Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
Калі яны ад’язджалі, лэдзі Кэтрын надзвычай паблажліва пажадала ім добрай дарогі і запрасіла зноў наведаць Хансфард у наступным годзе, а міс дэ Бур абцяжарыла сябе ні больш ні менш рэверансам і нават падала абедзвюм паненкам руку.
Раздзел XXXVIII
Суботнім ранкам Элізабэт і містар Колінз спусціліся на сняданак на некалькі хвілін раней за астатніх, і апошні скарыстаўся магчымасцю нагаварыць ёй абсалютна неабходных, з яго гледзішча, развітальных кампліментаў.
— Я не ведаю, міс Элізабэт, — пачаў ён, — ці казала вам місіс Колінз, як яна цэніць вашу ласкавую згоду наведаць нас, але ўпэўнены, што вы не пакінеце гэты дом, не атрымаўшы сведчанняў яе ўдзячнасці. He турбуйцеся, ваша таварыства было вельмі прыемным. Я цудоўна разумею, як мала прынадаў абяцае Ka­ma сціплае жытло. Наш просты быт, маленькія пакоі, нешматлікая абслуга, а таксама тое, як мала мы выходзім у свет, несумненна, робіць Хансфард маркотным месцам для такой юнай лэдзі, як вы, але я цешу сябе надзеяй, што вы не сумняваецеся ў нашай удзячнасці за ваша цярпенне, як і ў тым, што мы зрабілі ўсё Mar-
чымае, каб прабаўлены ў нас час не напоўніў ваша сэрца журбой.
Элізабэт пачала дзякаваць яму ў адказ і пераконваць у адваротным. Гэтыя шэсць тыдняў прынеслі ёй шмат асалоды: радасць ад гутарак з Шарлотай і ўвага гаспадароў дому прымушаюць яе адчуваць сябе абавязанай. Містар Колінз усцешыўся і з яшчэ больш самазадаволенай усмешкай адказаў:
— Мне вельмі прыемна чуць, што вы прабавілі час не без прыемнасці. Мы стараліся з усіх сіл. На вялікае шчасце, мы здолелі ўвесці вас у вышэйшае таварыства і, дзякуючы сувязям з Розінгзам, змаглі ажывіць сціплае хатняе жыццё, а таму я маю надзею, што паездка ў Хансфард не была для вас дарэшты нуднай. Блізкасць да сям’і лэдзі Кэтрын сапраўды дае нам неймаверныя прывілеі — такім шчасцем рэдка хто можа пахваліцца. Вы і самі бачыце, якое ў нас трывалае становішча. Бачыце, як часта нас туды запрашаюць. Шчыра кажучы, я ўпэўнены, што, нягледзячы на ўсе недахопы гэтага сціплага прыходу, яго госці, якія дзеляць з намі выгоды ад сувязяў з Розінгзам, не маюць патрэбы ў спачуванні.
Яму не хапала словаў, каб выказаць высокія пачуцці, і ён пачаў хадзіць па пакоі. Элізабэт тым часам спрабавала ўціснуць ветлівасць і шчырасць у некалькі кароткіх фраз.
— А ўвогуле, мая дарагая кузіна, у Хартфардшыры вы можаце даць нашаму ладу жыцця самыя станоўчыя ацэнкі. Прынамсі, я цешу сябе такой думкай. Вы амаль штодня былі сведкай той увагі, якой лэдзі Кэтрын абдорвае місіс Колінз, і я веру, што лёс вашай сяброўкі нельга назваць нешчаслівым, — але пра гэта мне лепш памаўчаць. Дазвольце толькі запэўніць вас, дарагая міс Элізабэт, што я ад усяго сэрца шчыра жадаю вам такога ж шчаснага замужжа. У нас з дарагой Шарлотай на ўсё адзін погляд і адно меркаванне. Нашы характары
і погляды надзвычай падобныя. Мы, відаць, былі створаныя адно для аднаго.
На гэта Элізабэт магла без ваганняў сказаць, што такія выпадкі — вялікае шчасце, і з не меншай шчырасцю дадаць, што яна не сумнявалася ў хатнім дабрабыце містара Колінза. Аднак яна зусім не засмуцілася, калі яе адказ перарвала з’яўленне лэдзі, ад якой гэты дабрабыт залежаў. Бедная Шарлота! Як сумна было пакідаць яе ў такім таварыстве! Але яна ведала, на што ідзе, і хоць ад’езд гасцей яе відавочна маркоціў, яна не паказвала, што мае патрэбу ў спачуванні. Свой дом і гаспадарка, прыход і птушнік, а таксама звязаныя з імі клопаты яшчэ не страцілі для яе чараў.
