• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

    Пыха і перадузятасць

    Джэйн Остэн

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 396с.
    Мінск 2019
    101.34 МБ
    Раздзел XXVII
    Ніякіх болын значных падзей студзень і люты лонгбарнскай сям’і не прынеслі; жыццё разнастаілі хіба
    што прагулкі ў Мэрытан, часам па слаце, а часам і па холадзе. У сакавіку Элізабэт мусіла адправіцца ў Хансфард. Спачатку яна не думала пра гэта ўсур’ёз, але неўзабаве зразумела, што Шарлота моцна на яе разлічвае, і паступова пачала ставіцца да паездкі не толькі з большай пэўнасцю, але і з болі>шай прыемнасцю. Доўгая разлука з Колінзамі прымусіла яе засумаваць па Шарлоце і аслабіла агіду да кузэна. ГІаездка абяцала нешта новае, бо з такой маці і такімі цяжкімі ў дачыненнях сёстрамі дом нельга было назваць утульным месцам, і невялікая змена абстаноўкі сама па сабе была вельмі пажаданай. Болыв за тое, падарожжа давала магчымасць сустрэцца з Джэйн, і калі наблізіўся час ад’язджаць, любая затрымка падалася б Элізабэт прыкрай. Аднак усё прайшло гладка і ўрэшце вырашылася ў адпаведнасці з папярэдняй задумай Шарлоты. Элізабэт выехала разам з сэрам Уільямам і яго другой дачкой. План своечасова палепшыла прапанова правесці ноч у Лондане, і ад гэтага ён зрабіўся самым дасканалым з усіх магчымых планаў.
    Элізабэт турбавала хіба што расстанне з бацькам, якому напэўна будзе яе не ставаць і які, калі дайшло да справы, так засмуціўся, што загадаў напісаць яму ліст і амаль паабяцаў адказаць на яго.
    Развітанне з містарам Уікхэмам прайшло па-сяброўску, з яго боку нават болып чым па-сяброўску. Заляцаючыся да іншай, ён не забыў, што Элізабэт была першай паненкай, якая яго зацікавіла і заслужыла яго ўвагу, першай, якая яго выслухала і пашкадавала, і першай, якой ён захапіўся. Ен пажадаў ёй добрай дарогі і вясёлага гасцявання, нагадаў, чаго варта чакаць ад лэдзі Кэтрын дэ Бур, і выказаў упэўненасць, што іх меркаванні пра яе, ды і пра астатніх, заўсёды будуць супадаць. Ва ўсім гэтым было столькі клопату і прыязнасці, што Уікхэм, як здавалася Элізабэт, навечна заслужыў
    яе самую шчырую прыхільнасць, і яна рассталася з ім, упэўненая, што, жанаты ці халасты, ён заўжды будзе для яе ўзорам абаяльнасці і прывабнасці.
    Спадарожнікі, з якімі яна выправілася ў паездку на наступны дзень, былі не здольныя выцесніць з яе думак прыемны ўспамін пра Уікхэма. Сэр Уільям Лукас і яго дачка Марыя, дзяўчына з лёгкім характарам, але такая ж пустагаловая, як і яе бацька, не маглі сказаць нічога, што было б варта пачуць, і Элізабэт слухала іх з такой жа асалодай, як грукат карэты. Глупствы ёй звычайна падабаліся, аднак сэра Уільяма яна ведала занадта даўно, і ён не мог здзівіць яе гісторыямі пра сваё цудоўнае прадстаўленне да двара і рыцарскае званне, а яго кампліменты былі такія ж зацёртыя, як і аповеды.
    Яны мусілі праехаць усяго дваццаць чатыры мілі і, рана выправіўшыся з дому, апоўдні дабраліся да Грэйсчорч-стрыт. Калі яны наблізіліся да дзвярэй містара Гардынера, Джэйн ужо выглядала іх з акна гасцёўні, а як толькі яны аказаліся ў доме, выйшла ім насустрач. Элізабэтуважліваўгледзеласяўтвар сястры і парадавалася, што яна такая ж здаровая і мілавідная, як раней. На лесвіцы іх чакала чародка хлопчыкаў і дзяўчатак, якім так не цярпелася ўбачыць кузіну, што яны не маглі сядзець у гасцёўні, аднак сарамлівасць — яны ж не бачылі яе цэлы год! — перашкодзіла ім спусціцца ніжэй. Усюды кіпелі радасць і добразычлівасць. Дзень мінуў самым прыемным чынам: першая яго частка — у мітусні і беганіне па крамах, а другая — у адным з тэатраў.
