Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
— He, я не забыла, — адказала Джэйн. — Але нічога суцяшальнага паведаміць не магу. Містар Бінглі не ведае яго гісторыі і нават не ўяўляе, у якіх абставінах містар Уікхэм так сур’ёзна пакрыўдзіў містара Дарсі, аднак ручаецца за годныя паводзіны, сумленнасць і гонар сябра. Ен перакананы, што містар Уікхэм заслугоўваў нашмат менш увагі, чым атрымаў ад містара Дарсі. Мне шкада пра гэта гаварыць, але мяркуючы як са словаў містара Бінглі, так і са словаў яго сястры, містара Уікхэма нельга назваць прыстойным маладым чалавекам. Баюся, ён паводзіўся вельмі безразважна і страціў давер містара Дарсі цалкам заслужана.
— Містар Бінглі ведае містара Уікхэма асабіста?
— He, ён ніколі не бачыў яго да таго ранку ў Мэрытане.
— Значыць, яго меркаванне грунтуецца на тым, што ён пачуў ад містара Дарсі. Я задаволеная. А што ён сказаў пра прыход?
— Ен не надта памятае абставіны справы, хоць не раз чуў пра іх ад містара Дарсі, але яму здаецца, што прыход Уікхэму абяцалі толькі пры пэўных умовах.
— У шчырасці містара Бінглі я не сумняваюся, — цёпла сказала Элізабэт, — але, даруй, простыя запэўненні мяне не пераканаюць. Ен, асмелюся сказаць, пераканаўча абараняе сябра, аднак паколькі ён не ведае некаторых дэталяў гэтай гісторыі, а пра іншыя дазнаўся ад містара Дарсі, я дазволю сабе ставіцца да абодвух джэнтльменаў па-ранейшаму.
Пасля гэтага Элізабэт змяніла тэму на больш прыемную для іх абедзвюх, адносна якой у іх не магло быць разыходжанняў. Яна з радасцю слухала, колькі шчаслівых, хоць і сціплых, надзеяў абуджае ў Джэйн увага Бінглі, і як магла спрабавала падтрымаць у іх сястру. Калі да іх далучыўся сам містар Бінглі, Элізабэт адышла да міс Лукас і ледзь паспела адказаць на пытанне сяброўкі, ці спадабаўся ёй яе апошні партнёр, як да іх падышоў містар Колінз і з бязмежнай урачыстасцю абвясціў, што яму толькі што пашанцавала зрабіць надзвычайнае адкрыццё.
— Дзякуючы неверагоднай выпадковасці, — сказаў ён, — я даведаўся, што ў гэтай зале знаходзіцца блізкі сваяк маёй апякункі. Мне пашчасціла наўласныя вушы пачуць, як у размове з маладой лэдзі, якая выконвае ролю гаспадыні дому, сам гэты джэнтльмен згадаў імя свае кузіны міс дэ Бур і яе маці лэдзі Кэтрын. Як цудоўна ўсё можа часам скласціся! Хто б мог падумаць, што на гэтым балі я сустрэнуся з пляменнікам лэдзі Кэтрын
дэ Бур! Як я ўдзячны за тое, што даведаўся пра гэта своечасова і магу цяпер выказаць яму пашану, — якраз гэта я і збіраюся зараз зрабіць. Спадзяюся, ён даруе, што я дагэтуль да яго не падышоў, — мяне апраўдвае толькі поўнае няведанне пра іх сваяцтва.
— Вы ж не збіраецеся прадставіцца містару Дарсі?
— Вядома, збіраюся і буду прасіць яго прабачыць, што я не зрабіў гэтага раней. Думаю, ён насамрэч пляменнік лэдзі Кэтрын. Я змагу запэўніць яго, што тыдзень таму здароўе яе светласці было ў поўным парадку.
