Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
Містара Дарсі навіна пра іх ад’езд парадавала: Элізабэт прабыла ў Нэзэрфілдзе дастаткова доўга. Яна вабіла яго болып, чым яму хацелася, а міс Бінглі абыходзілася з ёй недалікатна і чаплялася да яго часцей, чым звычайна. Ен мудра вырашыў быць асцярожным і не выяўляць цікавасці, каб не абудзіць у ёй надзею, быццам яго шчасце залежыць ад яе, разумеючы, што калі
такія думкі ўжо прыйшлі ў галаву Элізабэт, то менавіта яго паводзіны напярэдадні ад’езду могуць іх пацвердзіць ці абвергнуць. Разважыўшы так, ён не сказаў ёй суботнім вечарам і дзесяці словаў: нягледзячы на тое, што яны паўгадзіны правялі сам-насам, усю ўвагу ён аддаваў кнізе і ні разу не зірнуў на Элізабэт.
У нядзелю пасля ранішняй службы надышоў час чаканага амаль усімі ад’езду. Добразычлівасць міс Бінглі да Элізабэт і прыязнасць да Джэйн прыкметна ўзраслі, і калі яны развітваліся, апошнюю пяшчотна абнялі і запэўнілі, што заўсёды будуць радыя сустрэцца з ёй у Лонгбарне ці Нэзэрфілдзе, а першай нават паціснулі руку. Элізабэт развіталася з усёй кампаніяй у найлепшым настроі.
Маці сустрэла іх дома не надта сардэчна. Яна дзівілася іх вяртанню і не сумнявалася, што дочкі не мусілі ствараць столькі клопату і што Джэйн неўзабаве прастыне зноў. Бацька ж, хоць і стрымліваў праявы радасці, быў шчыра ўсцешаны прыездам дачок, бо напоўніцу адчуў, як не хапала іх у сямейным коле. Вечаровыя размовы, якія збіралі сямейнікаў разам, трацілі без Джэйн і Элізабэт значную частку жывасці і ці не ўвесь сэнс.
Заняткі Мэры за гэты час не змяніліся: яна вывучала гармонію і чалавечую натуру і да прыезду сясцёр падрыхтавала колькі цытат, якія мусілі іх захапіць, і зацяганых заўваг маральнага характару, якія трэба было выслухаць. У Кэтрын і Лідыі навіны былі іншага кшталту. 3 мінулай серады ў палку шмат чаго сказалі і шмат чаго зрабілі: хтосьці з афіцэраў абедаўу іх дзядзькі, кагосьці з шарагоўцаў выхвасталі, а палкоўнік Форстэр, калі верыць чуткам, надумаў ажаніцца.
Раздзел XIII
— Спадзяюся, дарагая, — сказаў містар Бэнэт жонцы наступнай раніцай за сняданкам, — што вы паклапаціліся пра добры абед, бо сёння, я мяркую, у нашым сямейным коле чакаецца папаўненне.
— Што вы маеце на ўвазе, дарагі містар Бэнэт? Я не чула, каб нехта да нас збіраўся, хіба што Шарлота Лукас, але мае абеды, спадзяюся, для яе дастаткова добрыя. He думаю, што ў іх такія бываюць часта.
— Асоба, пра якую я кажу, — джэнтльмен, прычым нетутэйшы.
— Нетутэйшы джэнтльмен! — вочы місіс Бэнэт заблішчэлі. — He сумняваюся, што гэта містар Бінглі! Якая ты падступная, Джэйн: ніколі і слоўца не скажаш! Ах, я буду бясконца радая бачыць містара Бінглі. Але Божа, які жах — у нас на сёння няма рыбы! Лідыя, дарагая, тузані званочак. Я неадкладна мушу пагаварыць з Хіл.
— Гэта не містар Бінглі, — сказаў яе муж, — а чалавек, якога я ніколі ў жыцці не бачыў.
Яго словы выклікалі ўсеагульнае здзіўленне: на радасць містару Бэнэту, жонка і пяць дачок тут жа пачалі прагна засыпаць яго пытаннямі. Пазабаўляўшыся крыху іх цікаўнасцю, ён урэшце растлумачыў:
— Каля месяца таму я атрымаў гэты ліст і тыдні два таму адказаў на яго, бо справа падалася мне надзвычай далікатнай і патрабавала асэнсавання. Аўтар ліста — мой кузэн містар Колінз, які пасля маёй смерці можа выгнаць вас з гэтага дома як толькі яму захочацца.
— О, мой дарагі! — закрычала місіс Бэнэт. — Я і чуць пра гэта не магу! Прашу, не згадвайце гэтага гнюснага чалавека. Адабраць вашу маёмасць у вашых уласных дзяцей — што можа быць болып жахлівым? Я б на вашым месцы даўно нешта прыдумала.
