Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
я магу паабяцаць, — гэта не спяшацца. Я не буду спяшацца рабіць выснову, што ён мной дарэшты захоплены, і не буду жадаць гэтага, знаходзячыся побач з ім. Карацей, зраблю ўсё, што змагу.
— Будзе таксама някепска, калі ты прасочыш, каб ён не бываўу вас занадта часта. Прынамсі не нагадвай Ma­ui запрашаць яго на абед.
— Як я зрабіла некалькі дзён таму? — з разуменнем усміхнуўшыся, сказала Элізабэт. — Маеце рацыю, было б мудрэй гэтага нерабіць. Але вы не думайце, што ён бывае тут занадта часта. Гэта праз вас яго рэгулярна запрашаюць на гэтым тыдні. Вы ж ведаеце, як маці клапоціцца, каб нашы сябры заўсёды мелі кампанію. Але даю вам слова, я паспрабую рабіць тое, што лічу разумным, і спадзяюся, вас гэта задаволіць.
Цётка запэўніла яе, што задаволіць, і пасля таго як Элізабэт падзякавала ёй за добрыя падказкі, яны разышліся, паказаўшы свету цудоўны прыклад, як можна даць такую далікатную параду і прыняць яе не пакрыўдзіўшыся.
Містар Колінз вярнуўся ў Хартфардшыр неўзабаве пасля таго, як яго пакінулі Гардынеры і Джэйн. Але паколькі гэтым разам ён пасяліўся ў Лукасаў, яго прыезд не прынёс місіс Бэнэт асаблівай нязручнасці. Вяселле імкліва набліжалася, і місіс Бэнэт урэшце змірылася з яго непазбежнасцю і нават не раз зласліва адзначала, што хацела б, каб яны былі шчаслівыя. Шлюбную цырымонію прызначылі на чацвер, і ў сераду міс Лукас нанесла ім развітальны візіт. Калі яна паднялася, каб сысці, Элізабэт, саромеючыся матчыных няветлівых і вымушаных віншаванняў і шчыра хвалюючыся, праводзіла сяброўку да выхаду. Калі яны разам спускаліся палесвіцы, Шарлота сказала:
— Я разлічваю, Эліза, што ты будзеш часта мне пісаць.
— На гэта ты дакладна можаш разлічваць.
— I ў мяне ёсць яшчэ адна просьба. Ты прыедзеш наведаць мяне?
— Я спадзяюся, што мы будзем часта бачыццаў Хартфардшыры.
— Наўрад ці я змагу найбліжэйшым часам пакінуць Кент. Паабяцай мне, што прыедзеш у Хансфард.
Адмовіць Элізабэт не змагла, хоць візіт асаблівай прыемнасці не абяцаў.
— Бацька з Марыяй збіраюцца да мяне ў сакавіку, — працягнула Шарлота, — і я спадзяюся, ты пагодзішся да іх далучыцца. Павер, Эліза, я буду радая табе не менш, чым ім.
Вяселле адбылося, маладыя ад царкоўных дзвярэй адправіліся ў Кент, і кожны, як заўсёды, меў што пра гэта сказаць ці пачуць. Элізабэт хутка атрымала ад сяброўкі ліст, і яны абменьваліся навінамі гэтак жа рэгулярна, як і раней, хаця ранейшая адкрытасць была немагчымая. Сядаючы за ліст, Элізабэт не магла пазбавіцца думкі, што іх утульная блізкасць знікла, і нават вырашыўшы не ленавацца ў перапісцы, разумела, што робіць гэта не дзеля таго, што ёсць цяпер, а дзеля таго, што было раней. Першыя лісты Шарлоты разгортваліся з інтарэсам: было цікава даведацца, што яна раскажа пра новы дом, як ёй спадабаецца лэдзі Кэтрын і наколькі шчаслівай яна асмеліцца сябе назваць. Аднак чытаючы іх, Элізабэт адчувала, што Шарлота гаворыць пра ўсё менавіта так, як і трэба было чакаць. Пісала яна весела, з лістоў вынікала, што яна жыве ў выгодзе і ўсё навокал вартае найвышэйшай пахвалы. Дом, мэбля, суседзі, дарогі — усё было ў яе гусце, а лэдзі Кэтрын трымалася ўважліва і прыязна. Гэта была такая ж карціна Хансфарда і Розінгза, якую маляваў містар Колінз, толькі разумна змякчаная, і Элізабэт адчула, што каб дазнацца пра рэшту, давядзецца адправіцца туды самой.
