• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

    Пыха і перадузятасць

    Джэйн Остэн

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 396с.
    Мінск 2019
    101.34 МБ
    — Дарагая, не давай такім змрочным думкам волі. Будзем спадзявацца на лепшае і цешыць сябе надзеяй, што я пражыву даўжэй за вас.
    Гэта не надта суцешыла місіс Бэнэт, а таму яна пакінула словы мужа без увагі і прадоўжыла:
    — Я не магу вынесці думкі, што яна завалодае маёнткам. Калі б спадчына не сыходзіла чужым людзям, я б нават не хвалявалася.
    — Пра што не хвалявалася б?
    — Ды ні пра што!
    — Будзем тады ўдзячныя, што вы ўратаваліся ад такога абыякавага стану.
    — Я ніколі не буду ўдзячная за такія парадкі. Я не разумею, яку кагосьці хапае сумлення наследаваць нешта ў абыход родных дачок памерлага. I ўсё дзеля містара Колінза! Хіба ён заслугоўвае гэтага больш за іншых?
    — Гэтае пытанне я пакіну вам, — сказаў містар Бэнэт.
    ЧАСТКА
    ДРУГАЯ
    Раздзел XXIV
    Ад міс Бінглі прыйшоў ліст, які развеяў усе сумненні. У першым жа сказе яна паведамляла, што зіму яны правядуць у Лондане, і перадавала шкадаванне брата, які не паспеў перад ад’ездам у горад засведчыць павагу сябрам з Хартфардшыра.
    Надзея памерла, цалкам памерла, і калі Джэйн змагла дачытаць пасланне, яна не знайшла там нічога суцяшальнага, апроч прызнанняў у сяброўскай прыхільнасці. Большая частка ліста адводзілася ўслаўленню міс Дарсі. Кэралайн зноў пералічвала яе цноты, радасна хвалілася блізкасцю, якая расце, і брала на сябе смеласць прадказаць здзяйсненне ўсіх мараў, пра якія вялося ў мінулым лісце. 3 вялікай прыемнасцю міс Бінглі пісала, што яе брат зусім свой у доме містара Дарсі, і захоплена расказвала пра планы апошняга наконт новай мэблі.
    Элізабэт, якой Джэйн неўзабаве пераказала змест ліста, слухала сястру з маўклівым абурэннем. Яе сэрца разрывалася паміж спачуваннем сястры і раздражненнем наўсіх астатніх. Словам Кэралайн, што яе брат неабыякавы да міс Дарсі, веры яна не давала. У тым, што ён сапраўды захоплены Джэйн, яна сумнявалася не больш, чым раней, і хаця заўсёды ставілася да яго доб-
    ра, цяпер не магла без гневу і нават без пэўнай пагарды думаць пра мяккасць яго нораву і пра недахоп рашучасці, праз які ён зрабіўся рабом падступных сяброў і ахвяраваў шчасцем дзеля іх выпадковых прыхамацяў. Калі б вялося толькі пра яго ўласнае шчасце, хай бы ён рабіў з ім што хоча, але справа тычыцца і яе сястры, і ён мусіў гэта ўсведамляць. Карацей кажучы, яна магла доўга разважаць на гэтую тэму, але карысці з таго не было ніякай. Hi пра што іншае ёй не думалася, аднак стан яе сястры не паляпшаўся і яе спакой заставаўся парушаным незалежна ад таго, памерлі пачуцці Бінглі самі ці іх выкаранілі яго сябры, ведае ён пра адданасць Джэйн ці яе прывязанасць выпала з-пад яго ўвагі.
    Прайшоў дзень ці два, перш чым Джэйн набралася смеласці расказаць Элізабэт пра свае перажыванні. У нейкі момант, калі місіс Бэнэт пасля даўжэйшых, чым звычайна, раздражнёных развагаў пра Нэзэрфілд і яго гаспадара ўрэшце пакінула сясцёр саміх, Джэйн не вытрымала і сказала:
    — Ох, калі б толькі наша дарагая матуля лепш трымала сябе ў руках! Яна не ўяўляе, як балюча мне ад гэтых няспынных размоваў. Але не буду жаліцца. Хутка ўсё пройдзе. Я забуду яго, і мы зажывём як раней.
    Элізабэт паглядзела на сястру з сумненнем і турботай, але прамаўчала.
