Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
Раздзел XIV
За абедам містар Бэнэт амаль нічога не казаў, але калі слугі сышлі, вырашыў, што час размовы з госцем настаў і, спадзеючыся, што такая тэма прымусіць містара Колінза праявіць сябе напоўніцу, адзначыў, што таму надзвычай пашанцавала з апякункай. Увага лэдзі Кэтрын дэ Бур да яго жаданняў і клопат пра яго зручнасць падаюцца напраўду незвычайнымі. Лепшага пачатку нельга было і прыдумаць. Містар Колінз тут жа пачаў рассыпацца ў пахвалах. Яго манеры зрабіліся яшчэ больш урачыстымі: з самым сур’ёзным выразам твару ён зазначыў, што яшчэ ніколі ўжыцці не назіраў у высокапастаўленых асобаў такіх паводзін, такой паблажлівасці і ветласці, з якімі прыняла яго лэдзі Кэтрын. Яна літасціва ўхваліла абедзве казані, якія ён меў гонар прачытаць у яе прысутнасці, а таксама двойчы запрасіла на абед у Розінгз і не далей як у мінулую суботу паслала па яго, каб ён склаў ёй кампанію ў гульні ў кадрылю'. Многія яго знаёмыя лічаць лэдзі Кэтрын занадта пыхлівай, але ў дачыненні да яго яна заўсёды была выключна прыязнай. Яна размаўляла з ім як з любым іншым джэнтльменам і ніколі не была супраць ані яго далучэння да мясцовага кола, ані патрэбы час ад часу пакідаць прыход на тыдзень-два дзеля паездак да сваякоў. Яна нават ушанавала яго парадай як мага хутчэй ажаніцца, аднак да выбару паставіцца з асцярожнасцю, а аднойчы яшчэ і наведала яго сціплы прытулак, дзе ўхваліла зробленыя змяненні і ласкава зрабіла каштоўныя прапановы адносна паліц у пакоі на другім паверсе.
— Усё гэта, безумоўна, вельмі годна і прыязна, — прамовіла місіс Бэнэт. — Асмелюся сказаць, што яна над-
* Кадрыля — падобная на брыдж картачная гульня, пік папу-
лярнасці якой прыпаў на XVIII стагоддзе.
звычай прыемная жанчына. Шкада, што большасць высокіх лэдзі зусім на яе не падобная. Яна жыве побач з вамі, сэр?
— Сад, у якім месціцца маё сціплае жытло, усяго адной дарожкай аддзяляецца ад Розінгз-парка, рэзідэнцыі яе светласці.
— Мне здаецца, вы сказалі, што яна ўдава, сэр. Ці ёсць у яе дзеці?
— Адзіная дачка, спадчынніца Розінгза і надзвычай значнай маёмасці.
— Ах! — усклікнула місіс Бэнэт, пакачаўшы галавой. — Дык яна ўладкаваная лепш за многіх дзяўчат. А якая яна, гэтая юная лэдзі? Прыгожая?
— Яна надзвычай чароўная паненка. Сама лэдзі Кэтрын сцвярджае, што калі казаць пра сапраўдную прыгажосць, то міс дэ Бур абышла ў ёй найлепшых прадстаўніц свайго полу, бо нешта ў яе рысах адразу выдае жанчыну выключнага паходжання. На жаль, яна крохкага целаскладу, і гэта перашкодзіла ёй удасканаліцца ў многіх сферах, а інакш яна б ні ў чым не цярпела паразы, — так мне паведаміла дама, што наглядае за яе навучаннем і дагэтуль жыве ў Розінгзе. Але яна дзівосна прыязная і часта ўшаноўвае візітам маё сціплае жытло падчас прагулкі ў маленечкім запрэжаным поні фаэтоне.
— Яе прадставілі пры двары? Я не памятаю яе імені сярод прыдворных дам.
— На жаль, кепскі стан здароўя не дазваляе ёй бываць у горадзе, пазбаўляючы брытанскі двор, як я аднойчы сказаў лэдзі Кэтрын, яго самага яркага ўпрыгожання. Здаецца, мая думка спадабалася яе светласці, і вы можаце ўявіць, як радуе мяне кожная магчымасць сказаць ёй маленькі вытанчаны кампліменцік, якія заўсёды падабаюцца дамам. Я ўжо не раз гаварыў яе светласці, што яе чароўная дачка нарадзілася, каб стаць герцагіняй, і што самы высокі тытул нічога ёй
не дадасць, бо яна сама зробіцца яго аздобай. Менавіта такія дробязі прыносяць лэдзі Кэтрын радасць, і я лічу сваім абавязкам гэткім чынам яе ўшаноўваць.