Джэйн таксама напісала некалькі радкоў, каб паведаміць пра іпчаслівы прыезд у Лондан, і Элізабэт спадзявалася, што ў наступным лісце сястра раскажа нешта і пра сям’ю Бінглі.
Нецярплівасць, з якой яна чакала другога паслання ад Джэйн, была ўзнагароджаная гэтак жа, як звычайна ўзнагароджваецца любая нецярплівасць. Сястра тыдзень правяла ў горадзе, аднак ні разу не сустрэлася з Кэралайн і не атрымала ад яе ніякай весткі. Джэйн апраўдвала гэта тым, што ліст, які яна даслала сяброўцы яшчэ ў Лонгбарне, мог выпадкова згубіцца.
«Цётухна збіраецца заўтра ў тую частку горада, — працягвала Джэйн, — і я выкарыстаю магчымасць наведацца на Гросвенар-стрыт».
Сустрэўшыся з міс Бінглі, яна зноў напісала сястры:
«Кэралайн, відаць, была не ў гуморы, але парадавалася майму візіту і папракнула, што я не паведаміла ёй пра прыезд у Лондан. Такім чынам, я мела рацыю: мой ліст да яе не дайшоў. Безумоўна, я спытала яе пра брата. Ен у добрым здароўі, але столькі часу праводзіць з містарам Дарсі, што сёстры з ім амаль не бачацца. У той дзень з імі мусіла абедаць міс Дарсі — хацела б я яе ўбачыць. Візіт быў кароткі, бо Кэралайн і місіс Хёрст збіраліся сыходзіць. Думаю, хутка яны наведаюць мяне ў адказ».
Прачытаўшы ліст, Элізабэт пакачала галавой. Яна ўпэўнілася, што містар Бінглі даведаецца пра гасцяванне яе сястры ў Лондане хіба што выпадкова.
Прайшло чатыры тыдні, а Джэйн з ім так і не ўбачылася. Яна спрабавала пераканаць сябе, што зусім пра гэта не шкадуе, аднак ужо не магла заставацца сляпой да няўважлівасці міс Бінглі. Джэйн два тыдні прабавіла ўсе ранкі дома, выдумляючы ўвечары новыя апраўданні для Кэралайн, і ўрэшце яе дачакалася. Аднак міс Бінглі пабыла ў Гардынераў зусім нядоўга і трымалася
не так, як раней. Усе ілюзіі Джэйн развеяліся. Ліст, які яна напісала з гэтай нагоды, адлюстроўваўусё, што яна адчувала:
«Яўпэўненая, што мая дарагая Лізі, чыёмеркаванне аказалася мудрэйшым за маё, не будзе трыумфаваць, калі я прызнаюся, што цалкам падманулася ў сяброўстве з міс Бінглі. Але хоць апошнія падзеі пацвердзілі тваю, дарагая сястра, рацыю, спадзяюся, ты не палічыш мяне ўпартай, калі я ўсё яшчэ буду сцвярджаць, што з улікам яе тагачасных паводзін мой давер быў не менш натуральньім за тваю падазронасць. Я зусім не разумею, навошта яна хацела са мной зблізіцца, і калі б сітуацыя паўтарылася, я не ўпэўненая, што не падманулася б зноў. Да ўчарашняга дня Кэралайн не наведвала мяне ў адказ, і за гэты час я не атрымала ад яе ані цыдулкі., ані радка. Калі яна ўрэшце прыйшла, я адразу ўбачыла, што ёй гэта не ў радасць: яна абыякава і суха папрасіла прабачэння, што не завітвала раней, і не сказала ні слова пра тое, што будзе радая бачыць мяне зноў. Яна так моцна змянілася, што пасля яе адыходу я рашуча пастанавіла больш знаёмства не падтрымліваць. Шкада толькі, што я не магу яе не асуджаць. 3 яе боку было вельмі кепска выдзяляць мяне сярод іншых: павер, на нашым збліжэнні настойвала менавіта яна. Але мне яе шкада, бо яна мусіць адчуваць, што нешта рабіла не так, і я цалкам упэўненая, што да гэтага яе схіліла трывога за брата. Гаварыць далей не мае сэнсу. Мы ведаем, што трывожыцца яна дарма, але гэтая трывога лёгка тлумачыць, чаму Кэралайн так са мной абыходзіцца. Паколькі містар Бінглі заслугоўвае такой сястрынскай любові, яе клопат пра яго падаецца мне натуральным і ўхвальным. Аднак мяне здзіўляюць яе цяперашнія страхі, бо калі б яму ўвогуле была да мяне справа, мы бужо даўным-даўно сустрэліся. Я перакананая, што ён ведае пра мой прыезд, бо нешта такое яна казала, і ўсё ж яе манера гаварыць падштурхоўвае мяне да думкі, што яна
сама хоча ўпэўніць сябе ў яго неабыякавасці да міс Дарсі. Гэтага я не разумею. Калі б я не баялася занадта рэзкіх суджэнняў, то была б амаль гатовая сказаць, што ўсё гэта вельмі нагадвае крывадушнасць. Алея пастараюся адагнаць балючыя думкі і думаць пра тое, што прыносіць мне шчасце пра тваю прывязанасць і нязменную дабрыню дарагіх цётухны і дзядзькі. Напішы мне як мага хутчэй. Міс Бінглі казала нешта пра тое, што яны не вернуу,ца ў Нэзэрфілд і адмовяцца ад яго, але не надта ўпэўнена. Лепш пакуль пра гэта дома не гаварыць. Я вельмі радая, што ты атрымала цудоўныя весткі ад нашых сяброў з Хансфарда. Прашу цябе, з’ездзі да іхразам з сэрам Уільямам і Марыяй. He сумняваюся, што табе там будзе вельмі добра.
