Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
— Mary вас упэўніць, што тут я кажу не больш, чым у любым іншым доме ў ваколіцы, за выключэннем Нэзэрфілда. У Хартфардшыры яго не любяць: усіх абражае яго пыха. Вы не знойдзеце тут чалавека, які адгукаўся б пра яго прыхільней, чым я.
— He буду прыкідвацца засмучаным, — пасля кароткай паўзы сказаў Уікхэм, — што яго ці любога іншага чалавека ацэньваюць не вышэй, чым ён таго заслугоўвае. Але думаю, што з ім такое здараецца нячаста. Свет аслеплены яго знатнасцю і багаццем ці баіцца яго велічных і паважных манер і бачыць яго такім, якім ён хоча каб яго бачылі.
— Нашага павярхоўнага знаёмства дастаткова, каб зразумець, што ў яго непрыемны характар.
Уікхэм пакачаў галавой.
— Цікава, ці надоўга ён тут, — сказаў ён, калі ў яго зноў з’явілася магчымасць уставіць фразу.
— Увогуле не ведаю, але калі я была ў Нэзэрфілдзе, то пра яго ад’езд нічога не чула. Спадзяюся, вашы планы наконт ***шырскага палка такое суседства не зменіць.
— О не, не мне саступаць містару Дарсі месца. Калі ён хоча пазбягаць мяне, хай з’язджае сам. Мы з ім не сябры, і мне заўжды балюча з ім бачыцца, але пра адзіныя прычыны ўнікаць яго я магу расказаць усяму свету — гэта пачуццё моцнай крыўды і пакутлівыя шкадаванні, што ён зрабіўся такім, якім ён ёсць. Яго бацька, міс Бэнэт, нябожчык містар Дарсі, быў адным з найлепшых людзей, што хадзілі па гэтай зямлі, і маім самым верным сябрам, і калі я сутыкаюся з маладым містарам Дарсі, маю душу мучаць тысячы мілых мне ўспамінаў. Ён абышоўся са мной ганебна, але я сапраўды
ўсё б яму дараваў, калі б ён не падмануў надзеі і не зняславіў памяць свайго бацькі.
Цікавасць Элізабэт яшчэ больш вырасла. Яна захоплена слухала Уікхэма, але далікатнасць не дазваляла ёй распытваць далей.
Містар Уікхэм перайшоў да больш-менш агульных тэмаў — да Мэрытана, ваколіц і мясцовага кола, — захапляючыся ўсім, што паспеў пабачыць, і хвалячы апошняе з мяккай, але тым не менш відавочнай прыхільнасцю.
— Менавіта надзея знайсці пастаяннае і прытым прыемнае кола знаёмстваў схіліла мяне паступіць у ***шырскі полк, — дадаў ён. — Я ведаў, што ён годны і варты пашаны, але мой сябар Дэні ўгаварыў мяне, бо расказаў пра горад, дзе полк раскватараваўся, і асабліва пра ўвагу, з якой цудоўныя жыхары Мэрытана ставяцца да вайскоўцаў. Мушу прызнацца: без таварыства мне не абысціся. Я расчараваўся ў жыцці і не пераношу самоты. Забавы і прыемнае кола мне неабходныя. Да ваеннага жыцця мяне не рыхтавалі, але цяпер гэта найлепшае, на што я магу спадзявацца. Маёй справай мусілдзрабіцца царква, для гэтага мяне і выхоўвалі, і калі б джэнтльмен, пра якога мы толькі што гаварылі, захацеў, я б ужо меў цудоўны прыход.
— Вось як?
— Так, нябожчык містар Дарсі прызначаў мне найлепшы прыход, што быў у яго распараджэнні, як толькі там адкрыецца вакансія. Ён быў маім хросным бацькам, і яго прывязанасць да мяне была бязмежнай. Я не здольны апісаць яго дабрыню. Ен збіраўся шчодра мяне забяспечыць і думаў, што зрабіў гэта, але калі прыход вызваліўся, яго аддалі іншаму.
— Божа мой! — усклікнула Элізабэт. — Як такое магчыма? Як ён мог пакінуць волю бацькі без увагі? Чаму вы не дабіваліся сваіх законных правоў?
