Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
Яе сястра пакачала галавой.
— Джэйн, ты мусіш мне паверыць. Hi адзін з тых, хто хоць раз бачыў вас побач, не будзе сумнявацца ў яго пачуццях. I я ўпэўненая, што міс Бінглі таксама. He такая яна прасцячка. Калі б яна заўважыла ў містару Дарсі хоць палову такога пачуцця да сябе, то ўжо замаўляла б вясельную сукенку. Але рэч вось у чым. Мы для іх недастаткова багатыя ці радавітыя, і яшчэ яна прагне ажаніць брата з міс Дарсі, бо разлічвае, што пры наяўнасці адной сваяцкай сувязі ўсталяваць другую будзе прасцей — і свая вынаходлівасць у гэтым ёсць. Я б нават сказала, што яна дабілася б поспеху, калі б на яе шляху не стаяла міс дэ Бур. Але, дарагая Джэйн, табе не варта ўсур’ёз думаць, што калі міс Бінглі кажа табе, як моцна яе брат захапляецца міс Дарсі, гэта значыць, што твае вартасці ён цэніць хоць трошкі менш, чым калі развітваўся з табой у аўторак, ці
што ў яе сілах пераканаць яго, нібыта ён закаханы не ў цябе, а ў яе сяброўку.
— Калі б мы думалі пра міс Бінглі аднолькава, — адказала Джэйн, — тваё тлумачэнне ліста мяне б супакоіла. Але я ведаю, што ты грунтуешся на памылковых высновах. Кэралайн не можа наўмысна кагосьці падманваць, і таму мне застаецца толькі спадзявацца, што яна падманваецца сама.
— Вось і добра. Ты не магла прыдумаць нічога лепшага, калі ўжо цябе не суцяшае маё меркаванне. Калі ласка, вер у тое, што яна падманваецца. Свой доўг у дачыненні да яе ты выканала — і больпі няма прычын хвалявацца.
— Але, дарагая сястра, нават калі ўсё здарыцца як найлепш, ці змагу я быць шчаслівай з мужчынам, чые сёстры і сябры хочуць, каб ён ажаніўся з іншай?
— Тут табе давядзецца вырашаць самой, — сказала Элізабэт. — Калі пасля сталых разваг ты зразумееш, што пакуты дзвюх яго незадаволеных сясцёр значаць для цябе болып за шчасце быць яго жонкай, я раю табе адмовіць яму.
— Як ты можаш так гаварыць? — са слабай усмешкай сказала Джэйн. — Ты ж ведаеш, што я не буду вагацца з адказам, нават калі іх асуджэнне надзвычай мяне засмуціць.
— Я ў гэтым упэўненая, а таму не надта спачуваю твайму цяжкаму становішчу.
— Але калі гэтай зімой ён не вернецца, мой адказ і не спатрэбіцца. За шэсць месяцаў можа ўзнікнуць тысяча новых абставін!
Да меркавання пра тое, што ён не вернецца, Элізабэт паставілася з найвышэйшай пагардай, назваўшы яго выдумкай зацікаўленай Кэралайн. Элізабэт ні на імгненне не маглаўявіць, што гэтая выдумка паўплывае на цалкам самастойнага містара Бінглі, як бы — адкрыта ці спадцішка — ні ўгаворвала яго сястра.
3 усёй рашучасцю Элізабэт пераконвала сястру ў сваёй рацыі і неўзабаве радасна адзначыла станоўчы вынік. Джэйн не была схільная падаць духам і паціху зноў пачала спадзявацца на лепшае, хоць часам яе няўпэўненасць у сабе зноў брала верх над надзеяй, што Бінглі вернецца ў Нэзэрфілд і задаволіць любое жаданне яе сэрца.
Сёстры пагадзіліся на тым, што місіс Бэнэт варта сказаць толькі пра ад’езд сям’і, не трывожачы маці прычынамі такога рашэння. Аднак нават частковыя звесткі моцна яе засмуцілі, і яна пачала наракаць на няшчасны ад’езд лэдзі акурат у той момант, калі іх сем’і так блізка сышліся. Трошкі над гэтым пагараваўшы, яна, аднак, суцешылася думкай, што містар Бінглі хутка вернецца і паабедае ў Лонгбарне, і, падсумоўваючы, задаволена заявіла, што хаця яго запрасілі ўсяго толькі на сямейны абед, яна паклапоціцца пра дзве поўныя змены страваў.
Раздзел XXII
Лукасы запрасілі Бэнэтаў на абед, і міс Лукас зноў болыпую частку дня ласкава выслухоўвала містара Колінза. Элізабэт скарысталася магчымасцю падзякаваць сяброўцы.
