Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
Элізабэт, узяўшыся за шытво, ад душы забаўлялася, прыслухоўваючыся да размовы паміж Дарсі і яго суседкай. Дзіўнаваты дыялог, у якім Дарсі абыякава прымаў бясконцыя захапленні міс Бэнэт то почыркам, то роўнасцю радкоў, то даўжынёй ліста, цалкам пацвярджаў уяўленні Элізабэт пра кожнага з суразмоўцаў.
— Якжаўзрадуецца міс Дарсі, калі атрымае такі ліст!
Ніякага адказу.
— Вы так хутка пішаце.
— Вы памыляецеся. Пішу я даволі марудна.
— Колькі лістоў вам даводзіцца пісаць за год! А яшчэ ж дзелавыя лісты! Уяўляю, як гэта надакучвае!
— На шчасце, гэтая доля выпала мне, а не вам.
— Калі ласка, напішыце сваёй сястры, як я хачу яе бачыць.
— Вы пра гэта ўжо прасілі, і я напісаў.
— Мне здаецца, у вас нязручнае пяро. Давайце я яго завастру. Я цудоўна ўмею вастрыць пёры.
— Дзякуй, але я заўсёды раблю гэта сам.
* Пікет — картачная гульня з біткамі на два чалавекі, адна з найстарэйшых у Еўропе. Упершыню згадваецца ў 1535 годзе ў кнізе «Гарганцюа і Пантагруэль» Ф. Рабле. Была надзвычай папулярная ў Францыі, а ў Вялікабрытанію трапіла пасля шлюбу англійскай каралевы Марыі I з іспанскім каралём Філіпам II у 1554 годзе.
— Як у вас атрымліваецца пісаць так роўна?
Ніякага адказу.
— Напішыце сястры, як я радая чуць пра яе поспехі ў ігры на арфе, а таксама што я ў захапленні ад яе дзівоснага ўзору для століка і думаю, што ён у шмат разоў лепшы за ўзор міс Грэнтлі.
— Вы дазволіце мне адкласці вашы захапленні да наступнага ліста? Тут у мяне ўжо няма годнага месца для іх.
— О, ніякай тэрміновасці! Я ўбачуся з ёй у студзені. Вы заўсёды пішаце ёй такія чароўныя доўгія лісты, містар Дарсі?
— Звычайна яны доўгія, але ці заўсёды чароўныя, вызначаць не мне.
— Я перакананая, што чалавек, здольны лёгка напісаць такі доўгі ліст, не можа напісаць яго кепска.
— Гэты камплімент не для Дарсі, Кэралайн, — усклікнуў яе брат, — бо ён пііпа лісты зусім не лёгка! Ён занадта любіць вышукваць разумныя доўгія словы, праўда, Дарсі?
— Стыль маіх лістоў вельмі адрозніваецца ад тваіх.
— О! — выгукнула міс Бінглі. — Чарлз піша самыя неахайныя лісты, якія толькі можна ўявіць. Палову словаў ён прапускае, а ў астатніх ставіць кляксы.
— Mae думкі такія хуткія, што я не паспяваю іх выказаць, таму часам мае лісты не даносяць адрасатам ніякіх думак.
— Ваша сціпласць, містар Бінглі, — сказала Элізабэт, — абяззброіць любы папрок.
— Няма нічога больш падманлівага за штучную сціпласць, — сказаў Дарсі. — Часам гэта ўсяго толькі нядбайнасць думкі, а часам — прыхаваная пахвальба.
— Чым жа з гэтага ты лічыш маё сціплае прызнанне?
— Прыхаванай пахвальбой, бо папраўдзе ты ганарышся недахопамі сваіх лістоў і лічыш, што яны
апраўдваюцца імклівасцю думкі і бесклапотнасцю выканання — якасцямі калі і не вартымі пахвалы, то, як ты мяркуеш, прынамсі не пазбаўленымі цікавасці. Уменне рабіць нешта хутка заўсёды цэніцца тым, хто яго мае, хоць вынік звычайна аказваецца недасканалым. Калі сёння ранкам ты сказаў місіс Бэнэт, што вырашыўшы пакінуць Нэзэрфілд, збярэшся за пяць хвілін, ты ж хацеў проста пакрасавацца, пахваліць сябе. Але хіба ёсць што добрае ў спешцы, якая не прынясе карысці ні Ta66, ні камусьці яшчэ і праз якую важныя справы могуць застацца няскончанымі?