— У фармулёўках тэстамента былі недакладнасці, якія не давалі мне надзей на закон. Чалавек гонаруў волі памерлага б не сумняваўся, але містар Дарсі пажадаў засумнявацца ці проста паставіўся да яе як да ўмоўнай парады і заявіў, што я страціў усе правы праз марнатраўства і безразважнасць — карацей кажучы, праз усё і ні праз што. Дакладна вядома, што два гады таму, акурат калі я па ўзросце мог яго атрымаць, прыход вызваліўся, але ўзялі туды іншага. He менш дакладна вядома і тое, што за мной няма віны, якая апраўдала б такую страту. Я чалавек нястрымны і легкадумны і, магчыма, занадта свабодна выказваў сваё меркаванне пра яго, а таксама яму ў твар. На горшае я не здольны. Па сутнасці, мы проста вельмі розныя, і ён мяне ненавідзіць.
— Усё гэта так агідна! Ен заслугоўвае публічнай ганьбы!
— Рана ці позна ён яе не пазбегне — але не праз мяне. Пакуль я памятаю бацьку, выкрываць яго сына ці кідаць яму выклік я не буду.
Элізабэт паставілася да такіх пачуццяў з павагай і падумала, што яны робяць яго яшчэ прыгажэйшым.
— Але навошта ён гэта зрабіў? — спытала яна праз некаторы час. — Што падштурхнула яго да такой жорсткасці?
— Глыбокая і рашучая непрыязь да мяне — непрыязь, якую я не магу ў пэўнай ступені не прыпісваць рэўнасці. Калі б нябожчык містар Дарсі любіў мяне менш, яго сын абышоўся б са мной лепш, але незвычайная прывязанасць да мяне бацькі раздражняла сына, відаць, з самага дзяцінства. Ен не мог вытрымаць узніклае паміж намі суперніцтва і іую перавагу, якая часам аддавалася мне.
— Я і ўявіць не магла, што містар Дарсі такі нягоднік, хаця ён ніколі мне не падабаўся. Так кепска я пра
яго не думала, бо лічыла, што ён пагарджае людзьмі ў цэлым. Але я і не падазравала, што ён можа прынізіцца да такой зласлівай помсты, да такой бесчалавечнасці і несправядлівасці!
Некалькі хвілін падумаўшы, яна прадоўжыла:
— Прыгадваю, як аднойчы ў Нэзэрфілдзе ён пахваліўся сваёй непрымірымай крыўдлівасцю і няўменнем выбачаць. У яго, відаць, невыносны нораў.
— Я не маю права пра гэта казаць, — прамовіў Уікхэм, — бо наўрад ці магу быць справядлівым.
Элізабэт зноў заглыбілася ў думкі і неўзабаве ўсклікнула:
— Так абысціся з хрэснікам, сябрам, улюбёнцам свайго бацькі! — яна магла б дадаць «з такім маладым чалавекам, як вы, чыё аблічча само гаворыць пра мілы нораў», але абмежавалася словамі: — 3 чалавекам, які з дзяцінства быў яго таварышам і з якім яго, відаць, многае звязвае!
— Мы нарадзіліся ў адным прыходзе, і нашы дамы стаялі ў межах аднаго парку; большую частку юнацтва мы правялі разам, жывучы ў адным доме, гуляючы ў адны гульні, цешачыся адной бацькоўскай пяшчотай. Мой бацька ў юнацтве абраў прафесію, якой з такім поспехам займаецца ваш дзядзька, містар Філіпс, але кінуў справы, каб дапамагаць старэйшаму містару Дарсі, дарэшты аддаўшыся клопату пра Пэмбэрлі. Старэйвіы містар Дарсі высока цаніў яго як самага блізкага і надзейнага сябра і часта прызнаваўся, як многім ён абавязаны нястомнай працы майго бацькі. Незадоўга да яго смерці містар Дарсі з уласнай волі паабяцаў яму мяне забяспечыць, і я ўпэўнены, што ён зрабіў гэта не менш з удзячнасці да майго бацькі, чым з любові да мяне.
— Як дзіўна! — усклікнула Элізабэт. — I як гнюсна! Здавалася б, ужо сама пыха малодшага містара Дарсі прымусіла б яго выканаць свой доўг перад вамі. Калі
лепшага пабуджальніка ў яго няма, дык чаму пыха не дапамагла яму пазбегнуць ганебнага ўчынку? Бо інакш як ганебным назваць яго нельга.
— Гэта сапраўды дзіўна, — адказаў Уікхэм, — бо амаль усе яго ўчынкі кіруюцца пыхай, і менавіта яна часта аказвалася яго найлепшым сябрам. Сярод усіх пачуццяў яна найбольш наблізіла яго да цноты. Але ніхто не бывае паслядоўным да канца: у маім выпадку ім кіравалі мацнейшыя матывы.
