Пыха і перадузятасць
Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
3 вялізнай цікавасцю, хоць і не чакаючы нічога прыемнага, Элізабэт ускрыла канверт і, на здзіўленне,
якое рабілася ўсё мацнейшым, знайшла ў ім два аркушы паштовай паперы, цалкам спісаныя дробным почыркам. Гэта жа быў спісаны і сам канверт. Крочачы сцяжынкай, Элізабэт пачала чытаць. У лісце пазначалася, што яго напісалі ў Розінгзе ў восем раніцы, і ён меў наступны змест:
«Атрымаўшы гэты ліст, мадам, не бойцеся, што знойдзецеў ім выяўленне пачуццяў ці паўтарэнне прапановаў, якія ўчора вечарам так Вам не дагадзілі. Умяне няма намеру зрабіць Вам балюча ці прынізіцца згадкай жаданняў, якія дзеля нашага агульнага дабра варта як мага хутчэй забыць. Высілкаў, якія спатрэбяцца, каб напісаць і пасля прачытаць гэты ліст, можна было б пазбегнуць, калі б толькі мая натура не патрабавала, кабліст быў напісаны і прачытаны. А таму даруйце мне, калі ласка, свабоду, з якой я паквапіўся на Вашу ўвагу. Я ведаю, Вашы пачуцці ўдзеляць мне яе неахвотна, алея спадзяюся наВашу прагу справядлівасці.
Учора вечарам Вы выставілі мне два вельмі розныя па прыродзе і зусім не роўныя па цяжкасці абвінавачанні. Першае з іх што я разлучыў Бінглі з Вашай сястрой, не палічыўшыся з пачуццямі абаіх, другое што я, пагарджаючы ўсімі патрабаваннямі прыстойнасці, пагарджаючы гонарам і чмавечнасцю, зруйнаваў дабрабыт містара Уікхэма і знішчыў яго надзеі на будучыню. Наўмысна і беспрычынна адрынуць сябра дзіцячых гадоў, прызнанага ўлюбёнца бацькі, юнака, чыя адзіная апора ў жыцці наша заступніцтва і які вырас са спадзяваннем на яго, было б сапраўдным злачынствам, параўнаць з ім разлуку дваіх маладых людзей, чыёй узаемнай прыхільнасці не больш за пару тыдняў, проста немагчыма. Алея спадзяюся, што, растлумачыўшы свае дзеянні і іх матывы, я, з улікам усіх акалічнасйяў, неўзабаве вызвалюся ад цяжару так лёгка высунутых учора вечарам абвінавачанняў. Калі ў сваіх тлумачэннях мне давядзеу,у,а згадаць пачуцці, якія могуць Вас абразіць, я магу хіба што
папрасіцьу Вас даравання. Я падпарадкуюся неабходнасці, і далейшыя выбачэнні тут не маюць сэнсу.
Досыць хутка пасля прыездуў Хартфардшыр я, зрэшты, як і ўсе астатнія, заўважыў, што Бінглі сярод усіх юных паненак ваколіцы аддае перавагу Вашай старэйшай сястры. Аднак да самага балю ў Нэзэрфілдзе я не хваляваўся, што яго прыхільнасць сур ’ёзная. Я і раней часта бачыў яго закаханым. Але на тым балі, дзе я меў гонар танчыць з Вамі, з выпадковай заўвагі сэра Уільяма Лукаса я ўпершыню дазнаўся, што ўвага Бінглі да Вашай сястры прымусіла ўсіх спадзявацца на іх шлюб. Сэр Уільям гаварыў пра яго як пра вырашаную справу нявызначанай заставалася толькі дата. 3 таго моманту я пачаў вельмі ўважліва назіраць за паводзінамі сябра і ўрэшце прызнаў, што яго прывязанасць да міс Бэнэт нашмат глыбейшая за тыя, што я назіраў дагэтуль. За Вашай сястрой я таксама сачыў. Яе паводзіны і манеры здаваліся такімі ж адкрытымі, вясёлымі і чароўнымі, як і раней, без прыкметаў асаблівага пачуцця, і пасля цэлага вечара назіранняў я пераканаўся, што яна з прыемнасцю прымае знакі яго ўвагі, але не падахвочвае ўзаемнасцю. Калі Вы не памыляецеся, значыць, гэта мая аблуда. Вы лепш ведаеце сястру, а таму я дапускаю такую магчымасць. Калі Вы маецерацыю і я сапраўды незнарок зрабіў ёй балюча, тады Вашае абурэнне небеспадстаўнае. Але з усёй пэўнасцю магу сказаць: Ваша сястра выглядала і трымалася так ціхамірна, што нават самы пільны назіральнік быў бы ўпэўнены: нягледзячы на пяшчотнасць яе натуры, крануць яе сэрца нялёгка. Няма сумненняў, я спадзяваўся на яе абыякавасць, але рызыкну сказаць, што страхі г надзеі звычайна не ўшіываюць на мае развагі і рашэнні. Я палічыў, што яна ставіцца да Бінглі абыякава, не таму, што мне гэтага хацелася; маё перакананне было бесстароннім і такім жа шчырым, як жаданне, каб так яно і было. Mae пярзчанні супраць гэтага шлюбу крыху адрозніваліся ад тых, якія j маім выпадку, як прызнаў я ўчора вечарам, здолела адмесці толь-