— Ну не, гэта ўжо занадта, — закрычаў Бінглі, — памятаць да вечара сказаныя ранкам глупствы! Шчыра кажучы, тады я верыў, што гэта праўда, ды і цяпер веру. У любым разе пра сваю празмерную паспешлівасць я расказваў не для таго, каб пакрасавацца перад дамамі.
— Думаю, ты сапраўды ў гэта верыш. Але я зусім не ўпэўнены, што ты мог бы так імкліва з’ехаць. Твае паводзіны залежалі б ад абставін не менш, чым паводзіны любога іншага чалавека, і калі б ты, ускокваючы на каня, пачуў параду сябра: «Гэй, Бінглі, а можа, застанься яшчэ на тыдзень», — ты, імаверна, так бы і зрабіў і не паехаў, а атрымаўшы наступную параду, затрымаўся б яшчэ на месяц.
— Гэта даказвае толькі тое, — усклікнула Элізабэт, — што містар Бінглі несправядлівы сам да сябе! Вы пахвалілі яго нашмат болып, чым ён.
— Я шчыра вам удзячны, — сказаў Бінглі, — што словы майго сябра вы ператвараеце ў пахвалу майму дабрадушнаму нораву. Але, баюся, гэты джэнтльмен зусім не меў на ўвазе тое, пра што кажаце вы. Ен, безумоўна, быў бы пра мяне лепшай думкі, калі б я ў такім выпадку катэгарычна адмовіўся і на ўсёй хуткасці паскакаў прэч.
— Няўжо тады, на думку містара Дарсі, паспешлівасць вашага рашэння згладзілася б упартасцю, з якой вы яго выканалі б?
— Шчыра кажучы, нічога растлумачыць не магу — хай Дарсі гаворыць за сябе.
— Вы чакаеце, што я растлумачу меркаванне, якое вы мне прыпісалі і якога я сам ніколі не агучваў. Але нават калі дагтусціць, што вы маеце рацыю, міс Бэнэт, не забывайце, што сябар, які прапанаваў яму адкласці планы і застацца дома, проста выказаў пажаданне, нічым яго не аргументаваўшы.
— Вы не бачыце заслугі ў тым, каб лёгка пагадзіцца на прапанову сябра?
— Сляпая згода ў дадзеным выпадку гаворыць не на карысць абодвух.
— Здаецца, вы, містар Дарсі, не ўлічваеце ўплыву, які робіць на нас сяброўства ці прыхільнасць. Само стаўленне да просьбіта часта змушае выканаць просьбу, не чакаючы аргументаў. Я не кажу менавіта пра апісаную вамі сітуацыю з містарам Бінглі. Мы можам пачакаць, калі нешта падобнае здарыцца з ім насамрэч, і тады абмяркоўваць разумнасць яго паводзін. Але ўвогуле, калі адзін сябар папросіць у іншага змяніць досыць нязначнае рашэнне і той, не чакаючы довадаў, пагодзіцца, хіба мы будзем яго асуджаць?
— Ці не варта нам тады спярша вызначыць, наколькі важную просьбу мы абмяркоўваем і наколькі блізкія стасункі звязваюць сяброў?
— Абавязкова! — закрычаў Бінглі. — Давайце вызначымся з усімі падрабязнасцямі, не забыўшы параўнаць рост і памер сяброў, бо для нашай спрэчкі, міс Бэнэт, гэта болып важна, чым вы думаеце. Калі б Дарсі не выглядаў побач са мной такім высачэзным, я б на яго словы так не зважаў. Ведайце ж, што ў пэўных месцах і пры пэўных абставінах — у прыватнасці, ня-
дзельным вечарам у яго ўласным доме, калі яму няма чым заняцца — гэта самы жудасны чалавек з усіх, каго я ведаю.
Містар Дарсі ўсміхнуўся, але Элізабэт адчула, што яго зачапіла, і таму стрымала смех. Міс Бінглі трошкі паабуралася такой абразай і мякка паўшчувала брата за бязглуздыя словы.
— Я зразумеў твой намер, Бінглі, — прамовіў яго сябар. — Табе не падабаецца гэтая спрэчка, і ты хочаш яе спыніць.
— Магчыма. Спрэчкі надта падобныя на сваркі. Я буду ўдзячны, калі вы з міс Бэнэт адкладзяце іх да таго часу, як я пакіну пакой. А тады можаце гаварыць пра мяне ўсё, што захочаце.
— Ваша просьба не патрабуе ад мяне ахвяраў, — сказала Элізабэт. — А містару Дарсі лепш скончыць ліст.
Містар Дарсі скарыстаўся яе парадай і заняўся пасланнем.