    Элізабэт злаўчылася сесці побач з цёткай. Галоўнай тэмай іх размовы была Джэйн, і Элізабэт хутчэй засмуцілася, чым здзівілася, у адказ на падрабязныя роспыты пачуўшы, што хоць яе сястра і змагаецца з журбою, перыяды прыгнечанасці ў яе ўсё ж здараюцца. Аднак былі падставы спадзявацца, што гэта ненадоўга.
    Місіс Гардынер таксама падрабязна апісала ёй візіт міс Бінглі на Грэйсчорч-стрыт і пераказала свае гутаркі з Джэйн, якія сведчылі пра шчырае жаданне апошняй разарваць непрыемнае знаёмства.
    Затым місіс Гардынер падражніла пляменніцу з нагоды дэзерцірства Уікхэма, аднак пахваліла яе за годную вытрымку.
    — Скажы мне, дарагая Элізабэт, — дадала цётка, — што за дзяўчына гэтая міс Кінг? Мне не хочацца лічыць нашага сябра карысталюбцам.
    — Мілая цётухна, дзе ў шлюбных справах ляжыць мяжа паміж карысталюбствам і разважлівасцю? Дзе заканчваецца абачлівасць і пачынаецца сквапнасць? На мінулыя Каляды вы баяліся, што ён ажэніцца са мной, бо гэта было б неразважліва, а цяпер, калі ён заляцаецца да дзяўчыны, у якой усяго толькі дзесяць тысяч фунтаў, вы гатовая бачыць у ім карысталюбца.
    — Калі ты скажаш мне, якая яна, гэтая міс Кінг, я буду ведаць, што пра яго думаць.
    — Думаю, яна вельмі добрая. Я не чула пра яе нічога кепскага.
    — Але ён зусім на яе не зважаў, пакуль смерць дзеда не прынесла ёй багацце.
    — 3 чаго яму было на яе зважаць? Калі ён не меў права дабівацца майго кахання, бо ў мяне няма грошай, навошта яму заляцацца да такой жа беднай дзяўчыны, якая яму яшчэ і не падабаецца?
    — Табе не здаецца, што пераводзіць увагу на дзяўчыну, якая толькі што атрымала спадчыну, недалікатна?
    — Чалавек у цяжкіх абставінах не мае часу на вытанчаныя піруэты, каб дагадзіць староннім назіральнікам. Калі яна не супраць, што можам сказаць мы?
    — Тое, што яна не супраць, яго не апраўдвае, а толькі даказвае, што ёй самой чагосьці не хапае — у галаве ці ў сэрцы.
    — Што ж, — усклікнула Элізабэт, — хай будзе як вы хочаце! Ён — карысталюбец, а яна — дурніца.
    — Гэтага я, Лізі, зусім не хачу. Ты ж разумееш, што мне сумна думаць кепска пра маладога чалавека з Дэрбішыра.
    — Ах так! Калі рэч толькі ў гэтым, то я трымаюся вельмі нізкага меркавання пра маладыхлюдзей з Дэрбішыра і не нашмат лепшага — пра іх блізкіх сяброў, што жывуць у Хартфардшыры. Яны мне надакучылі. Дзякуй Богу, заўтра я еду ў госці да чалавека, які не мае ніводнай добрай рысы характару і не вылучаецца ні розумам, ні манерамі. Стасавацца варта толькі з дурнямі.
    — Асцярожней, Лізі, у тваіх словаў моцны прысмак расчаравання.
    Перш чым фінал п’есы перарваў іх размову, цётка нечакана парадавала Элізабэт, запрасіўшы яе далучыцца да іх з містарам Гардынерам летняга падарожжа.
    — Мы яшчэ не вызначыліся, як далёка яно нас завядзе, — сказала місіс Гардынер. — Магчыма, да самага Азёрнага краю.
    Ніводзін план не мог узрадаваць Элізабэт больш, і яна ахвотна і з удзячнасцю прыняла запрашэнне.
    — Мілая, мілая цётухна, — захоплена ўсклікнула яна, — як гэта цудоўна! Якое шчасце! Вы падарылі мне новае жыццё і свежыя сілы. Бывайце, расчараванне і меланхолія! Што значаць маладыя людзі ў параўнанні са скаламі і горамі? О, колькі нас чакае дзівосных гадзін! А калі мы вернемся, то не будзем падобнымі да іншых вандроўнікаў, якія не могуць і слова сказаць пра свае прыгоды. Мы запомнім, дзе былі, згадаем усё, што бачылі. Азёры, горы і рэкі не пераблытаюцца ў нашых галовах, і калі мы паспрабуем апісаць асаблівы пейзаж, то не будзем спрачацца, дзе яго сузіралі. I тады наш бурны аповед будзе не такім нясцерпным, як аповеды большасці вандроўнікаў.