Элізабэт настойліва спрабавала адгаварыць яго ад гэтага плана, пераконваючы, што містар Дарсі палічыць такі зварот без папярэдняга знаёмства хутчэй недарэчнай вольнасцю, чым знакам пашаны да цёткі, што ў абодвух бакоў няма неабходнасці ўдзяляць адзін аднаму ўвагу, а калі б неабходнасць і з’явілася, першы крок мусіў бы зрабіць містар Дарсі як вышэйшы паводле становішча. Містар Колінз выслухаў яе з выглядам чалавека, які выраіпыў не адступаць ад сваіх намераў, і калі яна замаўчала, адказаў:
— Дарагая міс Элізабэт, я трымаюся найвышэйшага ў свеце меркавання наконт вашай выдатнай разважлівасці ў тым, што ляжыць у межах вашага разумення, але дазвольце сказаць, што існуе вялікая розніца паміж этыкетнымі нормамі, усталяванымі для звычайных людзей, і тымі, якімі кіруюцца духоўныя асобы. Бо, калі дазволіце, царкоўнае служэнне з гледзішча пачэснасці я лічу роўным найвышэйшым пасадам у каралеўстве — вядома, з умовай, што пры гэтым захоўваецца адпаведная сціпласць. А таму вы мусіце дазволіць мне кіравацца патрабаваннямі свайго сумлення, якое заклікае мяне выканаць тое, што я лічу сваім абавязкам. Прашу дараваць мне адмову скарыстацца вашай парадай, якая ў любым іншым выпадку была б маёй нязменнай пуцяводнай зоркай, бо ў дадзенай справе
я лічу, што мая адукацыя і штодзённыя назіранні дазваляюць мне меркаваць пра правільнасць сваіх паводзін лепш за юную лэдзі накшталт вас.
3 глыбокім паклонам містар Колінз пакінуў кузіну і пайшоўу атаку на містара Дарсі. Элізабэт прагна назірала за рэакцыяй апошняга на такія знакі ўвагі і выразна бачыла, што зварот яго дарэшты агаломшыў. Містар Колінз пачаў прамову з урачыстага паклону, і хаця да Элізабэт не даносілася ні слова, ёй здавалася, што яна ўсё чуе і па руху яго вуснаў адгадвае словы «прабачыць», «Хансфард» і «лэдзі Кэтрын дэ Бур». Было прыкра глядзець, як ён выстаўляецца перад такім чалавекам. Містар Дарсі пазіраў на яго з бязмежным здзіўленнем, і калі містар Колінз урэшце даў яму магчымасць нешта сказаць, то адказаў з халоднай ветлівасцю. Аднак гэта не перашкодзіла містару Колінзу зноў звярнуцца да яго, і пагардлівасць у манеры містара Дарсі істотна ўзмацнілася цягам другой прамовы — пасля яе ён толькі злёгку пакланіўся і пайшоў прэч. Містар Колінз вярнуўся да Элізабэт.
— Mary вас упэўніць, — сказаў ён, — што ў мяне няма падставаў наракаць на тое, як мяне прынялі. Містар Дарсі выглядаў задаволеным маёй увагай. Ен надзвычай ветла размаўляў са мной і нават зрабіў камплімент у адказ, адзначыўшы, што ён дастаткова знаёмы з праніклівасцю лэдзі Кэтрын, каб не сумнявацца, што абы-каму яна сваю прыхільнасць не дорыць. Сапраўды цудоўная думка! У цэлым ён мне вельмі спадабаўся.
Паколькі сваіх інтарэсаў на балі ў Элізабэт не было, яна амаль усю ўвагу перанесла на сястру і містара Бінглі, і чарада радасных разважанняў, абуджаных гэтым сузіраннем, зрабіла яе амаль такой жа шчаслівай, як Джэйн. У думках яна бачыла сястру гаспадыняй гэтага дому, якая цешыцца ўсімі радасцямі шлюбу, заснаванага на іпчырым пачуцці. У такіх абставінах Эліза-
бэт адчула, што здольная зрабіць спробу ўпадабаць дзвюх сясцёр Бінглі. Думкі яе маці — яна дакладна гэта бачыла — круціліся вакол таго ж, і таму Элізабэт вырашыла надта да яе не набліжацца, каб не пачуць лішняга. Аказаўшыся падчас вячэры зусім блізка ад місіс Бэнэт, яна палічыла гэта сапраўднай няўдачай і адчула няёмкасць, калі зразумела, што тая свабодна і непрыхавана абмяркоўвае з лэдзі Лукас не што іншае, як хуткае вяселле Джэйн з містарам Бінглі. Тэма гэтая так жыва хвалявала місіс Бэнэт, што яна не стамлялася пералічваць перавагі іх саюзу. Найперш яна віншавала сябе з тым, што містар Бінглі — такі чароўны і багаты малады чалавек і жыве ўсяго за тры мілі ад іх, а да Ta­ro ж ёй надзвычай прыемна думаць, што Джэйн спадабалася дзвюм яго сёстрам і яны дакладна гэтак жа мараць парадніцца з ёй, як і яна з імі. Больш за тое, гэты саюз абяцаў шмат добрага і малодшым сёстрам Джэйн, бо такі ўдалы шлюб абавязкова звядзе іх з іншымі багатымі мужчынамі. Урэшце, у яе веку будзе так прыемна даручыць неўладкаваных дачок клопату іх сястры і самой выходзіць у свет толькі тады, калі гэтага напраўду хочацца. Згаданую акалічнасць яна выдавала за нагоду парадавацца, аднак у дадзеным выпадку гэта была чыстая ўмоўнасць, бо ў свеце наўрад ці знайшлася б асоба, менш ахвочая сядзець дома, чым місіс Бэнэт у любым узросце. Скончыла яна пажаданнямі, каб лэдзі Лукас неўзабаве гэтак жа пашанцавала, аднак увесь яе трыумфальны выгляд несумненна гаварыў пра тое, што спадзявацца на гэта не варта.