— Няўжо такая гідкая пыха магла прынесці яму хоць нейкую карысць?
— Вядома. Яна часта прымушала яго быць велікадушным і паблажлівым — шчодра раздаваць грошы, быць гасцінным, дапамагаць арандатарам, падтрымліваць бедных. Усё гэта — сямейная і сыноўская пыха, бо ён вельмі ганарыцца бацькам. Ім рухае страх зганьбаваць род, прычыніцца да яго выраджэння, страціць уплыў дому Пэмбэрлі. Ёсць у ім і братэрская пыха, якая ў спалучэнні з пэунай прыхільнасцю да сястры робіць яго добрым і клапатлівым апекуном. Яго ўсюды славяць як самага ўважлівага і найлепшага сярод братоў.
— Раскажыце мне пра міс Дарсі.
Ён пакачаў галавой.
— Хацеў бы я назваць яе прыемнай! Мне вельмі балюча гаварыць кепскае пра кагосьці з Дарсі. Але яна занадта падобная на брата — яна вельмі, вельмі пыхлівая. У дзяцінстве яна была мілай і пяшчотнай і надзвычай мяне любіла, а я гадзіна за гадзінай забаўляў яе. Цяпер мы адно аднаму ніхто. Яна вельмі адукаваная і, як я разумею, прыгожая дзяўчына гадоў пятнаццаці ці шаснаццаці. 3 таго часу як памёр яе бацька, яна жыве ў Лондане, і пры ёй пастаянна знаходзіцца адна лэдзі, што займаецца яе выхаваннем.
Пасля многіх паўзаў і спробаў знайсці іншую тэму Элізабэт не магла не вярнуцца да містара Дарсі:
— Мяне дзівіць яго блізкасць з містарам Бінглі. Як можа містар Бінглі, які здаецца самой добразычлівасцю і які, я ўпэўненая, насамрэч вельмі прыязны, сябраваць з такім чалавекам? Як яны могуць стасавацца? Вы ведаеце містара Бінглі?
— Зусім не ведаю.
— Гэта вельмі мяккі, прыемны, цудоўны чалавек. Ён, відаць, не ўяўляе, які містар Дарсі насамрэч.
— Магчыма, не ўяўляе — калі містар Дарсі хоча, ён умее падабацца. Здольнасцяўу яго хапае. Ен можа быць прыемным суразмоўцам, калі лічыць, што на гэта варта траціць час. Сярод роўных ён паводзіцца зусім інакш, чым сярод менш заможных. Пыха яго не пакідае ніколі, але з багатымі ён цярпімы, справядлівы, шчыры, разумны, высакародны і, магчыма, нават прыемны, беручы пад увагу яго становішча і грошы.
Гульня ў віст неўзабаве скончылася, гульцы перабраліся за іншы стол, і містар Колінз заняў пазіцыю паміж кузінай Элізабэт і місіс Філіпс, якая не забыла пацікавіцца яго поспехамі. Апошнія аказаліся не надта значнымі — ён страціў усе стаўкі, але варта было місіс Філіпс паспачуваць, як ён з самай сур’ёзнай урачыстасцю пачаў прасіць яе не перажываць і запэўніў, што гэта не мае значэння, бо грошы ён лічыць дробяззю.
— Я цудоўна ведаю, мадам, — сказаў ён, — што калі чалавек сядае за картачны столік, ён мусіць быць гатовы да рызыкі, ды і я, на шчасце, не ў тым становішчы, калі пяць шылінгаў граюць ролю. Несумненна, ёсць нямала людзей, якія не маглі б сказаць тое самае, але дзякуючы лэдзі Кэтрын дэ Бур я не маю патрэбы турбавацца пра такія драбніцы.
Гэтыя словы забралі ўвагу містара Уікхэма, і ён, паглядзеўшы на містара Колінза, шэптам спытаў у Элізабэт, ці блізка яе сваяк знаёмы з сям’ёй дэ Бур.
— Лэдзі Кэтрын дэ Бур, — адказала яна, — нядаўна дала яму прыход. He ўяўляю, як містар Колінз трапіўся ёй на вочы, але знаёмства іх дакладна зусім нядоўгае.
— Вы, безумоўна, ведаеце, што лэдзі Кэтрын дэ Бур і лэдзі Анна Дарсі былі сёстрамі. Цяперашні містар Дарсі, такім чынам, — пляменнік лэдзі Кэтрын.
— He, гэтага я не ведала. Пра сваякоў лэдзі Кэтрын я нічога не чула, а да ўчарашняга дня не падазравала і пра яе існаванне.