— Гэта трымае яго ў гуморы, — сказала яна. — У мяне не хапае словаў, каб выказаць табе ўдзячнасць.
Шарлота запэўніла яе, што яна радая быць карыснай і што гэта дастатковая ўзнагарода за нядоўгі ахвяраваны час. 3 яе боку гэта было надзвычай міла. Аднак дабрыня Шарлоты сягала нашмат далей, чым магла ўявіць Элізабэт: сяброўка рабіла не што іншае, як абараняла яе ад новых заляцанняў містара Колінза, перанакіроўваючы іх на сябе. Такім быў план міс
Лукас, і абставіны аказаліся настолькі спрыяльнымі, што, расстаючыся з містарам Колінзам увечары, яна магла б амаль не сумнявацца ў перамозе, калі б не яго хуткі ад’езд з Хартфардшыра. Аднак яна недаацаніла гарачнасць і незалежнасць містара Колінза, якія ўжо наступным ранкам прымусілі яго з цудоўным спрытам збегчы з лонгбарнскага маёнтка і паспяшацца ў Лукас-лодж, каб упасці да яе ног. Ён зрабіў усё, каб не трапіцца на вочы кузінам, упэўнены, што калі яны заўважаць яго ўцёкі, то беспамылкова разгадаюць і яго задуму, а ён не хацеў, каб пра сватанне даведаліся раней, чым пра яго паспяховы вынік. I хоць у поспеху містар Колінз амаль не сумняваўся, прычым небеспадстаўна, бо Шарлота дастаткова яго заахвоціла, насля нядаўняй прыгоды ён усё ж пачуваўся даволі няўпэўнена. Аднак прынялі яго самым пахвальным чынам. Заўважыўшы праз верхняе акно, што ён ідзе ў бок іх дома, міс Лукас тут жа спусцілася, каб выпадкова сустрэць яго на сцяжынцы. Яна і ўявіць не магла, колькі красамоўства і кахання яе там чакае.
За самы кароткі час, які толькі дазвалялі шматслоўныя прамовы містара Колінза, усё вырашылася да задавальнення абаіх, і калі яны ўвайшлі ў дом, ён настойліва ўпрошваў яе назваць дзень, які зробіць яго найшчаслівейшым сярод людзей. I хаця пакуль гэтая просьба мусіла быць адхіленая, паненка зусім не збіралася ставіцца да яго шчасця легкадумна. Недалёкасць, якой прырода ўзнагародзіла жаніха, пазбаўляла перадвясельны час той прывабнасці, дзякуючы якой жанчыны прагнуць, каб ён цягнуўся як мага даўжэй. Міс Лукас прыняла прапанову толькі таму, што хацела ўладкаваць жыццё, і ёй было ўсё адно, калі гэта здарыцца.
У сэра Уільяма і лэдзі Лукас тут жа спыталі пра дазвол, і тыя з радаснай гатоўнасцю яго далі. Нават у цяперашнім становішчы містар Колінз быў надзвычай
пажаданай партыяй для іх дачкі, якой яны маглі даць невялікі пасаг, а перспектыва будучага багацця рабіла такую партыю яшчэ болып прывабнай. Лэдзі Лукас адразу ж пачала з нашмат большай цікавасцю, чым дагэтуль, падлічваць, колькі гадоў яшчэ можа пражыць містар Бэнэт, а сэр Уільям рашуча заявіў, што як толькі містар Колінз завалодае лонгбарнскім маёнткам, цалкам імаверна, што і ён, і яго жонка змогуць з’яўляцца ў Сэнт-Джэймскім палацы. Карацей кажучы, уся сям’я надзвычай радавалася заручынам. Маладзейшыя сёстры пачалі спадзявацца, што іх вывезуць у свет на год-два раней, чым гэта здарылася б пры іншым раскладзе, а браты адчулі палёгку, што Шарлота не памрэ векавухай. Сама Шарлота трымалася даволі спакойна. Яна дабілася свайго і цяпер магла ўсё абдумаць. Высновы яе ў цэлым задавальнялі. Вядома, містара Колінза нельга было лічыць ні разумным, ні прыемным, яго таварыства надакучвала, а яго прывязанасць да яе, несумненна, была выдуманая. I ўсё ж ён будзе яе мужам. Пра мужчын і замужжа яна трымалася невысокага меркавання, аднак шлюб заўсёды быў яе мэтай як адзіная годная магчымасць забяспечыць добра адукаваную