    — Ты мне не верыш! — усклікнула Джэйн, злёгку пачырванеўшы. — Але для гэтага няма прычын. Ен застанецца ў маёй памяці як самы прыемны сярод знаёмых, вось і ўсё. Мне няма чаго чакаць ці баяцца і няма ў чым яго папракнуць. Дзякуй Богу, такі боль мяне не мучыць. А таму яшчэ трошкі часу — і я абавязкова адчую сябе лепш... — тут яна трошкі памаўчала і рашучым тонам дадала: — Цяпер жа я суцяшаю сябе тым, што ўсё гэта — не больш як мая памылка ці фантазія і што яна не прынесла шкоды нікому, апроч мяне.
    — Мілая Джэйн, — усклікнула Элізабэт, — ты занадта добрая! Твая ціхамірнасць і бескарыслівасць сапраўды анёльскія, і я не ведаю, што табе сказаць. Мне здаецца, што я ніколі не цаніла і не любіла цябе так, як ты заслугоўваеш.
    Міс Бэнэт палка адмовілася ад такіх надзвычайных вартасцяў і растлумачыла пахвалу цёплымі сястрынскімі пачуццямі.
    — He, — сказала Элізабэт, — гэта несправядліва. Ты хочаш думаць, піто ўвесь свет вакол варты павагі, і маркоцішся, калі я кепска пра кагосьці адгукнуся. Але варта было мне назваць дасканалай цябе, як ты пачала спрачацца. He бойся, ніякай празмернасці ўацэнках я не дапушчу і не пакваплюся на тваю прывілею заўсёды быць бязмежна добразычлівай. За гэта ты дакладна не хвалюйся. Ёсць няшмат людзей, якіх я сапраўды люблю, і яшчэ менш — пра якіх добра думаю. Чым больш я назіраю за светам, тым больш ім незадаволеная, і кожны новы дзень умацоўвае маю перакананасць у непастаянстве чалавечай натуры і ў тым, як мала можна давяраць вонкавым сведчанням пра цноту і розум. У апошнія дні я атрымала два доказы: пра адзін згадваць не буду, а другі мне дало вяселле Шарлоты. Гэта ж невытлумачальна! Як ні зірні, невытлумачальна!
    — Дарагая Лізі, не давай волі такім пачуццям! Яны знішчаць тваё шчасце. Ты не хочаш прызнаць, што сітуацыі і характары бываюць розныя. Падумай пра становішча містара Колінза ў свеце і спакойны, узважаны нораў Шарлоты. Успомні яе вялікую сям’ю і тое, што з матэрыяльнага гледзішча гэта вельмі прыстойны для яе саюз. Паспрабуй дзеля ўсіх нас паверыць, што яна можа ставіцца да нашага кузэна з пэўнай прыхільнасцю і павагай.
    — Каб задаволіць цябе, я магу паспрабаваць паверыць у што хочаш, але такая спроба нікому карысці не прыня-
    се. Бо калі я ўпэўнюся, што Шарлота адчувае да містара Колінза хоць нейкую павагу, я буду думаць пра яе розум яшчэ горш, чым думаю цяпер пра яе сэрца. Дарагая Джэйн, містар Колінз — самазадаволены, вузкалобы, напышлівы дурань, і ты ведаеш гэта не горш за мяне, а таму мусіш не горш за мяне разумець, што жанчына, якая выходзіць за яго замуж, абачлівасцю не вылучаецца. He варта абараняць яе, нават калі гэта Шарлота Лукас. He варта дзеля аднаго чалавека здраджваць прынцыпам і паслядоўнасці поглядаў ці пераконваць сябе ці мяне, што самалюбства — гэта разважнасць, а абыякавасць да небяспекі — гарантыя шчасця.
    — Я не магу не лічыць, што ты гаворыш пра іх абаіх у занадта суровых выразах, — адказала Джэйн, — і спадзяюся, што ты са мной пагодзішся, убачыўшы іх no634 шчаслівымі. Але хопіць пра гэта. Кажучы пра два доказы, ты намякнула на нешта яшчэ, і я не магла гэтага не зразумець. Прашу цябе, дарагая Лізі, не муч мяне, асуджаючы таго чалавека і кажучы, што ён упаў у тваіх вачах. Нам не трэба так адразу ўяўляць сябе наўмысна абражанымі. Нельга чакаць, што жыццярадасны малады мужчына заўсёды будзе стрыманы і асцярожны. Нас часта падманвае не што інпіае, як уласная пыха. Жанчынам здаецца, што захапленне сведчыць пра нешта большае, — і дарма.
    — I мужчыны іх старанна ў гэтым падтрымліваюць.
    — Калі яны робяць гэта наўмысна, то апраўдання ім няма. Але я не думаю, што ў свеце аж столькі разліку, як здаецца некаторым.