— Вельмі слушна, — сказаў містар Бэнэт. — Вам пашанцавала з талентам так далікатна ліслівіць. А дазвольце спытаць, нараджаюцца гэтыя мілыя знакі ўвагі самі сабой, пад уплывам моманту, ці з’яўляюцца вынікам папярэдняга роздуму?
— Звычайна яны з’яўляюцца пад уплывам канкрэтных здарэнняў, і хоць часам я загадзя дзеля забавы прыдумляю і рыхтую выкшталцоныя кампліменцікі, якія могуць прыдацца пасля, я заўсёды стараюся паднесці іх з усёй магчымай нязмушанасцю.
Чаканні містара Бэнэта спраўдзіліся напоўніцу: кузэн аказаўся такім дурным, як ён і спадзяваўся. Гаспадар атрымліваў найвялікшую асалоду, з бездакорна спакойным тварам слухаючы госця, і не меў патрэбы дзяліць з кімсьці забаву, а таму толькі зрэдчас кідаў погляды на Элізабэт.
Бліжэй да вечаровай гарбаты містар Бэнэт вырашыў, што на першы раз хопіць, і з прыемнасцю суправадзіў кузэна ў гасцёўню, а пасля гарбаты з яшчэ большай прыемнасцю папрасіў яго пачытаць дамам уголас. Micrap Колінз ахвотна пагадзіўся, і хутка перад ім з’явілася кніга (усё сведчыла пра тое, што яна з грамадскай бібліятэкі), зірнуўшы на якую, ён скалануўся, папрасіў прабачэння і заявіў, што раманаў ніколі не чытае. Кіці ўтаропілася ў яго, а Лідыя здзіўлена ўскрыкнула. Прынеслі іншыя кнігі, і, павагаўшыся, ён выбраў казані Фордайса*. Як толькі кузэн разгарнуў том, Лідыя пача-
* Джэймс Фордайс (1720—1796) — шатландскі прэсвітарыянскі святар і паэт, вядомы перадусім дзякуючы сваім «Казаням для маладых жанчын» (1765), якія звычайна называюць «Казанямі Фордайса».
ла пазяхаць, і не паспеў ён урачыста і манатонна прачытаць тры старонкі, як яна яго перарвала:
— А вы ведаеце, мама, што дзядзька Філіпс хоча звольніць Рычарда? Тады палкоўнік Форстэр тут жа яго возьме. Цётка сама сказала пра гэтаў суботу. Заўтра я мушу пайсці ў Мэрытан і дазнацца пра ўсё падрабязней, а яшчэ спытаць, калі містар Дэні вернецца з горада.
Дзве старэйшыя сястры папрасілі Лідыю прытрымаць язык, але містар Колінз пакрыўджана адклаў кнігу і сказаў:
— Я часта бачыў, як мала юныя лэдзі цікавяцца кнігамі сур’ёзнага зместу, напісанымі выключна дзеля іх карысці. Прызнаюся, мяне гэта дзівіць, бо для паненак няма нічога больш карыснага за настаўленні. Але назаляць маладым кузінам я не хачу.
Павярнуўшыся да містара Бэнэта, госць прапанаваў згуляць у трыктрак*. Містар Бэнэт прыняў прапанову, зазначыўшы, што той робіць мудра, пакідаючы дзяўчатам іх дробязныя забавы. Місіс Бэнэт і дочкі ветліва папрасілі прабачэння за паводзіны Лідыі і паабяцалі, што калі ён вернецца да чытання, такога больш не паўторыцца, але містар Колінз, запэўніўшы прысутных, што крыўды на юную кузіну ў яго няма і што яе ўчынак ніякім чынам яго не зачапіў, перасеў з містарам Бэнэтам за іншы столік і падрыхтаваўся да гульні.
Раздзел XV
Містар Колінз асаблівым розумам не вылучаўся, а выхаванне і таварыства амаль не выправілі гэты яго
* Трыктрак — вядомая з XV стагоддзя французская настольная гульня, у якой шашкі рухаліся па дошцы ў адпаведнасці з колькасцю ачкоў, што выпадала на ігральных касцях.