жанчыну са сціплым даходам: ён, можа, і не прынясе шчасця, затое будзе найлепшай абаронай ад галечы. Гэтай абароны яна зараз і дабілася. Ей было дваццаць сем, прыгажосцю яна ніколі не вылучалася, а таму разумела, што ёй пашанцавала. Найгоршым было тое, якое ўражанне яе рашэнне мусіла зрабіць на Элізабэт Бэнэт, чыю прыхільнасць Шарлота цаніла вышэй за астатнія сяброўскія стасункі. Элізабэт здзівіцца і, магчыма, будзе яе асуджаць, і хаця намер Шарлоты ад гэтага не зменіцца, такое неўхваленне можа моцна яе параніць. Яна вырашыла сама апавесці ўсё сяброўцы, а таму загадала містару Колінзу, каб, вярнуўшыся ў Лонгбарн на абед, ён нікому з сям’і не
расказваў пра тое, што адбылося. Безумоўна, яна атрымала паслухмянае абяцанне, выканаць якое, аднак, было не так і проста: цікаўнасць, узбуджаная доўгай адсутнасцю містара Колінза, выбухнула па яго вяртанні такой лавінай пытанняў, што яму давялося з пэўнай вынаходлівасцю ад іх ухіляцца, а паколькі яму хацелася расказацьусяму свету пра свой поспеху каханні, яго чакала вялікае выпрабаванне.
Наступным ранкам містар Колінз мусіў выехаць да таго, як сям’я прачнецца, а таму цырымонія развітання прайшла тады, калі лэдзі зазбіраліся спаць. Місіс Бэнэт з вялікай ветласцю і сардэчнасцю сказала, што яго будуць вельмі радыя зноў бачыць у Лонгбарне, як толькі іншыя справы дазволяць яму наведацца сюды.
— Дарагая мадам, — адказаў ён, — гэтае запрашэнне для мяне асабліва прыемнае, бо я спадзяваўся яго атрымаць, а таму можаце не сумнявацца, што я скарыстаюся ім так хутка, як толькі змагу.
Усё вельмі здзівіліся, а містар Бэнэт, які зусім не прагнуў імклівага вяртання сваяка, тут жа сказаў:
— Але ці не будзе вам тады пагражаць неўхваленне лэдзі Кэтрын, дарагі сэр? Лепш пакінуць без увагі сваяцкія сувязі, чым абразіць апякунку.
— Дарагі сэр, — адказаў містар Колінз, — я надзвычай абавязаны вам за сяброўскую перасцярогу. Вы можаце разлічваць, што я не зраблю ніводнага сур’ёзнага кроку, калі яго не блаславіць яе светласць.
— Ніякая пільнасць не будзе лішняй. Рызыкуйце ўсім, але толькі не яе ўхвалай. I калі вы ўбачыце, што ваш прыезд сюды яна не ўхваляе — а гэта я лічу вельмі імаверным, — спакойна заставайцеся дома і не сумнявайцеся, што мы не пакрыўдзімся.
— Паверце мне, дарагі сэр, такая шчырая ўвага выклікае ў мяне самую гарачую ўдзячнасць, і вы можаце быць упэўнены, што неўзабаве атрымаеце ад мяне
ліст з падзякамі за гэты і ўсе іншыя знакі павагі падчас майго гасцявання ў Хартфардшыры. Што да маіх цудоўных кузін, то, хаця мая адсутнасць працягнецца не так доўга, каб зрабіць гэта неабходным, я ўсё ж дазволю сабе пажадаць шчасця і здароўя ім усім, не выключаючы кузіны Элізабэт.
Пасля гэтага лэдзі з усімі адпаведнымі цырымоніямі сышлі, аднолькава здзіўленыя, што містар Колінз разважае пра хуткае вяртанне. Місіс Бэнэт хацелася тлумачыць гэта тым, што ён задумаў пасватацца да адной з малодшых дзяўчат, і Мэры можа паддацца ўгаворам і даць станоўчы адказ. Мэры ацэньвала яго здольнасці нашмат вышэй, чым астатнія, і важкасць яго разваг часта яе ўражвала. Хоць яна зусім не лічыла яго розум роўным свайму, ёй здавалася, што калі заахвоціць яго сваім прыкладам да чытання і самаўдасканалення, ён зможа зрабіцца прыемным суразмоўцам. Але наступным ранкам усе надзеі развеяліся. Неўзабаве пасля сняданку прыйшла міс Лукас і ў прыватнай размове з Элізабэт паведаміла пра падзею мінулага дня.