кі празмерная сіла жарсці: няроўнасць такога саюзу была б для майго сябра меншым злом, чым для мяне. Але былі іншыя перашкоды. Яны і цяпер нікуды не зніклі і істотныя як для мяне, так і для майго сябра, аднак я вырашыў не зважаць на іх, таму што апошнім часам з імі не сутыкаўся. Я згадаю тут гэтыя перашкоды, але коратка. Становішча Вашай радні па матчынай лініі, безумоўна, можа выклікаць нараканні, але гэта дробязі ў параўнанні з поўнай адсутнасцю такту, якую так часта і так паслядоўна выяўляюць і сама місіс Бэнэт, і тры Вашы малодшыя сястры, і нават час ад часу Ваш бацька. Даруйце мне гэтую заўвагу. Мне сапраўды балюча Вас абражаць. Але турбуючыся пра недахопы сваіх найбліжэйшых сваякоў і злуючыся, што я пра іх кажу, паспрабуйце суцешыцца думкай, што тое, як трымаецеся Вы і Ваша старэйшая сястра, ніякім чынам не можа наклікаць на вас такога кшталту вымовы, з’яўляецца нагодай для ўсеагульнага захаплення і найлепшым чынам сведчыць пра ваш розум і густ. Засталося толькі дадаць, што падзеі таго вечара далі мне канчатковае ўяўленне пра прысутных і ўзмацнілі прагу ўберагчы сябра ад саюзу, які ўяўляўся мне нешчаслівым. Як Вы, несумненна, памятаеце, на наступны дзень ён з ’ехаў у Лондан, плануючы неўзабаве вярнуцца.
Зараз я мушу расказаць пра сваю ролю ў гэтай гісторыі. Сёстры Бінглі хваляваліся не менш за мяне. Мы досыць хутка зразумелі, што нашы трывогі супадаюць, і, усведамляючы, што час губляць нельга, адразу ж вырашылі адправіцца ў сталіцу следам. Прыехаўшы ў Лондан, я рашуча ўзяўся раскрыць сябру вочы на недахопы яго выбару. Я пераканаўча апісваў іх і нават узмацняў. Але хаця мае ўгаворы і маглі пахіснуць яго і прымусіць адкласці рашэнне, не думаю, што яны канчаткова прадухілі/іі б вяселле, калі б я не падмацаваў іх запэўненнямі (я гаварыў пра іх без ваганняў) у абыякавасці Вашай сястры. Да таго ён быў перакананы, што яна адказвае на яго пачуцці калі не такой жа моцнай, дык не менш шчырай прыхільнасцю. Аднак Бінглі па прыродзе вельмі сці-
плы і ад маіх суджэнняў залежыць больш, чым ад сваіх. А таму давесці яму, што ён падманваецца, аказалася не надта складана, настроіць жа супраць вяртання ў Хартфардшыр пасля таго, як ён са мной пагадзіўся, было хвіліннай справай. I я не магу сябе за гэта вінавау,іу,ь. Ва ўсёй сітуацыі толькі пра адзін свой учынак я ўспамінаю без задавальнення. Мне давялося пайсці на хітрыкі схаваць ад Бінглі, што Ваша сястра ў горадзе. Мы з міс Бінглі ведалі пра яе прыезд, сам жа ён дагэтуль ні пра што не здагадваецца. Магчыма, іх сустрэча не прывяла б да кепскіх вынікаў, але яго пачуццё не здавалася мне дастаткова пагаслым, і я лгчыў іх сустрэчу небяспечнай. Магчыма, гэтае ўтойванне праўды, гэты падман быў мяне не варты, аднак справа зробленая, прычым з найлепшымі намерамі. Больш мне кяма чаго сказаць і няма як выбачацца. Калі я і параніў пачуцці Вашай сястры, то зрабіў гэта незнарок, і хаця мае матывы, вядома, могуць падацца Вам непрымальнымі, сам я пакуль не бачу прычын іх асуджаць.
Што да другога, больш сур’ёзнага, абвінавачання, што я нашкодзіў містару Уікхэму, то тут я магу апраўдацца толькі расказаўшы ўсю гісторыю яго дачыненняў з маёй сям ’ёй. У чым канкрэтна ён мяне абвінавачвае, я не ведаю, аднак праўдзівасць майго наступнага расказу могуць засведчыць некалькі вартых даверу сведак.