Дарэмна Элізабэт спрабавала стрымаць імклівы паток матчыных словаў ці пераканаць яе хваліцца сваім шчасцем менш чутным шэптам, бо насупраць сядзеў містар Дарсі і, да бязмежнай прыкрасці Элізабэт, амаль усё чуў. У адказ місіс Бэнэт толькі бурчала, што дачка гаворыць глупствы.
— Хто мне гэты містар Дарсі, што я мушу яго баяцца? У нас, здаецца, няма прычын з ім цырымоніцца і не казаць нічога, што можа яму не спадабацца.
— Богам прашу, мама, гаварыце цішэй. Які сэнс абражаць містара Дарсі? Гэта не зробіць вам гонару ў вачах яго сябра.
Аднак што б яна ні гаварыла, выніку гэта не давала. Маці працягвала ўсё гэтак жа выразна агучваць свае чаканні. Элізабэт зноў і зноў чырванела ад прыкрасці і сораму. Яна не магла ўтрымацца і кідала позіркі на містара Дарсі, раз за разам знаходзячы падмацаванне сваім страхам: ён, вядома, не ўвесь час глядзеў на яе маці, але ёй, несумненна, аддавалася ўся яго ўвага. Выраз яго твару пакрысе змяняўся ад абурэння і пагарды да рашучай і непарушнай сур’ёзнасці.
Аднак урэшце місіс Бэнэт вычарпала тэму, і лэдзі Лукас, якая даўно пазяхала, чарговы раз слухаючы яе захапленні, раздзяліць якія не магла, здолела цалкам прысвяціць сябе курыцы і халоднай вяндліне. Элізабэт пачала ажываць, але перадышка была нядоўгай. Як толькі вячэра скончылася, загаварылі пра музыку, і Элізабэт чакала новая пакута: пасля нядоўгіх просьбаў Мэры пагадзілася парадаваць прысутных. Яе сястра пусціла ў ход усе магчымыя шматзначныя погляды і маўклівыя просьбы, аднак прадухіліць такую паслужлівасць не ўдалося. Мэры намёкаў не зразумела і, узрадаваўшыся магчымасці пакрасавацца, пачала спяваць. Элізабэт, не адводзячы вачэй, прыгнечана назірала за сястрой і сачыла, як яна пераходзіць ад аднаго куплета да наступнага з нецярпеннем, якое ў канцы не атрымала ўзнагароды. Пачуўшы сярод падзяк намёк на надзею, што яна яшчэ раз забавіць слых прысутных, Мэры пасля паўхвіліннага перапынку зноў пачала спяваць. Аднак у яе не хапала здольнасцяў для такога выступу: яе голас быў слабы, а манера
выканання — ненатуральнай. Элізабэт зусім адчаялася. Яна зірнула на Джэйн, каб паглядзець, ці яна таксама перажывае, аднак тая спакойна гутарыла з Бінглі. Тады яна кінула позірк на яго сясцёр і ўбачыла, што тыя робяць насмешлівыя знакі адна адной і містару Дарсі, які, аднак, заставаўся непарушна спакойным. Потым яна зірнула на бацьку, поглядам угаворваючы яго ўмяшацца, інакш Мэры будзе спяваць увесь вечар. Ен зразумеў намёк і, калі Мэры скончыла другую песню, гучна сказаў:
— Досыць, дзіця маё, ты дастаткова нас забавіла. Дазволь цяпер і іншым паненкам паказаць сябе.
Мэры зрабіла выгляд, што нічога не пачула, але трохі збянтэжылася. Элізабэт, адчуваючы сорам і за яе, і за бацысавы словы, спалохалася, што ўмяшанне не прынясе нічога добрага. Прысутныя пачалі шукаць новага выканаўцу.