    Раздзел XXVIII
    На наступны дзень усё ў дарозе было для Элізабэт новым і цікавым, усё цешыла душу: сястра выглядала так добра, што страхі за яе здароўе расталі, а чаканне паездкі на поўнач сталася невычарпальнай крыніцай радасці.
    З’ехаўшы з гасцінца насцежку, што вялаўХансфард, падарожнікі пачалі выглядаць дом святара — кожны паварот мог адкрыць яго вачам. Ад Розінгз-парку іх аддзяляла жывая агароджа, і Элізабэт усміхнулася, успомніўшы, што яна чула пра жыхароў маёнтка.
    Урэшце яны ўбачылі дом святара. Сад, што спускаўся да дарогі, дом у садзе, зялёная загарадзь і сцяна з лаўраў — усё сведчыла пра тое, што яны амаль прыехалі. Ля дзвярэй з’явіліся містар Колінз і Шарлота, экіпаж спыніўся ля невялікай брамкі, ад якой да дома вяла кароткая гравійная сцяжынка; усе кланяліся і ўсміхаліся. Яшчэ імгненне — і госці выйшлі з карэты. Усе радаваліся сустрэчы са сваякамі. Місіс Колінз з найвялікшай прыемнасцю прывітала сяброўку, і Элізабэт, бачачы, з якой любоўю яе прымаюць, была ўсё больш задаволеная, што рашылася на паездку. Яна адразу ж заўважыла, што жаніцьба не змяніла манераў яе кузэна: яго ўрачыстая ветлівасць засталася той жа, і ён на некалькі хвілін затрымаў Элізабэт ля брамы, распытваючы пра сямейнікаў. Пасля гэтага гасцей без затрымкі (калі не лічыць таго, што містар Колінз звярнуў іх увагу на ахайнасць увахода) правялі ў дом, і калі яны аказаліся ў гасцёўні, гаспадар зноў з усімі падкрэсленымі фармальнасцямі прывітаў іх у сціплым жытле і даслоўна паўтарыў запрашэнне жонкі падсілкавацца.
    Элізабэт падрыхтавалася ўбачыць містара Колінза ва ўсёй яго велічы, але нават не ўяўляла, што, паказваючы на значныя памеры пакоя, від з акна і мэблю,
    ён будзе звяртацца выключна да яе, быццам хочучы паказаць, як шмат яна страціла. I хаця ўсё ў доме здавалася акуратным і ўтульным, яна не магла пацешыць гаспадара ніводным уздыхам шкадавання і са здзіўленнем паглядала на сяброўку, якая магла заставацца ў гуморы нават побач з такім мужам. Калі містар Колінз казаў нешта, ад чаго яго жонка несумненна мусіла збянтэжыцца — а такое здаралася нярэдка, — Элізабэт мімаволі кідала позірк на Шарлоту. Раз ці два тая злёгку пачырванела, аднак збольшага мудра прапускала ўсё міма вушэй. Калі яны дастаткова пазахапляліся кожным прадметам абстаноўкі ў пакоі, ад буфета да каміннай рашоткі, і расказалі пра падарожжа і пра тое, што бачылі ў Лондане, містар Колінз запрасіў іх прагуляцца па садзе, вялікім і цудоўна спланаваным: ім уласнаручна займаўся сам гаспадар. Працаў садзе была адной з яго самых вартых павагі радасцяў, і Элізабэт ацаніла здольнасць Шарлоты валодаць сабой, калі тая нязмушана разважала пра карысць такіх практыкаванняў для здароўя і прызналася, што шчыра заахвочвае мужа да гэтага занятку. Паказваючы ўсе сцежкі і сцяжынкі саду, містар Колінз не даваў гасцям вымавіць і слова пахвалы, якой так чакаў, і звяртаў іх увагу на кожны новы від з дробязнасцю, якая забівала ўсю прыгажосць. Ен мог пералічыць усе лужкі ў кожным кірунку і назваць колькасць дрэваў у любой аддаленай купцы. Аднак ніводзін з відаў, якімі мог пахваліцца сад містара Колінза, ці ваколіцы, ці ўсё каралеўства, не маглі зраўняцца з тым відам на Розінгз, які адкрываўся амаль ля самага ўвахода ў дом святара, у прагале паміж дрэвамі, што аблямоўвалі парк. Розінгз быў прыгожым сучасным будынкам, удала размешчаным наўзвышэнні.