Джэйн і Элізабэт паспрабавалі растлумачыць ёй тонкасці парадку наследавання. Такія спробы рабіліся і paHeft, але гэты прадмет выходзіў за межы разумення місіс Бэнэт, і яна працягвала горка жаліцца на жорсткасць законаў, паводле якіх дом адбіраецца ў сям’і з пяццю дочкамі на карысць чалавека, да якога нікому няма справы.
— Усё гэта сапраўды жудасна несправядліва, — пагадзіўся містар Бэнэт, — і нішто не вызваліць містара Колінза ад віны ў наследаванні Лонгбарна. Але паслухайце, што ён напісаў: раптам яго манера выказвацца трошкі вас змякчыць?
— Вядома, не змякчыць! I ўвогуле, гэты ліст — нахабства і крывадушнасць. Ненавіджу такіх ілжывых сяброў! Хай бы варагаваў з вамі далей, як рабіў яго бацька.
— Што ж, здаецца, ён як сын свайго бацькі і праўда вагаецца на гэты конт. Зараз вы самі пачуеце.
«Хансфард, ля Уэстэрхэма, Кент, 15 кастрычніка
Дарагі сэр,
Нязгода, што існавала паміж Вамі і маім шаноўным нябожчыкам бацькам, заўсёды вельмі мяне засмучала, і з таго часу як я, на вялікае гора, яго страціў, я прагнуў гэты разлад вылекаваць. Аднак некаторы часмянеўсё ж стрымлівалі пэўныя сумненні: ці не абражу я яго памяць, наладзіўшы стасункі з тымі, з кім сам ён меў жаданне быцьу сварцы».
— Вось яно, місіс Бэнэт,
«I вось цяпер рашэнне прынятае, бо калі на Вялікдзень я атрымаў пастырскі сан, мне неверагодна пашанцавала: высокашаноўная лэдзі Кэтрын дэ Бур, удава сэра Льюіса дэ Бура, адзначыла мяне сваім заступніцтвам дзякуючы яе шчодрасці і дабрадзейству мне аддалі перавагу падчас пошуку новага святара для прыхода, у якім я цяпер з усяе моцы
буду захоўваць самую ўдзячную павагу да яе светласці і з гатоўнасцю выконваць абрады і цырымоніі, вызначаныя англіканскай царквой. Як святар я лічу за абавязак усталёўваць, падтрымліваць і бласлаўляць мір ва ўсіх сем ’ях, якіх сягае мой уплыў, і таму цешу сябе надзеяй, што Вы высока ацэніце маё цяперашняе выяўленне добрай волі, ласкава закрыеце вочы на тое, што я з ’яўляюся наступным спадчыннікам Лонгбарна, і не адштурхняце працягнутай аліўкавай галінкі. Я магу толькі бедаваць пра шкоду, якую мімаволі раблю Вашым чароўным дочкам, і мміць пра дазвол прасіць прабачэння, а таксама запэўніць Васу гатоўнасці гэту ю шкоду хоць нейкім чынам выкупіць, але пра тое пазней. Калі Вы не будзеце супраць майго візіту, я дазволю сабе прыемнасць наведаць Вас і Вашу сям ’ю 18 лістапада, у панядзелак, у чатыры гадзіны, і злоўжыць Вашай гасціннасцю да суботы, наступнага тыдня, прычым ніякай нязручнасці для мяне ў гэтым не будзе, бо лэдзі Кэтрын не пярэчыць супраць маёй. адсутнасці ў нядзелю, калі, безумоўна, нейкі іншы святар зможа выканаць мае абавязкі. На тым, дарагі сэр, далучаю найлепшыя пажаданні Вашай жонцы і дочкам і застаюся Вашым добразычліўцам і сябрам.
Уільям Колінз»
— Такім чынам, у чатыры мы чакаем гэтага міралюбівага джэнтльмена, — прамовіў містар Бэнэт, складваючы ліст. — Ен, відаць, надзвычай сумленны і ветлівы маладзён, таму гэта, несумненна, вельмі каштоўнае знаёмства, асабліва калі лэдзі Кэтрын дэ Бур ласкава дазволіць яму наведаць нас зноў.
— У тым, што ён піша пра нашых дзяўчат, нейкі сэнс ёсць, і калі ён схільны ім дапамагчы, я не буду яго адгаворваць.
— Цяжка ўявіць, як ён зможа выкупіць шкоду, якую, на яго думку, нам робіць, — сказала Джэйн, — але само жаданне, безумоўна, гаворыць на яго карысць.