прыродны недахоп. Болыпую частку жыцця ён правёў пад наглядам неадукаванага і сквапнага бацькі і нават праседзеўшы колькі патрабавалася на лекцыях ва ўніверсітэце, не займеў хоць якіх карысных знаёмстваў. Залежнасць ад бацькі прывіла яму пакорлівыя манеры, якія пасля жыцця на самоце і ранняга нечаканага поспеху, што напоўніў яго адчуваннем уласнай значнасці, ураўнаважыліся самазадаволенасцю абмежаванага розуму. Шчаслівы выпадак пазнаёміў яго з лэдзі Кэтрын дэ Бур акурат тады, калі ў Хансфардзе вызваліўся прыход. Павага да высокага становішча яе светласці і трымценне перад ёй як перад апякункай разам з высокім меркаваннем пра ўласную персону, аўтарытэт духоўнай асобы і правы прыходскага святара зрабілі яго характар мяшанкай з пыхі і рабалепства, самаўпэўненасці і самапрыніжэння.
Атрымаўшы добры дом і някепскі даход, ён вырашыў ажаніцца і, жадаючы прымірыцца з сям’ёй містара Бэнэта, надумаў шукаць жонку сярод яго дачок, калі яны сапраўды акажуцца такімі прыгожымі і ветлымі, як выяўляла іх пагалоска. Такім і быў яго план выкуплення шкоды, якую рабілі сям’і яго спадчынныя правы, і ён лічыў гэты план выдатным, надзвычай зручным і цалкам адпаведным сітуацыі, а да Ta­ro ж у найвышэйшай ступені велікадушным, бо сам ён не атрымліваў з яго ніякай карысці.
Пасля знаёмства з дзяўчатамі план зусім не змяніўся. Больш за тое, прыгожы твар міс Бэнэт умацаваў не толькі намеры, але і найстражэйшыя перакананні містара Колінза што да права старшынства, і таму ў першы ж вечар ён спыніў выбар на ёй. Аднак наступнай раніцай сітуацыя змянілася, бо перад сняданкам містар Колінз меў пятнаццаціхвілінны тэт-а-тэт з місіс Бэнэт, і размова, што пачалася з пастырскага дома, натуральна перайшла да надзеі самога пастыра знайсці ў Лонг-
барне для гэтага дома гаспадыню і скончылася перасцярогай місіс Бэнэт супраць кандыдатуры Джэйн у суправаджэнні самай прыязнай усмешкі і агульнай ухвалы яго намераў. Наконт малодшых дзяўчат яна нічога сказаць не магла, бо, магчыма, проста чагосьці не ведала, хаця ўвогуле яна не чула, каб у іх былі нейкія душэўныя схільнасці, але што да старэйшай, то яна мусіла згадаць і была проста абавязаная намякнуць, што Джэйн неўзабаве можа заручыцца.
Містару Колінзу давялося перанесці ўвагу з Джэйн на Элізабэт, і пакуль місіс Бэнэт мяшала ў каміне вуглі, ён тут жа гэта зрабіў. Элізабэт, наступная пасля Джэйн па ўзросце і красе, пераняла ўсе яе правы.
Місіс Бэнэт высока ацаніла намёк госця і займела цвёрдую надзею, што дзве яе дачкі хутка выйдуць замуж, а таму чалавек, пра якога дзень таму яна і чуць не хацела, мог цяпер пахваліцца яе выключнай прыхільнасцю.
Лідыя не забыла пра намер прагуляцца да Мэрытана, і ўсе яе сёстры, апроч Мэры, пагадзіліся пайсці з ёй. На просьбу містара Бэнэта да іх далучыўся і містар Колінз: гаспадар дому марыў ад яго пазбавіцца і завалодаць уласнай бібліятэкай, у якую госць увязаўся за ім пасля сняданку і ў якой нібыта зацікавіўся адным з тоўстых тамоў, — але насамрэч амаль бесперастанку расказваў пра свой дом і сад у Хансфардзе. Усё гэта дарэшты раздражніла містара Бэнэта, бо ў бібліятэцы ён звычайна спакойна бавіў вольны час. Ён сказаў Элізабэт, што гатовы сутыкацца з дурасцю і самазадаволенасцю ў любым іншым пакоі, але тут ён прывык да іх адсутнасці. Таму ветлівасць, з якой ён прапанаваў Micrapy Колінзу суправаджаць дзяўчат, была надзвычай раіпучай. Містар Колінз, лепш прыстасаваны да прагулак, чым да чытання, ахвотна пагадзіўся і загарнуў важкую кнігу.
Дарога да Мэрытана міналаў пустой напышлівай балбатні містара Колінза і ветлівых адказах яго кузін. Але ў самім мястэчку трымаць увагу малодшых ён ужо не здолеў. Яны тут жа пачалі шукаць на вуліцы афіцэраў, і адцягнуць ад гэтага іх мог хіба што выстаўлены на вітрыне асабліва прыгожы капялюшык ці напраўду новы муслін.