Бацька містара Уікхэма быў вельмі паважаным чалавекам і шмат гадоў кіраваў гаспадаркай маёнтка Пэмбэрлі; яго выдатныя паводзіны падчас выканання абавязкаў схілілі майго бацьку са шчодрай дабрынёй паклапаціцца пра яго самога і яго сына, свайго хрэсніка Джорджа Уікхэма. Мой бацька аплаціў яго навучанне ў школе, а пасля і ў Кембрыджы істотная падтрымка з улікам таго, што старэйшы Уікхэм не мог даць сыну годнай адукацыі, бо праз марнатраўства жонкі зусім не меў сродкаў. Мой бацька не толькі цаніў maeapucmea юнака, чые манеры заўсёды былі чароўныя, але і меў пра яго самае высокае меркаванне, спадзеючыся, што той абярэ прафесію святара, і плануючы яму
ў гэтым дапамагчы. Што да мяне, то я ўжо шмат гадоў таму пачаў думаць пра малодшага Уікхэма зусім іначай. Ён рабіў усё, каб найлепшы сябар не дазнаўся пра яго заганныя схільнасці і адсутнасць прынцьтаў, але не мог стаіцца ад вачэй юнака адных з ім гадоў, які меў магчымасць назіраць за ім у моманты бесклапотнасці, у містара Дарсі такой магчымасці не было. Тут я зноў зраблю Вам балюча наколькі моцна, ведаеце толькі Вы. Алеякія б пачуцці ні выклікаў у Вас містар Уікхэм, падазрэнні ў іх прыродзе не перашкодзяць мне адкрыць Вам яго сапраўдную натуру, а толькі зробяцца дадатковым стымулам.
Мой выбітны бацька памёр каля пяці гадоў таму, і яго прыхільнасць да хрэсніка да канйа заставалася такой непахіснай, штоў тэстаменйеён настойваў, кабусімі магчымымі спосабамі я садзейнічаў абранай Уікхэмам кар ’еры. Калі ён зробіцца святаром, бацька пажадаў, каб ён атрымаў багаты прыход, якім апякуецца наша сям’я, як толькі той вызваліцца. Таксама містар Уікхэм атрымаў тысячу фунтаў. Яго бацька ненадоўга перажыў майго, і праз паўгода пасля гэтых сумных падзеяў містар Уікхэм напісаў мне пра рашэнне адмовіцца ад духоўнай кар’еры, спадзеючыся пры гэтым, што я не палічу неабгрунтаванымі яго чаканнг тут жа атрымаць грашовую кампенсацыю замест прыхода, на які ён ужо не зможа прэтэндаваць. Паводле яго словаў, ён намерваўся вывучаць права, і, як я мусіў зразумець, тысячы фунтаў было для гэтага недастаткова. Я не так яму верыў, як хацеў верыйь, алеў любым выпадку адразу ж прыняў прапанову, бо разумеў, што містару Уікхэму не варта рабіцца святаром. Неўзабаве справа была зробленая: ён адмовіўся ад дапамогі ў духоўнай кар ’еры нават у тым выпадку, калі аднойчы ў яго з ’явіцца магчымасць яе прыняць, а замест гэтага атрымаў тры тысячы фунтаў. Здавалася, на гэтым любая сувязь паміж намі мусіла перарвацца. Я занадта кепска пра яго думаў, кабзапрашаць у Пэмбэрлі ці стасавацца з ім у Лондане. Мяркую, жыў ён пераважна ў сталіцы, аднак
вывучэнне права было не больш як адгаворкай. Вольны ад абмежаванняў, ён вёў бяздзейнае і разгульнае жыццё. Наступныя тры гады я амаль нічога пра яго не чуў, але калі святар прызначанага для яго калісьці прыхода памёр, містар Уікхэм зноў напісаў мне, патрабуючы гэтае месца. Ён паведаміў мне, што знаходзіцца ў вельмі цяжкай сітуацыі, і я лёгка яму паверыў. Вывучэнне права нічога яму не прынесла, і ён канчаткова вырашыў прыняць сан, калі толькі я пагаджуся выдзеліць яму згаданы прыход, пярэчанняў супраць гэтага ён не бачыў, бо быўупэўнены, штоўмяне няма іншых кандыдатураў і што я не мог забыць пра намеры свайго святой памяці бацькг. Наўрад ці Вы асудзіце мяне за адмову выканаць яго просьбу ў гэты, а таксама ва ўсе наступныя разы. Яго абурэнне расло гэтак жа хутка, як пагаршаліся яго справы, і ён, несумненна, няславіў мяне пры іншых людзях не менш люта, чым папракаў у твар. 3 таго часу ўсякае знаёмства паміж намі спынілася. 3 чаго ён жыў, я не ведаю. Але мінулым летам ён зноў вельмі балюча нагадаў пра сябе.