Урэшце паштовая карэта прыбыла, куфры былі замацаваныя, пакункі — раскладзеныя, і ўсе пацвердзілі гатоўнасць рушыць у дарогу. Цёпла развітаўшыся з сяброўкай, Элізабэт пайшла да экіпажа ў суправаджэнні містара Колінза, які, пакуль яны ішлі праз сад, упаўнаважваў яе перадаць сям’і Бэнэтаў яго шанаванне, не забыўшы падзякаваць за дабрыню, з якой яго прымалі ў Лонгбарне зімой, а таксама прывітаць ад яго імені незнаёмых яму містара і місіс Гардынер. Затым ён дапамог ёй забрацца ў экіпаж, побач села Марыя, і калі дзверцы амаль зачыніліся, ён раптам з жахам успомніў, bjto яны забылі перадаць што-небудзь розінгзскім лэдзі.
— Зрэшты, — разважыў ён, — вы ж напэўна хочаце, каб я перадаў ім ваш найніжэйшы паклон разам са шчырымі падзякамі за іх дабрыню.
Элізабэт не пярэчыла, дзверцам урэшце дазволілі зачыніцца, і экіпаж рушыў з месца.
— Божа літасцівы! — усклікнула праз некалысі хвілін маўчання Марыя. — Здаецца, быццам мы ўсяго дзень ці два таму прыехалі! Але колькі ўсяго адбылося!
— Твая праўда, — уздыхнула яе спадарожніца.
— Мы дзевяць разоў вячэралі ў Розінгзе і яшчэ двойчы пілі там гарбату! Мне будзе пра што расказаць!
«А мне будзе пра што прамаўчаць», — дадала Элізабэт сама сабе.
Дарога не прынесла ні асаблівых размоваў, ні трывог, і праз тры гадзіны пасля ад’езду з Хансфарда яны дабраліся да дома містара Гардынера, дзе мусілі застацца на некалькі дзён.
Джэйн выглядала добра, і ў Элізабэт амаль не было магчымасці разабрацца ў яе настроі, бо цётка з усёй сваёй дабрынёй напланавала для іх шмат розных забаваў. Але сёстры мусілі разам ехаць дадому, і там у Элізабэт будзе дастаткова часу для назіранняў.
He без пэўных высілкаў яна стрымлівала сябе, каб не расказаць Джэйн пра прапанову містара Дарсі яшчэ да вяртання ў Лонгбарн. Ведаць, што яе гісторыя надзвычайна ўразіць Джэйн, і ў той жа час цешыць сваё сябелюбства, не могучы ўтаймаваць яго разумнымі довадамі, было вялікай спакусай, якая пабуджала да размовы, і Элізабэт наўрад ці б яе адолела, калі б не сумнявалася ў дапушчальных межах шчырасці і не баялася, што закрануўшы нядаўнія падзеі, яна будзе вымушаная расказаць пра Бінглі і гэта яшчэ болып засмуціць сястру.
Раздзел XXXIX
Ішоў другі тыдзень траўня, калі тры маладыя лэдзі пакінулі Грэйсчорч-стрыт і скіраваліся да гарадка *** у Хартфардшыры. Наблізіўшыся да карчмы, дзе іх, паводле дамоўленасці, мусіў чакаць экіпаж містара Бэнэта, яны адразу ж пераканаліся ў спраўнасці фурмана, бо ўбачылі Кіці і Лідыю, што вызіралі з акна ядальні на другім паверсе. Дзве гэтыя паненкі прыехалі каля
гадзіны таму і паспелі наведаць мадыстку насупраць, паназіраць за вартавым і прыгатаваць салату з латуку і агуркоў.
Павітаўшыся з сёстрамі, Кіці і Лідыя ўрачыста паказалі ім на стол з закускамі, якія звычайна прапануе карчомная камора, і закрычалі:
— Праўда, міла? Хіба не прыемны сюрпрыз?
— Мы збіраемся вас пачаставаць, — дадала Лідыя, — толькі вы мусіце пазычыць нам грошай, бо мы ўсё патрацілі ў той крамцы, — тут яна пачала хваліцца пакупкамі: — Зірніце, я набыла капялюшык! Ен, вядома, не такі і прыгожы. Можна было не купляць, а можна было і купіць. Як толькі прыеду дадому, распару яго і зірну, ці атрымаецца яго палепшыць.
Калі сёстры сышліся на тым, што ён брыдкі, Лідыя бесклапотна прадоўжыла:
— Але там, у крамцы, былі два-тры яшчэ горшыя, і калі прыкупіць прыемнага атласу, каб па-новаму абшыць яго, думаю, ён будзе вельмі нічога. Зрэшты, якая розніца, што мы будзем насіць летам, калі праз два тыдні ***шырскі полк пакідае Мэрытан.
— Няўжо? — усклікнула Элізабэт, надзвычай задаволеная навіной.
— Яны збіраюцца стаць лагерам пад Брайтанам, і я хачу, каб тата павёз нас туды на лета! Было б так цудоўна, і я ўпэўненая, што нам бы гэта амаль нічога не каштавала. Нават мама хоча туды паехаць! А інакш уявіце, якое жудаснае лета нас чакае!