Скончыўшы яго, ён папрасіў міс Бінглі і Элізабэт зрабіць прысутным ласку і памузіцыраваць. Міс Бінглі ахвотна рушыла да фартэпіяна і, ветла прапанаваўшы Элізабэт пачаць першай і атрымаўшы такую ж ветлую, хоць і болып шчырую, адмову, села за інструмент.
Місіс Хёрст спявала з сястрой, і пакуль яны былі занятыя, Элізабэт, пераглядаючы ноты, што ляжалі ля фартэпіяна, не магла не заўважыць, як часта містар Дарсі спыняе на ёй погляд. Яна з цяжкасцю ўяўляла, як у яе атрымалася забраць увагу такой важнай асобы, але думка пра тое, што ён глядзіць на яе, бо яна яму не падабаецца, здавалася яшчэ больш дзіўнай. Урэшце Элізабэт вырашыла, што ён глядзіць на яе, бо сярод прысутных яна найменш адпавядае, нават супярэчыць, яго ўяўленням пра правільнасць, і такое дапушчэнне зусім яе не засмуціла. Дарсі выклікаў у яе так мала прыхільнасці, што яна не турбавалася пра яго ўхвалу.
Сыграўшы некалькі італьянскіх песень, міс Бінглі перайшла да вясёлай шатландскай мелодыі, і містар Дарсі неўзабаве наблізіўся да Элізабэт.
— Ці не жадаеце вы, міс Бэнэт, скарыстацца магчымасцю і станчыць рыл?
Яна ўсміхнулася, але нічога не адказала. Здзіўлены яе маўчаннем, ён паўтарыў пытанне.
— О, я добра вас пачула, — прамовіла яна, — але не змагла адразу прыдумаць адказ. Думаю, вы чакалі, што я пагаджуся і дам вам прыемнасць паставіцца да майго густу з пагардай. Але мне заўсёды падабалася разбураць такія планы і абыгрываць тых, хто іх прыдумаў, пазбаўляючы чаканага выніку. Таму я вырашыла сказаць вам, што не хачу танчыць рыл, а цяпер пагарджайце мной, калі зможаце!
— I праўда не магу.
Такая прыязнасць уразіла Элізабэт, бо яна меркавала, што ён пакрыўдзіцца, але насмешлівасць у яе Mane­pax заўжды спалучалася з добразычлівасцю, так што пакрыўдзіць кагосьці ёй было цяжка. Да таго ж яшчэ ніводная жанчына так Дарсі не зачароўвала. Калі б не яе паходжанне і сваякі, ён, несумненна, быў бы ў небяспецы.
Міс Бінглі заўважыла ці западозрыла дастаткова шмат, каб адчуць рэўнасць, а таму жаданне пазбавіцца ад Элізабэт яшчэ больш узмацніла яе вялікі клопат пра найхутчэйшае выздараўленне Джэйн.
Яна не раз спрабавала ўнушыць Дарсі непрыязь да госці, разважаючы пра іх магчымае вяселле і зычачы яму шчасця ў шлюбе.
— Спадзяюся, калі гэтая чаканая падзея здарыцца, вы намекняце цешчы, — сказала яна яму на наступны дзень, калі яны прагульваліся між прысадаў, — што часам някепска трымаць язык за зубамі. А калі вы з гэтым справіцеся, адахвоцьце яе малодшанькіх бегаць за
афіцэрамі. I яшчэ, калі мне будзе дазволена зачапіць такую далікатную тэму, паспрабуйце адвучыць сваю лэдзі балансаваць на мяжы дзёрзкасці і фанабэрыстасці.
— Можа, параіце яшчэ чаго для майго сямейнага шчасця?
— О, вядома! Загадайце павесіць партрэты дзядзькі і цёткі Філіпс у галерэі ў Пэмбэрлі, дзе-небудзь побач з суддзём — братам вашага дзеда. Яны ж адной прафесіі, толькі працуюцьурозныхсферах. Штода партрэта вашай Элізабэт, то яго і замаўляць не варта — бо які мастак зможа годна перадаць яе чароўныя вочы?
— Будзе і праўда нялёгка злавіць іх выраз, але вось колер і форму, а таксама такія цудоўныя вейкі адлюстраваць магчыма.
У гэты момант яны сустрэлі місіс Хёрст і саму Элізабэт, якія ішлі іншай сцяжынай.
— Я не ведала, што вы збіраецеся гуляць, — сказала міс Бінглі, трохі збянтэжыўшыся, бо іх маглі пачуць.
— 3 вашага боку было недапушчальна збегчы з дому не папярэдзіўшы нас, — адказала місіс Хёрст.