Элізабэт найбольш уразілі незвычайныя рэверансы містара Колінза ў бок лэдзі Кэтрын і дабрачынны намер па меры неабходнасці хрысціць, жаніць і хаваць парафіян.
— Мабыць, зусім дзівак, — прамовіла яна. — He магу яго зразумець. У яго стылі ёсць нешта вельмі напышлівае. I навошта ён просіць прабачэння за спадчынныя правы? Наўрад ці ён нешта б змяніў, нават калі б мог. Як вы думаеце, сэр, ці можа ён аказацца разумным?
— He, дарагая, думаю, што не. Я спадзяюся ўбачыць акурат процілеглае — сумесь рабалепства і самазадаволенасці ў яго лісце даюць на гэта падставы. 3 нецярпеннем чакаю яго прыезду.
— 3 гледзішча кампазіцыі, — прамовіла Мэры, — заганаў у лісце я не знаходжу. Вобраз аліўкавай галінкі, можа, і не зусім свежы, але скарыстаны досыць удала.
Кэтрын і Лідыя не зацікавіліся ні лістом, ні яго аўтарам. He варта было чакаць, што кузэн прыедзе ў пунсовым мундзіры, а кампанія мужчын у адзенні іншага колеру некалькі тыдняў таму перастала іх радаваць. Што да місіс Бэнэт, то ліст містар Колінза амаль развеяў яе варожасць, і яна ўзялася рыхтавацца да сустрэчы з вытрымкай, якая нямала здзівіла яе мужа і дачок.
Містар Колінз пунктуальна прыбыў у Лонгбарн і быў надзвычай ветліва прыняты ўсёй сям’ёй. Містар Бэнэт гаварыў няшмат, затое лэдзі аказаліся дастаткова гаваркімі, ды і містар Колінз не меў патрэбы ў заахвочванні да размовы і не збіраўся маўчаць. Гэта быў высокі, цяжкаватага выгляду малады мужчына гадоў дваццаці пяці з паважнымі манерамі і пачуццём уласнай годнасці. Трымаўся ён вельмі афіцыйна. He прайшло і некалькі хвілін, як ён зрабіў місіс Бэнэт камплімент з нагоды прыгажосці яе дачок, пра якіх ён столькі чуў, але чуткі ўсё адно аказаліся прыменшанымі, і дадаў, што ў свой час яна, несум-
ненна, збудзе іх замуж. Такая далікатнасць не ўсім яго слухачам прыйшлася даспадобы, але місіс Бэнэт, гатовая прыняць любую пахвалу, ахвотна адказала:
— Вельмі ласкава з вашага боку так казаць, сэр, і я ад усёй душы жадаю, каб вы мелі рацыю, бо інакш іх чакае галеча. Усё склалася так бязглузда.
— Думаю, вы намякаеце на наследаванне гэтага маёнтка.
— Вядома, сэр! Вы і самі мусіце прызнаць, што маім небаракам не пашанцавала. He хачу казаць, што ў гэтым вінаваты менавіта вы — я разумею, што ўсё залежыць ад чыстай выпадковасці. Калі маёнтак перадаецца па мужчынскай лініі, ніколі не ведаеш, каму ён дастанецца.
— Я цалкам усведамляю, якое выпрабаванне выпала на лёс мілых кузін, і маю што з гэтай нагоды сказаць, але забягаць наперад не варта. Mary толькі запэўніць юных лэдзі, што я прыехаў сюды, гатовы імі захапляцца. Пакуль я нічога не дадам, але, магчыма, калі мы пазнаёмімся бліжэй...
Тут яго перарвала запрашэнне на абед, і дзяўчаты з усмешкай пераглянуліся. Містар Колінз быў гатовы захапляцца не толькі імі. Госць агледзеў і пахваліў вітальню, сталовы пакой і мэблю, і яго пахвала кожнай рэчы абавязкова кранула б сэрца місіс Бэнэт, калі б яе не тачыла думка, што госць ацэньвае сваю будучую маёмасць. Абед таксама атрымаў высокую ўхвалу, і містар Колінз пажадаў ведаць, намаганням якой з мілых кузін яны абавязаныя такім выключным пачастункам. Але місіс Бэнэт паставіла госця на месца, з некаторай рэзкасцю запэўніўшы яго, што яны могуць дазволіць сабе добрага кухара і яе дочкам на кухні няма чаго рабіць. Містар Колінз папрасіў прабачэння, што не дагадзіў ёй. Змякчыўшыся, гаспадыня заявіла, што яна не пакрыўдзілася, але госць яшчэ хвілін пятнаццаць працягваў выбачацца.