«ГІраўда што, — падумала Элізабэт, — якая выдатная ідэя! I, галоўнае, якусім нам пасуе! Божа мой! Брайтан і цэлы лагер салдат, калі ў нас і так гармідар — і гэта ад аднаго няшчаснага палка ды баляў у Мэрытане раз на месяц!»
— I яшчэ ў мяне ёсць для цябе навіна, — сказала Лідыя, калі яны селі за стол. — Давай, паспрабуй адга-
даць! Выдатная, проста грандыёзная навіна — а да Ta­ro ж пра чалавека, якога мы ўсе любім!
Джэйн і Элізабэт пераглянуліся, і прыслужніку паведамілі, што ён можа ісці. Лідыя засмяялася і сказала:
— Ах, усе гэтыя твае цырымоніі і асцярогі! Думаеш, як бы ён не падслухаў? Ды яму ж усё адно! Я ўпэўненая, яму даводзілася чуць і горшыя рэчы, чым тое, што я хачу расказаць. Але ж ён такі страшыдла! Добра, што ён пайшоў. Ніколі ў жыцці не бачыла такога доўгага падбароддзя. Але вернемся да навін — яны пра нашага мілага Уікхэма. Занадта добра для прыслужніка, праўда? Пагрозы, што Уікхэм ажэніцца з Мэры Кінг, болып няма. Як вам такое, га? Яна з’ехала да дзядзькі ў Ліверпуль і назад не вернецца. Уікхэм у бяспецы.
— I Мэры Кінг таксама! — дадала Элізабэт. — Яна пазбегла неабдуманага з матэрыяльнага гледзішча шлюбу.
— Калі ён ёй падабаўся, яна сапраўдная дурніца, што з’ехала.
— Спадзяюся, яны не моцна прывязаліся адно да аднаго, — сказала Джэйн.
— Думаю, ён — не моцна. Mary паспрачацца, што яна яго ні каліўца не цікавіла — каму патрэбная такая рабаціністая гадаўка?
Элізабэт з жахам падумала, што хоць сама яна на такія грубыя выразы не здольная, яе нядаўняе стаўленне да сітуацыі, якое яна лічыла велікадушным, было амаль такім жа грубым!
Як толькі сёстры паелі і старэйшыя за гэта заплацілі, уся кампанія папрасіла падаць экіпаж, і спатрэбілася немалая вынаходлівасць, каб змясціцца ў ім разам з кардонкамі, торбамі з рукадзеллем і пакункамі, а таксама несвоечасовымі пакупкамі Кіці і Лідыі.
— Як зручненька мы ўціснуліся! — усклікнула Лідыя. — Добра, што я купіла капялюш: было так ве-
села зацягваць сюды яшчэ адну кардонку! А цяпер давайце выгодна размяшчацца, рассаджвацца, і балбатаць, і смяяцца ўсю дарогу дадому. Але спярша мы хочам паслухаць, што з вамі ўвесь гэты час адбывалася. Ці сустрэлі вы мілых кавалераў? Ці фліртавалі з імі? Я так спадзявалася, што хоць адна з вас знойдзе сабе да вяртання мужа. Джэйн у нас, дальбог, хутка зробіцца векавухай. Ей амаль дваццаць тры! Божа, ды я памру ад сораму, калі да дваццаці трох не прыдбаю мужанька! Вы не ўяўляеце, цётка Філіпс так хоча выдаць вас замуж! Яна кажа, што Лізі мусіла пайсці за містара Колінза, але я не думаю, што гэта было б так ужо забаўна. Божа, як я хачу выйсці замуж раней за ўсіх і вывозіць вас пасля ў свет! Ой мамачкі, як добра мы надоечы павесяліліся ў палкоўніка Форстэра! Мы з Кіці прабавілі ў іх цэлы дзень, і місіс Форстэр паабяцала зладзіць увечары танцы (дарэчы, мы з місіс Форстэр такія сяброўкі!), і вось яна запрасіла абедзвюх сясцёр Харынгтан, але Харыет захварэла, і Пэн давялося ісці адной. I як вы думаеце, што мы тады зрабілі? Мы апранулі Чэмберлена ў жаночае, каб ён быў дамай, — уяўляеце, як смешна! I ніхто пра гэта не ведаў, толькі палкоўнік і місіс Форстэр, а яшчэ мы з Кіці і цётка — трэба ж было пазычыць у яе сукенку, і вы нават не ўяўляеце, як добра ён выглядаў! Калі прыйшлі Дэні, і Уікхэм, і Прат, і яшчэ два ці тры чалавекі, яны яго ўвогуле не пазналі! Божа, як я нарагаталася, і місіс Форстэр таксама! Я думала, што памру ад смеху. Толькі гэта і прымусіла іх нешта западозрыць, і яны ўрэшце дацямілі, у чым рэч.