.
— Ці вы адмаўляеце, што зрабілі гэта? — спытала яна.
3 удаванай абыякавасцю ён адказаў:
— Я не буду адмаўляць, што зрабіў усё магчымае, каб разлучыць сябра з вашай сястрой, і што радуюся поспеху. Пра ягоя паклапаціўся лепш, чым пра сябе.
Элізабэт палічыла недарэчным зважаць на гэтую заўвагу, аднак не прапусціла яе міма вушэй і зусім не супакоілася.
— Аднак мая непрыязь, — працягнула яна, — нарадзілася не толькі праз гэты выпадак. Маё меркаванне пра вас склалася нашмат раней. Я зразумела вашу натуру дзякуючы гісторыі, пачутай многа месяцаў таму ад містара Уікхэма. Што вы можаце сказаць на гэты конт? Якой уяўнай сяброўскай спагадай будзеце апраўдвацца? Якім чынам будзеце ўводзіць знаёмых у зман?
— Вы так жыва цікавіцеся справамі гэтага джэнтльмена, — сказаў Дарсі менш абыякавым тонам, злёгку пачырванеўшы.
— А хто, дазнаўшыся пра яго нягоды, не пачне яму спачуваць?
— Яго нягоды! — пагардліва адказаў Дарсі. — Ен сапраўды перажыў столькі нягодаў!
— I вы — іх прычына! — запальчыва ўсклікнула Элізабэт. — Гэта вы давялі яго да цяперашняй беднасці, адноснай беднасці. Вы адмовілі яму ў выгодах, якія, як вы мусілі ведаць, яму прызначаліся. Вы пазбавілі найлепшыя гады яго жыцця незалежнасці, якая была Bro­Haft па праве і па заслугах. Усё гэта зрабілі вы — і тым
не менш ставіцеся да згадак пра яго нягоды з пагардай і насмешкай.
— Дык вось як вы пра мяне думаеце! — усклікнуў Дарсі, мераючы хуткімі крокамі пакой. — Такое ў вас пра мяне меркаванне! Дзякуй, што так падрабязна яго выклалі. Калі верыць гэтым разлікам, мае грахі і праўда цяжкія! Аднак, можа, — дадаў ён, спыняючыся і паварочваючыся да яе, — вы не надалі б маім злачынствам такой увагі, калі б вашу пыху не зачапілі мае шчырыя прызнанні ў сумненнях, якія доўга перашкаджалі мне вызначыцца з намерамі. Гэтых горкіх абвінавачанняў магло б і не быць, калі б я з найвялікшай дальнабачнасцю схаваў ад вас барацьбу і пацешыў словамі пра тое, што мной кіравалі безумоўныя і нічым не азмрочаныя пачуцці, розум, разважлівасць, — што ўсё было за вас. Але любы падман выклікае ў мяне агіду. Я не саромеюся пачуццяў, пра якія расказаў. Яны шчырыя і натуральныя. Хіба я мушу радавацца нізкаму становішчу вашых блізкіх? Віншаваць сябе з новымі сваякамі, чыё месца ў жыцці так істотна ніжэйшае за маё?
Гнеў Элізабэт рос з кожным імгненнем, і ўсё ж яна з усіх сілаў спрабавала гаварыць спакойна:
— Вы памыляецеся, містар Дарсі, калі лічыце, што тон вашага прызнання паўплываў на мой адказ. Ен проста пазбавіў мяне спачування, якое я б адчула, калі б вы трымаліся больш высакародна.
Яна заўважыла, як ён сцепануўся. Але ён нічога не сказаў, і яна прадоўжыла:
— Якім бы з усіх магчымых спосабаў вы ні зрабілі мне прапанову, вы не схілілі б мяне яе прыняць.
На яго твары зноў з’явілася непрыхаванае здзіўленне: Дарсі глядзеў на яе з выразам адначасова недаверу і прыкрасці. Яна працягвала:
— 3 самага пачатку — можа, нават з першага моманту знаёмства — вашы манеры прымусілі мяне ўпэўніцца
ў вашай фанабэрыі, вашай пыхлівасці і вашай самазакаханай пагардзе да пачуццяў іншых людзей і абудзілі ўва мне непрыязь, якую пазнейшыя падзеі зрабілі такой непераможнай. Я не ведала вас яшчэ і месяца, калі зразумела, што вы — апошні ў свеце чалавек, за якога мяне можна ўгаварыць выйсці замуж.