Твая і г. д.»
Чытанне ліста прынесла Элізабэт боль, аднак яе настрой палепшыўся, калі яна зразумела, што Джэйн болып не будзе падманвацца прынамсі наконт сястры містара Бінглі. Усе звязаныя з ім чаканні дарэшты расталі. Элізабэт не хацела і спадзявацца на новыя заляцанні: яго характар з любога гледзішча нічога не варты. А ў якасці пакарання для яго і канчатковага ратавання Джэйн яна ад душы пажадала яму як мага хутчэй ажаніцца з сястрой містара Дарсі, якая, мяркуючы з расказаў Уікхэма, прымусіць яго жорстка пашкадаваць пра тое, ад чаго ён адмовіўся.
У гэты ж час Элізабэт атрымала ліст ад місіс Гардынер, дзе цётка нагадвала ёй пра абяцанне наконт Уікхэма і патрабавала навінаў. Тое, пра што магла расказаць пляменніца, задаволіла б хутчэй цётку, чым яе саму. Яго відавочная прыхільнасць убывала, знакі яго ўвагі скончыліся, цяпер ён аддаваў перавагу іншай. Элізабэт была дастаткова назіральнай, каб усё гэта заўважыць, але магла сачыць за зменамі і апісваць іх без адчувальнай пакуты. Яе сэрца мала пацярпела, а сама-
любства суцяшалася тым, што калі б у яго былі грошы, ён, безумоўна, выбраў бы яе. Раптоўная спадчына ў памеры дзесяці тысяч фунтаў была найлепшай з вабнотаў юнай лэдзі, якую ён цяпер абдорваў прыхільнасцю, і хоць у гэтым выпадку Элізабэт была больш перадузятай, чым у гісторыі з Шарлотай, яна не асуджала яго жаданне быць незалежным. Наадварот — што можа быць больш натуральным? Нават дапускаючы, што адмова ад яе каштавала яму пэўнай унутранай барацьбы, яна была гатовая прызнаць яго рашэнне мудрым і прымальным для абаіх і шчыра жадала яму шчасця.
Усё гэта яна паведаміла місіс Гардынер, а расказаўшы пра ўсе абставіны, дадала:
«Цяпер, дарагая цётухна, я пераканалася, што яшчэ не была моцна закаханая, бо калі б я і праўда спазнала гэтае чыстае і ўзнёслае пачуццё, то цяпер бы ненавідзела яго імя і жадала б Уікхэму зла. Аднак я не толькі ўспамінаю ягоз сардэчнасцю, але і бесстаронна стаўлюся да міс Кінг. Я не магу знайсці ў сабе нянавісць да яе і першая скажу, што яна добрая дзяўчына. Што гэта тады за каханне? Мая асцярожнасць мела плён, і хоць шалёная закаханасць зрабіла б мяне нашмат цікавейшай у вачах знаёмых, я не магу сказаць, што мая непрыкметнасць у гэтай справе мяне хвалюе. Прыкметнасць часам купляецца занадта дарагой цаной. Сэрцы Кіці і Лідыі пацярпелі ад яго здрады нашмат мацней, чым маё. Яны зусім мала бачылі ў жыцці і пакуль яшчэ не здагадваюцца, што прывабным маладым мужчынам сродкі для жыцця патрэбныя не менш, чым звычайным».