    — Я зусім не шукаю ў паводзінах містара Бінглі разлік, — сказала Элізабэт, — аднак нават там, дзе няма злых намераў і жадання зрабіць кагосьці няшчасным, могуць быць памылкі і могуць быць пакуты. Бо за справу бяруцца легкаважнасць і недахоп увагі да пачуццяў іншых людзей, а таксама недахоп рашучасці.
    — I ты нешта з гэтага тут бачыш?
    — Так, апошняе. Але хопіць, бо ты засмуцішся, калі дазнаешся, што я думаю пра людзей, якіх ты цэніш. А таму пакуль можаш — спыні мяне.
    — To бок ты настойваеш, што на яго ўплываюць сёстры?
    — Так, прычым разам з яго сябрам.
    — У гэта я паверыць не магу. Навошта ім уплываць на яго? Яны ж жадаюць яму шчасця, і калі ён прывязаны да мяне, іншая жанчына нічога з гэтым не зробіць.
    — Ты памыляешся ў зыходнай пасылцы. Яны могуць жадаць яму шмат чаго апроч шчасця — напрыклад, яшчэ большага багацця і ўплывовасці ці шлюбу з дзяўчынай, у якой ёсць грошы, радавітыя сваякі і пыха.
    — Несумненна, яны хочуць, каб ён выбраў міс Дарсі, — адказала Джэйн, — але, магчыма, з лепшых пачуццяў, чым ты падазраеш. Яны ведаюць яе нашмат даўжэй, чым мяне — нічога дзіўнага, што і любяць болып. Аднак чаго б ім ні хацелася, не думаю, што яны будуць перашкаджаць брату. Якая сястра палічыць, што мае на гэта права, калі толькі ён не зробіць нешта зусім няўхвальнае? Кгілі б яны былі ўпэўненыя, што ён прывязаны да мяне, то не спрабавалі б нас разлучыць, а калі б і спрабавалі, то поспеху б не дабіліся. Дапускаючы такую прыхільнасць, ты прыпісваеш ім усім ненатуральныя і кепскія ўчынкі і засмучаеш мяне. He рабі мне балюча. Мне не сорамна, што я памылілася, ці, прынамсі, гэты сорам — дробязь, нішто ў параўнанні з тым, што я перажыла б, калі б падумала пра яго ці яго сясцёр дрэнна. Таму дазволь мне бачыць іх у лепшым святле — у святле, якое дапамагае ўсё зразумець.
    Запярэчыць такой просьбе Элізабэт не магла, і з таго моманту імя містара Бінглі паміж імі амаль не згадвалася.
    Місіс Бэнэт усё яшчэ здзіўлялася і наракала, што ён ніяк не вяртаецца, і хаця рэдкі дзень мінаў без таго,
    каб Элізабэт дакладна ёй усё не тлумачыла, было мала шанцаў, што маці аднойчы пачне ставіцца да сітуацыі з меншым неўразуменнем. Яе дачка, сама не верачы ў свае словы, намагалася запэўніць яе, што ўвага Бінглі да Джэйн была не болып як сведчаннем звычайнай і мімалётнай сімпатыі, якая знікла, як толькі яны перасталі бачыцца, і хаця магчымасць такога тлумачэння неаднаразова прызнавалася, кожны дзень усё даводзілася паўтараць нанова. Місіс Бэнэт суцяшалася толькі тым, што містар Бінглі мусіць вярнуцца сюды ўлетку.
    Містар Бэнэт паставіўся да сітуацыі інакш:
    — Такім чынам, Лізі, — аднойчы сказаў ён, — каханне тваёй сястры неўзаемнае. Я яе віншую. Дзяўчаты любяць час ад часу злёгку неўзаемна закахацца — амаль гэтак жа, як выходзіць замуж. Бо тады ім ёсць пра што падумаць і ёсць як выдзеліцца сярод сябровак. А калі твая чарга? Няўжо ты будзеш адставаць ад Джэйн? Час прыйшоў — афіцэраў у Мэрытане хопіць, каб расчараваць усіх юных лэдзі ў ваколіцы. Выбірай Уікхэма! Прыемны хлопец, і ён кіне цябе як мае быць.
    — Дзякуй, сэр, але мяне задаволіць і горшы кавалер. He ўсім шанцуе так, як Джэйн.
    — I тое праўда, — сказаў містар Бэнэт. — Але як прыемна думаць, што ў цябе ёсць клапатлівая маці. 3 любой такой сітуацыі яна выцягне ўсё, што магчыма.