— Вы сказалі дастаткова, мадам. Я цалкам зразумеў вашы пачуцці і цяпер магу толькі адчуць сорам за свае. Даруйце, што адабраў столькі часу, і прыміце мае самыя шчырыя пажаданні шчасця і здароўя.
3 гэтымі словамі ён паспешліва пакінуў пакой, і ў наступнае імгненне Элізабэт пачула, як ён адчыняе дзверы і выходзіць з дома. Яе розум быў пакутліва ўсхваляваны. Яна не ведала, як узяць сябе ў рукі, і, дарэшты аслабелая, паўгадзіны праплакала. Калі яна прыгадвала тое, што адбылося, яе здзіўленне ўсё расло. Яна атрымала прапанову ад містара Дарсі! Ен столькі месяцаў у яе закаханы! Так закаханы, што хацеў з ёй ажаніцца, нягледзячы на ўсе пярэчанні, якія прымусілі яго перашкодзіць сябру пабрацца шлюбам з яе сястрой і якія ў яго выпадку значылі прынамсі не менш! Гэта неверагодна! Было прыемна несвядома выклікаць такія моцныя пачуцці. Аднак яго пыха, яго гідкая пыха, яго бессаромнае прызнанне ў тым, як ён нашкодзіў Джэйн, яго недаравальная ўпэўненасць, што ён меў рацыю, хоць і не мог гэта даказаць, і яго бяздушныя згадкі пра містара Уікхэма, жорсткае стаўленне да якога ён і не спрабаваў адмаўляць, хутка перасілілі спачуванне, якое на імгненне выклікала думка пра яго прыхільнасць.
Яна аддавалася неспакойным развагам да таго часу, пакуль грукат розінгзскага экіпажа не нагадаў ёй, што паказвацца зараз на вочы Шарлоце не варта, і тады паспяшалася ў свой пакой.
Раздзел XXXV
Наступным ранкам Элізабэт прачнулася з тымі ж думкамі і развагамі, якія ўночы ўрэшце яе ўсыпілі. Яна ўсё яшчэ не ачулася ад здзіўлення і магла думаць толькі пра тое, што здарылася. He здольная ўзяцца хоць за якую справу, неўзабаве пасля сняданку яна вырашыла парадаваць сябе свежым паветрам і прагулкай і рушыла да ўлюбёнага закутка. Аднак думка пра тое, што містар Дарсі таксама часам там бывае, спыніла яе, і замест таго каб ісці ў парк, Элізабэт павярнула на сцяжынку, што адгаліноўвалася ад галоўнай дарогі, і пайшлаўздоўж паркавай агароджы. Хутка Элізабэт мінула адну з брамак, якія вялі ў парк.
Ранак быў чароўны, і калі Элізабэт прайшлася два ці тры разы па сцяжынцы, яе пацягнула спыніцца ля брамкі і зазірнуць у парк. За пяць тыдняў, якія яна правяла ў Кенце, наваколле моцна змянілася: кожны дзень дадаваў рана зазелянелым дрэвам усё больш колеру. Элізабэт ужо сабралася ісці далей, як раптам убачыла, іпто ў гаі на ўскрайку парку нехта мільгануў. Гэта быў джэнтльмен, які рухаўся ў бок Элізабэт, і тая, баючыся, што ён акажацца містарам Дарсі, павярнула назад. Аднак джэнтльмен быў ужо досыць блізка і ўбачыў яе, а таму, прыспешыўшы крок, гукнуў па імені, і хаця голас сапраўды належаў містару Дарсі, Элізабэт зноў рушыла да брамкі. Містар Дарсі падышоў туды адначасова з ёй і, падаўшы ліст, які яна мімаволі ўзяла, з напышлівай стрыманасцю сказаў:
— Я некаторы час прагульваўся па гаі ў надзеі сустрэць вас. Зрабіце мне ласку, прачытайце гэты ліст.
Пасля ён злёгку пакланіўся, павярнуў у парк і хутка знік з вачэй.